Беларускі храм
Уладзімір Мароз
Выдавец: Міжнародны цэнтр культуры кнігі
Памер: 112с.
Мінск 2003
* * *
Занядбаная зямля, пакінутыя хаты, куды больш ніколі не вернуцца людзі. Цяжка нават уявіць сабе такія краявіды напрыканцы цывілізаванага дваццатага стагоддзя.
* * *
Вокны бальніц не вабяць, таму што за імі не цяпло чалавечага жытла, а боль, адчай і надзея абяздоленых.
♦ * *
Усе спакусы свету, як пісаў Фёдар Дастаеўскі, не варты адзінай слязінкі дзіцяці. Але як цяжка ўвасобіць гэтую ісціну ў жыцці.
* * *
Чарнобыль яшчэ доўга будзе напамінаць пра сябе. Але не меш на здароўі дзяцей адбіваецца і ў цэлым экалагічнае становішча на Беларусі.
Пры савецкай уладзе мы жылі быдта апошні дзень, не думаючы пра сваіх нашчадкаў. Сёння гэта вяртаецца бядою.
* * *
Здабыча карысных выкапняў заўсёды цягне за сабою экалагічныя наступствы, гэта неадваротна. Адзінае, калі мы гаспадары ў сваім доме, выдаткі трэба рабіць найменшымі.
Сёння, у нашай незалежнай Беларусі, мы павінны быць не толькі шукальнікамі і здабытчыкамі скарбаў але найперш ахоўнікамі іх. Бо жыць нам сваім жыццём. А жыць ёсць з чым, зусім не бедная наша зямля.
♦ * *
Бедная зямля ці радовішча скарбаў?
* * *
I
Мо і не трэба шукаць скарбы ў зямлі? Проста разумна выкарыстаць тое багацце, што ўжо ёсць, што напрацавана нашымі вучонымі ды інжынерамі. Сапраўды, як гавораць, у іншыхзаўсёды знойдзеш, пашукай спачатку ў сябе.
* * ♦
Палітыка для людзей. Для зямлі гэта незразумела, яна аддана чакае цёплых рук сейбіта.
* ♦ ♦
Дойлідства ці не самае моцнае па эмацыянальным ўздзеянні мастацтва? Бо з архітэктурай мы сутыкаемся штодзень і шточас ад інтэр’ераў кватэр да магутных гарадскіх ансамбляў.
Хочацца, каб наша штучнае асяроддзе ўздзейнічала толькі светла. Таму спрадвечныя няспынныя пошукі гармоніі.
Гэтую гармонію стварае архітэктар. I каб яна ўвасобілася ў праекце, а пасля і ў натуры, трэба яе мець унутры сябе.
♦ ♦ ♦
Знакамітыя дубровы на беразе Нёмана. Дрэва гэтае заўсёды пакідае ўражанне магутнасці, велічы, устойлівасці і непарушнасці. Тут глыбока адчуваеш паяднанасць прыроды і душы, што нараджае прыгажосць, кліча выказаць яе ў слове.
♦ ♦ *
Абуджаецца гістарычная памяць — усё болып людзей імкнецца прыпасці да духоўных вытокаў. Гэта і дае спадзяванні, што мы ўрэшце перажывём цяжкасці, навядзём парадак у сваім, цяпер ужо сваім, доме і выйдзем на шырокі прасцяг прыстойнага жыцця.
* ♦ ♦
Сапраўдная веліч народа. Яе грунт тыя ж якасці, якія складаюць сапраўдную веліч асобных людзей.
Складана зразумець жыццё чалавека, гэта як наблізіцца да Боскай ідэі яго стварэння. Аднолькава няпроста асэнсаваць гісторыю Айчыны сваёй, такую ж драматычную і пакручастую, як і лёсы лепшых яе сыноў.
* * *
Шлях наш ад хрышчэння да смерці ёсць нямоглая спроба наследаваць зямному ўдзелу Збавіцеля. Цяжка трымаць нам спакусы д’ябла, разлітыя да краёў у рэальным жыцці праз усе часы. Наймацней пераадолець гэта даецца святым.
* * *
Сабор беларускіх святых. У лёсах падзвіжнікаў адбітак дольніх і горніх шляхоў нашага народа. Неадлучна лёсу Беларусі і постаць прападобнапакутніка Афанасія Брэсцкага.
* * *
Літаратурныя вартасці «Дыярыуша» і сёння не ацэнены як мае быць. Ці не там вытокі дакументалізму, спавядальнасці і вытанчанасці формы сучаснай беларускай прозы?
Для самога Філіповіча пісанні яго не самамэта. Дзённік душы. Шчырае змаганне за праўду.
* * *
Воляю лёсу ён стаў апошнім беларускамоўным пісьменнікам. Ва ўнутраным разладдзі, нягодах, войнах тануў залаты век старабеларускай дзяржавы. Пісьменства ў нашай мове перарывалася амаль на два стагоддзі.
* * *
На радзіме турботы свае, не вырашыць іх нехта, нават магутны, збоку.
* * *
Штогод на праваслаўны Вялікдзень сыходзіць на Дамавіну Гасподнюю святы ачышчальны агонь. Сведчанне адзінай праўды, аб якой запаветаваў нам Ісус Хрыстос.
Мы чакаем цуда, імкнёмся вярнуць спакусай і нявер’ем страчаную Дабрадаць Гасподнюю. I няхай нам хопіць на гэтае сілы.
* * *
Кроў крэўнасць, крывічы, Крэва...
Мы ходзім па праху дзядоў сваіх.
Спрадвечнасць слоў гэтых востра адчуваецца тут, на асвечанай гісторыяй крэўскай зямлі.
Юрава гара, за паганскімі часамі Ярылава, гарадзішча, Крэўскі замак, першы цалкам мураваны ў Вялікім княстве Літоўскім, нашым старадаўнім гаспадарстве, які паўстаў дзеля ўратавання ад крыжацкай навалы.
Вядомыя з летапісаў і хронік падзеі набылі тут асаблівае гучанне пасля смерці ў 1377 годзе вялікага князя Аляксандра.
* * *
Вітаўт. Ягайла. У кожнага з іх, пахрышчаных Крэвам, быў свой шлях, акрэслены гісторыяй.
♦ ♦ ♦
Ягайлу чакаў шлюб з дачкой вугорскага караля Людовіка, польскай каралевай Ядвігай. Так пачыналася дынастыя Ягелонаў, якая блізу 200 гадоў давала каралёў польскіх і вялікіх князёў літоўскіх і сыграла сваю ролю ў еўрапейскай гісторыі.
Вытокам было Крэва, вотчынны замак Ягайлы.
* ♦ ♦
Пасля кастрычніцкага перавароту 1917-га воляю лёсу з губернскага горада Мінск пачаў станавіцца сталіцай. Немінуча ён мусіў набываць і новы воблік.
Найбольш спрычыніўся да гэтага піцерскі архітэктар, наш зямляк з мястэчка Бельск Іосіф Лангбард. Па ягоных праектах да вайны ўзведзены будынкі, якія вызначылі твар сталіцы і сталі сведкамі гісторыі горада і рэспублікі.
♦ ♦ ♦
У паваенныя дзесяцігоддзі людзі верылі ў светлую будучыню. Сваёй стваральнай працай імкнуліся яе наблізіць. Жыццё ішло па планах партыі. У будынках Лангбарда праходзілі з’езды, практычна ўсе «лёсавызначальныя».
♦ • •
Са сваім з’яўленнем каляровая кінахроніка яскрава выявіла пераважны колер савецкіх часоў чырвоны. Горад рос, дэманстрацыі рабіліся ўсё болып шматлюднымі. Будынкі Іосіфа Лангбарда таксама мянялі свой колер у нагу з часам.
♦ ♦ ♦
Палітычныя хвалі коцяцца, а бераг па-сапраўднаму стваральнага жыцця яшчэ ў тумане. Пасля дзесяцігоддзяў савецкай улады людзям няпроста разабрацца ў цяперашнім вірлівым часе.
* * ♦
Будынкі Лангбарда жывуць сваім будзённым жыццём. Як сапраўдныя шэдэўры, яны перажылі свой час, і сёння засталіся буйнейшымі грамадскімі пабудовамі Мінска. Што засведчаць яны свету і гораду заўтра?
♦ * *
Беларускі кінематограф. Яго існаванне ўяўляе сабою значную з’яву ў гісторыі нацыянальнай культуры дваццатага стагоддзя. Яго неацэнны здабытак экранны вобраз беларускага народа, створаны цягам дзесяцігоддзяў.
Кіно стала неад’емнай часткай гісторыі дзяржавы. Уласна, гэта ёсць сама гісторыя ў мастацкіх вобразах і кадрах кінахронікі.
* * *
За апошняе дзесяцігоддзе створаны своеасаблівы кінапантэон выбітных постацей Беларусі, па-новаму асэнсаваны шмат якія старонкі яе гісторыі.
* * *
Дзякуючы дакументальнаму кіно сёння можна ўявіць у экранных вобразах гістарычны шлях Беларусі. Фільмы з маркай студыі «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм» выклікалі непадробную цікавасць у гледачоў, атрымалі шырокі грамадскі розгалас.
* * *
Сотні тысяч кіламетраў кінаплёнкі, металічныя скрынкі, дзе яна захоўваецца. Гэта і ёсць уласна фільмы ў іх матэрыяльным увасабленні, наш скарб.
* * *
Мазыр не зблытаеш ані з якім іншым горадам. Нездарма гэтыя мясціны называюць «беларускай Швейцарыяй». Груды, яры, вуліцы на крутых схілах.
♦ * *
Праца хлебароба падобнатворчасці мастака. Кожную нару года ён дадае свае мазкі на жывое палатно прыроды. I заўсёды карціна атрымліваецца непаўторнай.
* * *
Чарнобыль ды іншыя экалагічныя клопаты, якія назбірала бурнае XX стагоддзе, развязваць ужо нашым дзецям у но-
вым XXI стагоддзі. Як важна сёння, каб яны разумелі ўсю складанасць узаемаадносін чалавека і прыроды.
Здаецца, што прасцей: беражліва адносся да расліннасці, не крыўдзі братоў нашых меншых.
* * *
Непаўторныя беларускія краявіды. Усёю душою аддацца б прыгажосці роднай прыроды. Але... У кожнага беларуса ўспрыняцце гэта мімаволі азмрочваецца словам «Чарнобыль».
♦ * *
Найбуйнейшая тэхнагенная катастрофа XX стагоддзя аварыя на Чарнобыльскай АЭС найбольш глыбокую рану нанесла Беларусі.
* ♦ *
I ўсё ж узыходзіць і заходзіць сонца, прыцягвае сваёй рознаколернасцю дарога ў неба вясёлка. Жыццё працягваецца і ў постчарнобыльскую эпоху.
* « •
Заснежыла шляхі зіма, завіхурыла. Зноў брысці па цаліку першапуткам. « • •
Дзяцінства. Адтуль і адчуванне свабоды, якая па меры ўжывання ў рэчаіснасць усё больш абмяжоўваецца.
♦ * *
Лёс кожнага чалавека ўваплецены ў поступ дзяржавы.
Куды вядзе твой шлях, Беларусь?
* ♦ ♦
Пачатак стагоддзя незвычайная дата ў жыцці чалавека. Быццам ізноў усё пачынаецца ўпершыню. Але гэта хутчэй псіхалагічнае пачуццё.
♦ * ♦
Вольны час нашых дзяцей Гэта заўсёды турбота і для бацькоў і для грамадства, якое павінна праяўляць клопат аб падрастаючым пакаленні. Востра паўстала яна цяпер ва ўмовах няўстойлівасці жыцця і змены прыярытэтаў. Сыходзіць старое, з’яўляецца новае.
♦ ♦ ♦
Картынг. Толькі той, хто сам быў за рулём, здольны зразумець хваляванне і азарт хлапчукоў, якія зліліся са сваімі машынамі.
Галоўнае у любых абставінах захоўваць волю да перамогі. Тады яна абавязкова прыйдзе.
Зразумела, нехтасёння прайграў. Але адчайвацца няварта. У цябе яшчэ будзе шанец перамагчы.
* ♦ *
Ветразі маленькіх яхт, як крылы матылькоў трапечуць на ветры, адбіваючы блікі вады. Здаецца, адно імгненне і ты ўжо пад сапраўдным ветразем закладваеш круты віраж.
* * *
Беларусь не марская дзяржава. I тысячы нашых цудоўных рэк і азёр не змогуць замяніць марской прасторы.
* * ♦
Толькі пастаянная работа дае вынік. За кожнай з карцін часцінка жыцця мастака, часцінка яго душы. ♦ ♦ ♦
Зіма для скульптара гэта магчымасць засяродзіцца, асэнсаваць новыя ідэі, папрацаваць з цудоўным пластычным матэрыялам глінай, якая так паслухмяная рукам.
А летам камень, самы цяжкі, але ўдзячны скульптурны матэрыял.
* * ♦
Маладосць і вясна паняцці непадзельныя. Хто зможа ўстаяць перад буйным квітненнем прыроды, перад жыццём, якое адвечна адраджаецца?
* * *
Непаўторнай прыгажосцю зямлі немагчыма не захапляцца. Мастак на палатне стварае свой вобраз гэтай прыгажосці, які абавязкова знойдзе водгук у душы гледача.
* * ♦
Якраз у восеньскім стане прыроды можна знайсці заспакаенне, вызваліцца ад рэчаіснасці. Чалавек не можа жыць на адной ноце, душа ўсё часцей патрабуе спакою, сузірання. Восень больш за ўсё спрыяе гэтаму. ♦ * *
Мінск рос і будаваўся фенаменальна хутка ўсе пасляваенныя дзесяцігоддзі. Ён набываў новы твар, людзі з энтузіязмам і верай у будучыню ўзводзілі свой горад, абжывалі яго. Фармаваўся і новы цэнтр сталіцы.