Беларускі храм
Уладзімір Мароз
Выдавец: Міжнародны цэнтр культуры кнігі
Памер: 112с.
Мінск 2003
Людзі, якія ведалі Равенскага, адзначалі яго шчырасць, лагоднасць, сардэчнасць, гасціннасць, гатоўнасць кожнаму дапамагчы. Яшчэ адзін чалавечы штрышок з успамінаў. Немановіча (Уладзіміра Цвіркі): «Бывала, пастукаеш даяго: Гм, адказваў глыбачэзны бас з-за дзьвярэй. Зпад стала, закіданага нотнай паперай, на вас глядзелі ветлыя шэрыя вочы. А пропуск ёсць? пытаўся ён паважна. Пропускам зваў ён жартаўліва віно, што было звычайна люксусам не па студэнцкай кішэні. Гэта ён ведаў, але хоць на жарт, ад «традыцыйнае» формы прывітаньня не адступаў».
Памёр Мікола Равенскі 3 сакавіка 1953 года, пахаваны ў Лювене. У ягоным пакоі на стале ляжаў лісток календара, дзе побач запісаных тэм да песень была зробленая рукою кампазітара малюнкавая кампазіцыя: па-.мастацку накрэсленыя альфа і амега, а пасярод слова «Беларусь». Яшчэ адзін знак нонканфармізму, калі апеляваць да назвы гэтага аповеду. Жыў і тварыў мастакдзеля Беларусі і яе народу, дзеля духоўнай прыгажосці -
таму і песня яго засталася арліна-свабоднаю, крыштальна чыстаю, вечна маладою.
Помнік на магіле зрабіў скульптар Міхась Наўмовіч, беларус-эмігрант, які жыў у Парыжы. Спадчыну падзялілі паміж беларускай абшчынай і пляменніцай кампазітара Таццянай Руткоўскай. Цяжка сёння сабраць усё ў адно. «Завілася як дым», калі скарыстаць словы Міколы Якаўлевіча, і знакамітая скрыпка. Адшукаць бы яе ды вярнуць на Бацькаўшчыну, каб стала нацыянальным набыткам.
У Майсея Сяднёва ёсць верш «Сьмерць музыкі. Памяці Міколы Равенскага» з такімі шчымлівымі радкамі:
Баюся я ўжо на зямлі зусім
Зьвядуцца песьняры і гордыя музыкі.
Ды што я гавару чужога места Завулкі-вуліцы й мяне забудуць, Дармо, што я хадзіў па іх задумны і натхненны...
Здавалася б, прарочыя словы. Але, дзякаваць Богу, не назаўсёды. Вярнуліся вершы Сяднёва, вярнуўся творамі кампазітар Равенскі. Пачалося гэта з канца 80-ых, калі мы ўсе жылі на эмацыянальным уздыме, узнёслымі спадзяваннямі на новую Беларусь. У выкананні розных калектываў загучаў «Магутны Божа» неаспрэчны духоўны гімн беларусаў. Нават калі б Мікола Равенскі болып нічога і не напісаў, ён бы адной гэтай урачыстай песняй застаўся ва ўдзячнай памяці нашчадкаў назаўсёды. Былі публікацыі, хоць і нешматлікія. У 1993 годзе на студыі «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм» створана дакументальная стужка «Успамін пра Міколу Равенскага», аўтарам сцэнарыя якой выпаў гонар мне быць. Гэты фільм у ліку трох рэжысёра Міхаіла Жданоўскага (яшчэ «Дарога на Курапаты» і «Жаўрукі Беларусі») адзначана годам пазней Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь. Час тады ўжо памяняўся, але да прэмій рукі яшчэ не дайшлі. I вось да 115-й гадавіны з дня нараджэння ў серыі Беларускі Музычны Архіў выпушчаны кампакт-дыск «Магутны Божа» з лепшымі творамі Міколы Равенскага. Стане ён каштоўным набыткам маёй хатняй фанатэкі, як для многіх беларускіх сем’яў. А побач з гэтым аповедам прапаную верш, які нарадзіўся ў мяне ўжо пасля фільма, але называецца аднайменна.
Успамін пра
Міколу Равенскага
Грай ты, скрыпка, нявесела грай У няволі так сэрцу маркотна.
Неспадзеўкі пакінуты край За туманам прапаў незваротна.
Грай ты, скрыпка, нягучна іграй Смутак ціхі заўжды на чужыне.
На радзіме бярозавы гай Разам з ветрам паплача аб сыне.
Грай ты, скрыпка, нядолю іграй Ад айчыны лісток адарваны Лёсабур зваяваў, быдта май, Знёс у горад юдолі нязнаны.
Грай ты, скрыпка, збавенне іграй Як дахаты спяшаюцца коні!
Светлай песні руплівы ратай Зноў выходзіць на родныя гоні.
Грай ты, скрыпка, прасветлена грай До трываць болей лёс свой атрутны.
Адшукаць зацярушаны рай Дай нам сілы, о Божа Магутны!
КРЫЖ НА МАГІЛЕ БАБРОЎСКАГА
Шмат яшчэ ў нашай слаўнай мінуўшчыне імёнаў шырока невядомых люду паспалітаму. Адно з іх Міхал Баброўскі, святар, тэолаг, вучоны-славіст, арыенталіст, філосаф. Аб ім няма яшчэ грунтоўнага даследвання, між тым постаць гэтая, што стаіць упоравень з асобаю вялікага першадрукара Францішка Скарыны, заслугоўвае нашай пільнай увагі і ўдзячнай памяці. Ён з кагорты нешматлікіх волатаў, якія стаялі ля вытокаў нацыянальнага адраджэння ў першай палове XIX стагоддзя. Гэта былі глухія часы для Беларусі, калі яна вымушана была адаптавацца да існавання ў Расійскай імперыі. Але якраз у гэтых неспрыяльных варунках Баброўскі стаў сапраўдным нацыяналістам у лепшым сэнсе гэтага слова, прысвяціў сябе захаванню і зберажэнню старажытнай культуры беларусаў і ўсяго славянства.
Нарадзіўся Міхал Баброўскі ў 1784 ці 1785 годзе ў вёсцы Вулька Бельскага ваяводства. Цяпер гэта тэрыторыя Полыпчы. Бацька яго быў уніяцкім святаром, паходзіў з даўняга беларускага шляхецкага роду. Вучыўся Міхал у Драгічынскай вучэльні піяраў (манаскі ордэн), потым у Беластоцкай гімназіі. У 1812 годзе скончыў Галоўную духоўную семінарыю пры Віленскім універсітэце, стаў святаром. Ужо юнаком пачаў вывучаць старажытныя славянскія рукапісы і старадрукі ў цэрквах і манастырах. 3 таго часу вера і навука сталі сэнсам яго жыцця. 3 1817 года ажно пяць гадоў ён знаходзіўся ў навуковай камандзіроўцы ў Еўропе. Матэрыялы-справаздачы ішлі ва універсітэт з Аўстрыі, Італіі, Францыі, земляў заходніх і паўднёвых славян, лужыцкіх сербаў. He дзіўна, што ў 1822 годзе ён выкладае філасофію ў Віленскай альма-матэр як прафесар. Успомнім, што якраз тады ва універсітэце дзейнічалі таварыствы філаматаў філарэтаў прамяністых, у якіх удзельнічалі Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш
Зан, Ігнат Дамейка. Пасля раскрыцця тайных арганізацый пацярпелі ўсе і студэнты, і іх выкладчыкі. Калега Баброўскага Ігнат Даніловіч звольнены з працы, а самога Міхала саслалі, праўда, недалёка у Жыровіцкі базыльянскі манастыр, дзе ён прабыў два гады.
3 1826 года Міхал Баброўскі зноў выкладае ва універсітэце. Пасля паўстання 1830—1831 гадоў у Польшчы, на Беларусі і Літве універсітэт быў зачынены, Баброўскі высланы са сталіцы Паўночна-Заходняга краю, як называлася тады Беларусь. Ссылка была своеасаблівай ён атрымлівае прыход у правінцыі, у мястэчку Шарашова каля Белавежскай пушчы. Цяпер гэта Пружанскі раён. Расійскае самаўладдзе не любіла разумных, адукаваных і вольналюбівых людзей, якія хацелі лепшай долі для сваёй Айчыны.
Міхал Баброўскі быў сапраўды выбітнай асобай, знаным навукоўцам. Як і Скарына, Баброўскі дасягнуў вышэйшых навуковых ступеняў быў доктарам тэаголіі і прафесарам. Гэта вучоны еўрапейскага ўзроўню ён з’яўляўся членам прэстыжных Археалагічнай акадэміі ў Рыме, парыжскага і лонданскага азіяцкіх навуковыхтаварыстваў, Таварыства гісторыі і старажытнасцей расійскіх пры Маскоўскім універсітэце, камітэта па выпрацоўцы харвацкага правапісу ў Далмацыі.
Баброўскі жыў і працаваў у складаны час, калі Беларусь пасля ціску паланізацыі стала ўсё больш моцна адчуваць націск русіфікацыі. Ён быў прыхільнікам адраджэння самабытнай беларускай культуры, выкарыстання беларускай мовы ў афіцыйным ужытку. Усё жыццё збіраў звесткі пра Францішка Скарыну, наноў адкрыў для беларускай і еўрапейскай навукі гэтае слаўнае імя. Ён адчуў тое сапраўды нацыянальнае, што пакінуў у спадчыну Скарына. Баброўскі меў багатую бібліятэку помнікаў беларускай старадрукаванай літаратуры. Напісаў кнігу «йсторня славянскнх кннгопечатен в Лнтве», аб якой, хоць і ненадрукаванай, сярод навукоўцаў доўгія гады хадзілі легенды. На жаль, рукапіс за віхурамі часу не захаваўся. Як ніхто да таго часу, ён спрычыніўся да ўзнікнення ў гуманітарных навуках асобнага накірунку беларусазнаўства. Міхал Баброўскі адкрыў Супрасльскі летапіс, які засведчыў усяму свету, што і на нашых землях было летапісанне. Апублікаваў яго потым Ігнат Даніловіч.
Дарэчы, гэтыя два імёны, Міхала Баброўскага і Ігната Даніловіча, нягледзячы на іх розныя лёсы, звязваюцца для мяне ў адно. Яны былі землякамі, абодва родам з Бельскага павета, амаль равеснікамі, і той, і той сыны уніяцкіх святароў, абодва скончылі ў 1812 годзе Віленскую альма матэр і былі там потым прафесарамі, кожны пакінуў пасля сябе яркі след у нашай гісторыі. 3 поўным правам іх можна назваць аднымі з першых творцаў нашага нацыянальнага адраджэння.
Чаму акурат гэты куток беларускай зямлі (зараз, праўда, ужо Польшча) даў нам такія слаўныя постаці? Згадваецца, што Беласточчына пасля апошняга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе адышла да Прусіі і ў такім статусе існавала да 1807 года. He было ў невялікі адрэзак часу ні польскага, ні расійскага ўціску. Беларуская мова пачувалася вольна, бо для прусакоў яна была далёкай, незразумелай. Беларускі дух і загартаваў будучых вучоных, пачатковая вучоба і сталенне якіх прыпала якраз на тыя гады.
Такія людзі непатрэбныя імперскай Расіі. Міхал Баброўскі апошнія пятнаццаць гадоў быў звычайным святаром, служыў Богу і людзям. Памёр ён у 1848 годзе і пахаваны каля царквы на могілках у амаль ужо родным Шарашове. Стаіць гэтае мястэчка наўзбоч магістральных шляхоў. 3 цягам часу на драўляным абеліску было ўжо не разабраць, чыя гэта магіла. Толькі старыя жыхары памяталі, што тут ляжыць «нейкі вучоны ці рэвалюцыянер Баброўскі». Аў 1995 годзе, калі царква гарэла, і гэты знак прапаў. Новыя пакаленні жыхароў маглі і забыцца, хто тут пахаваны.
Але так не сталася. Пісьменнік Уладзімір Ягоўдзік, цяпер галоўны рэдактар часопіса «Бярозка», жонка якога родам з гэтых мясцін, у свой час прачытаў даўнюю кнігу «Статнстнческое опнсанне Гродненской губерннн, составленное офнцерамн генерального штаба». Аўтарам яе быў пляменнік айца Міхала, генерал Павел Баброўскі. У кнізе мелася дакладнае апісанне месца пахавання. 3 таго часу ўзнікла думка паставіць на магіле новы памятны крыж. Падтрымала ініцыятыву Таварыства беларускай мовы ў асобе Алега Трусава.
I вось на восеньскія Дзяды, задуманае было ажыццёўлена. На Пружаншчыну выехаў сапраўдны дэсант бярозкаўцаў Уладзімір Ягоўдзік, Алесь Бадак, аўтар гэтых радкоў, а таксама
мастак, сябра рэдакцыйнай рады Уладзімір Вішнеўскі, які выштукаваў шыльду на крыж. Часу мы не трацілі. Наладзілі сустрэчы з юнымі чытачамі ў Пружанскай дзіцячай бібліятэцы, у Шарашоўскай сярэдняй школе. Прайшлі яны цікава і запамінальна. Але галоўнай падзеяй ушанавання памяці Міхала Баброўскага стаў чын узвядзення крыжа. Для жыхароў мястэчка гэта выявілася сапраўднай урачыстасцю, сабралася больш двух сотняў чалавек. Сцяжына ад дарогі да храма была выслана хваінкамі і кветкамі. Дзень выдаўся па-восеньскі пахмурны. Але калі мясцовы святар айцец Мікалай адслужыў каля магілы памінальную службу і асвяціў узведзены дубовы крыж з-за хмараў выбліснула сонца і высветліла ўсё месца дзейства. Гэта адназначна ўспрымалася як дабрадаць Гасподняя на святую справу.