Беларускі храм
Уладзімір Мароз
Выдавец: Міжнародны цэнтр культуры кнігі
Памер: 112с.
Мінск 2003
Тут трэба яшчэ раз адзначыць, што старажытная летапісная Літва была гістарычнай вобласцю Беларусі. Яна ўрэзвалася клінам паміж Полацкай, Турава-Пінскай і Новагародскай зем-
лямі, яе паўночная мяжа праходзіла пад Маладзечна, а паўднёвая сягала ажно да Палесся. Гэта адбілася ў назвах леса Літва і балота Пагоня, якія і сёння ёсць у Слонімскім і Івацэвіцкім раёнах. Новагародскі князь Міндоўг «прывёў» гэтую Літву («Лнтву зане»), яна і дала назву Вялікаму княству Літоўскаму са сталіцай у Новагародку. Сам вялікі князь 6 ліпеня 1253 года быў каранаваны як кароль.
Станаўленне дзяржавы выклікала непрыняцце крыжакоў і галіцка-валынскіх князёў, якія неаднаразова клікалі на падмогу татараў. Як прыклад легендарная бітва Міндоўга з татарамі ля Крутагор’я, дзе ён разбіў хана Койдана. Так і стала гэтае мястэчка называцца Койданавым (цяпер Дзяржынск). Няпросты лёс быў у Міндоўга перад княжаннем ён прыняў праваслаўе, потым, каб заручыцца падтрымкай Ордэна, перахрысціўся ў каталіцтва, а на схіле жыцця зноў стаў язычнікам. Загінуў жа вялікі князь ад рук свайго любімага пляменніка, a пасля ворага Траняты.
Новагародак з Міндоўгам былі пачынальнікамі. Па-сапраўднаму ж заснавальнікам Вялікага княства Л ітоўскага стаў ягоны сын Войшалк мудры палітык, воін, адначасова і манах, які заснаваў Лаўрышаўскі манастыр пад Новагародкам. Ён здолеў аб’яднаць Новагародскую, Літоўскую, Нальшчанскую землі і Дзяволтву ў адзіную дзяржаву. Пад яго воляю сталі і Полацкая ды Турава-Пінская землі. Так пачынаў стварацца, у супрацьвагу суседзям, моцны цэнтр аб’яднання ўсходніх славян.
Войшалк таксама памёр не сваёй смерцю быў забіты галіцка-валынскім князем Львом Данілавічам. Забіты былымі слугамі Міндоўга і Транята, якому вельмі нядоўга ўдалося пабыць вялікім князем. Невялікі час з перапынкамі былі князямі ў Навагрудку Раман і Шварн Данілавічы. Затым 12 гадоў княжыў у Літве Тройдзень. Пры ім пачалося на Беларусі будаўніцтва замкаў як сістэмы абароны Вялікага княства ад варожых кашэсцяў. Першая мураваная вежа, узведзеная ў сталіцы княства, называлася Шчытоўка ці Шчытавая. Так, якраз руіны гэтай вежы вы можаце ўбачыць на свае вочы ў Навагрудку, яна адтуль, з тых часоў. Як адтуль і знакаміты Камянецкі стоўп, што паўстаў фарпостам на заходніх межах.
Паколькі гістарычных звестак пра першых вялікіх ліцвінскіх князёў захавалася не так і шмат, яны болын падоб-
ныя на міфічных герояў-волатаў, перамогі якіх непазбежныя. Хоць ў сапраўднасці ўсё складвалася больш складана і жорстка. У гэтым шэрагу і князь Віцень, які ўладарыў у Вялікім княстве Літоўскім на зломе XIII і XIV стагоддзяў. Яго княжанне прайшло ў войнах з польскімі і жамойцкімі феадаламі, з прускімі і лівонскімі рыцарамі. Маладая дзяржава выстаяла мацавалася, шырылася. I гэта быў галоўны вынік таго далёкага стагоддзя.
3 князем Віценем (якое прыгожае славянскае імя!) звязана і Пагоня як адзін з галоўных атрыбутаў старажытнай беларускаліцвінскай дзяржавы. Вось радкі з Густынскага летапісу:«А Внтен нача княжнтн над Л нтвою, нзмыслн себе герб н всему князству Лнтовскому печать: рыцар збройны на коне з мечем, еже ныне нарнчут погоня». Ёсць шмат тлумачэнняў паходжання і сэнсу гэтага сімвала, але галоўнае тут зразумела. Само слова «пагоня» ёсць адбітак старажытнай ліцвінскай традыцыі выгнанне ворага, калі ў пагоню за ім «адпраўляюцца не толькі рыцары, але і ўсякі мужчына, якога ён ні быў бы паходжання або стану, толькі б ён насіў зброю». Дык памятайма традыцыі продкаў!
XIV СТАГОДДЗЕ ВІЛЕНСКІШЛЯХ
Сучаснікі называлі Беларусь краінай замкаў. Гэтае вызначэнне найперш адтуль, з XIV стагоддзя. Мэта ўсё тая ж абараніцца ад крыжакоў. Дабудаваны замак у Наваградку, паўставалі замкі па лініі Трокі Вільня Меднікі Гародня Ліда Крэва. Апошні быў першым цалкам мураваным замкам у Вялікім княстве. I сёння жыве ў народзе праклён: «Каб ты на Крэўскі замак каменне цягаў!» Варта ўявіць, колькі высілкаў каштавалі нашым продкам такія спаруды, якім будаўнічым майстэрствам яны валодалі! Рэшткі гэтай велічы можна і сёння ўбачыць у ціхім цяпер мястэчку.
Крыжакі не давалі спакою нашым продкам на працягу некалькіх стагоддзяў. Асабліва вызначыўся ў барацьбе з імі Давыд Гарадзенскі. Неаднаразова адбіваў ён напады крыжакоў на сваю зямлю, замак у Гародні так і застаўся для ворага непрыступным. Хадзіў і сам Давыд на Прусію, наводзіў жах на Тэўтонскі ордэн. I толькі здрадніцкім забойствам змаглі крыжакі пазбавіцца ад князя Давыда. Было тое ў 1326 годзе.
Усё XIV стагоддзе пазначана ў нашай гісторыі славутымі імёнамі. Найперш трэба згадаць вялікіх князёў літоўскіх, што мацавалі і шырылі сваю дзяржаву. Гедзіміну, які стаў княжыць пасля Віценя, дасталося ў спадчыну Вялікае княства Літва, Наваградчына, Аўкштайція, Нальшчаны, Полаччына. За гады яго валадарства ў склад ВКЛ увайшлі Віцебская, Менская, Турава-Пінская землі, Падляшша з Бярэсцем. Гэтае аб’яднанне адбылося мірна, заснаванае на прынцыпе «старыны не рушыць». Захоўваліся аўтаномія і непадзельнасць тэрыторыі, мясцовыя законы. Такое пашырэнне канчаткова акрэсліла беларускую аснову дзяржавы, бо нашы землі з’яўляліся яе цэнтрам. Толькі сумесна можна было выстаяць супраць агрэсіі крыжакоў, барацьба з якімі ішла з пераменлівым поспехам.
Пры Гедзіміне скончыўся Новагародскі перыяд нашай гісторыі. Сталіцу княства ён перанёс у Вільню, ужо ў 1323 годзе горад згадваецца як каралеўскі. Вялікі князь будуе замак на Крывой гары, вежа Гедзіміна і сёння галоўны сімвал Вільні. Адзначым, што Крыў-горад ці Крывіч-горад як удзел Полацкага княства існаваў ужо ў ХІ-ХІІ стагоддзях. Старая назва
Вільні сведчыць, што заснавана яна крывічамі, была фарпостам каланізацыі славянамі балцкіх зямель. Акурат каб паскорыць працэс гэтай каланізацыі, Гедзімін і пераносіць сюды сваю сталіцу. «Адна дзяржава адзін народ» такі прынцып спавядаў ён. Так на многія стагоддзі Вільня стала цэнтрам усходнеславянскіх зямель. Другім цэнтрам у гэты ж час станавілася і Масква, якая таксама вяла палітыку аб’яднання ўсходніх славян.
Вялікі князь стаў заснавальнікам дынастыі Гедзімінавічаў, меў сем сыноў. Найвялікшую ролю з іх адыграў Альгерд, які княжыў у Вялікім княстве з 1345 па 1377 гады. Ён вёў палітыку на канчатковае аб’яднанне ўсходнеславянскіх зямель у адзінай дзяржаве. Да ВКЛ далучана Чарнігаўска-Северскае княства, у палітычнай залежнасці апынулася княства Смаленскае. Пасля знакамітай перамогі Альгерда над Залатой Ардой каля ракі Сінія Воды ў склад ВКЛ увайшлі Падолле, Кіеўскае княства, потым Валынь. Тэрыторыя павялічылася больш чым у два разы, беларускія землі займалі цэнтральнае месца ў дзяржаве. Ажно тры разы хадзіў Альгерд і на Маскву («кап’ё літоўскае стаяла пад Масквой»), жадаючы сцвердзіць вядучую ролю Вялікага княства ў аб’яднанні ўсходнеславянскіх зямель. Праз усе гады княжання змагаўся і з крыжакамі.
З’явіліся пры Альгердзе першыя на Беларусі пакутнікі за праваслаўную веру. Гэта былі прыдворныя вяльможы вялікага князя, славяне Кумец, Няжыла, Круглец у хрышчэнні Іаан, Антоній і Яўстафій. Альгерд вымушаны быў лічыцца з яшчэ моцным паганствам на сваіх землях і аддаў хрысціянаў на смерць. Тры віленскія пакутнікі лічыліся нябеснымі заступнікамі праваслаўных Вялікага княства Л ітоўскага на працягу ўсяго яго існавання. Святыя шануюцца вернікамі і сёння.
Пасля Альгерда вялікім князем стаў яго сын Ягайла. Трэба было шукаць саюзнікаў, каб выстаяць у змаганні з Крыжацкім ордэнам. Гэта галоўная прычынатаго, што ў 1385 годзе Ягайла пагаджаецца на унію (саюз) з Польшай і становіцца каралём Польскім, заснавальнікам дынастыі Ягелонаў. He ўсім у Вялікім княстве падабалася гэтая унія, Ягайлава змаганне заўладу вылілася ў міжусобныя звадкі. Яшчэ ў 1382 годзе ў Крэўскім замку па яго загаду быў забіты родны дзядзька Кейстут. Такі ж лёс чакаў і сына Кейстута Вітаўта, але таму ўдалося ўцячы.
Падпісанне уніі, забойства Кейстута, звязненне ды ўцёкі Вітаўта усё гэта зрабіла Крэўскі замак сімвалам таго далёкага XIV стагоддзя. Прыедзьце сюды, пастойце каля руінаў велічнага замка, яго напаўразбуранай вежы і вы далучыцеся да самой гісторыі.
3 XIV стагоддзя абавязкова трэба памятаць пра ўдзел у Кулікоўскай бітве старэйшага брата Ягайлы Андрэя Полацкага, які з ліцвінскімі дружынамі фактычна вырашыў зыход бітвы. Андрэй сам прэтэндаваў на вялікакняскі пасад, але адолець Ягайлу яму не ўдалося. Таму стаў на бок Вітаўта, які і вымусіў стрыечнага брата адмовіцца ад прэтэнзій на Вялікае княства і сам у 1392 годзе стаў вялікім князем літоўскім.
Вітаўт слаўнае імя ў нашай гісторыі. Асноўныя яго дзеі будуць ужо ў наступным, XV стагоддзі. Але яшчэ напрыканцы папярэдняга Вітаўт са сваімі дружынамі дайшоў да Чорнага мора. Адплыў ад берага паўмілі і засведчыў тым, што ўжо і Чорнае мора належыць ВКЛ. Вось так, ад мора да мора мела абсяг Вялікае княства Літоўскае і Рускае. Тады ж, у канцы XIV, напаткала Вітаўта і вялікая трагедыя параза ад татараў на рацэ Ворскле, дзе сярод вояў і князёў ліцвінскіх загінуў і Андрэй Полацкі.
Памятаць варта, што ў 1384 годзе герб «Пагоня» стаў гербам Вялікага княства. Развівалася яно ў агульнаеўрапейскім рэчышчы.абчымсведчыць наданнеў 1387 годзе Вільні.аў 1390 годзе Бярэсцю Магдэбургскага права гарадскога самакіравання, якое практыкавалася ў Еўропе. З’явіліся ў ВКЛ і свае грошы у Вільні пачаў дзейнічаць манетны двор.
XV СТАГОДДЗЕ
РЭХА ГРУНВАЛЬДСКАЙ БІТВЫ
На Грунвальдскае поле ў свой час я трапіў позняй восенню. Турысцкі сезон скончыўся, нішто не замінала спакойна агледзецца, засяродзіцца. Было давалі золка, на гары, дзе месціцца мемарыял, дзьмулі вятры, ганяючы хмары па небе. Мажліва, якраз гэты несупынны рух цёмных хмар і даваў адчуванне надчасавасці, далучанасці да вялікай падзеі мінуўшчыны. Само поле бітвы, недалёка курганы Ягайльі і Вітаўта, адкуль яны кіравалі сваімі шыхтамі.
Пад Дуброўна такая славянская назва Грунвальда зніклі слава і магутнасць Тэўтонскага ордэна, самага небяспечнага ворага славян на працягу двух стагоддзяў. Біліся з крыжакамі аб’яднаныя войскі Польшчы і Вялікага княства Літоўскага. 3 91 харугвы 40 было з беларусХага боку. Вёў іх у бой слаўны Вітаўт. Уласна, ліцвіны першымі і пачалі сечу, у паветры гучаў баявы кліч вояу Вялікага княства «Вільня!». Нашы продкі фак тычна вырашылі і канец бітвы, кйлі пасля ўдалых манеўраў нанеслі апошні ўдар. Варта памятаць слаўную дату 15 ліпеня 1410 года. Грунвальдская бітва, адна з найвялікшых бітв еўрапейскага Сярэднявечча, ~ самая важная дадзея ў нашай гісторыі з далёкага XV Стагоддзя. Вялікую дапамогу ў перамозе аказалі смаленцы 1 татарская конніца.