• Часопісы
  • Беларускае свята ў школе 3 вопыту работы Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната

    Беларускае свята ў школе

    3 вопыту работы Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 149с.
    Мінск 2002
    55.67 МБ
    У хату заходзяць госці —Дзед і Баба, жончыны бацькі.
    Баба (непрыемна уражаная). Ой-ёй! Што тут робіцца! Я і не думала, што наша дачка такая неахайніца. Дзіва што зяць сварыцца з ёю.
    Дз&л(сцвярджальна ківае галавой). Так, так, праўду кажаш, Баба. He заслугоўвае яна нашага гасцінца. А ведаеш... Давай аддамо яго зяцю.
    Мужык высунуў ускалмачаную галаву з кораба, каб пагмдзець, які гасцінец прывезлі цесць з цешчаю, нязграбна павярнуўся, грымнуўся вобзелілю разам з корабам, увесь v nep 'і, і спалохана пазірае на гасцей.
    Баба (хрысцячыся'). Чорт, чорт! Уцякайма!
    Дзед (бярэ качаргу). Не-е, даражэнькая. ГІерш я адваджу гэтага нячысціка ад даччыной хаты. (Дубасіць зяця.) Бач, панадзіўся куды хадзіць! Вон адсюль! I каб духу твайго тут не было!
    Мужык, баронячыся, уцякае з хаты. Змораны Дзед садзіцца на лаву. Да яго пабыходзіць Баба і садзіцца побач.
    Баба. А яшчэ кажуць, што чэрці толькі ў казках бываюць... (Гладзіць Дзеда.) Стаміўся.
    Дзед (перабівае Бабу). Стаквеля гадоў пражыў, у лес на дзікоў хадзіў, на начлег коней вадзіў, на балоце сена касіў, а чорта сустрэў — у даччыной хаце!
    Вярнулася з паія Жопка, заходзіць у хату. Радуецца. убачыўшы гасцей.
    Жонка (цалуецца зДзедам і Бабай). Татачка, мамачка, як я рада, што вы прыехалі! А дзе ж Мужык? Чаму вы адны?
    Баба (задаволена). Мужыкатвайго мы не бачылі, а вось чорта вытурылі з вашае хаты!
    Жонка (здзіўлена). Чо-о-рта? Якога чорта?
    Дзед. Ды таго ж самага, што жыццё вам псаваў, сварыў вас. Я яму так надаваў, што больш ён не паткнецца сюды!
    Жонка. Дык растлумачце ж мне, што тут адбылося без мяне. Я нічога не разумею.
    Баба. Хадзем, хадзем. Усё табе раскажу па парадку.
    Садзяцца ўсе каля стала, і Баба нягучна пачыпае нешта расказваць. У гэты час на сцэну выходзіць Казачнік.
    Казачнік. I сапраўды, зажылі з тае пары Мужык з Жонкаю ў згодзе на радасць і Бабе, і Дзеду, і ўсім суседзя.м. Яны і сёння жывуць душа ў душу. Мужык поле арэ, жыта сее, сена косіць. Жонка пірагі пячэ, абеды смачна гатуе. Заходзьце, і вас пачастуе!
    Марылька. Ад нашых родных матуль мы пачулі шмат пястушак, забаўлянак, калыханак, добрых, цікавых казак. I за гэта вялікае дзякуй, нізкі паклон вам, нашы любыя.
    Васіль. Прыміце ад нас калыханку.
    Гучыць песня «Калыханка маме» (гл. Дадатак/
    Васіль. Слухай, Марылька, што табе больш падабаецца: легенды ці народныя песні? Мне асабіста легенды.
    Марыля. А я вось песні слухала б і слухала, бо лічу, што народная песня — узор высокай прыгажосці.
    Васіль. Песні песнямі, а вось легенды — гэта жывая народная энцыклапедыя. Мснавіта з легенд чалавек пазнае, як узніклі гарады, з явіліся кветкі, назвы рэк.
    Марыля (перабіваючы). Як нам песень не складаць, Як нам звонкіх не спяваць — Словы ў сэрцы самі льюцца, Праўдай ў людзях аддаюцца.
    Васіль. Ах, Марылька, не разумееш ты мяне. Пайду пашукаю сваю кветку шчасця.
    Марыля. Што ты, Васілёк, нашто нам спрачацца. Даволі часта песні і легенды жывуць разам. Вось глядзі.
    Прыцемкі. Сярод сцэны папаратнік і ў ім пунсовая кветка.
    Хлопец. Сёння апоўначы расцвітае кветка папараці. Хто сарве гэту кветку і будзе насіць пры сабе, той стане шчаслівы.м і багатым, атрымае ўсё, чаго захоча.
    Дзяўчына. Знайсці яе можа толькі спрытны і вельмі смелы чалавек, бо, як распускаецца кветка, падымаецца навальніца, б’е маланка, весяляцца нячысцікі.
    Хлопец. Калі ўбачыш «агністую» кветку і імкнешся дакрануцца да яе, то паказваюцца розныя страшыдлы.
    Дзяўчына. Калі ўдасца сарваць яе, то трэба ісці дадому, не аглядваючыся і не звяртаючы ўвагі ні на што: ні на пагрозы, ні на абяцанкі злых духаў. Прымусяць азірнуцца назад, і тады квстка адразу знікне.
    Дзяўчына і Хлопец. узяўшыся за рукі. ідуць па папараць-кнетку. Ныконваецца карагод «Купалінка» (гл. Дадатак/ Выбягае Хлопец на сцзну, махае рукой і кліча снаіх сяброу.
    Хлопец. Гэй, Саўка, Мішка, Грышка і Цімох, хутчэй на сцэну, пакуль не занялі. (Выходзяць хлопцы.)
    1-ы хлопец. Чаго ты крычыш, куды ты спяшаешся? Дай з людзьмі прывітацца, прыгожым дзяўчатам на вочы паказацца.
    Усе вітаюцца, нізка кланяюцца.
    2-і хлопец. Мы прыехалі з Аўцюкоў, прывезлі жартаў сем вазоў. Пачынай, Саўка.
    Хюпцы па чарзе расказваюць жарты.
    Ёсць і гэткая
    Старая бабуля прыйшла маліцца ў царкву зімою. А з носа цячэ. Яна пытае ў мужчын:
    — Як гэта ікона завецца? Я б хацела ёй памаліцца.
    А мужыкі кажуць:
    — Баба, утры нос!
    Баба хрысціцца і кажа:
    — Прысвятая утрыносіца, памілуй мяне.
    Добра адказаў
    Пытаецца дзед у бабы:
    — Калі я памру, што ты на мяне адзенеш?
    — Куплю сіні дарагі касцюм, — адказвае баба.
    Дзед думае: «Дай жа я праверу». Узяў і прытварыўся мёртвым.
    Паплакала баба, паплакала ды пайшла ў магазін глядзець, што купіць, каб дзеда адзець. Прыйшла, паглядзела — усё дарагое. Тады яна падумала: «Што ж дарагое купляць — усё роўна згніе», — і купіла спартыўны касцюм і кеды. Адзела дзеда, села каля яго і плача:
    — Куды ж ты, мой дзедухна, сабраўся?
    А дзед устае і кажа:
    — На стадыён у футбол гуляць.
    А завілюшачкамі
    Жылі дзед і баба. Дужа добра жылі. Аднойчы баба кажа дзеду:
    — Вытапі лазню.
    Вытапіў дзед лазню. Потым баба зноў загадвае:
    — Размяці сцежку ад снегу, ды не абы-як, а завілюшачкамі, і добра венік распар.
    Зрабіў і гэта дзед. Памылася баба ды крычыць:
    — Ідзі папар мяне, ну, скарэй ідзі, стары чорт!
    Прыйшоў дзед і пачаў парыць — біць бабу камлём. Выскачыла баба і напрамкі да хаты. А дзед уздагон ёй:
    — А завілюшачкамі, а завілюшачкамі!
    Як упартая жонка сваё даказала
    Была ў мужыка жонка. Звалі яе Васілісай. I надта ўжо яна была праціўнай: што ёй муж ні скажа — усё яна робіць наадварот. 1 вось мужык надумаў яе правучыць.
    — Ты ж хоць па балоту, Васіліска, не хадзі, — кажа муж.
    — А вось і пайду!
    — Дык хоць па кладках ідзі.
    — А вось і не пайду!
    — Ну, дык хоць камення не бяры з сабой.
    — Вось і набяру!
    Набрала камення поўны мех ды пайшла па балоце. Дык толькі яе і бачылі.
    Бравы салдат
    Жыла ў адной вёсцы лянівая сям’я. Была ў іх каза. I вось дамовіліся яны так: хто першы загаворыць, той павядзе пасвіць казу.
    Вось зайшоў да іх у хату аднойчы салдат, папрасіў паесці. Маўчаць. С'алдат быў не з баязлівых, дастаў з печы жараную курыцу і з’еў яе. Потым
    убачыў прыгожую дзеўку і хацеў загаварыць з ёй. Маўчыць дзеўка. Ён пацалаваў яе, а яна ўсё адно маўчыць. Глядзіць салдат — на сцяне вісіць хромавая тужурка. Узяў салдат яе — ды за дзверы. Тут гаспадар не вытрымаў: «Гэй, зладзюга, стой! З’еў курку, пацалаваў Нюрку і хочаш украсці маютужурку!»
    Прыйшлося гаспадару казу ў поле весці.
    3-і хлопец. Хлопцы, ой, нагаварылі абы-чаго, трэба ўцякаць хутчэй.
    4-ы хлопец. Куды ж уцякаць, яшчэ ж дзяўчаты нашы будуць спяваць.
    Інсцэніроўка песні «Касіў Ясь канюшыну» (гл. Дадатак/
    5-ы хлопец. Эх, браточкі, гуляць дык гуляць! Паспявалі, трэба і патанцаваць.
    Выконваецца танец «Кадрыля».
    Куліна. Слухай, Агатачка, як ты за свайго Хвядоса замуж ішла?
    Агата. Як, як? Як браў, так і пайшла.
    Куліна. А як жа ты даведалася, ці разумны ён?
    Агата. 3 разумнай жонкай і дурань паразумнее.
    Куліна. А вось у нас з Міканорам усё было, як у той казцы.
    Агата. У якой яшчэ казцы?
    Куліна. Ты што, не ведаеш? Паехаў раз царскі сын на паляванне ды заблудзіўся ў лесе. Цэлую ноч блукаў, толькі пад раніцу натрапіў на вёску. Завярнуў ён да адной хаты, зайшоў у дзверы. 3-за кроснаў устала дзяўчына.
    Дзяўчына. Дрэнна, калі двор без вушэй, а хата без вачэй.
    Царэвіч (убок). Што гэта яна загадкавае сказала? Мо не пры сваім розуме? (Да дзяўчыны.) Адна жывеш ці бацькі ёсць?	~	_
    Дзяўчына. Бацькі пайшлі ў пазыку плакаць, а брат пагнау сто руолеу на пятак мяняць.	.
    Царэвіч. Нічога не разумею. (Убок.) Якая прыгожая. Белы свет аоыдзі такой не знойдзеш. Толькі пра што яна сказала? (Да дзяўчыны.) Што гэта ты сказала пра двор без вушэй і пра хату без вачэй? Я не зразумеў.
    Дзяўчына. А што тут дзіўнага! Ты не здагадаўся, што вушы двара сабака’ Каб ён быў у двары, то забрахаў бы на цябе, а я ведала б, што хтосьці чужы ідзе. Вось табе і двор без вушэй. А хата без вачэн — гэта хата без дзяцей. Каб былі ў сям’і дзеці, яны б праз акно ўбачылі чужога чалавека і сказалі б пра гэта.
    Царэвіч. Ну а пра бацькоў і брата што сказала?
    Дзяўчына (убок). Ой, які бесталковы, нездагадлівы, нібы нежывы! (Да царэвіча.) Бацькі пайшлі ў пазыку плакаць, бо пайшлі яны на могілкі, на пахаванне суседа. А калі самі памруць — тады добрыя людзі прыйдуць іх пахаваць ды плакаць. Брат пагнаў сто рублёў на пятак мяняць — гэта паляванне, бо брат на сторублёвым кані ганяе зайцоў. Упалюе зайцоў — прыбытку на пятак, а каня загоніць — страты на сто рублёў.
    Царэвіч. Такой разумнай і прыгожай дзяўчыны я не сустракаў. Ажанюся толькі з ёй.
    Бяруцца за рукі і сыходзяць са сцэны.
    Агата. Вось якую прыгожую гісторыю даносіць казка. Але ж у нашым жыцці яшчэ і сёння ў многіх беларускіх вёсках застаўся вясельны звычай: перш чым сесці поруч з маладой, малады павінен разгадаць загадкі сваякоў сваёй будучай жонкі.
    Куліна. А давай праверым зараз, ці кемлівыя нашы гледачы.
    Вось вам загадкі з роднай хаткі.
    1.	Дзве дачкі, дзве маці і бабулька. Колькі іх? (Бабуля, маці, дачка.)
    2.	He разаб’еш гаршчочка — не з’ясі і кашы. (Яйка.)
    3.	Поўная бочка круп, а наверсе струп. (Мак.)
    4.	Хата рагата, вокан багата. Як улезеш — не вылезеш. (Нерат.)
    5.	Вечарам нараджаецца, ноч жыве, а раніцай памірае. (Месяц.)
    6.	Крыкнуў вол на сто азёр, на сто міль, на ўвесь мір. (Гром.)
    7.	Ехаў камісар, на акне ўзор напісаў. (Мароз.)
    8.	Малы малышак упаў з вышак, сам не разбіўся, толькі шапачкі пазбыўся. (Жолуд.)
    9.	Твар пахучы, хвост калючы. (Ружа.)
    10.	Круглае, гарбатае, вакол лахматае, па баках белае, а ўсярэдзіне чорнае, як прыйдзе бяда — льецца вада. (Вока.)
    Марыля. Слухай, Васілёчак, мне здаецца, што наш фестываль будзе не зусім цікавы, калі на ім не прагучаць сучасныя беларускія эстрадныя песні.
    Васіль. Так, так. Я поўнасцю з табой згодзен. Таму з вялікім задавальненнем уступаю сцэну юным таленгам.
    Гучаць песні «Сцежачка», «Каля ружаў на стале» (гл. Дадатак/
    Марылька. Як усё-такі добра, Васілёк, што мы нарадзіліся з табой у такой прыгожай краіне з такой дзіўнай назвай — Белая Русь, сярод такога здольнага народа.