Беларускае свята ў школе
3 вопыту работы Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната
Выдавец: Беларусь
Памер: 149с.
Мінск 2002
Лявоніха. I сапраўды, бачыш, якім цудоўным ты выглядаеш, нават лысіны не відаць.
Лявон. Але ж і ты, жонка, атрымалася лепш, чым на самай справе. Паглядзі, якая ты ў мяне тоўстая. Ой, прабач, жоначка, я хацеў сказаць — магутненькая, як той дуб, што ў полі стаіць, а на партрэце ты такая маладзенькая, як дзяўчынка. Нездарма я закахаўся ў цябс ў маладосці.
Лявон з Лявоніхай. Дзякуй табе, добры мастак, дай Бог табе здароўя.
Несцерка. Давайце яшчэ пагуляем ці паспяваем.
Гучыць песня «Ручнікі» (гл. Дадатак/
Гаспадыня. Паважаныя госці, дзякуй вам за вашы цудоўныя песні, добрую музыку. А зараз я запрашаю ўсіх на нашу беларускую «Польку-трасуху».
Танцуюць усе.
А цяпер і пачаставацца пара, запрашаю вас да нашага стала.
Частуюцца сокам і выпечкай. Гульня з гледачамі «Іванька і Марылька».
Госці.
— Няхай вам часценька шанцуе на госці!
— Ніхто каб ніколі не меў на вас злосці!
Гаспадар. He мінайце нашай хаты,
Прыязджайце вы да нас.
Пірагамі мы заўсёды Пачастуем, госці, вас!
Лявон. Ну вось, сябры, мы з Лявоніхай наскакаліся, начаставаліся, ці не час ужо і дахаты ісці?
Лявоніха. Так, Лявон, a то гаспадыня ўжо, мабыць, стамілася.
Гаспадыня. Дзякуй вам, Лявон і Лявоніха, Несцерка, дарослыя і дзеці, што завіталі да мяне на вячоркі.
Несцерка. Трэба нам ужо ў дарогу.
Дзякуй, госці, за падмогу.
Вы так дружна рагаталі, Нас так хораша віталі, Пляскалі ў ладкі, адгадвалі загадкі.
Лявон. Хоць шкада, а ўсё ж бывайце, Толькі нас не забывайце.
Лявоніха. Дружна жывіце, хутка расціце, край свой любіце.
Гаспадьіня. He таму любіце, што за ўсё цяплейшы і прыгажэйшы, a таму любіце, што за ўсё мілейшы, за ўсё даражэйшы.
Гучыць песня «Бывайце здаровы». Усе выходзяць.
«Кошык весялосці на вясковым падвор’і»
Свята з’яўляецца своеасаблівым вечарам беларускага гумару. У сцэнарыі цесна пераплятаюцца беларуская народная песня і сучасная гумарэска, гульня і ўдалы жарт, камічныя сучасныя сцэнкі і небыліцы. У кожным з гэтых жанраў знайшла адлюстраванне адна з лепшых рыс нашага нацыянальнага характару — пачуццё гумару. Аптымізм, здольнасць пажартаваць так неабходны сёння ў нашым жыцці.
Методыка правядзення
Сцэна стылізавана пад вясковы двор: за плотам высяцца дрэвы, на плоце вісяць гліняныя збанкі. Непадалёку — калодзеж-жураваіь, драўляная лаўка.
Вядучы. Прывітанне добрым людзям!
Сёння свята для ўсіх будзе.
Песні, гульні, карагоды, Смех, і жарты, і прыгоды. Запрашаем ўсіх ласкава На вясковыя забавы.
Выходзіць хлопец, сядае на лаўку.
Хлопец. Эх, павандраваў я па свеце. Шмат усяго цікавага бачыў. Але лепш нідзе няма, як у роднай вёсцы (разуваецца). Ох, як добра адчуць пад нагамі зямельку родную. Вёсачка наша Аглабелька хоць і невялічкая, затое багатая і працавітая, вядомая на ўсю ваколіцу. А вы хіба пра яе не чулі?! He можа такога быць. Тут жа такія справы вынікаюць, што надта кожнага займаюць. He верыце?! Ну дык глядзіце, заўважайце і на вус матайце. A вось і самыя відныя бабкі на ўсю вёску. Хоць і сварлівыя, але праз дзень зноў ужо найлепшыя сяброўкі.
Уваходзяць Сымоніха / Лявоніха.
Сымоніха, Лявоніха (разам). Цып-цып-цып.
Лявоніха. А дзе ж мае куры падзеліся? Каб на іх каршун!
Сымоніха. А дзе ж мой певень прапаў? Каб ён здох!
Лявоніха. Добры дзень, Сымоніха!
Сымоніха. Добры дзень, Лявоніха!
Лявоніха. А даўненька мы з табою не бачыліся, суседачка.
Сымоніха. А во, іду даведацца, як ты маешся, міленькая.
Лявоніха. Эт, жыву-гадуюся. як той гарох пры дарозе, кратаюся як колечы. А што чуваць у цябе, кумачка-любачка? (Убок.) Трасца табе ў бок, ліха тваёй матары. Прыйшла ты даведацца, што ў маёй хаце робіцца.
Сымоніха. Эт, дабра не чуваць і ад ліха пе ціха. Ой, бедная мая галовачка! Ой, жыццё маё палыном-травіцаю зарасло. Прыяцельніцы ж можна крыху паскардзіцца ды пажаліцца. (Убок.) Каб ты не дачакалася, пакуль я табе буду хваліцца, нячыстая душа, багацце.м сваім. Працую і жыву. Бог і рубельчыкам, і тым, і сім не абміне. (Убок.) Я ж не такая крывуля, як ты!
Лявоніха. Скажы, любанька, твой Сымон ужо перастаў піць? Ён да цябе рукамі болей не соваецца? (Убок.) Думаеш, не ведаю, як тваю скуру лупіць і ўдзень і ўначы? Але ты і гэтага мужыка не варгая!
Сымоніха. Ха-ха-ха, золатца маё, дзякаваць Божаньку, як толькі знахар даў мне той вады, дык як рукою адняло — другім чалавекам Сымон зрабіўся: цяпер у мяне не жыццё, а проста рай. (Убок.) Хоць трэскайся, хоць лопайся, хоць макам рассыпайся, не буду табе на радасць жаліцца, што ў мяне бакі пабітыя, як цапамі, ад жалезных кулакоў Сымона.
Лявоніха. А праўду кажаш, дальбог праўду! Ты цяпер нават куды лепей выглядаеш. Такая чырвоненькая, кругленькая, як тая макавачка, ат зай-
здрасць бярэ. (Убок.) Прыгажэйшую за цябе ў труну кладуць. Ой, добранька ведаю тваё жыццё-быццё пякельнае. А скажы, суседачка, ну ніхто ў нашым сяле так дружна не жыве, як мы з табою.
Сымоніха. Дык як жа іначай, сэрца маё, як іначай, даражэнькая. (Убок.) Няпраўда, мана, фальш.
Лявоніха. Хадзі ка мне, зязюлечка, у хату. Пагаворым аб тым ды аб сім.
Сымоніха. Во, гвалтам цягне ў хату. Дзякую, сястрычка, але ж пойдзем у маю хату — і мы людзі хрышчоныя.
Лявоніха. Заходзь да мяне!
Сымоніха. He, заходзь да мяне!
Лявоніха. Як, ты ганьбуеш маёй хатай?
Сымоніха. Як, ты пагарджаеш маім кутком?
Лявоніха. Ты — такая, ты — сякая!
Сымоніха. Ты — сякая, ты — такая!
Лявоніха. Шэльма!
Сымоніха. Гадаўка!
Лявоніха. Шэльма, шэльма!
Сымоніха. Гадаўка!
Лявоніха. А во табе!
Сымоніха. На і табе (б 'юцца).
На лаўцы сядзіць дзеўка Дрыпа і румзае. Зяўляецца «цыганка».
Дрыпа. Ы-ы-ы-ы.
Цыганка. Што здарылася, прыгажуня? Мо гарох не ўрадзіў ці малако ў каровы пракісла?
Дрыпа. Не-е-е... Замуж хачу!
Цыганка. Вось гора дык гора! А чаму ж не ідзеш? Ці жаніха няма?
Дрыпа. Жаніхоў ажно два, але не ведаю, якога выбраць. А татка не пускае ні за аднаго, ні за другога.
Цыганка. Гэта яшчэ чаму?
Дрыпа. Сямён паспрабаваў сані майстраваць. Як пачаў полаз гнуць, дык жардзіна саскочыла ды — бэнц! — проста яму ў лабаціну. Сцяпан быў узяўся гаршкі ды міскі круціць на ганчарным коле, але першаму пакупніку не дагадзіў, той зазлаваў, што гаршчок дзіравы, ды разбіў яго аб ягоную галаву.
Цыганка. Дзе ж гэта запісана, каб шляхцюк сам майстраваў сані ды гаршкі ляпіў? He такое рамяство ў шляхцюкоў!
Дрыпа. А якое?
Цыганка. На вараным коніку скакаць, шаблечкай махаць, паганага Bopara перамагаць. Ды іншыя геройскія подзвігі звяршаць. А пасля — мёдгарэлачку смактаць, кілбасы ды кумпякі таптаць.
Дрыпа. Вой, гарэлку смактаць ды кілбасы таптаць яны добра ўмеюць!
Цыганка. Значыцца, сапраўдныя шляхцюкі! I астатняму навучацца. Дам табе добрую параду: выпраўляй сваіх жаніхоў у белы свет гюдзвігі здзяйсняць. Каторы з іх самы ганаровы подзвіг учыніць, за таго і замуж выходзь. А мне за добрую параду — пазалаці ручку.
Дрыпа. Дзякуй табе, цётачка. Навучыла неразумную дзеўку, як з бяды выйсці. А вунь і мае жаніхі па адказ ідуць.
«Цыганка» знікае. Да лаўкі падыходзяуь Сямён і Сцяпан.
Сямён. Mac вам шанаванне, паненка Дрыпа!
Сцяпан. Чэсць!
Сямён. Дык што ж адкажа ясная паненка на маю прапанову? Ці пойдзе за мяне замуж? Я з такой нагоды паненцы Дрыпе новую сукшо куплю...
Сцяпан (перапыняе). Ага, калі толькі грошай дзе-небудзь пазычыш. He слухай, прыгажуня, выходзь за мяне. Я цябе на жарабцы катаць буду. У мяне ёсць такі жарабец — агонь, а не жарабец. У стайню не можа прасунуцца, такі вялікі, дык ён я-а-ак разгоніцца і ў дзірку пад дзвярыма — шусь! Цьфу, пра што гэта я?
Сямён. Мусіць, гэта ў пана Сцяпана сабака такі, а не жарабец.
Дрыпа. Ну, досыць, наслухалася ўжо я вас, панове. I вось мой адказ: годзе вам на печы ляжаць ды семкі лускаць. Выпраўляйцеся ў белы свет геройскія подзвігі здзяйсняць. Хто з вас смялейшы акажацца, за таго і замуж пайду. 3 тым і бывайце. Я пайшла карову даіць.
Сцяпан. Ну што, наперад, пан Сямён.
Сямён. Толькі пасля вас, пан Сцяпан.
/дуць са сцліы. Выконваецца жартоўны танец «Уздзенская санаторная кадрыля». На сцэне з яўляецца хлопец. У адной руцэ вуды, у другой — сачок. Калашына разарваная.
Хлопец. Цьфу ты! Нідзе ад гэтых дзяўчат не схаваешся. Куды ні кінь — усюды яны, трасца ім у бок! Усё цягнуць на свае вячоркі. Гарэлі б яны гарам разам з імі. 3-за іх толькі на рыбалку спазніўся. Ды яшчэ бяды нарабіў. Уцякаючы, скакаў цераз плот, зачапіўся і парваў калашыну. Вось з’яды дык з яды. Я сюды, я туды -— усюды яны. Але нічога, тут яны мяне не знойДуць.
Садзіцца вудзіцьрыбу з калодзежа, мурлыча пад нос песню. 3 другога боку, аглядаючыся, спяшаецца другі хлопец. Штурхае першага ў бок. Абодва спалохаліся.
1-ы хлопец. Га? Дзе? Што?
2-і хлопец. Лепш не пытай. Думаў, уцяку. Пайшоў агародамі. I што ты думаеш? Гэта Анельчына дачка ўсё-такі ўбачыла. He паспеў я ступіць нагой на кладку, яна як запішчыць: «Вось ён, дзяўчаткі, сюды!» Што рабіць? Я тады — плясь на зямлю і дзе бокам, дзе скокам пачаў уцякаць. Гора дый годзе з імі. Але цяпер яны нас не знойдуць.
1-ы хлопец. А ведаеш, браток, давай мы іх перахітрым, а заадно і перапалохаем. I няхай гэтыя задавалы-запявалы думаюць, што мы ўтапіліся.
2-і хлопец. Давай, а самі схаваемся і паглядзім, што далей будзе.
Хаваюцца. Вуды ляжаць ля калодзежа. Убягаюць дзяўчаты.
Дзяўчаты.
— Яны недзе тут. Я ж толькі што іх бачыла. (Заглядае ў студню.) Утапіліся! Ой, утапіліся! Што рабіць? Людзі, ратуйце!
— А можа, яшчэ і не ўтапіліся, а пасмяяліся з нас?
— Пасмяяліся. Тады няхай не трапляюць нам на вочы. Бо гэты смех вылезе ім бокам.
— Ды хопіць вам, пайшлі лепш шукаць.
— А я ім такога вераб’я падпушчу, што яны яшчэ прыйдуць ласкі прасіць.
Дзяўчаты выходзяць. 3 'яўляюцца хлопцы.
Хлопцы.
— Алесь! Змітрок! Дзе вы? Вылазьце. Яны пабеглі ў другі бок. He бойцеся.
— Вылазьце, калі што якое, то мы вас абаронім ад гэтых красунь.
Хлопцы вылазяць, азіраючыся.
— Што гэта вы такія ўзрушаныя? Што здарылася? Хіба што смешнае з’елі? Ці, можа, рыбіну злавілі во такую? (Паказвае.)
— А можа, на вудачку сом велічэзны папаўся і вы не маглі яго выцягнуць?
— Якая тут рыба! Гэта ж дзяўчаты нашы, як тыя цялушачкі, толькі хвастом не махаюць, а бегаюць, што не дагнаць, цягнуць нас на свае вячоркі, трасца ім у бок.