• Часопісы
  • Беларускае свята ў школе 3 вопыту работы Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната

    Беларускае свята ў школе

    3 вопыту работы Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 149с.
    Мінск 2002
    55.67 МБ
    Дзеці. Масленіца ў нас!
    3 'яўляюцца бабка Параска і бабка Марылька.
    Бабка Параска. А пахне ў вас як! Блінамі! 3 маслам! Я б бліны ўплятала ды галавою матляла.
    Бабка Марылька. Дзіва што! Кажуць жа, што на мазаны блін і кот гіадругому глядзіць!
    Бабка Параска. А колькі ласункаў на стале! Відаць, нас тут з раніцы чакалі.
    Бабка Марылька. Так, чакалі ды на стол збіралі.
    Дзіця. Вас, паважаныя, мы чакалі, свята бсз вас не пачыналі. На нашым свяце не будзе часу сумаваць, на свяце гэтым трэба спяваць, смяяцца, танцаваць.
    Бабка Параска. Каб вы, дзетачкі, сталі дужымі і спрытнымі, трэба спачатку блінцоў паесці. Я стану з блінамі насупраць адной каманды, а бабка Марылька — насупраць другой. Кожны з вас па чарзе павінен дабегчы да бліноў, узяць адзін з іх, абабегчы вакол мяне, а другой камандзе — вакол бабкі Марылькі, а потым вярнуцца назад і стаць у канцы каманды.
    Праходзіць гулыія.
    1-ы зазывала. Гэй, народ, збірайся ў карагод.
    Раскрывайце ўсе кішэні, даставайце кашалі.
    2-і зазывала. Пачастункаў смачных — горы, Кожнаму роту знойдзем работу.
    3-і зазывала. Каму масла, каму сала, каму сыр.
    Хто заплаціць — таму пір.
    4-ы зазывала. Чалавек галодны ні на што не годны.
    2-і зазывала. 3 самавара валіць пара — прыкмячай, дзе вараць чай.
    1-ы зазывала. Блінок, маслены каток, сам каціся ў раток.
    3-і зазывала. Частуйцеся, госцейкі дарагія.
    Дзеці ядуць бліны ч чаем.
    2-і зазывала. Бліны лшанічныя, кругленькія, пышныя!
    4-ы зазывала. Кругленькія, жоўценькія, быццам тое сонейка!
    Ешце, маслам палівайце, а смятанкай заядайце!
    1-ы зазывала. Грошай не бяром, дарам аддаём.
    У масла блін мачайце, Масленку ўспамінайце.
    Кабеты (жартуюць).
    — Еш, куманька, еш, я не лічу бліны!
    — Смачныя, дзякуй! Наелася, восьмы блін даядаю.
    — Брэшаш, кумка, не восьмы, а дзсвяты.
    Бабка Параска. Ну вось, бабка Марылька! Са.мі дзеткі аладак паслі, a нас не пачаставалі.
    Бабка Марылька. А некалі ва Уздзе быў такі цікавы звычай: унучкі і ўнукі запрагаліся замест коней, саджалі сваю бабульку ў сані і везлі яе частавацца блінамі.
    Бабка Параска. Давайце паспрабуем і мы сёння пракаціцца.
    Дзве каманды «ўнукаў» становяцца ля «бабулек». «Унукі» вя <\ ць «бабулек» на санках паміж «дрэуцамі» (кегліу Нельга іх паваліць. Наперадзе стаіць талерка з бліналіі. «Бабкй» пйвіннй схапіць блін, кнлі «ўнукі» будуць развйрочваццй, каб везці яе нйзад.
    Бабка Параска. Ну, сяброўка Марылька, бліноў мы наеліся, але ўнукі нашы стаміліся — хай яны адпачнуць.
    Уваходзяць месяцы.
    Снежань. Боты ў полі звоняць меддзю, Вецер свішча наўздагон, Развітацца Зіма едзе Ва Уздзенскі наш раён.
    Студзень. Яна едзе ў даль на апошні свой баль, I за гэта ёй — ледзяны медаль.
    Люты. Ля новых варот робіць паварот, Гэй, дарогу дай, расступіся, народ!
    Дзеці. Ідзі, Зіма, да Бучына!
    Бо ты нам надакучыла!
    Ідзі, Зіма, да Кракава!
    Зноў будзеш аднакава!
    Ідзі, Зіма, да Кіева! Ты нам Лета пакінула! Ідзі, Зіма, да крыніцы Ды забірай рукавіцы!
    Зіма. Гэй, мароз і снег, ляціце на падмогу. Ах вы, шкоднікі. На Поўнач мяне збіраецеся адправіць! He выйдзе! Ды я вас зараз замарожу! Гэй, вятры мае паўночныя, ляціце мне на дапамогу.
    Рассыпае снег. 3 'яўляецца Баба Снегавуха.
    1-ы зазывала. А гэта хто?
    Зіма. Баба Снегавуха.
    Баба Снегавуха. Я Баба Снегавуха, зараз вас схаплю за вуха.
    Свае вушы не хавайце, бабе снежнай падстаўляйце.
    Праходзіць гульня ў даганяікі.
    Зіма. Прыйшла Баба Снегавуха, Мех набіла снежным пухам.
    Баба Снегавуха. Бой мяшкамі пачынаецца! Хто смялейшы — не хаваецца! Праходзіць бой падушкамі на лаўцы.
    1-ы зазывала. Як прыходзіў люты, пытаў, у што абуты.
    Хто валёнкі абуваў, той марозу не баяўся.
    Снег ляпіў, камы качаў і на саначках катаўся.
    Хто з Зімой гуляць жадае, хай валёнкі абувае.
    Гульня-спаборніцтва «Бег у валёнках».
    2-і зазывала. Надакучылі Зіма, цёплыя валёнкі.
    Хочацца ужо цяпла, песень птушак звонкіх.
    3-і зазывала. Ты ўжо, Зімачка, надакучыла, Снегам-холадам нас замучыла.
    Збірайцеся, маладзіцы, ды здымайце рукавіцы, У далоні біце, Вясну-красну завіце.
    Гучыць песня «Жавароначкі, прыляціце».
    Рухома, радасна » = Ю4
    Жавароначкі, прыляціце, Вясну красную прынясіце, Каб сонейка засвяціла, Каб снег белы растапіла, Каб садзікі расцвяціла.
    Жавароначкі, прыляціце, Зямлю-матухну абудзіце I дожджыкам напаіце, Каб травачкі нарасціла, Каб волікаў накарміла.
    Жавароначкі, прыляціце, Цёпла лецейка прынясіце, А зімачку прыбярыце, Бо зімачка надаела — Нам хлебушкі пераела.
    Дзеці вядуць Вясну.
    Зіма. Прыцягнулася, паспела!
    Вясна. Добры дзень, Зіма-матухна! Ты яшчэ не пакінула мае прасторы?
    Зіма. Пэўна не. I нават не збіраюся гэтага рабіць.
    4-ы зазывала. А давайце так: хто ведае больш загадак, той і будзе гаспадарыць на зямлі.
    Зіма і Вясна. Давайце!
    Зіма. Карова бяжыць, а шкура ляжыць.
    Вясна. I сваё дзіця не забыла, і чужых накарміла.
    Зіма. Хто двума бадаецца, чатырма ходзіць, адным мух ганяе?
    Вясна. Усе яго любяць, а як паглядзяць — моршчацца.
    Зіма. Што зімою камлём угору расце?
    Вясна. У рубашцы радзіўся, а голы ходзіць.
    Зіма. Лезе праз акно сівае сукно.
    Вясна. Без кліноў, без капытоў само падыходзіць, ніхто яго не трывожыць.
    Зіма. Белая кабыла ўвесь лес з’ела.
    Вясна. Новая пасудзіна, а ўся ў дзірках.
    Зіма. Я больш загадак не ведаю.
    1-ы і 2-і зазывалы (разам). Ура! Вясна перамагла!
    Зіма. He, пачакайце! Мы яшчэ не ўсе гульні перагулялі, не ўсе песні пераспявалі.
    Вясна. Як быццам у мяне ні песень, ні казак няма! А карагоды якія цудоўныя!
    Вы выходзьце, дзевачкі, на лугі-лужочкі,
    На лугі-лужочкі завіваць вяночкі,
    Завіваць вянкі на святкі, на гадавыя святочкі.
    Танец з вянкамі. Гучыць песня «На святую Масленіцу».
    Жвава, сур'ёзна J = 126
    На святую Масленіцу Да вылятала ластавіца.
    Да вылятала ластавіца С чорнага мора на поле.
    С чорнага мора на поле. Сядайце, малойцы, на коней.
    Сядайце, малойцы, йа коней Да ўлавіце ластавіцу!
    Да ўлавіце ластавіцу, Да будзем гуляць Масленіцу!
    Зіма. Хай будзе так. Я знікаю.
    Вясну з прыходам вітаю
    I трон свой ёй я уступаю. Я ж ад’язджаю на спакой Ў паўночны край любы мой. Хай цёплы дзень смялей ступае —
    Табе пасад я уступаю.
    Хай новы дзень здабыткам будзе, Нясе вам радасць, шчасце, людзі!
    3-і зазывала. Добрай дарогі табе, матухна-Зіма.
    Зіма, адыходзячы, сыпле пажаданнямі.
    Зіма.	Прыміце мае пажаданні напаследак:
    Тым, хто радзіўся, — каб весяліўся.
    Хто пасварыўся — каб памірыўся.
    Хто прачакаўся — каб спадзяваўся.
    Хто спрацаваўся — каб мацаваўся.
    1-ы зазывала. Снежная баба едзе на пенсію.
    Едзе з двара, бо прыйшла пара.
    Кладаўшчык. Хвілінку! Да гэтакай спешкі я не прывык!
    Баба Снегавуха. Што так сурова глядзіш мне ў твар?
    Кладаўшчык. Прашу, паважаная, здаць інвентар.
    Здайце, бабуля, па акту ў кладоўку Кій і каструлю, мятлу і маркоўку. Здайце, бабуля, казённыя рэчы, Праз год вам сустрэчу я зноў забяспечу.
    2-і зазывала. Хутчэй! Бо спасцігла бабу бяда: Закапала ў бабы з носа вада!
    3-і зазывала. Спяшайся, бабуля, вяртайся зімой! Снежнаю, свежай і маладой!
    Баба Снегавуха адыходзіць.
    4-ы зазывала. Гэй, Вясна, ты красна, Што ты нам прынясла?
    Вясна. Я, Вясна-красна, вам прынясла
    Бохан хлеба, ступу солі,
    Старым бабкам па прызбачцы, Малым дзеткам па вуліцы, А хлопчыкам па кіёчку, А дзевачкам па вяночку.
    Гучыць песня «Ты, пчолачка ярая».
    Даволі хутка, напеўна, голасна * = 104
    Ты, пчо-ла-чка я ра я, ты вы-лець з-за мо-ра.
    Ты, пчолачка ярая, Ты вылець з-за мора.
    Ой, ляло, ляло, Ты вылець з-за мора.
    Ты вынесь ключыкі, Ключыкі залаты.
    Ой, ляло, ляло, Ключыкі залаты.
    Ты замкні зімачку, Зімачку студзёну, Ой, ляло, ляло, Зімачку студзёну!
    Адамкні лецейка, Лецейка цёплае, Ой, ляло, ляло, Лецейка цёплае!
    1-ы зазывала. Гэй, збірайся, народ!
    Занясём гэта пудзіла на агарод!
    Каб урадлівы быў увесь год!
    Усе ідуць на стадыён, становяцца ў карагод вакол вогнішча і звяртаюцца да Зімы.
    -— Згары, Зіма, ты нядобрай была.
    — Адыдзі, Зіма, ты мокрай была.
    — Згінь, Зіма, ты нямой была.
    — Пусці Вясну на зямлю маю.
    Ой, Масленка-няшчасленка,
    Шэравутка... У!
    Ты ж казала, вясна скора, Да й не хутка... У!
    Праводзім зіму з качаргамі... У!
    Сустракаем вясну з пірагамі... У!
    Гарыць пудзіла Зімы.
    Бабка Марылька. На Масленіцу вялікая пашана аддавалася тым рэчам, якія нагадвалі сонца.
    Бабка Параска. Нават на конях ездзілі вакол Узды некалькі разоў, каб адзначыць кола.
    Бабка Марылька. He будзем адступаць ад гэтага звычаю і мы. Таму запрашаем вас праехацца на конях вакол нашай школы.
    3-і зазывала. А цяпер усіх вас Запрашаем мы да нас, На шасток вы залязайце, Падарункі выбірайце.
    Дзеці залазяць на слуп і выбіраюць прызы.
    «Свята Вялічка з красным яечкам...»
    Методыка падрыхтоўкі
    За тыдзень да свята аб’яўляецца конкурс на самае прыгожае размаляванае яйка, на лепшую віншавальную паштоўку з Вялікаднем, якія затым упрыгожваюць залу. Развучваюцца на ўроках музыкі і спеваў велікодныя песні.
    Работнікі кухні выпякаюць пірагі і фарбуюць яйкі — усё робіцца, каб наблізіць інтэрнатныя ўмовы да дамашніх.
    Сцэна стылізавана пад беларускую хату (акно, ікона на покуці, святочны стол, печ, прыгожа ўбраны ложак).
    Свята «Вялікдзень», падрыхтаванае дзецьмі і дарослымі нашай школы, было паказана па Беларускім тэлебачанні ў праграме «Запрашаем на вячоркі».
    Методыка правядзення
    У хаце бабуля. Да яе заходзяць унукі, вітаюцца.
    Унукі. Хрыстос уваскрэс!
    Бабуля. Сапраўды уваскрэс! (Тройчы цалуюцца.) Адкуль вы так ранютка?
    Унук. А мы з мамай на ўсяночную хадзілі, стравы свянцілі.
    Унучка. Вось і вам мама свянцонага перадала.
    Накіроўваюцца да стала. Унучка дастае з кошыка пірог, яйкі, мяса, мёд. хрэн, гуркі.
    Бабуля. Дзякую, дзетачкі. А ці многа людзей было ў царквс?
    Унук. Вой, многа, бабулечка.
    Бабуля. Ды і ў мінулую нядзельку, Вербную, таксама шмат было. Хадзіла ж і я вярбу свянціць. Давайце свянцонае яйка пакрышым. Пасыпай, унучка, соллю.
    Унук гэтым часам, пакуль бабуля з унучкай размаўляюць, ускоквае на лаўку і глядзіць у акно.
    Унук. Гляньце, гляньце, як сонца «іграе»!
    Унукі.
    — I праўда!
    — Ой! Як прыгожа!
    — I так толькі на Вялікдзень?
    Бабуля. Так, дзеткі. Існуе павер’е, нібыта на першы дзень Вялікадня «іграе» сонейка, струменіць свае праменьчыкі. Гэта свята ў гонар сонца, абуджэння прыроды, надыходу «вялікдзён» палявых работ. Пасля зімовага адпачынку людзі будуць сеяць, палоць, касіць, жаць, а яшчэ да гэтага свята прымеркавана хрысціянскае свята «Уваскрашэнне ўкрыжаванага Хрыста». Ці не забыліся песеньку з мінулага года?