Беларускае свята ў школе
3 вопыту работы Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната
Выдавец: Беларусь
Памер: 149с.
Мінск 2002
Свяці, свяці, сонейка, каб нам было цёпленька.
Ай, люлі, люлі, люленькі-люлі*.
Пад хатаю седзячы, лусту хлеба дзержачы, Яечкі качаючы, песенькі спяваючы.
Унук. Ой, як у вас, бабка, смачна пахне.
Бабуля. He, дзеткі, перш чым есці, памыйцеся адварам, у якім я яйкі фарбавала.
Унучка. А чаму так трэба мыцца?
Бабуля. А каб хваробы вас баяліся. (Дзеці мыюцца.) Мыйце вочкі свае светлыя, каб тварыкі былі чыстыя, а шчочкі ружовыя, як яечкі. Каб жыццё ваша было чыстым і празрыстым, як крынічка лясная. Дай вам Бог вырасці здаровенькімі ды працавітымі людзьмі. Ну вось, вочкі засвяціліся радасцю, як зорачкі. А зараз хуценька да стала. Хачу вам нагадаць, што на Вялікдзень гатавалі багата страў, але пачыналі снедаць пасля таго, як кожны паспрабуе скрылёчак яечка, солі і хлеба. Таму ўсіх запрашаю адведаць святочную страву.
* Паўтараецца пасля кожнага радка.
Дзеці частуюцца за сталом. Бабуля, прыгаворваючы, дакранаецца галінкай вярбы да дзяцей.
Бабуля. He я б’ю,
Вярба б’е.
Сёння — Вялікдзень.
Будзьце здаровы,
Як тая вярба,
Будзьце вясёлы, як тая вясна.
Слухайце бацьку,
Слухайце маці,
He забывайце ўсім памагаці.
Унук. Ой, як усё смачна!
Адно дзіця закашлялася, ухапііа шмат хрэну. Астатнія смяюцца.
Бабуля. Хутчэй, унучак, хлеба панюхай. Ну як, зараз лепш?
Упук. Ну і крэпкі.
Унучка. А да вас сёння госці прыйдуць?
Бабуля. А як жа. Цётка Люда з Генем пірог прынясуць, я ж іх дзіця купала. Ды і валачобнікі, напэўна, прыйдуць.
Унук. Прыйдуць, прыйдуць. Вунь наш сусед Хвядос казаў, што, як будуць па сяле хадзіць, абавязкова да вас зойдуць. Сястрыцы, давайце ў біткі пагуляем.
Бабуля. ГІагуляйце, унучкі, пагуляйце.
Але спачатку моц яек паспытайце.
Як гэта робіцца — не трэба саромецца,
Спачатку аб зубкі пастукайце,
Тады да вушка прыкладзіце — паслухайце.
Калі яечка гудзе — значыць, моцным будзе, А калі не, значыць, нехта разаб’е.
Унукі.
— Будзем біць яйкі?
— Будзем, дай найперш паспрабаваць. (Абменьваюцца яйкамі і спрабуюць іх асцярожна на зубы.)
— Нешта тваё, брат, дужа крэпкае, ці ж не фальшывае?
— А тваё яйка крапчэй, давай мяняцца.
— He. He хачу мяняцца.
— To трымай, буду біць. (Паспрачаўшыся, б ’юць.)
Бабуля. Давайце загадаем, хто будзе ў нашай кароўкі. Калі першы зойдзе мужчына, дык бычок, а жанчына — дык цялушачка.
Дзверы адчыняюцца. Заходзіць дзядзька.
Унукі. Бьічок! Бычок!
Бабуля. А сціхніце вы!
Дзеці са смехам разбягаюцца. Прыходзяць мужчына і жанчына, чыё дзіця купала бабка.
Муж, жонка. Хрыстос уваскрэс!
Бабуля. Сапраўды ўваскрэс!
Жанчына. А мы сёння бабулі пірог прынеслі ад унучка.
Бабуля. А як жа мой унучак гадуецца?
Жанчына. Нічога, ужо, дзякуй Богу, сёмы месячык пайшоў, ужо чатыры зубочкі мае.
Абменьваюцца яйкамі, даюць пірог.
Мужчына (аглядаючы стол).
Ляжыць тут шынка, як кадушка, Румяна-белая пампушка, Чырвона зверху, сакаўная, Як бы агонь у ёй палае, А ніз бялюткі, паркалёвы, Кілбасы — скруткі, як падковы, Між сцёган сала і грудзінак Красуе смажаны падсвінак — Чысцюткі, свежы і румяны, Як бы паніч той надзіманы.
Муштарда, хрэн — адно дзяржыся, У рот паложыш — сцеражыся! А пірагі, як сонца, ззяюць, У роце самі таюць.
Са смакам ядуць і багата —
На тое ж даў Бог людзям свята.
Унукі.
— А як вы думалі, дзядзька, на Каляды — каўбасы, на Вялікдзень — сыр, а ўсё чалавек сыт.
— Свята Вялічка — з красным яечкам.
Мужчына. Бачыш, як прыказкамі шпараць, відаць, ад бабулі перанялі.
Бабуля запрашае да стала. Ядуць і хваляць.
Якое мяса смачнае. Відаць, перад Вялікаднем закалолі.
Бабуля. Ды не, два месяцы таму. Але лапатку заўсёды пакідаю, каб на Вялікдзень адварыць.
Жанчына. А агуркі якія храбусткія. Вясна ўжо, а як добра захаваліся. Бабуля. Дык у дубовай бочцы дзіва што добрыя будуць.
Жанчына. А ці ведаеце вы, дзеткі, што на Вялікдзень зязюля першы раз кукуе?
Унук. 3 Вялікадня птушкі пачынаюць пець.
Абменьваюцца падарункамі. Праводзіцца гульня «Яйка пад шапкай». Чуецца музыка. Ідуць валачобнікі.
Валачобнікі.
— Ішлі, прыйшлі валачобнікі, Іграючы ды спяваючы, Добрую гаспадыню шукаючы. — Добры дзень, пані гаспадыня! Ці спіш, ці не спіш, пані гаспадыня? — Калі ж спіш, Бог з табою, Калі ж не спіш — ходзь са мною.
— Чуеш? Святое Вялічка з красным яечкам.
Жачок*. Я — маленькі жачок, паўзу, як рачок, Скачу, як жабка. Дай яечка, бабка. He дасі яечка — уцячэ авечка, He дасі кока — вывернецца вока.
Бабуля. Час ужо і заспяваць, святочныя віншаванні сказаць. Пачынальнік. Дык чаго ж чакаць?
Ёсць што сказаць.
Гаспадар паважаны, Людзьмі шанаваны, Шмат дабра мае, Чужога не спажывае.
Падхватнік. Дай Божа, пані гаспадыня, Табе і тваім гасцям, Каб вы пілі і елі, Вясёленька сядзелі, Добрыя думкі мелі.
Гучыць песня.
Рухома, бадіёра
Ай, і шлі-пай-шлі доб-ры мо-лай-цы,
Хрыс-тос вас крэс, Сын Бо жы!
Здзявай це, брат цы, баб ро-вышап кі,
гэ та-му па ну, Хрыс-тос вас крэс, Сын Бо-жы!
* Жачок — хлопчык-валачобнік.
Ай, ішлі-пайшлі добры молайцы, А калі спіш, дык Бог з табою, Хрыстос васкрэс, Сын Божы!* А калі ня спіш — гукай са мною, А ішлі яны, усе шаталіся, Гукай са мною, як муж з жаною.
Багатырскі двор усё пыталіся. Здзявайце, братцы, бабровы шапкі, А на чым знаток багатырскі двор? — Благадарыце гэтаму пану На ім шуллейка ўсё дубовае, За яго дары, за вялікія,
Падваротніцы ўсе цясовыя, За яго сталы, за дубовыя,
Па двару ішлі — кладачкі клалі. За яго скацерці, за рубчастыя. Дзень добры таму, хто ў гэтым даму! А мы госцейкі ды не частыя, А ці спіш-ляжыш, ці адпачываеш? Круглы гадочак — адзін разочак.
Падхватнік.
0 то не, пані гаспадыня, Песня спета проці лета. А будзь жа вясёла, як вясна-красна, А будзь жа ціха, як ціха лета, А будзь жа багата, як багата восень, А ты, гаспадынька, усё дагадайся: Патэльню — у печ, па яечкі — у клець, Кавалак сала прыхапі, Прынясі ж нам кілбасы з шастом, Кілбасы з шастом ды свінню з хвастом.
Бабуля.
Няма чаго даваць, Сама хутка пайду жабраваць.
Падхватнік.
He скупіся, гаспадынька, Некалі заможна жыла, Усякага дабра займела, Цяпер нешта паскупела. Гаспадынька-журавінка, Адары нас, не мары нас.
Пачыналыіік. Дай кожнаму пеюну хоць па яйку, Ну, пачынальніку дасі парачку.
Падхватнік.
Нашаму механошу — пірог ды галёшу, Ну і ў торбачку яго гарачэйшага чаго.
Запявала.
У музыкі горкая доля: Што даюць — бярэ і тое.
Бабуля ўсіх адорвае.
Механоша.
А дзякуй, гаспадыня, за пшонны піражок.
Дзякуй табе, пані, за добрыя дары.
Каб дажыць да лета, ды лепей за гэта.
Гучыць песня «Валачобная».
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Ba ла чо б(ы) ш ч(ы)-кі
ва-ла чы лі са,
Хры-с(ы) то-с(ы) вас крос(ы) на у-весь свет!
Валачобнічкі валачыліса, Валнай, валнай, Божа, памагай!* Прывалакліса к слаўнаму пану, Хрыстос васкрос на увесь свет!** Да ў таго пана двор мураваны, Двор мураваны, тынам тынаваны, Пасярод двара залатая гара. Ды на той гарэ сады-вінаграды, Сады-вінаграды пазасаджваны, Райскія птушкі напрынаджваны. Адкуль узяліся шуры ды буры, Шуры ды буры, буйныя ветры, Буйныя ветры, дробныя дажджы. Сады-вінаграды да паламала, Райскія птушкі да паразганяла. Да зажурыўся пане гаспадару. Да ў яго была жонка разважна: — Да не журыся, пане гаспадару. Калі будам жыці, жыці да быці, Сады-вінаграды пазасаджваям, Райскія птушкі папрынаджваям.
* Паўтараецца пасля кожнага няцотнага радка.
** Паўтараецца пасля кожнага цотнага радка.
Бабуля. Сядайце, госцейкі, сядайце.
Валачобнікі.
— Ці даўно зімой да вас, цётка, на вячоркі збіраліся? А ўжо і Вялікдзень.
— Бач, колькі месца мы ў вас занялі. Але ж, цётачка, разлічвайцс, што яшчэ да вас валачобнікі прыйдуць.
— Ну, аж тры гурты сёння па вёсцы ходзяць.
— А чаго ж нам сядзець? Давайце, хлопцы, яйкі пакачаем.
Ідзе гульня. Зноў чуецца музыка, прыходзяць валачобнікі.
Валачобнікі. Добры дзень таму, хто ў гэтым даму.
Ці не супраць, гаспадыня, Каб да вас завітаць, віншаванні свае перадаць. Валачобнікі — людзі добрыя, Небывалыя, пажаданыя.
Нячаста ходзім, нямнога просім, Толькі ў гадочак адзін разочак. А колькі ў нас гасцей багата, Што ні чалавек, то хата, Спяшайцеся ў госці запрасіць, Калі ёсць яшчэ чым дарыць. Дай жа, Божа, пані гаспадыні Жыці-быці, шмат багацця нажыці, Палавіну прадаці, частку валачобнікам даці.
Гучыць песня «Да была ў бабкі курка-рабушка».
He спяшаючыся J = 9<¥
Да бы-ла у баб кі ку-р(ы)-ка рабу шка.
по вс-н(ы) ка-ра-бец. Бо-жа.дай, Бо-жа,дай, Бо-жа, па-.ма-гай!
Да была у бабкі курка-рабушка.
Божа, дай, Божа, дай, Божа, памагай!* А нанесла яец повен карабец.
Ды прыйшлі к бабке валачобнічкі,
* Паўтараецца пасля кожнага радка.
Валачобнічкі, недакучнікі.
Яны не дакучаюць, раз у год бываюць. Падавала бабка ўсім па яечку, Усім па яечку, шчэй па піражэчку, Аднэй сіраце да не вышлася.
Вярніся, сірата, за новыя варата: Бог цябе кліча, шчэ яечка дае, Цялушку-рабушку дзіцяці на юшку, Каня варанога, сядло залатое.
Валачобнік. Ці ўслых табе наша песня? Калі ўслых табе — не тамі ж ты нас, адары лепш нас.
Бабуля адорвае.
Валачобнікі. Дзякуй за тое, што адарылі, Добрым словам прывіталі, Са спагадай сустракалі. Жывіце здаровы ды будзьце багаты. Ды не самі з сабой, са сваімі дварамі. Ды са сваімі са блізкімі, I са бліжнімі, і са дальнімі, 3 пакрэўнымі ды прыяцелямі.
Гучыць песня «Зялён садок вішнёвы».
Зя лсн са док віш нё вы!
Добры вечар, паненачка! Зялён садок вішнёвы!* Адчыні нам акеначка. Адчыніўшы, здзівіся. Харашэнька прыбярыся. Пакланіся маме й тату. Хай паклічуць нас у хату. Прывітаюць хлебам-соллю. I пасадзяць па застоллю. Мы па свеце вандравалі. Васкрасенне велічалі.
Паўтараецца пасля кажнага радка.
Бабуля. Сядайце, госцейкі жаданыя.
Валачобнік. Бач, мы ўжо тут не першыя.
Бабуля. Праходзьце, месца ўсім хопіць.
Валачобніца. Якія, цётка, у вас яйкі прыгожыя атрымаліся, а я свае ператрымала, дык надта цёмныя.
Бабуля. А ў мінулы год яшчэ прыгажэйшыя былі. Нарвала сунічніку, прыляпіла, дык як пафарбаваліся, пярэсценькія былі.
Валачобнік. А вунь Волька Пракопава дык у пасачкі каляровыя фарбуе.
Валачобнік. Што гэта жанкі ўсё сябе хваляць. Давайце, хлопцы, у біткі пагуляем. Хто будзе са мною біцца?
Дастае драўлянае яйка. Разбіваеў траіх, заты.м пад шум і смех яго выкрываюць. Чуецца гоман, музыка, заходзіць трзці валачобны гурт.