Беларускі храм  Уладзімір Мароз

Беларускі храм

Уладзімір Мароз
Выдавец: Міжнародны цэнтр культуры кнігі
Памер: 112с.
Мінск 2003
25.04 МБ
Марцінкевіч, створана неўміручая паэма «Тарас на Парнасе».
He змянілася на лепшае для беларусаў і пры цараванні Аляксандра II (1855—1881гг.) Хоць прыгон у Расійскай імперыі быў адменены, жыццё сялян не станавілася лепшым. А нашаму народу прыходзілася трываць яшчэ і жорсткі нацыянальны ўціск. Усё гэта выклікала нацыянальна-вызваленчы выступ супраць царызму паўстанне 1863—1864 гадоў у Польшчы, Беларусі і Літве. У Паўночна-Заходнім краі гэта быў выразна акрэслены беларускі рух, які узначальваў наш нацыянальны герой Кастусь Каліноўскі. Зразумела, сілы былі няроўныя. Прызначаны Віленскім генерал-губернатарам з надзвычайнымі паўнамоцтвамі Мураўёў задушыў паўстанне. Нездарма ён атрымаў мянушку «вешальнік» 128 чалавек было пакарана смерцю. На Лукішскай плошчы ў Вільні 22 сакавіка 1864 года прыняў гвалтоўную смерць і кіраўнік паўстання Каліноўскі. Амаль 13 тысяч паўстанцаў адпраўлены на катаргу і пасяленне ў Сібір, у арыштанцкія роты. Маёнткі беларускай шляхты канфіскоўваліся і на выгадных умовах перадаваліся царскім чыноўнікам і генералам. Зачыняліся альбо перабудоўваліся ў цэрквы касцёлы. Адукацыя спрэс несла русіфікацыю.
I ў той жа час адметнасць ліцвінаў-беларусаў прыцягвала ўвагу навукоўцаў гісторыкаў збіральнікаў фальклору. У1870 годзе выдаецца аб’ёмны слоўнік беларускай мовы Івана I Іасовіча. У 80-я гады ў Пецярбугскім універсітэце ўтвараецца нелегальнае беларускае зямляцтва. Апафеозам падспуднага нацыянальнага абуджэння стала творчасць Францішка Багушэвіча. Ён выдаў лацінкай на беларускай мове два зборнікі вершаў «Дудка беларуская» і «Смык беларускі». У прадмове да першай кнігі лічыў мову грунтам існавання нацыі, «нам ад Бога данай», «для нас святой». I гучна клікаў шанаваць родную мову, «каб не ўмерлі». Яго творчасць і грамадская дзейнасць абуджалі нацыянальную свядомасць, яго ідэйная спадчына стала асновай ідэалогіі нацыянал ьна-вызваленчага руху пачатку новага стагоддзя.
Ужо нарадзіліся Янка Купала, Якуб Колас, Іван і Антон Луцкевічы, Язэп Драздовіч, Мітрафан Доўнар-Запольскі, Вацлаў Ластоўскі, Усевалад Ігнатоўскі, Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі, Браніслаў Тарашкевіч і шмат хто іншы, каму ў новым, XX, стагоддзі прадвызначана было лёсам стаць апосталамі беларускага адраджэння.
XX СТАГОДДЗЕ
БЕЛАРУСКІ ДОМ
XX стагоддзе ўжо мінула, але мы ўсё яшчэ жывём у ім. Мо таму, што самі адтуль, а хутчэй таму, што яно ўвабрала ў сябе лёсавызначальныя для Беларусі падзеі на яе шляху да аднаўлення дзяржаўнасці. Рух за нацыянальнае адраджэнне немагчыма было спыніць. Асабліва актывізаваўся ён пасля рэвалюцыі 1905 года ў Расійскай імперыі. Знакамі гэтага сталі першыя выступленні ў друку волатаў беларускага духу верш Янкі Купалы «Мужык» у газеце «Северо-Западный край» 25 мая 1905 года і верш Якуба Коласа «Наш край» у газеце «Наша доля» 14 верасня 1906 года. Так, беларуская мова выйшла з падполля, з сялянскіх хат на шырокі прастор. У Вільні і шмат якіх іншых беларускіх гарадах сталі ладзіцца вечары беларускай нацыянальнай культуры. 23 лістапада 1906 года выйшаў 1-шы нумар газеты «Наша ніва». Гэтаму выданню, што існавала да сярэдзіны 1915 года, наканавана было стаць арганізатарам беларускага жыцця, будзіцелем нацыянальнага адраджэння. «Наша ніва» вырасла ў сапраўды народную газету, тут гартавалася творчая інтэлігенцыя, авангард беларускага руху. Гэта браты Іван і Антон Луцкевічы, Янка Купала і Якуб Колас, Вацлаў Ластоўскі, Максім Багдановіч, Цётка, Максім Гарэцкі ці ўсіх пералічыш?
Але зноў, як і ў пачатку мінулых стагоддзяў, вайна, цяпер першая сусветная, абрыньваецца на наш край. Яна пачалася 1 жніўня 1914 года, тэрыторыя Беларусі абвешчана на ваенным становішчы. Ізноў ахвяры, бежанцы, ізноў наша краіна пакутавала за геапалітычныя інтарэсы іншых нацый, зараз нямецкай і рускай. 31915 года лінія фронту рэзала Беларусь па лініі Дзвінск Паставы Баранавічы Пінск. Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага была ў Баранавічах, потым у Магілёве, штаб Заходняга фронту знаходзіўся ў Мінску. Вайна саслабіла Расійскую імперыю, выявіла яе ўнутраныя супярэчнасці і прывяла да краху.
Лютаўская рэвалюцыя ў Расіі 1917 года вымусіла цара Мікалая II адрачыся ад трона. Паняволеныя нацыі займелі магчымасць вызваліцца з «турмы народаў». Думалі пра свой лёс і беларусы. Колькі ўсялякіх з’ездаў адбылося на працягу гэтага года! Для нас галоўны Усебеларускі ў Мінску 20 — 31 снежня 1917 года, які сапраўды прадстаўляў увесь беларускі люд. Дэле-
гаты прынялі рэзалюцыю аб праве беларускага народа на самавызначэнне і ўстанаўленне дэмакратычных форм кіравання. He падабалася гэта балыпавікам, якія пасля кастрычніцкага перавароту ў Расіі адразу захапілі ўладу і ў Мінску з’езд быў разагнаны. Але выбрана Рада, якая стала кіруючым цэнтрам нацыянальнага руху на Беларусі. Яна, як паўнамоцны орган, 25 сакавіка 1918 года 3-й Устаўной граматай абвясціла пра ўтварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.
Ва ўмовах нямецкай акупацыі БНР не мела магчымасці напоўніцу весці сапраўдную дзяржавастваральную працу. Але, тым не менш, яе афіцыйна прызналі шэраг дзяржаў. Асабліва відавочнымі былі поспехі ў развіцці асветы і культуры. Чамусьці ўсім суседзям і несуседзям замінала імкненне беларусаў жыць сваім жыццём, лёс Беларусі вырашаўся без яе ўдзелу. Так было пры падпісанні Брэсцкагаміру 3 сакавіка 1918 года, такбыло і ў Рызе, дзе 18 сакавіка 1921 года РСФСР і Польшча заключылі мірны дагавор. Ён рэзаў нашую краіну папалам Заходняя Беларусь адышла да Польшчы.
Тым не менш, савецкая ўлада вымушана была лічыцца з існаваннем Беларускай Народнай Рэспублікі. 30-31 снежня 1918 года шостая Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя ў Смаленску аб’явіла сябе I з’ездам кампартыі бальшавікоў Беларусі і 1 студзеня 1919 года аб’вясціла аб стварэнні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь у яе этнаграфічных межах са сталіцаю ў Мінску. Такім чынам, канферэнцыя ўзяла на сябе функцыі ўстаноўчага сходу і парламента Беларусі. Стварэнне ССРБ было тактычным манеўрам бальшавіцкіх уладаў. Пра гэта сведчаць тыя факты, што ўжо праз паўмесяца да РСФСР адышлі тэрыторыі Віцебскай, Магілёўскай, Смаленскай губерняў, a 17 лютага 1919 года ўтворана ЛітоўскаБеларуская рэспубліка ў складзе Віленскай і Мінскай губерняў са сталіцай у Вільні. Але і гэтае ўтварэнне праіснавала нядоўга. Узноўленая па заканчэнні савецка-польскай вайны і заключэнні Рыжскага дагавору, БССР уключала ў сябе толькі 6 паветаў Мінскай губерні з насельніцтвам каля паўтара мільёна чалавек. 3 30 снежня 1922 года Беларусь увайшла ў Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, дзе праз усе гады існавання фактычна мела толькі нацыянальна-культурную аўтаномію, бо ўсё кіравалася з цэнтра.
Жыццё ішло. Нарэшце толькі ў пачатку 20-х гадоў, пасля ўсіх ваенных ператрусаў, льга стала будаваць мірнае жыццё. У 1924 і
1926 гадах адбыліся ўзбуйненні БССР, нам вернута Усходняя Беларусь. 3 энтузіязмам усяго народа пачаўся працэс беларусізацыі, будаўніцтва нацыянальнага жыцця ва ўсіх сферах. Ды зноў жа нядоўга. Напрыканцы 30-х гадоў усталявалася сталінская дыктатура, але яшчэ з сярэдзіны пачалася барацьба з так званай «нацдэмаўшчынай», абцяжараная калектывізацыяй. 3 пачатку 30-х сотні тысяч заможных сялян былі раскулачаны і загінулі ў савецкіх канцлагерах альбо вывезены ў Сібір, вынішчаны цвет беларускай навуковай і творчай інтэлігенцыі. Нават з самой кампартыі Беларусі пасля «чысткі» шэрагаў у 1935 годзе выключана 42 працэнты яе членаў. Скончыў жыццё самагубствам першы прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі У. Ігнатоўскі, напэўна, такім жа чынам пайшлі з жыцця былыя кіраўнікі рэспублікі А. Чарвякоў і М. Галадзед. Расстраляны або загінулі ў сталінскіх лагерах навукоўцы і пісьменнікі Ц. Гартны, В. Ластоўскі, М. Гарэцкі, Б. Тарашкевіч, Я. Лёсік, У. Галубок... Спіс ахвяраў бясконцы. Рэпрэсіі цягнуліся праз усе 30-я гады.
He нашмат лягчэй жылося ў Заходняй Беларусі пад польскай уладай. Яна праводзіла ў дачыненні да беларусаў палітыку прымусовай паланізацыі і асіміляцыі. Адно што калектывізацыі не было, наадварот, сялян рассялялі на хутары. Ды прымус і тэрор не суправаджаўся крывёю, як у БССР хоць турмы і Бяроза-Картузкі канцлагер былі перапоўнены палітвязнямі. На «крэсах усходніх» вялося актыўнае змаганне з усім беларускім. Паказальны ў гэтым плане разгром Беларускай сялянска-работніцкай грамады, якая дзейнічала ў 1925—1927 гадах і аб’ядноўвала каля 120 тысяч членаў. Ці тое, што з 400 беларускіх школ у 1928 годзе да 1939-га не засталося ніводнай. Былі закрыты 2 настаўніцкія семінарыі, 8 беларускіх гімназій. Жорстка праследавалася беларуская прэса. Да чаго гэта ўсё прывяло б здагадацца не цяжка. Але адыграў сваю ролю гістарычны фатум.
У 1939 годзе адбылося ўз’яднанне Заходняй Беларусі з Беларуссю сацыялістычнай. Вызваленчы паход Чырвонай Арміі 17 верасня быў вынікам тайнай змовы савецкага і германскага рэжымаў пра перадзел сфер уплыву дзвюх вялікіх дзяржаў (вядомы пакт «Молатава Рыбентропа»). Зноў лёс Беларусі вырашалі без яе, але на гэты раз сталася ў інтарэсах нашай краіны як суб’екта гісторыі: амаль увесь беларускі народ уз’яднаўся ў адно цэлае.
Новая хваля другой сусветнай вайны, якая пачалася 1 верасня 1939 года нападам Германіі на Польшчу накацілася на
Беларусь 22 чэрвеня 1941 года. 3 гэтага часу вядзе адлік Вялікая Айчынная вайна, у якой беларусы гераічна змагаліся супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Чатыры гады пад акупацыяй, найвялікшая па сваіх маштабах партызанская вайна, удзел у баявых дзеяннях Савецкай Арміі да самага Дня Перамогі 9 мая 1945 года забралі з жыцця амаль кожнага трэцяга жыхара рэспублікі. Велізарныя страты. Зруйнаваны і спалены сотні гарадоў і тысячы вёсак, знішчана народная гаспадарка. Беларусь як найбольш пацярпелая ад вайны рэспубліка стала адным з заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый 27 красавіка 1945 года. Другая сусветная вайна скончана 2 верасня актам аб капітуляцыі Японіі. 3 гэтай вайны Беларусь выйшла і з тэрытарыяльнымі стратамі у выніку дагавора паміж СССР і Полыпчай да апошняй адышла Беласточчына.
3 радасцю ад мірнага жыцця і вялікім энтузіязмам уздымалі беларусы сваю краіну з руін. У Мінску пачалося будаўніцтва цяперашніх гігантаў нашай прамысловасці аўтамабільнага і трактарнага заводаў, узводзіліся мотавелазавод, падшыпнікавы, радыёзавод. У кастрычніку 1947 года з варот прадпрыемства выйшаў першы аўтамабіль-самазвал «МАЗ-205». Нечуванымі тэмпамі будаваўся фактычна нанова Мінск сталіца нашай рэспублікі.