Беларускі храм
Уладзімір Мароз
Выдавец: Міжнародны цэнтр культуры кнігі
Памер: 112с.
Мінск 2003
савецкай улады. У Мінску званы абудзіліся падчас апошняй вайны мінулага стагоддзя. Царква Аляксандра Неўскага на ваенных могілках больш ужо не зачынялася, была напамінам аб неадваротнасці духоўнага адраджэння. Потым стаў дзейнічаць Свята-Духаў кафедральны сабор, які размясціўся ў былым кляштары бернардзінак. Так і прыйшлі мы да перабудовы, а пасля і незалежнасці Беларусі з двума храмамі на ўвесь тады ўжо амаль паўтарамільённы стольны Мінск. Няшмат хто мог пачуць царкоўны звон.
Подых свабоды, духоўнай разняволенасці канца 80-х паклікаў да жыцця надоўга перарваныя традыцыі храмавага будаўніцтва. Гэта было зусім няпроста. I не толькі таму, што ўсе семдзесят гадоў шляху да камунізму новыя цэрквы не будаваліся. Уласна беларуская традыцыя перарвалася значна раней, практычна з часу гвалтоўнага ўключэння нашых земляў у склад Расійскай імперыі. Як адрадзіць традыцыі? Тут і сёння шмат праблем, неакрэсленасці, пошукаў. А тады? Запатрабавалася забытая прафесія царкоўнага дойліда. Адным з першых стаў архітэктар Мікалай Дзятко, мой таварыш і былы аднакурснік.
Нязведаныя шляхі Гасподнія. Мікалай вырас не ў набожнай сям’і, да веры прыйшоў і пахрысціўся ўжо ў свядомым узросце, пасля інстытута. Але тады не мог уявіць, што пашчасціць праектаваць храмы, манастыры. Пачалося ж усё проста трапіў на аўдыенцыю да ўладыкі Філарэта, выказаў сваё жаданне спрычыніцца да царкоўнага дойлідства. I адчуў на ўласным досведзе моц слоў евангельскіх: грукайцеся — і вам адчынена будзе. Неўзабаве прыйшла прапанова. Першай работай Мікалая Дзятко стаў праект кафедральнага сабора ў Пінску. Апошні раз я там быў, калі храм будаваўся. Хацелася б сёння зірнуць, як ён выглядае ў закончаным выглядзе.
А вось усё астатняе адбывалася на вачах. Архітэктар Мікалай Дзятко спрычыніўся да самых значных царкоўных новабудаў у сталічным Мінску. Комплекс на Прытыцкага вялікі сабор у гонар абраза «Усіх смуткуючых радасце» (дабудоўваецца), званіца, храм у гонар Еўфрасінні Полацкай. Апошні даўно дзейнічае. Без гэтага духоўнага цэнтра ўжо немагчыма ўявіць архітэктурны краявід заходняй часткі горада.
3 тэмай непазбыўнага беларускага болю Чарнобылем звязана і будаўніцтва капліцы ў гонар абраза «Зысканне загі-
нулых» на вуліцы Карастаянавай, каля вядомай плошчыБангалор. Тут гісторыя ўвогуле цудадзейная. Адной верніцы-бабульцы прымроіўся ноччу сон-відзеж: трэба збудаваць царкву ў памяць пра ахвяры Чарнобыля на Ваганькаўскіх могілках у Маскве. Пайшла яна да ўладыкі Філарэта, той даў дабраславенне на будаўніцтва, але не ў Маскве, а ў Мінску. Так жанчына сілаю духу пабудавала капліцу. Праект зрабіў архітэктар Дзятко, асноўны цяжар будаўніцтва ўзяла на сябе грамадская арганізацыя пры МУС «Шчыт Чарнобыля». Звычайна ў Мікалая аб’ёмнапрасторавае вырашэнне храмаў спакойнае, ураўнаважанае, тут жа кампазіцыйны палёт закамараў уверх трывожыць, напамінае пра агонь Чарнобыля. Цяпер капліца жыве як прыходскі храм. Зайдзіце сюды, далучыце свой голас да агульнай малітвы, каб больш не паўтарылася такая трагедыя для нашай зямлі.
Па праекце Мікалая Дзятко будуецца храм Пакрова Прасвятой Богародзіцы на праспекце Машэрава, каля гаючай крыніцы. Адзначым, што не заўсёды адносіны аўтара праекта і заказчыка складваюцца найлепшым чынам, без мірскіх калізій не абыходзіцца і тут. Але галоўнае храмы будуюцца, з’яўляюцца новыя асяродкі духоўнасці, што абавязкова дасць плён.
Мы з Мікалаем неаднойчы абмяркоўвалі, нават спрачаліся, што ёсць беларускі храм, якім ён павінен быць. Зрэшты, гэта тэмаасобнай гаворкі. Але прызнаюся, большасць царкоўных новабудаў нагадвае мне расійскія ўзоры, а хочацца свайго, беларускага, адметнага. 3 іншага боку, грунтуецца гэта, і ў Дзятко таксама, на візантыйскіх традыцыях, адкуль і пайшла праваслаўная архітэктура. I ўсё ж, былі ў нашым царкоўным дойлідстве адметнасці з самага пачатку, з пакрытага смугою часу XI стагоддзя. Проста сапраўды, уласна беларуская традыцыя ў гэтым накірунку перарвалася, як адзначалася, ужо ў XIX стагоддзі. Яшчэ і такое меркаванне: калі мы, літаратары, мастакі, таксама кампазітары і пры савецкай уладзе як маглі працягвалі жыць у беларускай культурнай традыцыі, то пра архітэктараў сказаць гэта больш складана па розных прычынах. Згадайце хоць бы аднаго беларускага савецкага архітэктара? Хіба што Іосіф Лангбард з яго манументальнымі будынкамі, якія зрабілі Мінск сталіцай. Атак... Безаблічнасць праявілася найболып яскрава.
Нешта падобнае ёсць і ў сённяшнім храмавым будаўніцтве. Уласна, і сам Мікалай Дзятко гаворыць, што гэта не ён будуе
цэрквы, а народ, што такая запатрабаванасць часу, грамадства. Сапраўды, наша супольнасць і яе жыццядзейнасць у цяперашні момант нясе адбітак сярэднявечча (як ладу жыцця, як стылю), калі асобны чалавек хаваў сваё «я» за «мы», калі баяўся праявіць сваю індывідуальнасць (каб не вытыркнуцца), калі нават насіў бараду, каб схаваць сваю адметнасць і не вылучацца з агульнай масы (выняткі палёту духу не аспрэчваюцца!). А Беларусі сёння патрэбны якраз творца рэнесанснага тыпу, які не ідзе за масай, a вядзе яе за сабою, творыць па свабоднай волі, якую даў нам Усявышні. Толькі дзе ж умовы для гэтага? Усё зразумела, але шукайма найперш іх у сабе, імкунучыся да разняволенасці духу, любові, творчага палёту.
Як не разважай, неаспрэчна адно: усе новыя храмавыя пабудовы ёсць здабыткамі беларускай архітэктуры. Стане такім і ансамбль Свята-Елізавецінскага манастыра ў Навінках, над якім працуе цяпер Мікалай Дзятко. Дабудоўваецца манастырскі комплекс з царквою ў гонар абраза Маці Божай «Дзяржаўная», дзе ёсць прыдзел свяціцеля Мікалая. Побач, ужо за межамі манастыра, узводзіцца вялікі прыходскі храм.
Калі мы з Мікалаем хадзілі па будоўлі, дзе пакуль сплялося і ўласна манастырскае, і будаўнічае жыццё, ці не ўпершыню ўзнікла лёгкае шкадаванне, што калісьці павярнуў свой шлях з архітэктуры на літаратуру. Па-светламу пазайдросціў свайму таварышу, які ў гэтым знешне хаатычным, але ўнутрана ўпарадкаваным руху быў сваім чалавекам, далучаным да неспазнаваемага праяўлення дабрадаці Гасподняй. Ды кожнаму сваё. Цікава было прайсціся паверхам, дзе даводзіліся да ладу невялікія келлі. Гэтае слова выклікае найперш вобразы пакояў са зводамі, мігценнем свечак. А тут звычайныя на выгляд гатэльныя нумаркі. Але не форма галоўнае, а дух. Калі ў келлях стануць жыць манашкі, ты ўжо ніколі не трапіш туды, як сёння не трапіш на заселены паверх. He для мірскога вока манаскае жыццё, не наіпым розумам адужаць свядомую аскезу.
Першы ў сталіцы манастыр узнік з сястрынства, якое апекавалася над дзяцьмі з суседняй псіхіятрычнай лякарні. Ігумення матушка Еўфрасіння. Духоўнік манастыра айцец Андрэй, высілкамі якога, уласна, і паўстала абіцель. Вера і справы дапамагаюць знаходзіць патрэбныя сродкі. Звярніце ўвагу ва ўсіх буйнейшых гандлёвых цэнтрах Мінска ёсць прылаўкі,
дзе гандлююць духоўнай літаратурай, абразамі, царкоўным начыннем. Сёстры стаяць у падземных пераходах, збіраюць ахвяраванні. Гэта ўсё Свята-Елізавецінскі манастыр, так ён і будуецца.
Заўважым, што прылаўкі вырабленыя ў манастыры, у сваёй сталярнай майстэрні. Але гэта прыкладное, так бы мовіць. Як прыкладная па форме і дапаможная гаспадарка манастыра пад Мінскам. Узялі зямлю і закінутую калгасную ферму гадуюць жывёлу і птушку, вырошчваюць гародніну. Маюць трактар і нават камбайн. Працуюць тут у асноўным былыя алкаголікі, наркаманы, былыя злачынцы, тыя, хто не згубіў надзеі выцерабіцца на правільны шлях. Зразумела, хапае ўсялякіх калізій жыццёвых і бытавых, але хто дасць прытулак абяздоленым духам, як не святы прытулак? Для царквы кожны чалавек каштоўнасць.
Працуе пры манастыры нядзельная школа. Ёсць майстэрня іканапісу, керамікі, дзе вырабляюцца лампадкі, падсвечнікі, малая пластыка. Нават свая кузня разгортваецца. А пакуль жыранодль (адразу згадваецца Паўлюк Багрым) для прыдзела свяціцеля Мікалая выкаваў Аляксандр Турко, майстар з Нясвіжа. Калі глядзіш на гэты мастацкі выраб, адчуваеш цяпло рук і душы стваральніка. Непараўнальна з адстароненасцю заводскіх штампованых рэчаў. Убачанае прыводзіць да думкі, што будаўніцтва храмаў і манастыроў не самамэта, а сродак духоўнага адраджэння, узнаўленне цэлага пласта жыцця і культуры, страчанага і зноў здабываемага. Храм патрабуе сінтэзу ўсіх мастацтваў. I няхай шэдэўры іканапісу, манументальнагажывапісу, кавальства, залатога шыцця, ганчарства яшчэ наперадзе, бо няпроста зноў выйсці на дарогу высокага духоўнага мастацтва, з якой нас прымушалі збочыць. Але яны абавязкова будуць.
У гэтым шэрагу майстэрства ліцця званоў і прафесія званара. Раней званы прывозілі з Расіі. Цяпер у нас ёсць свае майстры з фірмы «Выдатнае ліццё». Пачыналі з малога. Пасля здолелі адліць паўтонны саборны звон для Свята-Петрапаўлаўскага храма сталіцы. А нядаўна даведаўся, што ёсць ужо цар-звон вагою ў адну тону. Каб гучалі гэтыя веснікі дабравеста як належыць, пры згаданым прыходзе на Прытыцкага працуе школа званароў, якой кіруе Аляксандр Маліноўскі. Вывучацца маладыя, раз’едуцца па Беларусі і галасы званоў будуць чуваць
усё мацней, усё акрэсленей, сцвярджаючы неадваротнасць духоўнага адраджэння.
Трэба нарэпіце зразумець, што без духоўнага не будзе і адраджэння нацыянальнага. Толькі з вераю, што ўсё на на зямлі створана промыслам Божым, а чалавеку, вянцу тварэння, трэба жыць у любові, мы зможам дарэшты ўсвядоміць, што беларуская нацыя стварылася невыпадкова, што народу нашаму дадзена найбольшая святыня родная зямля, якую мы, як і мову павінны берагчы і множыць як дар Божы. Толькі тады зможам давесці да ладу нашае жыццё і дабудаваць сваю Беларусь.
Духоўнае жыццё немагчыма знішчыць, як немагчыма спыніць існаванне чалавека. Будзем спадзявацца, што прыйдзе час, калі званы дабравеста на вялікія царкоўныя святы будуць чуваць па ўсяму Мінску. I па ўсёй краіне. Пад дабрадатны перазвон народзіцца ў нашай зямлі чалавек, які праславіць, наследуючы традыцыі продкаў, Беларусь ваўсіхземлях.
НОНКАНФАРМІЗМ
МІКОЛЫ РАВЕНСКАГА
Ціхі беларускі нонканфармізм... Гэтае азначэнне, якое падалося не пазбаўленым філасофскага сэнсу, прыйшло якраз падчас працы над дакументальным фільмам пра Міколу Равенскага (1886-1953 гг.). Уявілася, як ён стаіць са скрыпічным футаралам пад пахаю ў калідоры гарадское ўправы (1941 год) наймацца за скрыпача ў арганізаваны аркестр опернага тэатра. Управу стварылі акупанты, але не немцам прадавацца прыйшоў кампазітар, а знайсці працу, каб льга было выжыць у цяжкую гадзіну, каб прадоўжыць служэнне беларускай музыцы. Ёй аддадзены быў мастак і да вайны, калі аб’явілі яго нацдэмам (адно што арыштаваць і расстраляць не паспелі), і пасля вайны, калі воляю лёсу закінуты быў на чужыну. Колькі навалаў перажыў ён, як і ўсе беларусы, але не збочыў, застаўся сапраўдным сынам сваёй зямлі. He ў адкрытым змаганні, не гвалтам (бо ад гвалту беларус стаміўся за стагоддзі сваёй гісторыі), a ціха. Зацята трымаючыся свайго. Адсюль і нонканфармізм якраз беларускі, акурат ціхі.