• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі храм  Уладзімір Мароз

    Беларускі храм

    Уладзімір Мароз

    Выдавец: Міжнародны цэнтр культуры кнігі
    Памер: 112с.
    Мінск 2003
    25.04 МБ
    Уладзімір МАРОЗ нарадзіўся ў 1953 годзе ў горадзе Косава Івацэвіцкага раёна. Скончыў архітэктурны факультэт БШ (1975), Літаратурны інстытут імя A. М. Горкага (1983). Працаваў у інстытуце «Мінскпраект», Дзяржкіно БССР, на кінастудыі «Беларусьфільм».
    Цяпер намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Бярозка». Аўтар нізкі вершаў «Пяшчотны дотык» у зборніку «Крыло», паэтычных кніг «Голас», «Рэй», «Хутаранская зорка», кнігі эсэ «Мінск старадаўні і малады». Аўтар сцэнарыяў шматлікіх дакументальных фільмаў, звернутых да гісторыі і культуры Беларусі.
    Фільм «Успамін пра Міколу Равенскага» у 1984 годзе адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь.
    Уладзімір МАРОЗ
    БЕЛАРУСКІ
    ХРАМ
    Эсэ
    МІНСК
    Міжнародны цэнтр культуры кнігі 2003
    УДК 726.03 (476)
    ББК85 11 (4Бем)
    М 28
    Кніга эсэ Уладзіміра Мароза вылучаецца ў nayHaft ступені навізной. На лёс нашага народа, нашай гісторыі і культуры ён зірнуў па-свойму, не толькі праз найноўшае асэнсаванне гістарычных падзей, але 1 праз прызму духоўнасці, веры. Дзеля гэтага ўспамінае сваё маленства, што ёсць вытокам любові, згадвае вандроўку ў Святыя мясціны, далучанасць да якіх уразіла, адухавіла, натхніла, у тым ліку і напісаць пра тых, хто вякамі дбаў пра святасць нашай зямлі.
    Генрых ДАЛІД ОВІЧ
    ISBN 985-6168-33-3
    © Міжнародны цэнтр культуры кнігі, 2003 © Мароз У., 2003
    ЗНАКІ ГІСТОРЫІ
    Аўтабіяграфічнае
    Чамусьці мне, пасталеламу, пэўны час здавалася, што я памятаю жалобны дзень смерці Сталіна. Я — на руках у мамы, наўкола — мноства людзей. У сапраўднасці «бацька народаў» сканаў у сакавіку, а я нарадзіўся 11 чэрвеня таго ж 1953 года. Хутчэй мая дзіцячая карцінка з людствам гэта з нейкага пазнейшага першамайскага ці кастрычніцкага збору. Але сам год сёння знак гісторыі. У гарадок Косава бацькі мае, Вікенцій Іванавіч і Дзіна Канстанцінаўна, трапілі пасля Нясвіжскай педагагічнай вучэлыіі, якую скончылі ў 1948 годзе. Настаўнічалі яны спачатку ў недалёкай вёсачцы Скураты, дзе пабраліся шлюбам. Неўзабаве перабраліся ў самое мястэчка. Маці выкладала беларускую мову і літаратуру ў Косаўскай школе, а бацька працаваў у дзетдоме завучам, пэўны час нават дырэктарам.
    Дык вось гэты самы дзетдом ці не першы мой косаўскі ўспамін. Была ўжо ў нас палова хаты побач з ім, былі ў нас са старэйшым на два гады братам Алегам нават нянькі і, натуральна, ніякіх цяжкасцей у жыцці. Культ асобы выкрываўся пакуль для нашых бацькоў і дзядоў, а нашае маленства цякло нязмушана, як яно і павінна быць. Сапраўды маленства, бо пражыў я ў Косаве ад нараджэння роўна сем гадоў. У памяці засталося не так і шмат ад таго часу, толькі самае яркае і адметнае. Памятаю, як з братам і дзетдомаўскімі хлопцамі гулялі на пляцы перад будынкам у лапту, а хаваючыся, у карты. Але самым цікавым было глядзець дыяфільмы ў дзетдоме. Зараз думаецца, ці не адтуль у мяне нечакана потым спраўджаная ў жыцці любоў да светлага экрана ў цёмнай залі?
    Маленькая рачулка Мальвінка, іпто цякла ўнізе за агародамі. Праз яе па кладцы мы хадзілі на горку, дзе быў дзетдомаўскі інтэрнат, каб памыцца ў лазні. Аднойчы, гуляючы, я скінуўся ў гэтую рэчачку, праплыў у бязважкасці пад вадою
    некаторы час, яшчэ не паспеўшы спалохацца. Галоўнае, з расплюшчанымі вачыма. Дзякаваць Богу, там было неглыбока, так што ўратаваўся сам.
    Косаўскі паваенны дзетдом, якога даўно ўжо няма, сёння таксама — знак гісторыі. Яшчэ адзін знак такі стаяў праз брукаваную вуліцу насупраць дзетдома. Касцёл. Ён мне здаваўся высокім, змрочным, непадступным.. Мы вельмі любілі лазіць па цвінтары, абыходзіць будыніну з усіх бакоў. Я быў упэўнены, што касцёл увесь час зачынены. Па словах бацькі, гэта было не так, зрэдчас ён працаваў, але памяць не захавала мяне малога ўнутры храма, напэўна, каб не парушыць стан містычнага рамантызму, у якім трымаў касцёл хлапчука сваёй закінутасцю. А недалёка, на ўездзе ў горад, ля брукаванкі стаяла каплічка з абразам Маці Божай, зусім дзіўнае для дзіцяці збудаванне.
    Была ў Косаве і царква, уверх па вуліцы, у цэнтры горада. Памятаю, штр па нядзелях там было людна — кірмашовы дзень, a вось самой царквы не памятаю. Потым ужо разабраўся, што гэта далёка не лепшы ўзор мураўёўскай архітэктуры, але добра і тое, што яна была.
    Што тут, каля Косава, у Марачоўшчыне нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка, уведаў значна пазней. Невысокі пагорак, радок камянёў ад былога падмурка, невялічкае дрэўца глог, чырвоны ягады, ужо напалову паабсыпаныя на зямлю. Ляжаць, нібыта кропелькі крыві. Асоба ўсясветнага маштабу і твой зямляк.
    А вось палац на горцы побач з Марачоўшчынай казка дзяцінства. Ён зачароўваў сваім нязвыклым выглядам, таямнічасцю, закінутасцю, напаўразбуранасцю. Пабудаваў яго ў 1838 годзе беларускі шляхціч граф Войцэх Пуслоўскі. Дасталося палацу падчас першай сусветнай, а ў другую справу давяршылі савецкія партызаны засталіся адны сцены. I чаго ён так ужо замінаў ім? Сядзібу Касцюшкі таксама спалілі.
    Яшчэ больш маляўнічыя руіны ўяўляў сабою палац Сапегаў у Ружанах, не такіх далёкіх ад Косава. Там працавалі знаёмыя бацькоў. Лёс палаца аналагічны косаўскаму, дабіты дашчэнту быў у апошнюю вайну. I ўсё ж нават гэтыя руіны трымалі даўнюю веліч палаца, асабліва паўкруглыя аркады, што ўводзілі ў рытм нейкага ўрачыстага бальнага танца. 3 асобаю заснавал ьніка палаца, нашага знакамітага Льва Іванавіча Сапегі, я пазнаёмлюся знач-
    на пазней, нават зраблю пра канцлера Вялікага княства Л ітоўскага дакументальны фільм.
    Наогул з месцамі нараджэння мне паіпанцавала. Кажу «месцамі», таму што з груднога ўзросту мы з братам кожнае лета, a то і ў іншы час, гадаваліся то ў адной бабы, то ў другой. Бацькі вучыліся завочна ва універсітэце і, прыкладам, на сесію ну аніяк не маглі ўзяць нас у Мінск. Мама мая родам з Мікалаеўшчыны, a тата з вёскі Цякалаўшчына, што кіламетраў за чатырнаццаць ад Нясвіжа.
    Так і атрымалася: Касцюшка зямляк, найбліжэйшы зямляк і Якуб Колас. Мікалаеўцы патрыятычна лічаць, што нарадзіўся наш вялікі пясняр якраз тут, а не ў недалёкіх Акінчыцах, як прынята лічыць афіцыйна. Хоць гэта ўжо зусім не прынцыпова. Да таго ж і дзявочае прозвішча маці Міцкевіч. Да Нясвіжа таксама каментар непатрэбны пра Радзівілаў чулі ўсе.
    У Мікалаеўшчыне на самым высокім пагорку над Нёманам, як тое і павінна быць, стаяла прыгожая драўляная царква. Ажно сем купалаў узлятала ў неба, царковішча было з мяккай зялёнай муравою і высокімі дрэвамі. Мая баба Маня, Марыя Антонаўна, спявала ў царкоўным хоры, брала мяне на набажэнствы. 3 таго засталося адчуванне спакою, цеплыні, дабрыні, лагоды. I гэта якраз — уражанне маленства да сямі гадоў, бо недзе напрыканцы 60-х камуністы царкву разбурылі. Ужо студэнтамархітэктарам па просьбе бабы Мані я зрабіў малюнак царквы з фотаздымка, пяром і тушшу на даволі вялікім аркушы ватмана. Добрая памяць засталася, але малюнак знік у пажары, калі бабіна хата гарэла.
    Хрысціў нас з братам малых святар той мікалаеўскай царквы. Баба клікала яго, адбывалася гэта дома, да таго ж і ў адсутнасць нашых бацькоў. Каб ніхто не ведаў. Думаю, што тата і мама сапраўды да пары не ведалі, а потым ле гаварылі. Такі час. А мне баба Маня сказала, што я хрышчаны, бадай, ужо ў студэнцкія гады.
    А Нясвіж! Суцэльныя знакі гісторыі, нібы трапляеш у іншы свет. Гандлёвыя рады з ратушай на плошчы, Слуцкая брама, фарны касцёл, нарэшце, сам замак Радзівілаў на выспе, абведзенай рукатворным непераходным ровам. Мост да ўязной брамы быў калісьці пад’ёмным. Старадаўні парк, які так і веяў рамантызмам, паэзіяй. Велізарныя штучныя вадаёмы наўкола
    парка і палаца. Усё гэта, праўда, было ў даволі дагледжаным выглядзе.
    А вось Мірскі замак стаяў напаўразбураным. Але затое веліч якая, магутнасць, грунтоўнасць. Адчувалася, што тут сапраўды можна схавацца ад ворагаў абараніцца. Як хацелася лазіць па гэтых мурах, вежах! Зразумела, гісторыі сваёй айчыны мы ад дзяцінства не ведалі, але такімі вось знакамі сваімі ўваходзіла яна ў свядомасць і падсвядомасць, выклікала неакрэсленыя пачуцці, што людзі жылі на гэтай зямлі спрадвеку.
    Але вернемся ў Косава. Там яшчэ паспеў нарадзіцца трэці сын у сям’і Марозаў, мой малодшы брат Коля. Летам 60-га мы пераехалі ў вёску Даманава таго ж Івацэвіцкага раёна. Тут я пайшоў у першы клас, тут жа правучыўся ўсе дзесяць гадоў. Бацька працаваў завучам у школе, мама настаўніцай. Жылі мы гадоў восем проста ў будынку школы, мелі два пакойчыкі і кухню. Таму можна сказаць, што я не толькі вучыўся, але і вырас у школе.
    У Даманаве ў маё жыццё ўвайшла чыгунка, якая праходзіла метраў за сто ад школы. Пасля ціхага Косава, які месціўся крыху наўзбоч магістральных шляхоў, тыдні са два, a то і месяц заснуць на новым месцы было вельмі цяжка. Здавалася, што літаральна каля вуха грукочуць начныя цягнікі, што імчаць з Масхвы некуды ў Еўропу. Станцыя была крыху воддаль, а каля школы ўздоўж чыгункі ішла рампа, дзе разгружалі розныя грузы. Былі моманты разгрузкі нечага незразумелага і ноччу. Салдаты ачаплялі прылеглую тэрыторыю, людзей не прапускалі. Стаяў грукат, раўлі маторы магутных ваенных машын. А ўсё было проста разгружалі ядзерныя ракеты, а найчасцей паліва для іх, везлі потым па Дражэнскай дарозе ў лес, у Воўчыя Норы, дзе была адна са шматлікіх на Беларусі ядзерных баз. Радыяцыя з-за ўсяго гэтага ў Даманаве і ў бліжэйшых Каханове, Гнойным і Дабрынёве была павышаная. Але хто калі яе мераў? Вядома аб павышаным фоне стала толькі пасля Чарнобыля, тут знайшлі пляму. Нават і тады не сказалі, што катастрофа на атамнай станцыі да гэтай плямы адносінаў не мае.
    Дзякаваць Богу, сёння гэтай ядзернай базы няма. Як няма іх і наогул у Беларусі, павывозілі ўсе ракеты ў Расію, ачысцілі нарэшце самую нашпігаваную ядзернай зброяй рэспубліку. Прытым маеццца на ўвазе, што не толькі ў былым Саюзе, але і нідзе
    ў Еўропе такой колькасці ракет, як у Беларусі, не было. Няхай гэтыя закінутыя цяпер базы назаўсёды застануцца знакамі былога.
    3 часам сталення чыгунка ўсё больш клікала ў шлях, вабіла абяцаннем новых краёў і зямель, новых уражанняў Пасля ў жыцці хапіла дарог і вандровак, а зараз была проста вучоба ў школе, гульні, догляд самага малодшага брата Ігара, які нарадзіўся ў Даманаве.
    Апроч чыгункі і ядзернай базы, іншых фармальных знакаў гісторыі ў вёсцы не было. Ды і саму гісторыю Беларусі ў школе практычна не вучылі. Аднак усё роўна яна не пакідала ў спакоі, нагадвала пра сябе часам незвычайным чынам. Школьнікамі ці не кожны год мы хадзілі на буракі, моркву ці бульбу на Пагоню. Чаму так называлася гэтае асушанае тарфяное балота, я тады не ведаў, не ведаў што Пагоня старажытны беларускі герб, але слова прыцягвала сваёй прыхаванай эмацыянальнай сілай, заварожвала. Пагоня!..