Беларускі храм  Уладзімір Мароз

Беларускі храм

Уладзімір Мароз
Выдавец: Міжнародны цэнтр культуры кнігі
Памер: 112с.
Мінск 2003
25.04 МБ
Караляваўу той час Аўгуст II Моцны (1697—1733 гады). Праўда, каралём і вялікім князем у 1706— 1709 гадах лічыўся стаўленік шведскага караля Карла XII познанскі ваявода Станіслаў Ляшчынскі. Аўгуст II трымаў вайсковы саюз з Расіяй, абапіраўся на яе ў сваіх намаганнях узмацніць уладу. 3 гэтага часу пачалося актыўнае ўмяшальніцтва Расіі ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай, замацаванае «нямым соймам» 1717 года. Пры дапамозе Расіі пасля смерці Аўгуста II на каралеўскі пасад быў узведзены ягоны сын Аўгуст III. У гады яго праўлення (1733—1764) войнаў не было, але мір не выкарысталі для ўмацавання дзяржавы. Уласна, каралеўская ўлада была намінальнай, сам кароль і вялікі князь жыў у Дрэздэне, прыязджаючы ў Польшчу толькі на паляванні і соймы. Асноўнымі ж прычынамі ўнутранага і знешняга аслаблення Рэчы Паспалітай былі ўзаемная барацьба паміж магутнымі магнацкімі родамі і палітыка рэлігійнай нецярпімасці.
Уціск цярпела уніяцкая царква, якая за часы свайго існавання стала народнай, нацыянальнай. Вялося яе акаталічванне, уводзіліся адпаведныя дагматы і абрады. А пасля смерці расійскага цара Пятра I польска-каталіцкія колы зноў узяліся выкараняць праваслаўе на беларускіх землях. Асабліва вызначыўся
сойм 1732 года, які перагледзеў усе прывілеі праваслаўнай царквы. Яе святарам забаранялася праводзіць хрэсьбіны, шлюбы і пахаванні без дазволу ксяндзоў і адпаведнай аплаты. Зноў праваслаўныя святыні гвалтоўна пераводзіліся ва уніяцкія. Толькі з 1732 па 1743 гады па Беларускай і Тураўскай епархіях было адабрана 128 манастыроў і храмаў.
Натуральна, усё гэта выклікала нязгоду пераважна некаталіцкага насельніцтва Беларусі. Падтрымкі шукалі ў Маскве. У 1767 годзе ўтварылася Слуцкая канфедэрацыя (саслоўны палітычны саюз для дасягнення пэўнай мэты ў падтрымку ці супраць караля) праваслаўнай і кальвінісцкай шляхты. Адным з кіраўнікоў яе быў вядомы беларускі царкоўны дзеяч епіскап Георгій Каніскі. Кацярына II прыслала на «дапамогу» 40-тысячнае войска. Гэта вымусіла сойм 1768 года прыняць пастанову аб роўных правах дысідэнтаў (праваслаўных і пратэстантаў) з католікамі. Супраціўнікі такога рашэння стварылі сваю канфедэрацыю. Царскі ўрад прыняў усе меры, каб задушыць канфедэратыўны рух. Асабліва вызначыўся вядомы расійскі палкаводзец А. Сувораў Якраз ім быў разбіты атрад вялікага гетмана ВКЛ М. Агінскага пад Сталовічамі каля Баранавіч у 1771 годзе. Так стаў магчымым першы падзел Рэчы Паспалітай, які ажыццяўлялі Расія, Прусія і Аўстрыя. Адбыўся ён у 1772 годзе, да Расійскай імперыі была далучана ўсходняя частка Беларусі. Усе гэтыя дзеі мелі месца ў час праўлення апошняга караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага. На пасад ён быў узведены ў 1764 годзе пры непасрэднай падтрымцы Кацярыны II, што канчаткова замацавала вырашальны ўплыў Расіі ў Рэчы Паспалітай.
Палітычныя калізіі не спынілі эканамічнае і культурнае жыццё нашай краіны. У Нясвіжы, а потым у Слуцку дзейнічала шаўковая мануфактура, дзе вырабляліся знакамітыя слуцкія паясы. Быў пракапаны Агінскі канал, які злучыў басейны Нёмана і Дняпра. Росквітудасягнулатэатральнае мастацтва. У Нясвіжы дзейнічаўтаатр Радзівілаў, у Гародні Тызеш'ауза, у Слоніме Агінскага, у Шклове прыгонны тэатр Зорыча. У Гародні быў закладзены першы батанічны сад, існавала Вышэйшая медыцынская акадэмія, выдавалася першая на Беларусі газета. Развіццю асветы спрыяла ўтвораная ў 70-х гадах Адукацыйная камісія.
Значнай з’явай у жыцці Рэчы Паспалітай стаў Вялікі сойм, які цягнуўся з 1788 па 1792 год і таму празваны Чатырохгадовым. Былі прыняты некаторыя наспелыя рэформы. Але найваж-
нейшым яго вынікам стала прыняцце 3 мая 1791 года Канстытуцыі, даволі прагрэсіўнай для свайго часу. Праўда, для нас гэта азначала канец існавання дзяржаўнасці Вялікага княства Літоўскага, старабеларускага гаспадарства, бо Рэч Паспалітая аб’яўлялася унітарнай дзяржавай.
Незадаволеныя абмежаваннем вольнасцяў і правоў магнаты і малазямельная шляхта стварылі Тарговіцкую канфедэрацыю. Падтрымала яе войскамі Кацярына II, якой таксама не падабаліся рэформы. Так наспеў другі падзел Рэчы Паспалітай. Адбыўся ён на пачатку 1793 года. Да Расіі адышла цэнтральная частка Беларусі.
Адказам на пашырэнне ўладанняў самадзяржаўя стала паўстанне 1794 года. Гэта быў нацыянальна-вызваленчы рух супраць царскай акупацыі і прускай інтэрвенцыі за аднаўленне незалежнасці і межаў Рэчы Паспалітай.
Кіраўніком яго быў славуты Тадэвуш Касцюшка, беларус (ліцвін) па паходжанні. Нарадзіўся ён у 1764 годзе ў фальварку Марачоўшчына каля мястэчка Косава (цяпер Івацэвіцкі раён). Ваенную адукацыю атрымаў у Варшаве і Парыжы, змагаўся за незалежнасць ЗША і стаў там нацыянальным героем.
На Беларусі і Літве была створана Найвышэйшая Літоўская рада, якую ачольваў палкоўнік Якуб Ясінскі. Спачатку націск паўстанцаў быў настолькі моцным, што царскія войскі вымушаны былі адступаць. Але потым збройная сіла імперыі ўзяла сваё. Зноў вызначыўся Сувораў жаўнеры якога разбілі пад Крупчыцамі каля Бярэсця корпус Серакоўскага. Паўстанцы пацярпелі паразу і ў бітве пад Мацяёвіцамі. Сам Касцюшка быў цяжка паранены і трапіў у палон. Цікава, што везлі яго ў Пецярбург пад пільнай аховай і чужым іменем кружным шляхам праз Кіеў, Чарнігаў, Магілёў, Віцебск і Ноўгарад. Паўстанне для яго кіраўніка скончылася Петрапаўлаўскай крэпасцю. Праз два гады імператар Павел I даў Касцюшку амністыю. Зямны шлях легендарнага генерала завяршыўся ў 1817 годзе ў Швейцарыі.
Узяцце восенню 1794 года Варшавы, якую Сувораў заліў крывёю, азначала канец існавання Рэчы Паспалітай як палітычнай сілы. Трэці падзел яе адбыўся восенню 1795 года. Кароль Станіслаў Панятоўскі канчаткова адрокся ад трона. Заходняя частка ВКЛ, а з ёю і ўся Беларусь аказалася ў складзе Расійскай імперыі. Так скончыўся важны этап існавання нашай беларускай дзяржаўнасці Вялікага княства Літоўскага, гісторыя якога доўжылася звыш паўтысячагоддзя.
XIX СТАГОДДЗЕ
У ЦЕНІ ДВУХГАЛОВАГА АРЛА
Вобраз стагоддзя паўстае для мяне найперш з малюнкаў Напалеона Орды, без якіх немагчыма ўявіць ніводнае беларускае энцыклапедычнае выданне. Віды вёсак і гарадоў, замкаў, манастыроў і храмаў, палацаў і сядзіб. Беларусь, якая страчвала сваё аблічча. Асабліва кранаюць рамантычным настроем замалёўкі невялікіх шляхецкіх сядзіб і фальваркаў, вырашаных у традыцыях народнага дойлідства. Фальварак Смольгаў, радзіма паэта Уладзіслава Сыракомлі, Убель, дзе нарадзіўся кампазітар Станіслаў Манюшка, Марачоўшчына Тадэвуша Касцюшкі, Міцкевічава Завоссе і Туганавічы яго каханкі Марылі Верашчакі, сядзіба самога Орды. Менавіта небагатыя шляхецкія котлішчы давалі ў XIX стагоддзі выдатных сыноў зямлі беларускай. Мабыць, захавалася тут пасіянарная моц у адрозненне ад магнатаў і багацеяў, што знемагліся ў палітычных гульнях, раскошы і забавах.
Стагоддзе для Беларусі ў складзе Расійскай імперыі ізноў пачалося з вайны. Гэта была агрэсія Францыі супраць Расіі, якая ў гістарыяграфіі ўсходняга суседа мае назву Айчыннай вайны 1(812 года. Для нашай краіны як суб’екта гісторыі гэта хутчэй была вайна грамадзянская. Па меркаваннях даследчыкаў, у царскім войску і на баку Напалеона было прыкладна аднолькава беларусаў. Як заўсёды, найболып цярпеў просты люд, якога абодва бакі цягнулі ў рэкруты, забіралі правіянт для арміі. Беларусь панесла немалыя матэрыяльныя страты, скарацілася колькасць насельніцтва. Толькі добрыя ўраджаі 1813 і 1814 гадоў далі магчымасць пазбегнуць масавага голаду і эпідэміі.
Жыла, не згасала вялікаліцвінская ііамяць, не знікала прага да волі, незалежнасці. Праўда, у першай трэці стагоддзя паланізацыя насельніцтва працягвалася. Пры расійскім імператары Аляксандры I, які правіўз 1801 па 1825 гады, вольна дзейнічалі каталіцкая і уніяцкая цэрквы, працягвалі сваю наступальную работу іезуіты у Полацку яны мелі акадэмію. Практычна з пачатку стагоддзя створана Віленская навучал ьная акруга, якая ахоплівала ўсю Беларусь. Цэнтр асветы Віленскі універсітэт. 3 ім звязана адна з яркіх старонак нашай гісторыі дзейнасць у 20-я гады таварыстваў філаматаў і філарэтаў. Гэта быў рух студэнцтва і моладзі за самаўда-
сканаленне, за асвету народа і пазнанне свайго краю. Задоўга да расійскіх дзекабрыстаў тут выспявала думка нацыянальна-вызваленчай барацьбы. Натуральна, гэта не магло не выклікаць рэакцыі царскіх уладаў. У 1823 годзе маладыя канспіратары былі выкрыты, звыш 100 чалавек арыштавана і кінута ў базыльянскія муры. Найбольшае пакаранне атрымаў Тамапі Зан, які ўсю віну ўзяў на сябе год турмы і высылка на Урал. Туды ж адпраўлены Ян Чачот і Адам Сузін. 3 роднай «Літвы» высланы былі ўсяго 20 чалавек.
Якое суквецце імёнаў далі філаматы і філарэты! Адам Міцкевіч геній паэзіі, Ян Чачот адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, Ігнат Дамейка сусветна вядомы вучоны-геолаг, нацыянальны герой Чылі, Юзаф Кавалеўскі заснавальнік манголазнаўства ў Расіі, рэктар Казанскага універсітэта, той жа Тамаш Зан паэт, вучоны-геолаг, чалавеклегенда, кумір моладзі на дзесяцігоддзі.
Пасля віленскіх канспіратараў былі ўдзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў якія змагаліся за волю ўжо са зброяй у руках. Паўстанне называюць больш польскім, бо на Беларусі яно не было такім актыўным. Але жаданне змагацца супраць царызму, аднавіць аўтаномію ВКЛ не згасала. Легенда гэтага чаеу Эмілія Плятэр, фалькларыстка, паэтка. Яна здолела арганізаваць вялікі партызанскі атрад, які даваў адпор урадавым войскам, атрымала званне капітана. Гэтую дзяўчыну (памерла ў 25 гадоў) параўноўвалі з Жанай д’Арк.
Рэакцыя пасля паўстання была жорсткай. Многія нашы землякі былі сасланы ў Сібір, іншыя вымушаны былі эмігрыраваць. Цар Мікалай I (правіў з 1825 па 1855 год) у 1832 годзе зачыніў Віленскі універсітэт як асяродак вольнадумства. На Полацкім царкоўным саборы ў 1839 годзе скасавана унія. Указамі 1840 года канчаткова спынена дзеянне Статута Вялікага княтства Літоўскага 1588 года, забаронена выкарыстанне тэрмінаў Беларусь і Літва. Наша краіна стала называцца Паўночна-Заходнім краем. Так пачалася палітыка русіфікацыі, мэтаю якой ставілася знішчэнне адметнасці беларускага народа, выкараннне памяці пра нашую дзяржаўнасць.
Але народ скарыць не так проста, як і вынішчыць яго мову. Выдае фальклорныя зборнікі Ян Чачот, дзе змяшчае і свае беларускія вершы, піша на беларускай мове творы Вінцэнт Дунін-