Беларускі храм
Уладзімір Мароз
Выдавец: Міжнародны цэнтр культуры кнігі
Памер: 112с.
Мінск 2003
Капес. Тагачасны воблік сабора можна ўявіць толькі па рэканструкцыях, святыня некалькі разоў перабудоўвалася. Сёння яна ўпрыгожвае старадаўні Полацк як помнік беларускага барока XVII стагоддзя.
Але мірныя часы канчаюцца. Усяслаў у 1065 годзе нападае на Пскоў, а праз год ідзе на Ноўгарад, які захоплівае. Пасля рушыць на Наваградак, збудаваны ў 1044 годзе Яраславам Мудрым як сімвал уладарання Кіева над старадаўняй Літвой, тым самым разбівае «славу Яраславу». Тут і выступілі супраць Усяслава Яраславічы: Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад, так званы «трыумвірат». Яны пайшлі на Менск, паўднёвы фарпост Полаччыны, заснаваны Чарадзеем. Расправа была неміласэрнай мужчын забілі, жанчын і дзяцей узялі ў палон, а горад спалілі. A потым адбылася бітва на Нямізе самая жорсткая і крывавая ў даўняй нашай гісторыі. Аўтар «Слова пра паход Ігаравы» так напіша пра яе:
На Нямізе галовы сцелюць снапамі, харалужнымі малоцяць цапамі, жыццё кладуць на таку злюцела, веюць душу ад цела.
Нямігі крывавыя берагі
не збожжам былі засеяны зноў -
засеяны косцьмі рускіх сыноў.
Пераможцаў у гэтай бітве не было. Яраславічы не маглі ўжо ісці на Полацк, прапанавалі мір Усяславу. Але потым пераступілі крыжацалаванне і ўвязнілі полацкага князя з сынамі ў Кіеве ў порубе. Палон гэты абярнуўся цудадзейным выратаваннем Усяслаў сеў на кіеўскі прастол. Праўда, нядоўга правіў ён у Кіеве, усяго сем месяцаў, потым збег на радзіму ў Полацк.
Яму ў Полацку пазвоняць ютрань рана
ў званы ў святое Сафіі,
а ён той звон чуе ў Кіеве.
Наўрад ці можна знайсці больш яркі мастацкі вобраз, каб падкрэсліць патрыятызм Усяслава, яго адданасць роднай Полаччыне. Сапраўды, куды б потым не кідаў яго лёс, ён заўсёды вяртаўся ў свой родны горад, бараніў яго. Асабліва цяжкімі выдаліся 1077 і 1078 гады. Уладзімір Манамах з незлічоным войскам пустошыў полацкую зямлю, але самога горада ўзяць
так і не змог. Полацк выстаяў. Калі ў 1087 годзе ў Любечы быў скліканы з’езд князёў, Усяслава там не было. Красамоўны факт незалежнасці Полацкага княства. Выключнасць асобы Чарадзея падкрэслівае і летапіснае паведамленне праяго смерць: «В лето 6609 (1101) преставнся Всеслав, полоцкнй князь, месяца апрнля, в 14 день, в 9 час дне, в среду». Такая дакладнасць не сустракаецца больш нідзе ў дачыненні да іншых князёў.
Акрамя паходаў і бітваў, XI стагоддзе гэта яшчэ і час культуры. Адтуль першыя з вядомых на Беларусі кніг «Тураўскае Евангелле» і «Супрасльскі рукапіс». Евангелле захоўваецца ў Вільні, у бібліятэцы Акадэміі навук Літвы. Калі трымаеш у руках гэтую кнігу, гартаеш празрыстыя пергаменныя старонкі з каляровымі застаўкамі і буквіцамі, міжволі прыходзіць адчуванне, быццам ты сам далучаешся душою да тых даўніх часоў.
XII СТАГОДДЗЕ
КРЫЖ ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ
Той далёкі час уваходзіў у мяне праз вобраз Кірылы Тураўскага, калі пісаўся сцэнарый і вяліся здымкі дакументальнага фільма пра вялікага асветніка зямлі беларускай. У расійскай кніжнай скарбніцы публічнай бібліятэцы імя Салтыкова-Шчадрына прынеслі нам пацягнутыя пылам часоў рукапісныя фаліянты XIII, XIV, XV, XVII стагоддзяў дзе сярод іншых твораў змешчаны словы, прыпавесці, павучанні, малітвы вялікага тураўца. Старажытнае кірыліцкае пісьмо забірала ў мінуўшчыну, далучала да вытокаў духоўнасці. Слова Кірылы не страціла сваёй энергіі і сёння, бо пасля дзесяцігоддзяў бязбожнай савецкай улады нам зноў трэба шукаць дарогу да храма.
Кнігі тыя сведчаць пра талент Залатавуста, як назвалі яго яшчэ сучаснікі. Слаўны быў Кірыла Тураўскі не толькі творамі сваімі, але і дзеямі. Ён свядома стаў манахам, а пасля некаторы час наогул адышоў ад мітусні свету, зачыніўся ў стаўпе. Гэта ці не адзіны прыклад такой формы пустэльніцтва ў старажытнай Русі. Далей быў епіскапам тураўскім, клаў сілы на духоўнае ўмацаванне горада і княства. Некаторыя даследчыкі лічаць, што Кірыла мог быць аўтарам неўміручага «Слова пра паход Ігаравы», якое было напісана якраз у канцы XII стагоддзя, апошнія гады жыцця пісьменніка. Неўзабаве пасля смерці ён быў залічаны да ліку святых.
А ў старажытным Полацку ў той час шчыравала на ніве асветніцтва Еўфрасіння Полацкая, унучка легендарнага Усяслава Чарадзея. Яна не пакінула нам уласных твораў, як яе тураўскі суайчыннік, але справамі была не менш слаўная. Еўфрасіння дзяўчом (свецкае імя яе было Прадслава) пастрыглася ў манахіні і ўсё жыццё аддала служэнню Богу, людзям і краю. Яна сама перапісвала кнігі ў келлі Сафійскага сабора. Кідала зерне асветы, якое з часам дало ўраджай. Вялікая палачанка заснавала два жаночыя манастыры, а пры іх школы. Спаскі існуе ў Полацку і сёння. А ў манастыры гэтым белаю свечкаю ўзнёсся Спаса-Прэабражэнскі храм, падобнага якому не было яшчэ ні ў полацкай зямлі, ні ўва ўсёй старажытнай Русі. Пабудаваў яго на замову Еўфрасінні дойлід Іаан.
Спаса-Еўфрасіннеўская царква амаль у першапачатковым выглядзе (у XIX стагоддзі толькі перабудаваны дах) захавалася да нашых дзён. Уваходзіш у сярэдзіну і быццам трапляеш і ў тыя далёкія часы. Чатыры масіўныя, але стромкія калоны ў цэнтры трымаюць барабан купала. На іх гранях, а таксама на сценках — унікальныя фрэскі. Мяркуюць, што на адной з фрэсак выяўлены лік самой Еўфрасінні. За ўваходам направа вузкая цёмная лесвіца, што вядзе як у іншасвет на хоры і да келлі-галубніцы. Тут найпадобнейшая аддавалася духоўнай працы. Толькі адзінае вузкае акенца злучала яе з навакольным светам. Магчыма, малілася яна на абраз Эфескай Маці Божай, напісаны, паводле падання, евангелістам Лукой. Гэты абраз прыслалі ў Полацак па яе просьбе візантыйскі імператар і патрыярх.
3 імем Еўфрасінні звязана і найгалоўнейшая святыня зямлі беларускай напрастольны крыж. Створаны ён быў полацкім ювелірам Лазарам Богшай з найвялікшым майстэрствам. Але каштоўнасць крыжа найперш не мастацкая, хоць гэта непаўторны шэдэўр, а духоўная, бо ў ім знаходзіліся хрысціянскія рэліквіі: кроплі крыві Іісуса Хрыста, кавалачак крыжа Гасподняга, каменьчыкіаддамавіны Багародзіцы... Няпросты лёс святыні праз вякі, знік з Беларусі канчаткова крыж у апошнюю вайну. На схіле свайго жыцця Еўфрасіння зрабіла паломніцтва на Святую зямлю, дзе і скончыўся яе зямны шлях. Першая сярод жанчын далучана яна была да ліку святых. I сёння нябесная апякунка з тымі, хто кладзе свае сілы на адраджэнне бацькаўшчыны.
Светлыя постаці Еўфрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага даюць нам падставы назваць XII стагоддзе векам культуры, якая многія стагоддзі грунтавалася на каштоўнасцях хрысціянства. А было ж яшчэ і храмавае будаўніцтва. Акрамя Полацка, у часы Кірылы быў узведзены храм і ў Тураве, які, на жаль, не захаваўся. Дабравешчанская царква ўпрыгожыла Віцебск. У Навагрудку была пабудавана Барысаглебская царква, на падмурку якой у пачатку XVI стагоддзя ўзнік новы храм. Яшчэ адзін шэдэўр старабеларускай архітэктуры паўстаў у Гародні — Каложская царква, якая і сёння стаіць на высокім беразе Нёмана. Праўда, адна сцяна адкалолася і ссунулася пад адхон, але і тое, што ёсць, уражвае. Гэта найперш кладка сцяны, якая робіць храм непаўторным і ўнікальным. Паліваныя керамічныя крыжы і камяні
ў цаглянай муроўцы з’яўляюцца часткай архітэктурнай сімволікі. Бляск ад украпінак напаўняе мур таямнічым мігценнем. Калі дакранаешся рукою да камянёў, здаецца, адчуваеш цеплыню рук нашых таленавітых продкаў што ўзводзілі гэты цудоўны храм.
3 тых часоў згадаць трэба і Барысавы камяні вялізныя валуны, помнікі эпіграфікі. Адзін з ацалелых ляжыць цяпер каля Сафійскага сабора. На ім высечаны шасціканцовы крыж і надпіс: «Господп помозн рабу своему Борнсу».
Усе дасягненні культуры ў XII стагоддзі трэба бачыць на фоне палітычным. Несупынныя звадкі, бітвы, паходы неад’емныя ад таго часу. Працягвалася барацьба Полацка і Кіева. Сумнай падзеяй у нашай гісторыі стала расправа з Полаччынай і высылка ў 1129 годзе полацкіх князёў у Візантыю. Даставалася і Тураву. Напрыклад, у 1158 годзе ён 20 тыдняў (пяць месяцаў!) трымаў аблогу аб’яднаных сіл на чале з кіёўскім князем. Міжусобіцы не мінулі і ўдзелы Полацкай зямлі паміж князямі вялася жорсткая барацьба. Асабліва вызначаўся Мінск у змаганні з Полацкам за верхавенства на беларускіх землях. Супраць звадак выступалі і Кірыла Тураўскі, і Еўфрасіння Полацкая, якая імем Бога забараняла князям брацца за зброю, накіроўвала іх на любоў і згоду. Нарэшце так і сталася. У 80-я гады XII стагоддзя пры княжанні Усяслава Васількавіча Полаччына прайшла пакуты міжусобіц, захавала сваю цэласнасць.
XIII СТАГОДДЗЕ
ПАД КРЫЛОМ ПАГОНІ
Згадкамі пра пакручасты шлях гісторыі ў тым стагоддзі адразу паўстаюць велічныя руіны Навагрудскага замка. Здаецца, дзве напаўразбураныя вежы стаяць тут адвеку, яны маўкліва плывуць над наваколлем, нітуючы стагоддзі. Наваградак, старадаўні Новагародак, першая сталіца Вялікага княства Літоўскага, старабеларускай дзяржавы. Узыдзі на Замкавую гару, дакраніся рукою да ссівелых камянёў і адчуеш сябе далучаным да хады гісторыі.
Падзеі, звязаныя з Наваградкам, разгортваюцца бліжэй да сярэдзіны веку. На пачатку яго больш звестак сустракаецца ў летапісах пра Полацкае княства, дзе 30 гадоў на зломе стагоддзяў валадарыў князь Уладзімір (1186 1216 гады). Ён, як і князі Вячка з Кукейноса і Усевалад з Герцыке (гэтыя гарады былі асяродкамі полацкай каланізацыі па Заходняй Дзвіне), не адразу адчулі, якая бяда пастукалася ў дзверы іхняга дома. А бядою той сталася з’яўленне ў Лівоніі ордэна мечаносцаў, які на словах меў мэтай хрышчэнне язычнікаў а на справе вёў захопніцкую палітыку. Сапраўды — з крыжам прыйшоў меч. 3 таго часу больш чым на два стагоддзі крыжакі сталі самымі небяспечнымі ворагамі нашых продкаў. Страцілі палачане Герцыке і Кукейнос, сам Уладзімір быў атручаны крыжацкімі шпегамі напярэдадні паходу супраць Ордэна.
А з поўдня існавала іншая пагроза, у 30—40-х гадах XIII стагоддзя адбылося нашэсце мангола-татараў на Русь. Войска хана Батыя заваявала Уладзіміра-Суздальскую Русь (Залессе), зруйнавала Украіну і Польшу і дайшло ажно да Чэхіі. Беларусь жа заставалася незалежнай, чыстай (белай), хоць татары пазней не раз нападалі і на яе. У такіх умовах, каб супрацьстаяць агрэсіі з розных бакоў, патрэбна было яднацца, умацоўваць дзяржаўнасць. Гэты працэс пайшоў з узвышэннем Новагародка, калі ў 40-я гады новагародцы запрасілі да сябе на княжанне літоўскага князя Міндоўга, які павінен быў «прывесці» з сабою і Літву.