Беларускае свята ў школе
3 вопыту работы Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната
Выдавец: Беларусь
Памер: 149с.
Мінск 2002
3-яя жанчына. А каб даведацца, з кім вы згуляеце вяселле, у дзень святога Ануфрэя, праз адну ноч, пасыпце пад падушку ячменю са словамі: «Святы Ануфрэю, я ячмень сею, дай жа ты мне знаць, з кім я буду жаць».
Настасся. Чаму ж, дзяўчаты, вы адны прыйшлі? А дзе ж вашы хлопцы падзеліся?
3-яя дзяўчына. Ды не патрэбны нам такія хлопцы!
Гучыць песня «Да было не спаць да піліпавай ночкі».
Да было не спаць да піліпавай ночкі*, Было прасці тоненькія сарочкі.
Як пайшла я да й у сад зеляненькі, Сустрэў мяне да й казак маладзенькі. Ен на мяне да й ківае, міргае, Ён у мяне да й дарожкі пытае: — Ці ж ты, казак, ці розуму не маеш, На дарозе ты дарожкі пытаеш?
Ці ж на гэта мяне мамка радзіла, Каб казакаў па дарожках вадзіла? Вой, на тое мяне мамка радзіла — Тонка прасці, звонка ткаці Да беленька бяліці.
2-ая жанчына. А вось і зразумела, чаму вы пагублялі сваіх хлопцаў, запатрабаванні да іх вельмі вялікія. Але ж і дзяўчаты бываюць розныя.
Гучыць песня «Рында».
Жвава, з усмешкай
Ся-дзе-ла Рын да ды на пе чы шчы,
Сядзела Рында ды на печышчы, Рында, Рында!**
Грэла свае ногі ды плечышчы,
Прыйшлі к Рындзе жаніхі, жаніхі,
* Кожны радок паўтараецца 2 разы.
** Паўтараецца пасля кожнага радка.
Узялі Рынду варухі, варухі.
Ой, пайшла яна па суседачках.
— А дайце ж вы мне па сарочачцы, А дайце ж вы мне па намітачцы.
— А было не спаць піліпавай ночы, Прадраць было дзеркачом вочы!
— Чорт жа вас бяры, мае суседачкі, У майго бацькі да бяроз многа, Да здзяру то я берасціначку.
Да пашыю ж я хвартушыначку.
Падзірачкам як падперажуся
Да свайму жанішку так і пакажуся.
Накрыюся я мяшком, мне не сорам з жанішком.
Стук у дзверы.
4-ая дзяўчына. Ой, відаць, хлопцы да нас завіталі на вячоркі. Можа, пажартаваць, пазагадваць загадкі, пачаставаць арэхамі нас прыйшлі.
Уваходзяць хлопцы.
1-ы хлопец. Вечар добры ў хату! Дазволь, шаноўная гаспадынька, завітаць ды вечар гэты скаратаць.
Настасся. Добры вечар, госці дарагія! Госці на госці — гаспадарам радасць!
2-і хлопец. Мы вось да вас на вячоркі. Песні паспяваем, а заадно і кошыкі папляцём. He спазніліся?
Настасся. Праходзьце, калі ласка. Гасцей у мяне многа, можа, яшчэ хто зойдзе.
3-і хлопец. Вой, дык тут жа і цётка Марыля — вядомая майстрыха (падыходзіць да цёткі Марылі, мацае лапці, разглядае іх). Цудоўная работа.
Марыля. Лапцікі — гэта абутак нашых продкаў. Іх насіла і мая маці. Вясной, калі ліпа ажывае пасля зімы і яе кара становіцца мяккай і клейкай, лупілі яе. I рабілі гэта ўмела, каб не пашкодзіць дрэва. У сям'і маёй маці было аж чатырлаццаць душ. Працавалі ўсе шчыра. Вось яна і павінна была сплесці не менш грыццаці пяці пар лапцяў. I вучылася яна гэтаму майстэрству ў свайго бацькі. Плесці лапці не цяжка. Калі я бяру ў рукі лапці — успамінаю жыццё сваіх родных. I вы павінны ведаць, як жылі вашы прабабулі, прадзядулі, што яны абувалі, як з простага лычка лагіці плялі.
Я люблю лапаточкі свае,
Няма іх — мне чагось не стае...
У лапаточках сваіх я пяю і танцую,
Усіх добрых людзей я гасцінна частую.
Лапці роду майго знакамітага
Вам раскажуць аб лёсе татулі майго працавітага.
Я і матчыны лапці пастаўлю ў радок, А вось тыя, малыя, — насіў мой браток. Дык няхай жа навеюць яны даўніну I выхоўваюць ў дзецях маіх дабрыню.
Гучыць мелодыя песні «Эх, лапці мае». Хлопцы прытопваюць і пяюць.
Эх, лапці мае, Лапці лыкавыя!
У Лромы і Фамы Адзінакавыя.
4-ы хлопец. Гляньце, хлопцы, якая тонкая вышыўка, не рэчы, а цуда.
1-ы хлопец. Сапраўды, цуда. Можа, гэта ты, Алена, умееш так прыгожа вышываць? Ці ты, Надзя?
Настасся. Ды не, гэта да нас сёння завітала вядомая ўздзснская майстрыха Кацярына Аляксандраўна Кацуба.
2-і хлопец. Што Кацярына Аляксандраўна — Добрая майстрыха, мы ўбачылі. А ці добра вы, дзяўчаты, умееце працаваць?
3-і хлопец. А можа, нават прылад працы не всдаеце?
4-ы хлопец. А вось зараз мы і даведаемся.
Хлопцы па чарзе загадваюць загадкі.
— Зубаты, а не кусаецца. Што гэта? (Гоаблі.)
— Маленькі, гарбаценькі, усё поле абскакаў. (Серп.)
— Кругленькі, маленькі, а за хвост не падняць. (Клубок.)
— Конь стальны, а хвост ільняны. (Іголка з ніткай.)
— Чым больш кручуся, тым больш таўсцею. (Верацяно.)
2-і хлопец. Малайцы, добра ўсё адгадалі. А ці так добра вы ўмееце спяваць, як загадкі адгадваць?
Гучыць песня «У канец сяла...».
He спяшаючыся, апавядальна J=65
Ў ка-нсц ся ла, ў ка-нец ся ла жы ла ўда ва,
Ў канец сяла,
Ў канец сяла жыла ўдава, Мела сабе дзевяць сыноў.
Мела сабе,
Мела сабе дзевяць сыноў, Дзесятую дачку Насту.
Сыны ўзраслі,
Сыны ўзраслі — у разбой пайшлі, Дачка Наста замуж пайшла.
Як напалі,
Як напалі разбойнікі, Яны купчыка забілі.
Ой, і ўсе разбоі,
Усе разбоі спаць палеглі, Адзін разбой не лажыўся.
Адзін разбой,
Адзін разбой не лажыўся, 3 купчышкаю разгаварыўся.
Дачка Наста, Дачка Наста замуж пайшла. А за каго, за якога?
Ой, за каго,
Ой, за каго, за якога?
За купчыка маладога.
Купчык едзе, Купчык едзе купчаваці. Купчышачка ў госці да маці.
— Купчышачка, Купчышачка, адкуль родам? А я родам з Даўгінава.
А я родам, А я родам з Даўгінава. Я дачушка ўдавінавая.
— Устаньце, братцы, Устаньце, братцы, не ляжыце, Злую волю мы ўчынілі.
Злую волю,
Злую волю мы ўчынілі, Сястру Насту заўдавілі.
3-і хлопец. Так-так. Усё ў вас атрымліваецца вельмі добра: і праца, і песні.
4-ы хлопец. А давайце пагуляем.
2-ая дзяўчына. Згодны. У «Яшчара»!
Праходзіць гульня.
3-яя дзяўчына. Ой, цётка Настасся, як жа смачна пахне ў вашай хаце.
Настасся. А што вы думалі?! Я ж сёння гасцей чакала, бабку таркавала. Частуйцеся, калі ласка, госцейкі дарагія.
Ставіць чыгунок, кладзе лыжкі на стол. Госці частуюцца.
2-ая жанчына. У мяне чамусьці такая не атрымліваецца. Раскажы, Настасся, як яе гатуеш. А можа, у цябе бульба другога гатунку?
Настасся. Так. Бульбачка ў мяне сапраўды ўдалая, сопкая, жоўценькая. (Дастае кошык з бульбаю.) Сорт «магрэта» называецца. Цьфу ты, «адрэта». Слава Богу, у гэтым годзе і хвітафтор’я тая яе не з’ела.
2-ая дзяўчына. А што гэта нашы хлопцы прыціхлі? Можа, паснулі?
1-ы хлопец. Ды не, дзяўчаты. Як можна на вячорках спаць?
4-ы хлопец. А што гэта мы ўсё спяваем ды спяваем? Нічога смешнага не расказваем. Вось я люблю жарты.
Настасся. Раскажы, калі ведаеш.
4-ы хлопец. Добра, слухайце. Малады хлопец, купляючы гадзіннік, пытае ў крамніка: «А ці добра ён ходзіць?» — «Ага, — адказвае крамнік, —
ён бегае, а не ходзіць. Глядзіце, яшчэ полудня няма, а ён ужо пятую гадзіну вечара паказвае».
2-і хлопец. Зараз і я раскажу. Адзін пан паслаў слугу па грушы і сказаў: — Купі мне самых лепшых.
Слуга пайшоў у краму і папрасіў груш. Купец падаў яму. Але слуга сказаў:
— He, дайце мне самых лепшых.
Купец кажа:
— Паспрабуй адну, тады пазнаеш, што ўсе добрыя.
— Як я пазнаю, — кажа слуга, — што яны ўсе добрыя, калі паспрабую толькі адну?
I слуга паадкусваў патрохі ад кожнай і прынёс іх пану.
3-яя жанчына. Унук пытае:
— Бабулька, а ці дорага каштуе дзірка ад абаранка?
— А нічога не каштуе, яе без грошай даюць, — кажа бабулька.
— Тады хай бы рабілі большыя дзіркі ў абаранках.
1-ы хлопец. Адзін пан пытае раз у свайго фурмана, ці паедзе той з ім у вялікую дарогу.
— За вамі, пане, усюды, — адказвае фурман.
— Як гэта ўсюды? Нават у пекла?
— Нават у пекла!
— Але падумай сабе, што ў пекле надта ж горача, агонь.
— Нічога, пане, — кажа фурман, — я сваю службу знаю, высаджу пана ў пекле, а сам, як заўсёды, буду чакаць перад брамай.
Настасся. Дзякуй вам, даражэнькія мае суседачкі. Дзякуй і вам, хлопцы-малойцы ды дзяўчаткі-кветачкі, што завіталі да мяне на вячоркі.
3-і хлопец. Хопіць нам ужо, сябры,
Пець, рабіць, смяяцца.
Шкада, але трэба, цётка Настасся,
3 вамі развітацца.
1-ая дзяўчына. Няхай вам часценька шанцуе на госці, Ніхто каб ніколі не меў на вас злосці.
Настасся. He мінайце маёй хаты, прыходзьце заўтра вечарам зноў.
Надзейка. Трэба нам ужо дадому. Дзякуй, цётка Настасся, за дапамогу.
Усе. Дабранач, цётачка, бывайце.
Настасся. Шчаслівай вам дарогі. Чакаю вас заўтра.
Усе выходзяць.
СЦЭНАРЫІ СВЯТАЎ HA АСНОВЕ ТРАДЫЦЫЙНЫХ СЯМЕЙНЫХ АБРАДАЎ
Методыка падрыхтоўкі
Перад тым як скласці сцэнарыі абрадаў радзін і вяселля, кіраўнікамі гурткоў была вывучала вялікая колькасць літаратуры з апісаллем гэтых абрадаў. Таксама былі сустрэчы з мясцовымі старажыламі, у памяці якіх жывуць яшчэ і беларускае вяселейка, і радзіны. Таму сцэнарыі адлюстравалі ў некаторай ступені тэрытарыяльныя асаблівасці гэтых абрадаў. Была праведзена і вялікая растлумачальная работа з дзецьмі аб сакральным злачэнні пэўных дзеянняў. Паколькі ўзрост вучняў не зусім дазваляў, каб рэалізаваць сцэнарый, мы падключылі і дарослых. Тым больш што ў рэальным жыцці сацыялізацыя маладога чалавека адбывалася натуральна: дзеці заўсёды ў час свята былі побач з дарослымі.
I хаця многія даследчыкі сямейнай абраднасці супраць іх сцэнічнага ўзнаўлення, бо кожны абрад быў звязаны з верай у магічную сілу таго ці іншага дзеяння, мы паглядзелі на праблему з іншага боку. Калі людзі лараджаюцца і жэляцца, чаму б не паспрабаваць далесці да іх традыцыі лашых продкаў. Тым больш што ва ўмовах вялікай колькасці разводаў, пакінутых дзяцей, адчужэння бацькоў і дзяцей у апошні час у людзей з’явілася цікавасць да інфармацыі такога кшталту. А чаму б не пачаць з дзяцей такую культурна-адукацыйную работу?
Методыка правядзення
Радзіны
Бацька, свякроў і свёкар сядзяць за сталом. На ложку сядзіць парадзіха, люляе сыночка і спявае калыханку.
Свякроў. Трэба нашага Іваньку хрысціць, а для гэтага кумоў выбраць.
Свёкар. Выбар хросных бацькоў — не простая справа. Можа, за кума ўзяць Міню Кузькіна? Чалавек ён вельмі працавіты і спакойны.
Свякроў. Ды што ты! Хоць ён і працавіты, ды ў апошні час часта да чаркі стаў прыкладвацца. He хапала, каб і наш Іванька п’яніцам вырас.
Маці. А можа, мама, возьмем Юрку Пратасевіча?
Свякроў. Добрая кандыдатура: і каваль на ўсю ваколіцу, і сем’янін выдатны, і ў гасцях сябе паводзіць умее. Трэба яго і запрасіць.
Свёкар. А за куму, можа, Настассю Гэліну папросім?
Свякроў. He, Настасся не захоча. Дзяўчына вельмі ганарыстая, ды і вучоная.
Свёкар. Чаму не захоча, чым мы горшыя за астатніх? Ды і грэх жа адказваць.