Беларускі храм  Уладзімір Мароз

Беларускі храм

Уладзімір Мароз
Выдавец: Міжнародны цэнтр культуры кнігі
Памер: 112с.
Мінск 2003
25.04 МБ
Калі прыйшла думка не толькі вобразна, але і рэальна пабудаваць беларускі Храм, згадалася Царква ўсіх нацый у Іерусаліме, адна з самых цудоўных славутасцяў вечнага горада. A сам Храм Дамавіны Гасподняй у Святой Зямлі? Найвялікшая святыня для хрысціян усяго свету, дзе ёсць месца кожнаму адгалінаванню хрысціянства. Потым даведаўся, што ў Нью-Йорку ёсць сабор Святога Яна, пабудаваны для ўсіх канфесій. У
гэтым храме, узведзеным у сярэднявечным стылі, час ад часу асвячаюцца шлюбы, ладзяцца шэсці ды іншыя дзеі. Як важна адчуць, што мы ўсе хрысціяне, незалежна ад канфесіі, што шляхі хоць і адрозныя, але мэта адна спазнаць Царства нябеснага.
На заўвагі, ці не завысока ўзяў, выкажу меркаванне, што мы на Беларусі далёка яшчэ не пазбавіліся комплексу правінцыйнасці. Каталіцызм толькі польскі, праваслаўе толькі расійскае. Гэтая сітуацыя зразумелая і апраўданая, але трэба ўздымацца духам, верыць у свае сілы. Скажу больш канкрэтна аб праваслаўнай канфесіі. Сапраўды, мы занядбалі свае традыцыі, зацыкліліся на Расіі, быццам іншага і няма. Яшчэ вісіць мо і не жалезная, але заслона, якую адхіліць не стае добрай волі, a то і проста матэрыяльных магчымасцей. Апошняе згадваю, бо сёння ўсяго тры гадзіны лёту і ты на Святой Зямлі, куды павінен імкнуцца кожны, каб душою дакрануцца да святынь, звязаных з зямным удзелам Збавіцеля, тым самым умацаваць дух для змагання са спакусамі і цёмнымі сіламі як унутры сябе, так і вонкі. Зусім невыпадкова святая апякунка зямлі беларускай Еўфрасіння Полацкая на схіле свайго зямнога існавання зрабіла паломніцтва ў Іерусалім. Мы проста канстатуем гэты факт, не вельмі ўсведамляючы глыбіннасці яго.
Асабліва яскрава разумеецца гэта там. Тым больш, калі трапляеш на Святую Зямлю якраз на праваслаўны Вялікдзень, як пашчасціла мне з таварышамі-калегамі. Калі гадзін шаснаццаць у Храме Дамавіны Гасподняй чакаеш сашэсця Святога агню, унутраныя нашы беларускія звадкі ўвачавідкі драбнеюць. Ты бачыш карціну ўсяленскага Праваслаўя, бо побач прадстаўнікі ўсіх праваслаўных народаў. Найбольш грэкаў і румынаў людзей звычайных, простых. Якраз ці не найменей паломнікаў з Расіі, сярод якіх шмат святароў. А ўжо з Беларусі і наогул толькі мы ўтрох напалову пілігрымы, напалову працаўнікі з кінематаграфічным начыннем. Але па душы сапраўдныя паломнікі, тры праваслаўныя беларускія хлопцы.
Мізэрнымі здаюцца і нашы зацятыя спрэчкі пра мову ў святынях, калі наўкола сапраўднае шматгалоссе, калі чуеш эмацыянальную гаворку арабаў-хрысціян, нават з воклічамі (у храме, ды якім!) у прадчуванні вышэйшай дабрадаці сашэсця Святога агню. Няўжо Гасподзь не разумее слоў тваіх на роднай мове, шчыра звернутых да Яго? Няўжо ёсць грэх сумнення ў
моцы і бязмежнасці Яго? Калі ж адысці ад эмоцый, то існаванне нацый даўно абгрунтавана Святым Пісаннем і ў багаслоўі. Як і галоўная адметнасць народа яго мова. Згадайма толькі, што першым Божым дарам народжанай царквы было якраз зыходжанне Святога Духа і дар моў. Так што пакінем сумненні, папрокі і аргументы з абодвух бакоў, а супольна, саборна даробім справу, пачатую Францішкам Скарынам.
Як у беларускім Храме хрысціянскіх канфесій будзе ісці царкоўнае жыццё па днях, па часе, ці на вялікія святы супольна гэта ўжо пытанні тэхнічныя і вырашальныя. Абавязковая і неабходная ўмова набажэнствы на беларускай мове. Практычна гатовыя да гэтага праваслаўная, каталіцкая цэрквы, пра нашых нешматлікіх уніятаў і сумневу няма. Цяжэй сказаць зза браку інфармацыі аб пратэстанцкіх плынях. Так само сабою развяжацца моўнае пытанне галоўны беларускі сабор будзе прыкладам іншым прыходам, у гэтым будзе відаць праяўленне палітыкі і добрай волі царкоўнай іерархіі Беларусі.
Храм павінен быць адчынены заўсёды, каб кожны чалавек у любы час змог зайсці, далучыцца да галоўнай святыні. Тут будуць ісці набажэнствы, хрышчэнне, асвячэнне шлюбу, адпяванне, словам звычайнае жыццё храма. Архітэктурны воблік бачыцца на грунце традыцый культавага дойлідства Беларусі. Асабіста мне як вобраз згадваюцца адразу Сынковіцкая царква і Брацкі Богаяўленскі сабор у Магілёве (які, на жаль, не захаваўся). Ва ўнутраным аздабленні роспісы, абразы беларускіх святых, копіі ўсіх цудатворных абразоў, шанаваных беларускімі вернікамі. А мо і шукаць не трэба? Храмам хрысціянскіх канфесій можа стаць адноўленая Свята-Духава царква на пляцы Волі ў Верхнім горадзе, шэдэўр беларускай архітэктуры. Храм у свой час быў непазнавальна перабудаваны ў псеўдарускім стылі і як Петрапаўлаўскі кафедральны сабор існаваў да 1936 года, пакуль яго не ўзарвалі балыпавікі.
Як не згадаць тут цынізм савецкай бязбожнай сістэмы на месцы святыні паставілі піўніцу «Ясень», дзе мы студэнтамі ў першай палове 70-х ды і пазней пілі піва, a то і прынесеныя з сабою віно ці гарэлку. He ведалі поста, што робім брыдкую справу на святым месцы. У гэтым шэрагу і бар у Чырвоным касцёле (калі там быў Дом кіно), дзе спіртное таксама лілося ракою. Каяцца і каяцца нам за ўсё гэтае. Нават калі і не
былі непасрэднымі злачынцамі, а толькі міжвольнымі саўдзельнікамі. Даруй, Госпадзі! Праўда, сёння месца Свята-Духавай царквы ў Верхнім горадзе агароджана. Надзея на яе адраджэнне застаецца.
Будаваць храм трэба ўсёй грамадою, агульнымі высілкамі. Хацелася б, каб гэта стала агульнанацыянальнай справай, справай з’яднання. Калі не будзе браку інфармацыі (згадайма будаўніцтва храма Хрыста Збаўцы ў Маскве), то ўсе прымуць да душы такую ідэю. Так, прынамсі, здаецца. Падаецца, што і дзяржава не застанецца старонняй назіральніцай.
Другі канкрэтны крок у накірунку беларускага Храма укласці і выдаць «Духоўную энцыклапедыю Беларусі». Агульная духоўная спадчына япічэ адзін сродак з’яднання. Тут мо і прасцей, шмат напрацавана і па постацях, і па кнігадрукаванні, і па культавым дойлідстве. Але і даволі яшчэ трэба дарабіць. У такой эйцыклапедыі павінны быць пазначаны ўсе нашыя святыні, нават даўно зніклыя, калі хоць якія звесткі пра іх эахаваліся. Патрэбны агульныя намаганні прадстаўнікоў духавенства і беларускіх навукоўцаў. Часовы творчы калектыў. Чуў такі выраз: «Энцыклапедыя стварыла Францыю». Нешта падобнае магло быць і ў нас як хораша і плённа пачыналі! А зараз чарговы том эйцыкл'апедыі выходзіць рады ў гады.
Зразумела. гэтыя два праекты маштабныя, працаёмкія і нятанныя, ажыццявіць іх у кароткі час не выпадае. Добра было б хоць камень у падмурак закласці на пачатку новага веку хрысціянства.
А вось трэцяя ідэя, трэці крок рэальны сёння. Згадваючы даўнюю нашу народную хрысціянскую традыцыю, прапануецца паставіць на межах Беларусі крыжы-абярэгі. Толькі не трэба ўспрымаць літаральна, не па ўсёй мяжы, а на вылетных магістралях, ля вялікіх дарог. Калі кінуць вокам на карту Беларусі, такіх кропак будзе каля дваццаці.
Звычай узводзіць крыжы на ростанях склаўся даўно, не за нашую памяць, каб засцерагчыся ад няшчасцяў і злых духаў ды ў крызісных сітуацыях хваробы, войны, эпідэміі. Ставілі іх па зароку за адну ноч. А чым сёння не крызісная сітуацыя, нават не згадваючы былыя дзесяцігоддзі бязбожнай улады? Ці нс кожны дзень можна прачытаць у друку пра наркотыкі, нелегальную эміграцыю, нечуваныя злачынствы. Здаецца, калючым
дротам адгарадзіў бы сваю Беларусь ад жорсткага свету. Хоць разумееш, што гэта нерэальна ды непатрэбна ў той час, як бачныя межы ў Еўропе знікаюць. Хай будуць празрыстымі яны і ў нас, але для харошых людзей, што едуць са светлымі намерамі і добрай воляй. Такім крыж ля дарогі будзе якраз прыветным знакам. Нам жа як гаспадарам такая акцыя яшчэ адзін сродак з’яднання, знак узвышэння духу. Форма крыжа павінна задавальняць усе хрысціянскія канфесіі, такою бачыпца патрыяршы крыж, як на старадаўнім гербе нашым Пагоня.
Рабіць усё трэба згодна традыцыі вырабляць крыж за адну ноч, за ноч жа напрасці кудзелі і выткаць аброчныя тканіны для ўпрыгажэння ахвяравалыіыя дары (антрапеі) дададуць духоўнай моцы. Акцыя была б вельмі дарэчы 27 верасня, на свята Узвіжання Пачэснага і Жыццятворнага Крыжа. Ва ўсіх месцах у адзін дзень. Веру, адразу стане ўтульней на Беларусі, якая стаіць на сямі еўрапейскіх вятрах. Крыж знак Божай любові, бо якраз любоў да чалавека, які гіне ў грахах, прывяла Сына Божага на крыж. Цяплей стане на душы ад таго, што шляхі нашыя пазначаны знакамі любові, засцярогі і заступніцтва. Дык шукайма супольна дабрадаці Гасподняй, і тады беларуская нацыя, як пакліканая і прызнаная Богам адметная сябрына людская, ніколі не загіне. Будуйма беларускі Храм!
ЗВАНЫ ДАБРАВЕСТУ
Калі апошні раз перазвон дабравеста на вялікія хрысціянскія святы быў чуцён над усім Мінскам? Здаецца, гэта XVIII стагоддзе, асабліва яго апошняя чвэрць. Горад выкараскаўся з войнаў і пажараў, увесь цэнтр яго забудаваны храмамі, манастырамі, кляштарамі, а самое места яшчэ зусім невялікае. He так ужо ў XIX, у складзе Расійскай імперыі. Пазачыняныя шмат якія каталіцкія кляштары, асабліва пасля паўстанняў 1830—1831 і 1863—1864 гадоў. Некаторыя з іх, як жаночы бернардзінскі, ператвараліся на пэўны час у вязніцы. Адно з пэўнасцю можна сказаць, калі ў мінулым XX зусім прапаў голас царкоўнага звону. Апошні праваслаўны храм у сталіцы Беларусі быў зачынены ў 1937 годзе царква Марыі Магдаліны на Старажоўцы.
У свой час даводзілася бачыць шмат кінахронікі першых дзесяцігоддзяў савецкай улады, у тым ліку і той, дзе відаць здзек над святынямі, дзе сцягваюцца крыжы, купалы, званы, крышацца абразы, дзе ў кадры ўзрываюцца храмы. Гэтыя дакументальныя сведчанні часу заўсёды выклікаюць роспач і своеасаблівае здзіўленне: як моцна ўдалося ўбіць у голавы людзей ваяўнічы атэізм, як хутка ўдалося парушыць духоўныя традыцыі дзядоў!
А продкі нашыя любілі і ўмелі будаваць храмы знакі дабрадаці Гасподняй на дадзенай ім Богам зямлі. Згадвалі Мінск з яго дзесяткамі культавых пабудоў. А вось яшчэ прыклад толькі ў Навагрудскім павеце ў XVI стагоддзі налічвалася каля шасцісот мураваных храмаў. Нават рэшткі былой велічы, якія цудам захаваліся, уражваюць і сёння згадайма шэдэўры сусветнага дойлідства Міхайлаўскую царкву ў Сынковічах Зэльвенскага раёна і царкву Народзінаў Богародзіцы ў Мураванцы недалёка ад Шчучына.
Духоўныя традыцыі немагчыма перарваць дарэшты. Вера жыла ў беларускім народзе, нягледзячы на ўсю бязбожнасць