Беларускі храм
Уладзімір Мароз
Выдавец: Міжнародны цэнтр культуры кнігі
Памер: 112с.
Мінск 2003
Кнігадрукаванне, летапісанне, законы... Культурныя здабыткі старабеларускага гаспадарства эпохі Адраджэння гэтым не вычэрпваюцца. Пабудавана царква абарончага тыпу ў Маламажэйкаве. Як і падобныя храмы ў Сынковічах і Супраслі гэта сапраўдныя перліны нашага дойлідства. Тады ж, на пачатку стагоддзя, паўстаў замак у Міры, які і сёння сваім адметным выглядам далучае нас да тых далёкіх часоў. Як і Нясвіжскі замак, рэканструяваны ў 80-х гадах у палаца-замкавы комплекс славутым італьянскім архітэктарам Янам Марыяй Бернардоні. Паводле яго праекту пабудаваны ў Нясвіжы і цудоўны фарны касцёл. У 1541 годзе створаны паляўнічы заказнік Белавежская пушча першы на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. На Беларусі пачалі дзейнічаць першыя бібліятэкі у Полацку, Слуцку, Менску, Магілёве.
Шырылася адукацыя. У 1570 годзе ў Вільні заснаваны іезуіцкі калегіум, які поты.м рэарганізаваны ў акадэмію. У 1579 годзе прывілеем Стэфана Баторыя з яе паўстаў Віленскі уні-
версітэт першы ва Усходняй Еўропе. Іезуіцкія калегіумы былі заснаваны таксама ў Полацку, Нясвіжы, потым у Бабруйску Бярэсці, Менску, Гародні ды іншых гарадах. Неслі асвету і арыянскія (рэфармацкія) школы у Іўі (акадэмія), Клецку, Любчы, Нясвіжы, Наваградку. У канцы стагоддзя сталі працаваць школы новаствораных праваслаўных брацтваў у Менску, Магілёве, Вільні, Бярэсці, Гародні.
3 апошняга асабліва яскрава відаць шматканфесійнасць старабеларускага гаспадарства, бо кожная хрысціянская плынь праз свае школы змагалася за вернікаў. Рэфармацыя, якая прыйшла з Заходняй Еўропы на Беларусь яшчэ пры жыцці яе заснавальнікаў і ідэолагаў Лютэра і Кальвіна, шырока падтрымлівалася беларускімі магнатамі, найперш Радзівіламі. Але потым пратэстанцкі рух пайшоў на спад пад контррэфармацыйным уціскам баявога атрада каталіцызму іезуітаў. Варожым пратэстантызм быў і для праваслаўнай царквы, якая перажывала не лепшыя часы. Трэба было неяк уладкаваць царкоўныя справы ў дзяржаве, таму ў 1596 годзе ў Бярэсці прымаецца царкоўная унія, сутнасць якой была ў тым, што праваслаўныя іерархі Вялікага княства прызнавалі зверхнасць Папы Рымскага, але ўсходнія абрады ў набажэнствах захоўваліся. Магчыма, гэта быў цікавы крок, каб больш адасобіцца ад суседа-патрыярха, які ўсіх праваслаўных вернікаў ВКЛ лічыў сваёю пастваю. Але на той час унія прынесла не згоду, а разлад, бо праваслаўная большасць старабеларускага гаспадарства не жадала здраджваць веры продкаў, якая існавала на нашых землях ужо шэсць стагоддзяў.
Хочацца яшчэ нагадаць, што герб горада Мінска Унебаўзяцце Маці Божай таксама з XVI стагоддзя. Нададзены ён быў гораду ў 1591 годзе.
XVII СТАГОДДЗЕ
ЧАС БЕЛАРУСКАЙ СМУТЫ
XVII стагоддзе ўвасабляецца для мяне ў постаці Афанасія Філіповіча барацьбіта за праваслаўную веру, пакутніка, аднаго са святых, што ў зямлі беларускай заззялі. Нарадзіўся ён напрыканцы папярэдняга стагоддзя, у 30-ць гадоў стаў манахам, апошнія восем гадоў жыцця быў ігуменам брэсцкага Сімяонаўскага манастыра. Забіты польскімі гайдукамі ў 1648 годзе, калі на Украіне ўспыхнула паўстанне Багдана Хмяльніцкага. Пакінуў пасля сябе «Дыярыуш» выдатны помнік нашай старажытнай літаратуры, з якога паўстае яскравая карціна міжканфесійнай калатнечы ў Вялікім княстве Літоўскім пасля ўвядзення царкоўнай уніі. Праваслаўная царква на Беларусі была пастаўлена фактычна па-за законам. Да прыкладу у тым жа Бярэсці да 1632 года ў праваслаўных забралі ўсё 60 цэркваў і 2 манастыры. Гвалтоўнае ўвядзенне уніі выклікала адпаведную рэакцыю народа, згадаць хоць бы забойства ў Віцебску ў 1623 годзе уніяцкага епіскапа Іасафата Кунцэвіча. Новы кароль і вялікі князь літоўскі Уладзіслаў Ваза (правіў з 1632 па 1648 год), каб палепшыць становішча, выдаў у 1632 годзе «Артыкулы супакаення», дзе пацвярджаліся правы праваслаўнай царквы. Але ўжо ў 40-м годзе ён выдае новы прывілей для падтрымкі уніяцкай справы. Так усё XVII стагоддзе творчыя сілы народа траціліся на непатрэбную грамадзянскую рэлігійную барацьбу. Паскорыла унія і пераход беларускай шляхты ў каталіцтва, адрыў яе ад народа.
Афанасій Філіповіч спрычыніўся і да палітычнага боку жыцця старабеларускага гаспадарства. Да таго, як прыняць манаства, ён служыў у канцлера Льва Сапегі выхавацелем «царэвіча Дзмітравіча», быццам бы сына Марыны Мнішак. Гэта быў адгалосак смутнага часу ў Маскоўскай дзяржаве. Рэч Паспалітая мела непасрэднае дачыненне да расійскага безуладдзя (хросным бацькам смуты лічаць Льва Сапегу). Былі планы далучыць Масковію да федэрацыі Кароны польскай і ВКЛ з адзіным гаспадаром на чале. Тут ужо нашы продкі ці не ўпершыню парушылі дамову аб міры. У 1604 годзе пачалася інтэрвенцыя ў межы Расійскай дзяржавы. Сапраўдная вайна пачалася ў 1609 годзе, а праз год беларуска-літоўскія і польскія войскі занялі Маскву. Рускія баяры абралі на маскоўскі трон 15-гадовага Уладзіслава, сына караля і вялікага князя Жыгімонта III Вазы. Але тытул «цара маскоўскага і ўсяе Русі» быў чыста намінальным, бацька так і не пусціў яго ў Маскву.
Вайна скончылася Дзявулінскім перамір’ем у 1618 годзе, ВКЛ вярнула сабе шмат гарадоў і Смаленскую зямлю, Уладзіслаў так і лічыўся царом. I толькі пасля вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—1634 гадоў якая завяршылася Палянаўскім мірам, тытул маскоўскага гаспадара быў адкуплены рускімі за немалую колькасць золата.
3 пачатку стагоддзя Рэч Паспалітая ваявала са Швецыяй за панаванне на Балтыйскім моры. Вайна доўжылася каля 30-ці гадоў. 3 тых падзей памятная бітва пад Кіргхольмам (недалёка ад Рыгі) у 1605 годзе, калі наш гетман Ян Кароль Хадкевіч з 14-ці тысячным войскам ушчэнт разбіў у тры разы большыя сілы ворага.
Бліжэй да сярэдзіны стагоддзя адгукнулася на Беларусі і ўкраінскае паўстанне казакоў пад зверхнасцю Багдана Хмяльніцкага. Гэта былі масавыя выступленні ў 1648—1651 гадах сялян, казацка-сялянскіх атрадаў і гарадскіх нізоў супраць пануючага класа феадалаў.
Сапраўднай нацыянальнай трагедыяй для Беларусі стала вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў якую ў савецкай гістарыяграфіі старанна замоўчвалі. Таму ў наш час яна і стала называцца «невядомай». Новы рускі цар Аляксей Міхайлавіч, сын першага з Раманавых Міхаіла Фёдаравіча, разумеў, што хоць Пераяслаўская рада ў студзені 1654 года і зацвердзіла рашэнне пра далучэнне Украіны да Расійскай дзяржавы, але без вайны захаваць такое становішча немагчыма. He толькі Украіна была прычынай, мэты ставіліся значна болып масштабныя. Царскае самадзяржаўе як своеасаблівы рэванш за «смутны час» пачало захопніцкую вайну за землі Смаленшчыны, Беларусі, Украіны, Літвы і польскі трон.
Адразу ў 1654 годзе быў захоплены Смаленск, з гэтага часу ён ужо назаўсёды адышоў да Расіі. Так была адчынена брама царскаму войску ва ўсю Беларусь. Захоплены Віцебск, Полацк, Магілёў, Гомель, Менск, шмат іншых гарадоў. Нарэшце, у кампанію 1655 года Гародня, Коўна, Вільня, Трокі. Якраз тады Аляксей Міхайлавіч пачаў тытулаваць сябе царом «усяе Вялікія, Малыя і Белыя Русі». Усяго было ўзята царскімі войскамі больш за 200 гарадоў, мястэчкаў, замкаў. Для параўнання заўважым, што на той час у Беларусі налічвалася больш за 450 паселішчаў
Польша слаба дапамагала Вялікаму княству. У гэтай вайне фактычна толькі карэннае этнічнае беларускае насельніцтва аба-
раняла гарады і замкі, брала ўдзел у бітвах, гінула і трапляла ў палон. А палон бралі не абы-які з Беларусі вывозіліся самыя кваліфікаваныя рамеснікі. Дастаткова згадаць беларускіх разьбяроў, якія потым аздобілі цудоўнай разьбой па дрэве царскія палацы ў Каломенскім і ў маскоўскім Крамлі, вырабілі непаўторны іканастас сабора Новадзявочага манастыра. Падчас гэтай вайны пераехаў у Маскву беларускі пісьменнік і асветнік Сімяон Полацкі. Ён выхоўваў царскіх дзяцей, заклаў там падмурак школьнай асветы, пакінуў шмат кніг, трымаў друкарню, дарэчы, толькі другую ў Масковіі, у той час як у Рэчы Паспалітай іх існавала блізу ста сарака. Наш вялікі зямляк, нягледзячы на свае заслугі, так і застаўся чужаніцаю для новых гаспадароў да самай сваёй смерці.
3 1660 года вайна ўступіла ў сваю апошнюю стадыю, набыла характар усенароднай, вызваленчай. Скончылася яна Андрусаўскім перамір’ем 1667 года на 13 гадоў. Вынікі гэтай доўгай і крывавай бойні для Беларусі былі жахлівымі. Насельніцтва скарацілася з 2,9 мільёнаў чалавек да 1,4 мільёна, фактычна мы страцілі кожнага другога жыхара. Асабліва пацярпелі Мсціслаўскае, Віцебскае, Полацкае і Мінскае ваяводствы. Але царскі ўрад не дасягнуў сваіх галоўных мэт, не заваяваў Беларусі. Яна страціла толькі Смаленскую зямлю, адышла да Расіі левабярэжная Украіна з Кіевам. Так скончыўся перыяд, які ўвайшоў у гісторыю Беларусі пад назваю «20-гадовая смута».
Пасля гэтай вайны кароль і вялікі князь Ян II Казімір (брат Уладзіслава) у 1668 годзе адрокся ад трона, які займаў з 1648 года. Каралямі і вялікімі князямі абіраліся потым Міхаіл Вішнявецкі (да 1673 года) і Ян Сабескі, літоўскі палкаводзец (да 1696 года). Войнаў з Масковіяй ужо не было, у 1686 годзе з ёю быў падпісаны «вечны мір» на ўмовах Андрусаўскага замірэння. Царскі ўрад абвясціў сябе патронам праваслаўных у Рэчы Паспалітай. Зразумела, не без патаемных мэт.
Праваслаўным сапраўды нялёгка жылося ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім. Трымалася яно на брацтвах, якія даволі густою сеткаю пакрылі ўсю Беларусь, несучы на сабе культурна-асветныя і нацыянальныя функцыі. Шырылася і унія, станавілася народнай царквой, а не мастком да каталіцызму як меркавалася яе стваральнікамі. Гэта была процівага каталіцкапольскаму ўплыву, абарона сваёй мовы і існасці. Але польскі ўціск мацнеў апафеозам гэтага стала забарона ў 1696 годзе ўжывання беларускай мовы ў справаводстве Вялікага княства.
XVIII СТАГОДДЗЕ
СКОН ВЯЛІКАГА КНЯСТВА
XVIII стагоддзе вяло Рэч Паспалітую, а з ёю і Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае, да скону. Для Беларусі яно зноў пачалося вайною, на гэты раз за чужыя інтарэсы. Паўночная вайна 1700—1721 гадоў усчалася паміж Расіяй і Швецыяй за панаванне на Балтыйскім моры. Рэч Паспалітая была саюзніцай Расіі ў гэтым змаганні, таму асноўныя падзеі вайны з 1701 па 1709 гады адбываліся на яе тэрыторыі, пераважна на беларускіх землях. Разбураліся і спальваліся гарады і замкі, руйнаваліся маёнткі шляхты, якая падтрымлівала саюз з Расіяй. Найбольш, як заўсёды, цярпеў народ, яго рабавалі абодва супрацьборчыя бакі. 3 гэтай вайны ў нашай гісторыі засталася бітва пад Лясной каля Прапойска (цяпер Слаўгарадскі раён), дзе ў 1708 годзе войскі Пятра I разграмілі шведскі корпус. Пасля вядомай Палтаўскай бітвы ў 1709 годзе ваеннныя дзеянні на Беларусі ўжо не вяліся, але вынікі яе для нашай краіны былі проста трагічнымі. Насельніцтва скарацілася з 2,2 да 1,5 мільёнаў чалавек, загінуў кожны трэці жыхар. Асабліва пацярпелі Мсціслаўскае, Віцебскае і Полацкае ваяводствы.