Беларускі храм  Уладзімір Мароз

Беларускі храм

Уладзімір Мароз
Выдавец: Міжнародны цэнтр культуры кнігі
Памер: 112с.
Мінск 2003
25.04 МБ
Шчырыя словы гаварылі і месцічы, і госці. Апошніх было нямала. Акрамя згаданых пісьменнікаўз Мінска, прыехалі берасцейскія літаратары Мікола Пракаповіч, Алесь Каско, Мікола Папека з Брэста, Мікола Антаноўскі з Пружан, бярозкаўскі аўтар з Жабінкі Анатоль Бензярук. Шмат парупіўся дзеля высокароднай справы мясцовы краязнаўца і патрыёт Іван Ляшчынскі, які ўзяў на сябе клопат па вырабе крыжа і ўсёй папярэдняй арганізацыі. Вялікі дзякуй яму.
Цяпер душа ў нас спакойная. Ёсць куды прыехаць і аддаць даніну памяці Міхалу Баброўскаму. Яшчэ адзін знак духоўнага абуджэння паўстаў на беларускай зямлі. I чым больш іх будзе, тым болын мецьмем шансаў стаць вольным і гордым народам.
ПАД БЕЛАРУСКІМ ВЕТРАМ
Часопіс «БЯРОЗКА»
Шчаслівая доля ў часопіса «Бярозка» быць заўсёды юным, маладым. Як і ў першых нумарах, так і сёння тут гучаць галасы дзяцей, бачны іх твары, друкуюцца вершы, апавяданні, нататкі, малюнкі юных аўтараў. А што напісана дарослымі, тое таксама прасякнута непаўторным водарам дзяцінства, з якога ўсе мы родам. Калі азірнуцца назад, «Бярозку» неаспрэчна можна назваць адбітай у слове гісторыяй дзяцінства некалькіх пакаленняў.
Азірнуца ёсць куды. Найстарэйшы беларускі часопіс для дзяцей і падлеткаў мае сталы век, не так даўно ён адзначыў сваё 7 5-годдзе. Гэта ўжо неад’емная і адметная з’ява беларускай культуры. Ля вытокаў выдання стаялі выдатныя майстры слова Уладзімір Дубоўка і Алесь Якімовіч. Можна зразумець іх хваляванне, тады яшчэ вельмі маладых, калі трымалі ў руках першы нумар «дзіцячай часопісі «Беларускі Піонэр». Адразу ж пабеглі, як цяпер бы сказалі, «наверх», каб паказаць выданне сваім апякунам і настаўнікам. А зацікаўленымі былі не абыхто, а самі кіраўнікі рэспублікі. Старшыню ЦВК Аляксандра Чарвякова можна назваць нават хросным бацькам часопіса, бо якраз ён прапанаваў тую, першапачатковую назву. Дзень гэты дакументальна зафіксаваны ў гісторыі 15 снежня 1924 года.
Падзеяй сталася першая гадавіна часопіса. Свае віншаванні прыслалі ўсе вышэйшыя дзяржаўныя структуры, ад ЦВК СССР і ЦВК БССР яно было падпісана арыгінальна: «Старшыня ЦВК беларускі акцябронак і піонэр Алесь Чарвякоў». Радасць і ўзнёслы настрой панавалі тады, яскравы адбітак пад’ёму народнага духу, выкліканага беларусізацыяй. У 1929 годзе з прычыньі таго, што з’явілася газета «Піянер Беларусі», выданне атрымала назву «Іскры Ільіча». У час апошняй вайны часопіс не выходзіў але ўжо з чэрвеня 1945 года яго выпуск аднавіўся. Тады
ж і закрасавала на вокладцы сённяшняя назва, светлая і паэтычная «Бярозка». Шуміць яна пад беларускім ветрам, ласкаючы слых мілагучным родным словам.
Калі б сабраць падшыўкі часопіса за ўсе гады, атрымалася б цэлая бібліятэка кніжак змястоўных, цікавых, з густам аформленных лепшымі мастакамі. Тут друкавалі свае творы для дзяцей народныя песняры Якуб Колас і Янка Купала, Змітрок Бядуля на той час ужо класікі беларускай літаратуры. Хто не ведае хрэстаматыйны верш Купалы «Хлопчык і лётчык»?! Да слова, вельмі любімы первіым касманаўтам Юрыем Гагарыным. Дык вось, упершыню ён быў апублікаваны якраз у «Іскрах Ільіча», у ліпеньскім нумары за 1935 год. Твор толькі што быў напісаны, бо пад ім пазначана: «Ляўкі. Аршаншчына. Чэрвень, 1935». 3 «Бярозкі», з апавядання «Чалавек ідзе!..» пачаўся творчы шляхЯнкі Маўра. Стала супрацоўнічалі з часопісам Міхась Лынькоў, Віталь Вольскі, Васіль Вітка, Максім Танк, Васіль Хомчанка, Станіслаў Шушкевіч і многія іншыя празаікі і паэты, чые кніжкі ўвайшлі ў залатую скарбонку нашай дзіцячай літаратуры.
У свой час верш, які потым стаў вядомай песняй, напісаў Анатоль Вялюгін. Ён так і называецца «Пісьмо часопісу «Бярозка». Удзячна гучаць радкі-прызнанне:
Лясы вартуюць цішыню, Завеяны да стрэхраён... Я помню, як упершыню Прынёс часопіс паштальён. Пад нізкай столлю, у сучках, За комінам, дзе вязкі траў, Друкарскай фарбы смачны пах, Як водар мора, хваляваў.
Дарогу ў творчае жыццё часопіс даў Народнаму паэту Беларусі Нілу Гілевічу. Ува ўсе зборы твораў уключае ён свой верш «Бярозка». Бо якраз яна адкрыла будучага паэта, «паклікала ў далячынь», стала адлікам гадоў. He губляе сувязі з часопісам Народны паэт Рыгор Барадулін. Пэўны час ён быў супрацоўнікам рэдакцыі, з уласцівым яму гумарам прыдумляў рэкламу на запалках: «Стой! He запальвай папяроску. Ты сыну выпісаў «Бярозку»?», ці нават на пляшках са спіртнымі напоямі: «Цвярозы
ты ці выпіўшы, А наш часопіс выпішы!» Натуральна, за межы рэдакцыйнага пакоя такая рэклама не выходзіла, жартаваць можна было толькі ў пэўных піянерскіх рамках. Шумелі, шумелі над «Бярозкай» ідэалагічныя ветры, зрэшты, як і над усім астатнім нашым жыццём у савецкія часы. Але гэта наша гісторыя, яе не пераробіш і не выкрэсліш.
Галоўнае ж заставалася праз усе гады часопіс спрыяў выхаванню асобы дзіцяці, вучыў любіць сваю Радзіму, шанаваць родную мову. Пасля Алеся Якімовіча, які аддаў выданню каля 20-ці гадоў творчага жыцця, у 50-я гады галоўным рэдактарам быў Усевалад Краўчанка, у 60-я Кастусь Кірэенка. Потым часопіс рэдагавалі Васіль Зуёнак, Анатоль Грачанікаў, Вячаслаў Адамчык. Цяпер галоўны рэдактар «Бярозкі» Уладзімір Ягоўдзік, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра, адданы цзепям пісьменнік.
У апошнія гады «Бярозка» абнавілася, памаладзела, апранулася ў бліскучую вопратку. Здаецца, быццам непадуладная яна імклівым.вятрам часу, калі Беларусь шукае свой шлях, сваё месца ў няпростым і зменлівым свеце. Сакрэт, напэўна, у тым, што часопіс сапраўды, як дрэва каранямі сваімі, знітаваны з роднай зямлёй, жывіцца яе легендамі і паданнямі. гісторыяй і лепшымі праявамі сучаснасці. У гэтым яго сіла, у гэтым вернасць традыцыі, закладзенай папярэднікамі. I сёння лепшыя нашы пісьменнікі лічаць за гонар надрукаваць свае творы і часопісе. 1 сёння «Бярозка» гартуе маладыя дараванні ў прыгожым пісьменстве і мастацтве, шчодра аддаючы ім свае старонкі пад рубрыкай «Верасок». Нашы чытачы добра ведаюць, што ніхто не застанецца па-за ўвагай, калі прышле свой твор.
Мне здаецца, што цяпер, калі мо і не кожнай сям’і пад сілу купіць кнігу, ды і не так шмат беларускіх кніжак выдаецца, «Бярозка» можа ў нейкай ступені кампенсаваць гэтае становішча. Тым болын, што ў адрозненне ад кнігі, матэрыялы тут друкуюцца разнастайныя, на любы густ, кожны знойдзе для сябе нешта цікавае. He выходзячы з дому, можна павандраваць па сваёй краіне, чытаючы матэрыялы рубрыкі «Славутыя мясціны Беларусі». 3 выдатнымі людзьмі рэспублікі знаёміць рубрыка «Ведай нашых». На старонках часопіса друкаваліся «Сем цудаў Беларусі» Уладзіміра Ягоўдзіка, яны потым сталіся кнігай, вокамгненна зніклай з паліц кнігарняў. Праз усе нумары 1999
года прайшла «Еўрапейская сталіца», дзе расказвалася пра цэнтральныя ансамблі нашага любімага Мінска. У 2000 годзе ў матэрылах «Беларусь 2000» мы прайшлі крок за крокам стагоддзямі беларускай гісторыі. Сёлетатакой скразной рубрыкай стала «Помнікі архітэктуры».
Жыццё нашых дзяцей і падлеткаў у самых разнастайных праявах штонумар адлюстроўваецца ў матэрыялах рубрык «Класная дошка», «Хачу сказаць». Заўсёды выклікаюць цікавасць публікацыі «Музычнагаэкспрэса», «Паўлінкі», «Апошняй парты». Ёсць старонка «Пасябруем», дзе можна знайсці сабе сяброў і сябровак з розных куткоў Беларусі. Праводзіць «Бярозка» разнастайныя конкурсы, віктарыны. Усяго і не пералічыш. Выйсце бачыцца адно стаць сябрам часопіса, яго пастаянным чытачом, штомесяц браць у рукі прыгожае каляровае выданне, цудоўна аформленнае выдатнымі мастакамі.
Дзяцінства не ведае расчараванняў, яно поўніцца аптымізмам. Так і мне на заканчэнне невялікага аповеда хочацца падзяліць аптымізм Генадзя Бураўкіна, прыхільніказаўсёды маладой «Бярозкі»:
Іверу:
Часам светлым, Пазбыўшыся нягод, Пад беларускім ветрам Шумець ёй сотні год!
ЗМЕСТ
Знакі гісторыі	 5
Пошум стагоддзяў	 11
X	стагоддзе. Кал і прыплылі крыжы	 12
XI	стагоддзе. Дабравест Полацкай Сафіі	 14
XII	стагоддзе. Крыж Еўфрасінні Полацкай	 17
XIII	стагоддзе. Пад крылом Пагоні	 20
XIV	стагоддзе. Віленскі шлях	 21
XV	стагоддзе. Рэха Грунвальдскай бітвы	 26
XVI	стагоддзе. Золата сонца маладзіковага	 29
XVII	стагоддзе. Час беларускай смуты	 33
XVIII	стагоддзе. Скон Вялікага княства	 36
XIX	стагоддзе. У цені двухгаловага арла	 39
XX	стагоддзе. Беларускі дом	 42
Ніву ўзарэ араты	 49
На мяжы старадаўняй Літвы	 66
Зямнымі шляхамі Збавіцеля	 71
Беларускі храм	 82
Званы Дабравесту	   89
Нонканфармізм Міколы Равенскага	 95
Крыж на магіле Баброўскага	 103
Пад беларускім ветрам	 107
МарозУ. В.
М 28 Беларускі храм: Эсэ / Уладзімір Мароз. Мн.: Міжнар. Цэнтр культуры кн., 2003. 112 с.
ISBN 985-6168-33-3
Выраз «беларускі храм» для Уладзіміра Мароза ёсць адной з асноўных дэфініцый нацыянальнай ідэі ўпоравень з азначэннямі «беларускі Шлях» і «беларускі Дом». Яны суіснуюць у адзінстве і адметнасці: шлях — гісторыя, дом — дзяржава, храм — узвышэнне духу. У тэкстах кнігі, як гістарычных, так і звернутых да сучаснасці, знаходзіць адбітак кожная з гэтых граняў. Погляд аўтара скіраваны праз прызму духоўнасці, веры. Цэнтральнае месца займае эсэ «Пошум стагоддзяў», якое ўяўляе сабою ланцужок беларускай гісторыі ад першых летапісных згадак да сённяшняга дня.
УДК 726.03(476)
ББК 85.11(4Бен)
Літаратурна-мастацкае выданне МАРОЗ Уладзімір Вікенцьевіч БЕЛАРУСКІ ХРАМ
Эсэ
Рэдактары Г.Далідовіч, К.Камейша Мастак А. Глекаў
Мастацкі рэдактар В.Мішчанка
Камп’ютэрная вёрстка А.Глекаў
Фота на вокладцы П. Татарнікаў Карэктары Н.Доваль, Г.Кучынская Набор У.Мароз
Падпісана ў друк з арыгінал-макета Фармат 84x108 1/32.
Друк афсетны. Умоўн. друк. арк. 3.74. Ул. выд. арк 5.14.
Наклад 600 асобнікаў. Зак. 227
Міжнародны цэнтр культуры кнігі.
Ліцэнзія ЛВ №185 ад 23.01.1998.
220048, Мінск, пр. Машэрава, 11.
Надрукавана на УП «Технапрынт» Ліцэнзія ЛП №203 ад 26.01.1998.
Мінск, пр. Ф. Скарыны, копр. 14, п. 215
ISBN 985-6168-33-3
789856
168331