Беларускі храм
Уладзімір Мароз
Выдавец: Міжнародны цэнтр культуры кнігі
Памер: 112с.
Мінск 2003
Вітаўт валадарыў у Вялікім княстве Літоўскім да самай сваёй смерці ў 1430 годзе. Выдадны гэта быў князь яго паважалі суседзі, яго баяліся ворагі, княСтва пры ім цвёрда трымала сваю тэрыторыю і незалежнасць. У панегірычным творы «Пахвала вялікаму князю Вітаўду», напісаным у 20-я гады XV стагоддзя, ёсць такія словы: «Але немагчыма ні расказаць, ні апісаць справы вялікага князя Вітаўта. Каб было магчыма спасцігнуць вышыню неба і глыбіню мора, то можна было б выказаць сілу і храбрасць гэтага слаўнага гаспадара». Аднаго не хапала князю каралеўскай каррны. Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Жыгімонт паалаў ужо вырабленую карону да Вітаўта, але польскія кіруючыя колы так і не дапуспілі, каб Вялікае княства стала каралеўствам.
Уласна, усё XV стагоддзе прайшло пад знакам змагання нашых продкаў-ліцвінаў за сваю незалежнасць ад Пбльшчы.
Цвёрда трымаў яе Свідрыгайла, малодшы сын Альгерда, брат караля польскага Ягайлы, які стаў вялікім князем пасля Вітаўта. Ды нядоўга давялося яму княжыць у 1432 годзе ў выніку змовы супраць Свідрыгайлы вялікім князем становіцца брат Вітаўта Жыгімонт Кейстутавіч. Але і Альгердавіч канчаткова не страціў улады. У той час у гісторыі старабеларускага гаспадарства быў унікальны момант, калі яно падзялілася на княства літоўскае Жыгімонта (землі Заходняй Беларусі) і княства рускае (Усходняя Беларусь), якое трымаў за сабой Свідрыгайла. Каб здабыць поўную ўладу, біліся між сабою. Перамог Жыгімонт Кейстутавіч, але і ён быў забіты ў выніку змовы незадаволеных ім паноў рады ў Троцкім замку ў 1440 годзе.
3 гэтага часу больш 50-ці гадоў Вялікім княствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім (Жамойція, ці Жмудзь, асноўная тэрыторыя сучаснай Літвы, ужо канчаткова далучана да ВКЛ) кіраваў сын Ягайлы Казімір. Абраны ён быў на княства юнаком, у 14-гадовым узросце. У 1447 годзе Казімір Ягелончык становіцца яшчэ і каралём польскім, тым самым аднаўляецца персанальная унія Польшчы і Вялікага княства Літоўскага. Але нашы продкі цвёрда трымаліся незалежнасці. Казімір увесь час валадарання знаходзіўся між двух агнёў: як кароль польскі вымушаны быў абараняць інтарэсы Полыпчы, як вялікі князь ліцвінскія. А інтарэсы гэтыя былі якраз супрацьлеглыя. Нават змова была вяльможаў княства, каб скінуць Казіміра, але няўдалая. Раўнавага ўсё ж захоўвалася. Адзінае, што з-за міжусобных звадак Казімір адмовіўся ад наступальнай палітыкі ў адносінах да Масквы, каб не ўзвышалася, чаго не хацелі палякі, Вялікае княства Літоўскае. Наступствы такога падыходу мелі потым вырашальныя вынікі для старабеларускага гаспадарства, бо суседнія правіцелі ўмацоўваліся, далучалі да сваіх уладанняў новыя землі. Рукі ў маскоўскага князя Васіля канчаткова развязаліся ў 1480 годзе, калі Маскоўская Русь поўнасцю вызвалілася ад мангола-татарскага іга.
I хоць межы Вялікага княства за Казімірам Ягелончыкам засталіся непарушнымі, бяда ўжо стаяла ля парога. Пасля смерці Казіміра вялікім князем стаў адзін з яго шматлікіх (у шчаслівага бацькі было 6 сыноў і 7 дачок!) сыноў Аляксандр. Здарылася гэта ў 1492 годзе. I адразу ж усходнія суседзі заваявалі некаторыя землі, падуладныя ВКЛ: былі страчаныя Вя-
земскае княства і вярхоўскія княствы (у вярхоўях ракі Акі). Гэта стала толькі пачаткам адпаведных прэтэнзій на ўсе ўсходнеславянскія землі. He дапамог і шлюб Аляксандра з маскоўскай князёўнай Аленай Іванаўнай, дачкой Івана III. Ужо ў 1500 годзе пачалася новая вайна, на рацэ Ведрашы каля Дарагабужа маскоўскае войска разбіла раць ВКЛ, у палон трапіў літоўскі гетман Канстанцін Астрожскі. А з поўдня Бярэсце і Камянец аблажылі крымскія татары.
He толькі палітычнай гісторыяй адметнае XV стагоддзе. Жыццё ішло сваёю хадой. Атрымалі магдэбургскае права Слуцак, Гародня, Полацак, Менск, Браслаў. У 70-х гадах пабудаваны касцёл у Ішкальдзі (цяпер Баранавіцкі раён), першы мураваны каталіцкі храм на Беларусі. Гэты помнік готыкі і сёння радуе вока гарманічнасцю сваіх формаў. Напрыканцы веку паўстала Сынковіцкая царква абарончага тыпу, адметны уклад беларускіх дойлідаў у архітэктурную скарбонку Еўропы. Шчаслівыя мы, што цудоўны помнік захаваўся. У 1468 годзе Казімірам выдадзены на старабеларускай мове «Судзебнік» першы збор законаў. Праваслаўная царква працяглы час была незалежнай ад маскоўскага мітрапаліта, падпарадкоўвалася непасрэдна канстанцінопальскаму патрыярху.
У старабеларускім гаспадарстве склалася сваё летапісанне. Гэта «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», дзе ёсць згаданая «Пахвала Вітаўту», беларуска-літоўскі летапіс, Радзівілаўскі летапіс, летапіс Аўрамкі, «Гісторыя Польшчы» Я. Длугаша, дзе шмат старонак прысвечана і нашай гісторыі. Важнейшыя помнікі, з якіх мы чэрпаем веды па мінуўшчыне.
У пісьмовых крыніцах у 1494 годзе ўпершыню згадваецца Косава, горад, дзе я нарадзіўся. А ці задумваліся, цікавіліся вы, колькі гадоў стагоддзяў існуе ваша вёска, пасёлак, горад?
XVIСТАГОДДЗЕ
ЗОЛАТА СОНЦА МАЛАДЗІКОВАГА
Стагоддзе ўяўляеца мне літаральна набрынялым падзеямі, датамі, асобамі. Гэта сапраўды залаты век старабеларускага гаспадарства Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Адно імя Францішка Скарыны з слаўнага горада Полацка робіць нам вялікі гонар. Першадрукар, вучоны, асветнік, у навуках лекарскіх доктар, ён паклаў свае творчыя сілы на алтар служэння айчыне і людзям простым. 6 жніўня 1517 года ў Празе выйшла з друку першая кніга перакладу Бібліі, што стала пачаткам беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Усяго да 1519 года Скарынам былі выдадзены 23 кнігі Старога Запавету. Раней за пераклад Скарыны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе выйшла толькі чэшская Біблія (1488 г.). У суседняй Масковіі першая друкаваная кніга з’явілася ў 1564 годзе. Гэта «Апостал», выдадзены нашымі землякамі Іванам Федаровічам (Фёдаравым) і Пятром Мсціслаўцам.
Пасля Прагі Скарына стварыў друкарню ў Вільні, нашай тагачаснай сталіцы. У 1522 годзе там выходзіць «Малая падарожная кніжыца», а праз тры гады «Апостал». Тады ж, у пачатку 20-х, Скарьшаў сучаснік і суайчыннік Мікола Гусоўскі напісаў сваю знакамітую паэму «Песня празубра» гімн прыгажосці роднай зямлі. Твор быў выдадзены ў Кракаве ў 1523 годзе. 3 іншых выданняў варта адзначыць «Катэхізіс» асветніка і тэолага Сымона Буднага, выдрукаваны ў Нясвіжскай друкарні на старабеларускай мовеў 1562 годзе, а таксама «Евангелле» Васіля Цяпінскага (1580 г.). Акрамя Вільні, друкарні існавалі ў Бярэсці, Нясвіжы, Лоску, Любчы, Заблудаве. Працягвалася беларускае летапісанне у 20-я гады створана Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага, пазней — Хроніка Быхаўца, Баркулабаўская хроніка.
Як і раней, так і ў XVI стагоддзі не абыходзілі нашы землі войны. У 1506 годзе беларускае войска пад зверхнасцю Міхаіла Глінскага пад Клецкам ушчэнт разбіла татараў, пасля гэтага буйныя напады качэўнікаў на Беларусь фактычна спыніліся. Але працягваліся войны з суседняй мацнеючай Масковіяй. 1506—1508 гг., 1512—1522 гг., 1534—1537 гг., нарэшце Лівонская (Інфлянцкая) вайна 1558—1583 гадоў якую вёў маскоўскі цар
Іван Жахлівы, — самая спусташальная для Беларусі. Той, ініцыятар, беспадстаўна лічыў усе ўсходнеславянскія землі сваёй вотчынай. Нашы продкі годна баранілі межы Айчыны. Як, скажам, у бітве пад Оршай 8 верасня 1514 года, калі 35-ці тысячнае войска пад зверхнасцю гетмана найвышэйшага Канстанціна Астрожскага разграміла 80-ці тысячнае войска суседніх ваяводаў. Ці згадаць вызваленчыя паходы 1579—1581 гадоў Стэфана Баторыя, мабыць, самага мужнага і ваяўнічага вялікага князя літоўскага і караля польскага. У 1579 годзе ён вызваліў Полацк, які амаль 17 гадоў быў пад уладаю цара, разрабаваны і спустошаны. За гэты час, па сведчаннях пісьмовых крыніц, дзе каля горада былі нівы, там вырас лес. Усе войны заканчваліся перамір’ем ці нават «вечным мірам», але гэты мір кожны раз трываў нядоўга.
Першыя тры абарончыя войны прыпалі на час уладарання ў старабеларускай дзяржаве Жыгімонта I Старога (1506—1548 гг.), які як кароль польскі і вялікі князь літоўскі вымушаны быў бараніць інтарэсы і адной, і другой краіны. Тым не менш, палітычнае збліжэнне Польшчы і Вялікага княства ішло сваім ходам. I завяршылася яноўчас княжання (1548—1572 гг.) ЖыгімонтаІІ Аўгуста, апошняга з дынастыі Ягелонаў, Люблінскай уніяй 1569 года. Да гэтага, нягледзячы на фактычную перснальную унію з часоў Ягайлы, Вялікае княства Літоўскае захоўвала сваю незалежнасць ад Польшчы, хоць дзесяць разоў пасля Крэўскай уніі пытанне больш цеснага аб’яднання двух дзяржаў замацоўвалася ў розных пагадненнях.
Але ў 60-я гады XVI стагоддзя польскі сацыяльны і палітычны ўплыў ды агрэсіўны націск з усходу вымусілі пайсці на трывалае збліжэнне, паставілі ў безвыходнае становішча беларускіх магнатаў і шляхту. Згодна з Люблінскай уніяй стваралася федэратыўная дзяржава Рэч Паспалітая (Полыпча і ВКЛ), дзе караля і вялікага князя выбірала шляхта абодвух народаў дзе існаваў агульны сойм. Але суверэнітэт захоўваўся, кожная дзяржава мела сваю адміністрацыю, войска, скарб, грошы, суды, законы, дзяржаўную мову, якой у Вялікім княстве Літоўскім была беларуская.
Паабяцаў захоўваць самастойнасць княства Стэфан Баторый, які падчас кіравання (1575—1586гг.) сваёю рэзідэнцыяй абраў Гародню. Пры ім быў утвораны Галоўны літоўскі трыбунал найвышэйшы судовы орган. Зацвердзіў сваім прывілеем Ста-
тут Вялікага княства Літоўскага 1588 года новы кароль і вялікі князь Жыгімонт III Ваза. А там наўпрост сказана, што замежнікам (у тым ліку і палякам) не дазваляецца займаць службовыя пасады ў ВКЛ. Заўважым, што гэта быў трэці Статут, першыя два прынятыя ў 1529 і 1566 гадах. Статут 1588 года, падрыхтаваны канцлерам Астафіем Валовічам і тады яшчэ падканцлерам Львом СапегаіМ, які напісаў выдатную прадмову, з’яўляецца выключным помнікам беларускага пісьменства і юрыдычнай думкі. Гэта адзін з першых такіх поўных збораў законаў у Еўропе. I дзейнічаў ён на Беларусі ажно да 1840 года.
У Статуце роля беларускай мовы як дзяржаўнай замацавана заканадаўча: «А пнсар земскнй маеть по-руску лнтерамн н словы рускнмн всн ліісты, выпнсы н позвы пнсатн, а не нншым езыком н словы». Тут жа знаходзім пералік ваяводстваў і паветаў ВКЛ на той час. Дык вось, з 22-х тэрытарыяльных адзінак 18 беларускіх: Вільня, Ашмяны, Ліда, Браслаў, Трокі, Гародня, Полацк, Новагародак, Ваўкавыск, Слонім, Віцебск, Орша, Бярэсце, Пінск, Мсціслаў, Менск, Мазыр, Рэчыца. Яскравае сведчанне беларускага характару Вялікага княства Літоўскага, PyeKara і Жамойцкага, дзе першыя два складнікі (ліцвіны і русіны) адносіліся да сучаснай Беларусі, і толькі апошні (жамойцкае) да сучаснай Летувы.