Беларускае свята ў школе
3 вопыту работы Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната
Выдавец: Беларусь
Памер: 149с.
Мінск 2002
Баба ставіць кашу на стол, але яе выкрадаюць дзеці. 1-ы госць. Лавіце, лавіце малых зладзеяў!
2-і госць. Трэба выкупіць бабіну кашу, бо малыя пакрыўдзяцца, ды каб нашага Іваньку ў крапіву не саджалі.
3-і госць. Нясі, Маня, хрушчыкаў і грошай трохі.
Дзеці аддаюць кашу, яе зноў бабка ставіць на стол. Паміж бабкай / кумам разыгрываецца «шпіктакль».
Кум. Адкуль прыйшла?
Бабка. Пусціце нанач.
Кум. Вашы дакументы.
Бабка (працягвае палатно — дакументы, становіцца на лаву, абгортваецца ім). Вось мае дакументы.
Кум {бярэ, чытае, пытаецца). Пусціць старуху нанач?
Усе госці. Раз дакументы харошыя, пусціць нанач. Старуха харошая. Бабка садзіцца за стол.
Кум (няўдала кідаючы гаршчок). Ой, баба, які гаршчок крэпкі ў ганчара выбрала. Б’ю, б’ю, ніяк разбіць не магу.
Бабка. Ну, кумок, у другі раз як пайду, дык не буду браць такога крэпкага. Ужо прыстаўлю дзіравы, абы кашу зварыць.
Кум (б’е ціхенька 2 разы). Ой, баба, ці не жалезны твой гаршчок? Ніяк не разаб’еш.
Бабка. Ну-тка, бі, бі! Відна, кумок, мала еў.
Кум (за трэцімразам разбівае гаршчок і спрабуе кашу). Вой, якая смачная каша (прыцмоквае).
Бабка. Да гэтага вы, дарагія госцікі, пілі, елі бясплатна, без грошай, a цяпер кашу будзе есці той, хто адкупіць яе!
Я баба Ярохава, Мая каша гарохава, У маёй кашы бублікі, А вы, мужчынкі, кладзіце па рубліку.
Кум. Прашу адведаць кашу, бабку пацешыць, унучка паславіць, маці з бацькам паздравіць.
Госці (падыходзяць па чарзе).
— Дару гузік, каб праз год у хаце быў яшчэ адзін карапузік.
— Каб на яго долю паслаў Бог усяго ўволю.
— Каб ваш сынок вялікім рос ды вяселлем трос.
— Гадуй, Надзейка, малое, ды каб на той год было другое.
— Каб у вашым дамочку, у вашым хлявочку, у вашым садочку ўсё радзіла ды пладзіла.
— Каб у вашага дзіцяці ў клеці было мяшкамі, а на стале — пірагамі. — Вой, дык нешта каша зусім нясмачная, горкая.
Бабка. Пацалуй сваю жонку — будзе салодкая або памачы язык у соль — будзе салёная.
1-ы госць. Ну вось, кашу паспрабавалі. Цяпер і заспяваць можна. Гучыць песня.
Цераз гай, цераз гай, цераз Бандароўку Вёз, вёз стары дзед маладую жонку*.
Вёз, вёз, не давёз ды стаў яе біці, Пытаецца ў людзей, ці ўмее рабіці.
— А ні рабіць, ні прыбраць, жаці не сагнецца, Як убачыць кавалера — мала не спражэцца.
А пацерак поўна шыя, а каўнера не зашые, А рубчыка не зарубіць — кавалераў добра любіць.
А ты, стары, барадаты, бараду валочыш, А сам, стары, небарака, маладую хочаш.
Парадзіха. Дзякую, бабка, дзякую вам, кумы мае, за такую прыхільнасць да майго дзіцяці. (Цалуецца па 3 разы, адорвае іх.) Выбачай, бабка, выбачай, любка, можа, не ўгадзіла. Кроіла падарунак пры лучыне, можа, укараціла.
Бабка (надзявае намітку на галаву, перакручваецца на месцы 3 разы, a затым падскоквае 3 разыўверх). Каб мой унук вялікі рос, шчаслівым быў, каб на яго долю паслаў Бог усяго ўволю. (Капрызнічае.') Але ж нешта ў цябе, унук, хата цесная, і паскакаць мне няма дзе.
2-і госць. Ці ёсць у цябе, гаспадар, коні, каб пакатаць нашу княгінюбабку?
Гаспадар. I коні ёсць, і карэта, пайду запрагаць.
3-і госць. Бабка-княгіня, паедзем у карчму, там і паскачам.
* Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
Двое мужчын бяруць бабку за рукі і садзяць у ночвы, падтрымліваючы яе, каб не саскочыла. Некалькі чалавек цягнуць бабку ў «карчму» — пачаставацца ў бабкі дома.
Гучыць песня.
Запра-жы-ця, за-пра-жы-ця да дзвенац цаць ва-лоў,
да-дзве-нац цаць ва-лоў. 2.Ад-вя зі ця, ад(э)вязі ця
да ба-буль ку да-.мо в(э), да ба-буль ку да-моў.
Запражыця, запражыця Да дзвенаццаць валоў*,
Адвязіця, адвязіця
Да бабульку дамоў.
Наша бабулька, наша рабулька
Да паязды любіць.
Завязіця ў карчомачку, Кварту гарэлкі купіць.
Запражыця, запражыця
Да дзвенаццаць валоў.
Адвязіця, адвязіця
Нашу кумку дамоў.
Наша кумка, наша галубка Да паязды любіць.
Завязіця ў карчомачку, Кварту гарэлкі купіць.
Запражыця, запражыця Да дзвенаццаць валоў.
Адвязіця, адвязіця
Да кумочка дамоў.
Наш кумочак, наш галубочак Да паязды любіць.
Завязіця ў карчомачку, Кварту гарэлкі купіць.
Госці (збіраюцца дамоў, даюць наказы).
— Каб Іванька не быў злы, не біце яго нават смехам.
— He паказвайце да года ў люстэрка, зубы будуць ісці балюча.
— Да года не стрыжыце, каб не жыў Іванька ў беднасці, каб памяць добрую меў.
— He бярыце задам, каб не рос Іванька ўпартым.
Усе госці. Усяго добрага вам. Каб жылося і каб вялося.
* Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
«А вяселейка, а вяселейка едзе з песняй да сяла»
Вядучы. Хай на скрыпках, цымбалах музыкі зайграюць, А чароўныя гукі хай гасцей нам збіраюць, Хай дзяўчаткі-кабеткі звонка песні спяваюць, На зямлі ўздзенскай зноў вяселле спраўляюць. Так гулялі раней, хай жа вернецца зноў! Паспяшайцеся, госці! Уздымаем заслону!
Беларуская хата. У хаце маці, дачка. хросная маці. Заходзяць дзяўчаты.
Маці. Добры дзень, любыя. Заходзьце, калі ласка. Дзякуй вам, даражэнькія, што прыйшлі. Ну, дачушка, трэба да шлюбу збірацца. Хутка жаніх прыедзе.
Гучыць песня.
На-ша Ма-нсч-ка ўсіх дзе-ва чак саб-ра-ла,
на-ша Ма-неч-ка ўсіх дзе ва-чак са-бра-ла.
Суборная суботачка настала*.
Наша Манечка ўсіх дзевачак сабрала.
А сабраўшы, у радок саджала.
Сама села, усіх дзевачак пасадзіла,
Скланіла яна галовачку найніжэй,
Сваёй мамачцы, сваёй родненькай найніжэй, Бо яна ў яе за ўсю радзінку наймілей.
* Кожны радок паўтараецца 2 разы.
Дзяўчаты. Ляцелі гусачкі цераз сад, Махнулі крыльцамі на ўвесь лад. Пара табе, Марысечка, на пасад.
Дзяўчына (да Марылі).
Ці ёсць у цябе, Марысечка, родны брат?
Хто ж цябс завядзе на пасад?
На шчаслівенькае месцечка, На залатое крэслічка?
Гучыць песня.
He спяшаіочыся, з рухам о=бб
Я сна«сон ца ка-лясом і дзе ра нень-ко!
Да брат сяст ру на па-сад вя дзе ра-нснь-ко!
Яснае сонца калясом ідзе раненько!
Да брат сястру на пасад вядзе ранелько!
Ён яе вядзе ды спыняе раненько!
Да брат сястру праўду пытае раненько:
— Ды хто ж табе наймілей, найлюбей, раненько?
-— Род, брацейко, наймілей, найлюбей, раненько!
У час песні маладая падыходзіць да бацькі, маці, хросных. Цалуецца. Да Мары.іькі падыходзіць брат.
Нявеста. Братка, я ўся дрыжу.
Брат. Ты ж ідзеш не за мядзведзя.
Лепш садзіся на дзяжу (дзяжа накрыта кажухом).
Садзіся, сястрычка, на мяккую воўну, Хай будзе і шчасця і радасці поўна.
Гучыць песня.
J = 90
Наша Манечка на пасад ідзець, Мамачка валоскі стрыжэць. Стрыжы валоскі, стрыжы Памалу, галоўкі не спалі.
Нявеста. Дзевачкі-сястрыцы, перапёлачкі, Бярыце шчотачкі, грабеньчыкі, Счашыце золатца мне з галовачкі. Золатца асыпаецца, Бо мая красата ўся мінаецца.
Дзяўчаты выносяць столік з прыладамі: шчоткі, грабяні, заколкі; па чарзе расчэсваюць і заплятаюць валасы, надзяваюць вянок.
Хросная. Цяжка з хатай развітацца, 3 бацькам, маці і з сябрамі. Трэба ж з сіламі сабрацца, Бо жаніх не за гарамі. Едзе, едзе ён, каханы, Едзе, едзе, паспяшае.
Ён даўно зачараваны, I яна даўно чакае.
Чуецца музыка, звіняць званочкі. 3-за сцэны галасы: «Едуць! Едуць!» На сцэне з 'яўляецца жаніх, яго дружына. Наперад выходзіць сват. Дзяўчаты выносяць стол. Маладую хаваюць.
Гучыць песня.
^=192
Ча-го ты, ма-лой чык, пры е хаў?
Мы та бе дзе-вач-кі не да дзім!
Чаго ты, малойчык, прыехаў? Мы табе дзевачкі не дадзім! Мы табе дзевачкі не дадзім, Мы тваёй паходкі паглядзім, Мы табе ганьбачкі тры дадзім: А першая ганьбачка — конь малы, Другая ганьбачка — сам стары, Трэцяя ганьбачка — п’яніца.
Сват. Прыехалі мы да вашага двару, Шукалі дзявіцу-куніцу Для нашага хлопчыка-малойчыка. Нявеста нам вельмі трэба, Але каб вочы сінія, як неба, Каб ручанькі, як у лябёдушкі крылы, Каб вясёлая была і спраўна рабіла.
Свацця. Многа ты, сваточак, хочаш, вядома, Але адкажу: ёсць у нас такая дома, Ды дорага яна каштуе, А мо, сват, і не пашкадуеш?
Сват. Ды прашу ў вас не бясплатна.
Вось наш жаніх, у яго розуму багата. Падыдзі, Іван, пакажыся сватам, Глядзіце — прыгажун, а які ў яго стан! Каштуе жаніх немалыя грошы, Ён рахманы, з нявестай будзе харошы. Тавар на тавар абмяняем, Яшчэ мёду збан зверху прыбаўляем.
Як казалі, так і ёсць: Вялікія вочы, доўгі HOC, Вялікія вочы, доўгі HOC, Бруха, як начоўкі, — чуць унёс. Чаму, Манечка, не ўглядалась, За чым жа ты пагналась?
1-ая дзяўчына.
Наша Марылька — ягадка, Ваш Іванька — калодка.
2-ая дзяўчына.
Наша Марылька — мілы дзень, Ваш Іванька — гнілы пень.
3-яя дзяўчына.
Казалі, Іванька вельмі харош, А ў яго ж доўгі HOC.
4-ая дзяўчына.
Рыжыя бровы, як у каровы, Рыжыя вусы, як у лісы, А нажышча, як качаржышча.
Усе разам. He аддадзім Марыльку!
Хлопцы. Ды што ж нам зрабіць, каб Марыльку забраць?
1-ая дзяўчына.
А ў баярына з кішэні пірог точыцца, I нам яго хочацца.
Калі нам яго не дасі, то і сам не з’ясі. Сабачкі цябе пераймуць, 3 кішэняй пірог адарвуць.
2-ая дзяўчына.
Ты ж, маладзенькі Іванька, Ці любіш нашу Марыльку?
Калі любіш — дык дары пірог, А не любіш — дык дзяры за парог.
Дружок маладога. Дам вам за Марыльку сена вязанку
Дзяўчына.
I яшчэ ў прыдатку бобу лапатку, Медзі ў ручку, рабую сучку.
Давай, дружка, паболей медзі ў ручку I пакінь сабе сваю сучку.
Дружкі перадаюць дзяўчыне вялікі пірог, бутэльку і сыплюць цукеркі, абаранкі, грошы. Сват выводзіць маладую за ручнік.
Сват.
Дом гасцінны, пір гарой, Музыкі цешаць гасцей ігрой. Панове музыкі, прашу не іграць — Будзем мы Марыльку благаслаўляць. Дай Божа ў добры час пачаць, А ў злы памаўчаць.
Родныя бацька і маці, станыде на пастаці, Дайце рады свайму дзіцяці ды шлюб прыняці, Век векаваці, гора не знаці, Дабро нажываці ў добрым здароўі, Вясёлым жыцці, сабе на радасць, людзям на ўцеху.
Дзяўчаты. Карыся, дзяўчына, карыся, Старому, малому кланіся, Старому, малому да ножак, Бацьку, маці да слёзак.
Бацька (благаслаўляе Марыльку і Івана хлебам-соллю). Дару вам хлебам і соллю, шчасцем і доляй У добрым здароўі на ўвесь вск доўгі.
Усе прысутныя. У добры час! У добрую гадзіну! На доўгі век! На Марыльчына шчасце!
Маладых абводзяць тры разы па ўсёй сцэне, абсыпаючы іх жытам.
Бацька. Благаслаўляю вас, дзеткі, на ўсё добрае, а на благое самі навучыцеся.
1-ы госць. Горка рэдзька, ды ядуць, Дрэнна замужам, ды ідуць.
2-і госць. Жні пшанічаньку празеляненькую, аддавай дзеўку маладзенькую.