Беларускае свята ў школе
3 вопыту работы Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната
Выдавец: Беларусь
Памер: 149с.
Мінск 2002
Маці. He горшыя мы, тым больш што дзяўчаты імкнуцца хлопцаў першых хрысціць, каб замуж хутчэй выйсці. Але ж трэба спытаць у Настассі. Калі не згодзіцца, то возьмем першых сустрэчных, счакаўшы на крыжавой дарозе. Так наш Іванька шчаслівым будзе, ды і куме будучай пашанцуе ў жыцці.
Свёкар. Ну, а бацька што думае?
Бацька. Так, пэўна ж, так будзе лепей. Згодны я з вамі. Karo паважаць, з тым і кумаваць. Пайду пагавару з абоімі. (Ідзе.)
Свякроў. Дачушка-нявестачка, мабыць, яшчэ ў адведкі прыйдуць да цябе сяброўкі. Ты да хрышчэння дзіцяці лежачы ў ложку ўсіх прымай, каб малачко ў цябе не прапала і здаровая была.
Надзейка. Пэўна ж, не ўсе яшчэ перабылі (глядзіць у акно). Вунь і Манька Сцяпанава ідзе (кладзецца ў ложак).
Манька (заходзіцьу хату з клуначкам, садзіцца ля парадзіхі, аддае клуначак і жадае). Каб хутчэй набралася сіл маці, каб дзіця было здарова і зубкі хутка раслі.
Свёкар запрашае да стала, частуе. Устае тады і парадзіха.
Надзейка. Дзякуй, Манечка, што адведала нас.
Маня. Ды што ты, Надзейка, а як жа інакш? Але ж выбачайце, трэба бегчы дадому. Хутка Пятро з работы вернецца, трэба ежу гатаваць. (Адыходзіць.)
На другі дзень Ясь запрашае ку.му з кумам.
Ясь. Дзень добры паненцы!
Насця. Здарова, галубок, што добрае скажаш?
Ясь. Усё добрае, паненачка. Будзь ласкава, не пагардуй перахрысціць майго сыночка.
Насця. Добра, Яську, ад Хрыста ніхто не адмаўляецца, ды вось бяда, галубок, — абраднасцей вашых не ведаю.
Ясь. Калі не пагарджаеш, то навучым.
Насця. Што трэба для гэтага, раскажы.
Ясь. Вазьмі, паненачка, булачку хлеба, драбок солі і палатна на рукавы ды трохі грошай.
Насця. Колькі ж грошай трэба?
Ясь. А як твая спрамога, вазьмі з грывеньку ды тры капейкі — бабе на кашу. Ды калі хочаш нашы ўсе мужыцкія парадкі рабіць, то скажы зварыць горшчык кашы. Ды толькі, паненачка, не абаўляйся.
Насця. He, Ясю, я бавіцца не буду, іду з табой разам.
Ясь. Хадзем, а па дарозе я яшчэ па Рыгора забягу. Ён ку.мам згадзіўся быць.
Насця. Што ж мне рабіць і гаварыць, калі я прыйду ў хату?
Ясь. Хлеб і соль на стале палажы і скажы: «Няхай жа добрае вядзецца». Дай парадзісе грывеньку — тады ўжо будзем збіраць дзіця несці хрысціць; толькі прашу цябе, кумачка, як будзеш несці дзіця хрысціць, то не гавары з кумам!
Насця. А гэта чаму?
Ясь. А дзеля таго, каб дзіця не было крыклівае.
Насця. Добра, буду маўчаць.
Заходзяць у хату. Настасся кладзе хлеб і соль на столь, прыгаварваючы: «Няхай жа добрае вядзецца».
Свёкар. Ну вось і кум з кумою ёсць. Хутка і бабка-павітуха прыйдзе. Трэба святочны стол накрываць, гасцей чакаць ды дзіця да хрышчэння збіраць.
Свякроў. А вунь і павітуха ідзе, трэба ваду дзіцяці прынесці. (Нясе ночвы з вадой.)
Павітуха. Добры дзень у хату! Ці не спазнілася я?
Бацькі. Якраз у пару.
Павітуха. To давайце наша немаўлятка купаць будзем. (Маці перадае хлопчыка павітусе.) Пакладзём лекавыя травы ў ваду, дабавім пару кропель малака, каб твару бялявага быў наш прыгажун. А вада не кіпячоная?
Свякроў. He.
Павііуха. Глядзіце ж, атодзіця будзе злое, крыклівае. Пакладзём яшчэ Ў вадзіцу зерне, каб багаты быў. Памыем ручкі чыста-чыста, ножкі белымбела, і піпачку-нос, і вушы, і шыйку, і спіначку, каб вялікі рос, добра спаў. Вадзічка ў мора, а Ванечка — угору. А пупавіну ты схавала ў дзірку ў сцяне, каб ён далёка ад дому не ад’язджаў жыць? У тры гады дасі сыночку вузельчык, каб ён розум свой развязаў. Ой, як добра, што Іванька ў суботу нарадзіўся.
Надзея. А чаму?
Павітуха (спавіваючы дзіця). Таму што існуе цэлая сістэма варожбаў аб будучым лёсе дзіцяці ў залежнасці ад дня яго нараджэння. Так, лічаць, што ў панядзелак з’яўляюцца на свет няўмекі, у якіх усё з рук валіцца. Такіх людзей чакае беднасць, гаротнае жыццё. У аўторак нібыта нараджаюцца вельмі працавітыя людзі, ім шанцуе ў вытворчых справах. Тых, чый дзень нараджэння прыпаў на сераду, чакае неакрэслены лёс, ні тое ні сёе. Дзіця, якое з’явілася ў чацвер, рана пачынае хадзіць, гаварыць, праяўляе кемлівасць і спрыт ва ўсіх справах, але яму прадказвалі хуткую смерць. Пятніца прыносіць бацькам лайдакоў і зладзеяў, горкіх п’яніц. Тыя дзеці,
што нарадзіліся ў суботу, будуць шчаслівымі і ўдачлівымі. У нядзелю ж з’яўляюцца на свет самыя шчаслівыя людзі, якіх заўсёды чакаюць шанаванне і поспех.
Затым павітуха разам з кумамі. трымаючы на руках дзіця, абыходзіць 3 разы стол, на які.м ляжыць хлеб, хлеб 3 разы цалуюць. Павітуха кладзе дзіця на кажух, які разасланы на падлозе каля печы, пераступае праз дзіця некалькі разоў, прыгавйрвае.
Павітуха. Каб вялікае расло, каб добра спала.
Як шуба касмата, будзь так багата.
Даём вам народжанае, а нам прынясіце хрышчонае (да кумоў).
Кума. Бацькі, дзядзькі, дзядзіны і цёткі, суседзі і прыяцелькі, благаславіце яго да хрышчэння.
Прысутныя. Няхай яго Бог гадуе, шчасце, долю гатуе, бацьку і мацеры на пацеху і на паслугу.
Свякроў. Сцяпан, ты не забыўся ў парозе сякеру пакласці, пілу ды долата, каб наш Іванька быў працавіты, умелы?
Свёкар. He, не забыўся, Ганначка, хай спраўдзяцца твае словы.
Усе ідуць у царкву, застаюцца свёкар і свякроў, парадзіха, яе муж і старэйшая дачка.
Ясь. Ідзі, дачушка, пакліч гасцей.
Дзяўчынка (падыходзіць да гасцейў Прасілі тата і мама, і я прашу на хрэсьбіны.
У хату збіраюцца госці, нясуць ежу, перавязаную белымі ручнікамі, па барозе перамаўляюцца.
Мужчына. Яшчэ не з’явіліся з царквы?
Жанчына. А што ты хочаш, вунь дарога якая гразкая.
Мужчына. Дзіва што, цэлы дзень дождж ідзе.
Жанчына. Добрая прыкмета. Кажуць, што калі ў той дзень, як хрысцяць дзіця, ідзе дождж, то дзіця багатае будзе.
Мужчына. Бачыш, ужо людзі тут, а мы заўсёды апошнія. Усё збіралася, пудрылася.
Жанчына. Папудрышся з табой. Пакуль свіней накар.міла, курэй зачыніла, дык ледзь паспела лепшую сукенку на сябе накінуць.
Мужчына. Цішэй, a то людзі пачуюць.
Разам. Добры дзень у хату!
Свёкар. Сядайце, з хвіліны на хвіліну прыедуць. Ужо чуваць, як званочкі звіняць.
Усе вяртаюцца з царквы.
Кума (аддае дзіця бацьку). На табе тваё раджонае, а наша хрышчонае.
Ясь (аддае дзіця маці). Глядзі ж, Надзейка, пакладзі яго на правы бок, каб ляўшой не быў. (Запрашае грамаду за стол.) Сядайце на пачэснае месца, кум з кумою. I вы, бабка, сядайце, і вы, паважаныя госці. (Усе садзяір(а.)
Кум. Каб мы відзелі Іваньку пад вянцом, каб ён добра пахаў ды добра малаціў. (Да бацькоў.) Дай Бог вам і налета гэта.
Гучыць песня.
Да дзякуй Богу за дар Божы, Што ў гэтым даму гаспадар гожы, Што ў гэтым даму гаспадар гажы, Гаспадынечка, як маліначка. Гаспадар гэты — наварыў піва, Наварыў піва і гарэлачкі, Наварыў піва і гарэлачкі — Паіць жа гасцей да й суседачак.
Адзін з гасцей. А давайце велічальную песню маці заспяваем.
— Ой, у-стань, у-стань, па ра дзі-шач-ка,
з-за бе-лы-я прас-ці ны, з-за бс-лы-я прас-ці ны!
— Ой, устань, устань, парадзішачка, 3-за белыя прасціны!
Паглядзі сама, парадзішачка, Ці ўся твая радзінка,
Ці ёсць брацішкі, ці ёсць сястрыцы, Ці ёсць татка з мамкай.
— Ой, ёсць брацеткі, ой, ёсць сястрыцы, Ёсць мая родна й мамка.
Ёсць з кім піць-гуляць, Ёсць з кім пагукаць. Ёсць з кім пагукаць, Горачка й расказаць.
Кума. Жадаем бацькам у Іваньку мець пацеху, у старасці — уцеху. Каб быў моцны, як вада; багаты, як зямля; вясёлы, як пчала; прыгожы, як вясна.
Госці. Нашлі, Божа, у гэты дом хлеб ды соль, у полі — капамі, на лугах — стагамі, у амбарах — карабамі, а ў печы — пірагамі.
Госці (пытаюцца ў маці).
А хваліся, наша Надзейка,
Ці часценька к табе бабка прыходзіла?
А якія адведкі прыносіла?
Надзейка. Прыходзіла бабка не раз, прыносіла каўбасу і квас.
Госці. Добрая бабка!
Гучыць песня.
Сядзіць бабка на куце, Як галубка ў гняздзе*.
Сядзіць кума на куце, Як галубка на гняздзе.
— Я й далоў не зляту, Я ж дамоў не пайду.
— Я ж далоў не зляту, Я ж дамоў не пайду.
Я ж за гэты куток Адразала пупок.
* Кожная страфа паўтараецца.
Я ж за гэты куток Атрымала ласкуток.
Госць. Нешта мы ўжо засядзеліся. Пара і ногі размяць крышачку.
Танцуюць «Падыспань».
Бабка. Глянь, кумка, якія мужчыны прыйшлі нябрытыя.
Насця. А вось зараз я іх і пабрыю.
Бабка. Нясі, Настасся, мыла, брытву, пэндзаль.
Брыюць мужчын, за гэта атрымліваюць грошы, аддаюць іх маці.
Мужчыпа. Вой, насмяшыла ты нас, Настасся. Давайце ёй за ўдалы торг паспяваем.
Гучыць песня.
— Кума мая, кумачка, Дзе жывеш?*
Чаму мяне ў госцейкі He завеш?
— Ці ты, куме, розуму Пытаеш?
Ці ты маёй хатачкі He знаеш?
А вунь мая хатачка
Ля вады,
3 высокага дзераўца
3 лебяды.
Яшчэ к таму сенечкі Прыпляту,
3 харошага дзераўца
3 асату.
Тады цябе ў госцейкі Пазаву,
Як свежае рыбанькі Навару.
А свежая рыбачка — Акунёк,
А любенькі госцічак — Мой кумок!
Галасы. I куму песню! Песню куму!
Гучыць песня.
♦Кожная страфа паўтараецца.
ку-муш-ка,
пар я му га-лоў ку. — Па ры-ла
толь кі к сэр цу пры
па ры ла, га лу буш ка,
я го не бя рэ,
— А дзе кум-верабей? — Дома.
— А што ён робіць? — Хворы ляжыць.
— А што яму баліць? — Галоўка.
— Схадзі, кумка, ў агарод, Выдзеры маркоўку, папар яму галоўку.
Прыпеў: — Парыла я, кумушка, парыла, галубушка, Пар яго не бярэ, толькі к сэрцу прыстае!
— А дзе кум-верабей? — Дома.
— А што ён робіць? — Хворы ляжыць.
— А што яму баліць? — Ручкі. — Схадзі, кумка, ў агарод, Вырві кусцік бручкі, папар яму ручкі.
Прыпеў.
— А дзе кум-верабей? — Дома.
— А што ён робіць? — Хворы ляжыць.
— А што яму баліць? — Бачочак. — Схадзі, кумка, ў агарод, Выдзерні мачочак, напар яму бачочак.
Прыпеў.
— А дзе кум-верабей? — Дома.
— А што ён робіць? — Хворы ляжыць.
— А што яму баліць? — Пяткі. — Схадзі, кумка, ў агарод, Вырві кусцік мяткі, папар яму пяткі.
Прыпеў.
Заходзяць пераапранутыя «цыганка», курач», «афіцэр», уносяць сваю «кашу»: гарбуз — «урач», ката — «цыганка», капусту — «афіцэр».
Афіцэр. Мая каша з-за граніцы, выкупляй, кум, не скупісь.
Урач. Купі лепш у мяне, мая хоць і не заморская, але ж у ёй вітамінаў многа.
Цыганка. He слухай іх, куманёк, не паскупісь на маю кашу. Мая каша ўсім кашам нарасхват. Як толькі яе паспытаеш, адразу ўсімі чарамі авалодаеш. Ты толькі паглядзі.
Баба (уносіць закручаную кашу).
Я к унуку збіралася, Цэлы тыдзень гатавалася, У панядзелак у млын ездзіла, А ў аўторак з млына прывезла, А ў сераду муку сеяла, А ў чацвер цеста ўчыняла, А ў пятніцу мясіла, А ў суботу ў печ садзіла, А ў нядзелю з печы выняла Ды да ўнука прыйшла, Піражок прынясла.