Беларускі храм
Уладзімір Мароз
Выдавец: Міжнародны цэнтр культуры кнігі
Памер: 112с.
Мінск 2003
Так пачыналася другая палова XX стагоддзя, якая стала найвялікшым мірным перыядам у гісторыі Беларусі. Мы ці не першае пакаленне, якое не зведала жахаў вайны. Але і сёння можна пачуць ад беларуса: «Абы вайны не было». У гэтых словах не толькі боль ад апошняй па часе другой сусветнай, у іх генетычная памяць пра ўсе збройныя ператрусы, якія не міналі нашую краіну за стагоддзі яе існавання. Таму нам так дарагое мірнае жыццё.
Пасля смерці Сталіна ў 1953 годзе пачаўся новы этап у гісторыі краіны, вярталіся з жудасных сталінскіх лагераў ні ў чым не вінаватыя людзі. Потым былі так званыя «хрушчоўская адліга» і «брэжнеўская задуха», калі нельга было пачуць ніводнага праўдзівага слова пра тое, што робіцца ў краіне. У канцы 50-х пачатку 60-х, калі партыя дакляравала, што праз дваццаць гадоў мы будзем жыць пры камунізме, ішла магутная хваля руйнавання храмаў. Сотні помнікаў дойлідства і знакаў духоўнага жыцця зніклі з беларускай зямлі.
Разам з тым Беларусь перажывала эканамічны ўздым. 3 аграрнай рэспублікі яна станавілася індустрыяльнай дзяржа-
вай. У канцы 50-х пачалі будавацца новыя гарады Наваполацк, Салігорск, Светлагорск, Жодзіна, асновай якіх была «вялікая хімія» і машынабудаванне. Буйнейшыя хімічныя прадпрыемствы ўзніклі ў Гродне (азотнатукавы), Гомелі (суперфасфатны), Магілёве («Лаўсая»), Гэта цяпер мы разумеем, як экалагічна небяспечныя такія гіганты, тады ж было ўсведамленне гордасці за масштаб усялякіх сяміі пяцігадовых планаў ды іх выкананне. Буйнымі тэмпамі развівалася і радыёэлектронная прамысловасць, асноўныя заказы для якой былі ад ваенных. Такім чынам, Беларусь стала велізарным зборачным цэхам Савецкага Саюза, бо сваіх прыродных рэсурсаў для такіх масштабаў прамысловай вытворчасці проста не было. Сёння мы перажываем наступствы гэтай неадпаведнай індустрыялізацыі.
Шырока вялася меліярацыя, згубны характар якой мы адчуваем цяпер. Будаваліся буйныя жывёлагадоўчыя комплексы, што таксама парушала экалагічную раўнавагу. Гігантаманіяй была прасякнута і манументальная прапаганда 70-х пачатку 80-х гадоў, прысвечаная ў асноўным апошняй вайне. Створаны мемарыяльныя комплексы «Хатынь», «Брэсцая крэпасць-герой», «Прарыў», «Суражскія вароты». He забываліся і пра дзеячоў беларускай культуры у Мінску ўзніклі помнікі Якубу Коласу, Янку Купалу, Максіму Багдановічу, у Полацку Францішку Скарыне, Сымону Буднаму ў Нясвіжы. На жаль, гэтыя станоўчыя прыклады культурнага жыцця перакрэсліваліся суцэльнай русіфікацыяй, дзе Беларусь ішла наперадзе ўсіх. У нашым краі лжывы тэзіс аб узнікненні новай супольнасці савецкага народа атрымліваў найбольш поўнае ўвасабленне. У 1970 годзе цалкам зніклі беларускамоўныя школы ў гарадах, у некалькі разоў паменела іх на вёсцы. На гэты конт маю ўласны досвед калі ў 1986 годзе аддаваў сына ў школу, ва ўсім тады амаль паўтарамільённым Мінску, сталіцы Беларусі, адшукаўся толькі адзін (!) беларускамоўны клас.
Парадаксальна, рэспубліка мела ўсе атрыбуты дзяржаўнасці урад, Вярхоўны Савет, сцяг, герб, гімн, народную адукацыю ды ўсё іншае; нават касманаўты з’явіліся свае Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак, а самастойнасці ў прыняцці рашэнняў не было аніякай. Усё дыктавалася з цэнтра савецкай імперыі. Па-свойму дбалі пра Беларусь і Кірыла Мазураў, які быў першым сакратаром ЦК КПБ у 1956—1965 гадах, і Пётр Машэраў (1965—1980 гг.), але яны ніяк не маглі супрацьстаяць цэнт-
ралызаму апарату, былі складнікамі гэтай сістэмы. Таму не дзіўна, што беларускасць як у рэзервацыю загналі ў літаратуру, мастацтва, фальклор.
Далей так доўжыцца не магло. Каталізатарам распаду сістэмы. пабудаванай на несправядлівасці ды хлусні, стала катастрофа на Чарнобыльскай АЭС, якая пачалася выбухам 26 красавіка 1986 года. Ужо аб’яўлены новым генеральным сакратаром ЦК КПСС Міхаілам Гарбачовым курс на галоснасць і перабудову, а праўду пра Чарнобыль старанна хавалі ад народа ажно тры гады. Праўда ж была ў тым, што найбольш пацярпела ад катастрофы якраз Беларусь. У той ці іншай ступені забруджанай радыёнуклідамі аказалася пятая частка яе тэрыторыі, дзе пражывалі больш чым 2 мільёны чалавек. Бяда гэтая і сёння з намі, хоць народ прыжыўся да яе. Ніхто не сплаціў нам чарнобыльскія даўгі.
У канцы 80-х пачатку 90-х гадоў падзеі ў грамадска-палітычным жыцці каціліся, як кола з гары. Рэспублікі Савецкага Саюза аб’яўлялі пра сваю незалежнасць і суверэнітэт, нарэшце самы некалі магутны СССР распаўся ў беларускіх Віскулях 8 снежня 1991 года.
Працэсы здабывання незалежнасці бурна праходзілі і ў нашай рэспубліцы. Каб адчуць гэта, дастаткова хранікальна пералічыць найважнейшыя падзеі. 30 кастрычніка 1988 года на Усходніх могілках і ў Курапатах адбыўся несанкцыянаваны мітынгрэквіем «Дзяды». 19 лютага 1989 года мітынг на стадыёне «Дынама» «У падтрымку перабудовы». 24—25 чэрвеня 1989 года на ўстаноўчым з’ездзе ў Вільні ўтварыўся Беларускі народны фронт «Адраджэнне». 30 верасня таго ж года марш пратэсту «Чарнобыльскі шлях». 26 студзеня 1990 года яшчэ савецкім Вярхоўным Саветам БССР беларуская мова юрыдычна абвешчана дзяржаўнай. 27 ліпеня 1990 года той жа Вярхоўны Савет прыняў «Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР». Пасля няўдалага камуністычнага путчу ў Маскве 25 жніўня 1991 года Дэкларацыі нададзены статус канстытуцыйнага закона. Дзень 27 ліпеня быў аб’яўлены нацыянальным святам і адзначаўся да 1996 года як Дзень незалежнасці. Адагэтага, 10—11 красавіка 1991 года прайшлі маштабныя забастоўка і мітынг рабочых Мінска супраць палітыкі ўрадаў БССР і СССР.
БССР як назва перастала існаваць 19 верасня 1991 года, калі ўжо новы Вярхоўны Савет прыняў адпаведную пастанову. Наша краіна стала называцца Рэспублікай Беларусь. Былі зац-
верджаны герб старадаўняя «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг.
Ад тых імклівых і бурных падзей Беларусь жыве сваім уласным жыццём. Няпростым, нялёгкім, але з надзеяй на будучыню. У 1992 годзе вывелі ядравую зброю з тэрыторыі Беларусі, адбыўся I з’езд беларусаў свету ў ліпені 1993 года, тады ж -візіт Старшыні Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслава Шушкевіча ў ЗША і наведванне ў адказ Мінска 15 студзеня 1994 года амерыканскім прэзідэнтам Білам Клінтанам.
Найважнейшай падзеяй стала прыняцце 15 сакавіка 1994 года першай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, згодна з якой быў абранны першы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. 14 мая 1995 года і 24 лістапада 1996 года праведзены два рэферэндумы, заменены дзяржаўныя сімвалы, статус дзяржаўнай нададзены і рускай мове, прынята Канстытуцыя з папраўкамі і дапаўненнямі, днём Незалежнасці аб’яўлена дата 3 ліпеня. 26 красавіка 1996 года шматлюдна прайшоў Дзень смутку, прысвечаны 10-й гадавіне Чарнобыльскай трагедыі. У апошнія гады заключана пагадненне аб стварэнні саюза дзвюх дзяржаў Беларусі і Расіі.
Цяжка выбіваецца наша краіна на сваю каляіну. Праблемы ўсюды: у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, сацыяльнай сферы, адукацыі, культуры. Збядненне насельніцтва прывяло да катастрафічных наступстваў пачала зніжацца колькасць жыхароў. На сённяшні дзень былых 10-ці мільёнаў ужо няма. Але ведаючы беларускі народ, верыцца, што мы пераадолеем усе цяжкасці, захаваем няпроста здабытую, калі глянуць на прасцяг усяго XX стагоддзя, незалежнасць, адродзімся канчаткова як нацыя і ў новым, XXI стагоддзі станем квітнеючай дзяржавай з дастойным узроўнем жыцця для ўсіх людзей. Будучыня у руках маладых.
НІВУ УЗАРЭ
АРАТЫ
Фрагменты тэкстаў дакументальных фільмаў
Пакліканых шмат сейбітаў мала. Але толькі імі, абранымі, не рвецца конча праз ліхалецці, недароды і падман крэўная повязь.
* * *
Як мала яшчэ сабралі мы пад сваё крыло духоўнай спадчыны нашай, як далёка адыходзім часам ад запаветаў продкаў, аддаючыся мітусні і прадажнасці веку.
* * *
Без асэнсавання мінулага не згледзець будучыні.
* * *
Старажытнае кірыліцкае пісьмо.
Колькі не ўглядайся ў гэтыя літары, як не складвай з іх словы і сказы, яны застануцца нямымі, пакуль не спазнаеш повязь часоў і падзей, лёсаў людскіх, трывог свету.
* * *
Пачуццё радзімы. Падсвядома жыве яно з першага дня, увайшоўшы курганамі і замчышчамі роднай зямлі, усведамленнем адвечнай цягі беларуса да лепшага жыцця.
* * *
Як часта ў гісторыі нашай жаданне людзьмі звацца ці спраўдзіцца хоць бы ў дзецях перамолвалася жорсткімі жорнамі часу, лжы і знявагі.
♦ * *
Шляхі праўды як у гісторыі, так і ў жыцці чалавека заўсёды цяжкія.
Літва. Слова, якое для свядомага беларуса значыць вельмі шмат Вялікае княства Літоўскае, беларуская сярэднявечная дзяржаўнасць, якую мы так і не можам у поўнай меры адрадзіць да сённяшняга дня.
Але колькі блытаніны з гэтым гістарычным тэрмінам, што і сёння замінае нам уявіць гісторыю айчыны сваёй у яе цэласнасці, незацемненасці і праўдзівасці.
* * *
Чужыя, суседскія гісторыкі навязвалі нам кожны свае міфы, абы толькі згубілі беларусы крэўную повязь з ліцвінамі, што далі сваё імя старажытнабеларускай дзяржаве.
Хто яны, нашы далёкія продкі? схавана за смугою часу, сплыло вадою.
* ♦ *
Тая, наша, Літва, Масковія. Розныя гэта былі дзяржавы, кожная са сваім гістарычным шляхам. Тэзіс пра спрадвечную еднасць заклалі ў свой час царскія палітыкі, зразумела, для сваіх імперскіх мэт. Каб загрэбсці да сябе.
* * ♦
Ліцьвінская ідэя.
Расцярушылі мы гісторыю нашу, раскідалі нядбайнасцю сваёй ды гвалтам чужынскім. I дзе цяпер ідэя тая?
Час збіраць камяні. Час выходзіць сейбітам. Час ісці да сябе і казаць праўду.
* * *
Каб адступілася язычніцтва, ад Кіева па Дняпры і Прыпяці нібыта цудатворным знакам прыплылі ў Тураў каменныя крыжы. Ляцяць стагоддзі, а знак гэты неўміручы.
* ♦ ♦
Далёка ад нас той складаны час, дзе побач з хрысціянствам існуе і язычніцтва, дзе льецца шмат крыві, дзе закладваюцца падваліны самастойнасці нашай. Далёка дзеі князя Усяслава.
Але ўрок яго зразумелы: для полацкіх князёў ёсць толькі адно поле дзейнасці Полацкае княства, якое трэба берагчы, шырыць, гартаваць.
* * *
Як нідзе, тут, каля царквы ўсяміласцівага Спаса, што змагла зберагчыся праз усе гістарычныя навалы, востра адчуваеш душою подых стагоддзяў, непарыўную сувязь і знітаванасць сваю з продкамі.
Доўгія дзесяцігоддзі не чулі сцены полацкай Сафіі ўрачыстай святой л ітургіі. I толькі свята Тысячагоддзя Полацкай епархіі і Праваслаўнай царквы на Беларусі адчыніла дзверы малітве.