• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі храм  Уладзімір Мароз

    Беларускі храм

    Уладзімір Мароз

    Выдавец: Міжнародны цэнтр культуры кнігі
    Памер: 112с.
    Мінск 2003
    25.04 МБ
    ♦ * *
    Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі. Яны, як і іншыя святыя заступнікі зямлі беларускай, ішлі разам з народам пакручастай дарогай гісторыі.
    * * *
    Збавення шлях крыжы на храмах. Але колькі высілкаў трэба, каб яны паўсталі.
    * * *
    Адзіна правільны шлях будаваць на камені духоўнасці, веры, а не на пяску нашай змучанай пакутамі веку душы.
    * * *
    Так і стаяць тры мужы са Старога Запавету. Нават калі браць за адлік Запавет Новы, два тысячагоддзі Святая Троіца існуе грунтам хрысціянскай веры, непахісна трымаючы тайну светабыцця.
    * ♦ ♦
    Яшчэ не за нашую памяць, каб засцерагчыся ад няшчасцяў і злых духаў, склаўся звычай ставіць на расстайных дарогах крыжы-абярэгі. Ставілі іх па зароку за адну ноч.
    ♦ ♦ *
    Каля двух тысячагоддзяў гучаць словы Свяшчэннага Пісання. Гучаць на розных мовах.
    I ў Беларусі справа біблескага перакладу мае даўнюю традыцыю.
    * * ♦
    Галоўнае захаваць у беларускім перакладзе духоўнасць, тайную містычную глыбіню і дакладны сэнс Свяшчэннага Пісання.
    ♦ * *
    Разам з намі шукае дарогу да храма і мова. ♦ ♦ »
    Можна адкупіцца ад грахоў. Але чым адкупіцца за пагрозлівы стан нацыянальнай самасвядомасці, як падняць да ўзроўню святыні роднае слова, з якім нас «літасцівы Бог на свет пусціў»?
    » * *
    Беларускія вершы Яна Чачота. Вяртанне амаль праз два стагоддзі нематы беларускага літаратурнага слова.
    * ♦ ♦
    Настаўнік роднай мовы. Праз такіх рупліўцаў і не занядбаўся дазвання беларускі палетак.
    * * *
    Натуральны крутабегжыцця народзіны, хрышчэнне, радзіма, бацька і маці, родная мова, песня, што ідзе ад душы народа.Так бы і круціцца жыццёваму колу, ды няўмольна ўмешваецца гісторыя, і лёс чалавека, уваплецены ў жорсткасць рэчаіснасці, становіцца драматычным.
    Мо лёс музыкі асабліва, бо як ніхто чуе ён дысгармонію часу, якая ўрываецца ў спрадвечныя рытмы, крышыць усё на сваім шляху, выкручвае заведзены парадак.
    ♦ * *
    Нядоля людская. На жаль, яна заўсёды з чалавекам. Але з ім жа заўжды і прыгажосць зямлі.
    * * *
    Дзе тое светлае дзяцінства са спакуснымі яблыкамі, што гарчаць сваёй недаспеласцю? А тая цэркаўка, дзе ўпершыню далучыўся да высокіх напеваў? За якімі туманамі знікла ўсё?
    Так і лёс нашай Маці-Беларусі, якой мо ніколі не давалі жыць натуральным жыццём заваёўвалі, рабавалі, падпарадкоўвалі, вынішчалі нацыянальны дух. Колькі ліха хапілі мы адно ў тым дваццатым стагоддзі!
    ♦ ♦ *
    Іх было мала. Але яны свядома ішлі ў няроўны бой пад сцягам, дзе былі вышыты словы: «Тым, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына».
    ♦ ♦ ♦
    У віры мітуслівага жыцця бракуе часу згадаць беларускі шлях. Між тым ён і ў нягучных канкрэтных справах, і ў ціхіх развагах філосафа.
    * * *
    Мы ўсе такія розныя, і шлях у кожнага свой. Але застаюцца агульныя каштоўнасці, якіх нельга страціць. Адна з іх гэта адчуванне непарыўнасці быцця, повязі мінулага з будучым.
    Ці не спакою ўрэшце захацела сцяжараная блуканнямі і прыгодамі душа ўжо немаладога вучонага?
    Ці, на жаль, даказала жыццё, што да справядлівасці людской, на якую спадзяваўся Скарына ў сваіх прадмовах, шлях яшчэ далёкі?
    I спраўдзіцца б яму, але ад самага нараджэння да смерці ў душы чалавека змагаюцца дабро са злом, святло з цемрай.
    * * *
    Няма прарока ў сваёй Айчыне, а ёсць адзінота, апошнія дні на чужыне і непазбыўны сум па роднай зямлі.
    * * *
    I ўсё ж туга па радзіме хвароба невылечная.
    ♦ * ♦
    Нявольны грэх растанне з Радзімай, якую любіў шчырай любоўю ўдзячнага сына, кампазітар Мікола Равенскі замольваў да скону дзён сваіх на чужыне. Хоць у чым каяцца было чалавеку які ўсё жыццё і моц таленту музыкі паклаў на служэнне роднаму краю? I ці яго віна, што стаў выгнанцам, няўгодным на сваёй зямлі?
    Гэта доля такая. Ці яго аднаго?
    ♦ * ♦
    Ці баязлівасць гэта? Хутчэй, калі сказаць мудрагеліста ЦІХІБЕЛАРУСКІНОНКАНФАРМІЗМ, мацаваны спрадвечным: любоўю да Айчыны, народнай песняй і словам Божым.
    ♦ ♦ ♦
    Жыццё на чужыне без выйсця. He вярнуцца, не выправіць памылку расстання. Толькі згадкі пра Бацькаўшчыну даюць збавенне.
    ♦ * *
    Марудна цягнецца дарога дадому. Хочацца ўрэшце згледзець родныя краявіды, супынкі трываць немагчыма. Але якім бы не быў далёкі шлях, усё ж гэта шлях на радзіму.
    * * *
    Напэўна, гэтая з’ява напоўніцу яшчэ не асэнсавана шмат якія знакамітыя сыны зямлі беларускай выйшлі з небагатых шляхецкіх сядзібаў і фальваркаў. Мабыць, захавалася тут яшчэ пасіянарная моц у адрозненне ад магнатаў і багацеяў, што знемагліся ў гульнях, раскошах і забавах.
    Зрабі крок і цябе забярэ іншасвет, адкліча на час з рэчаіснасці. Падтрымка ў зацягнутым міжчассі, калі мы шукаем сябе, свой беларускі шлях, шукаем старую, згубленую Беларусь, каб знайсці новую, якой яшчэ няма.
    Зрабі толькі крок і ўсё гэта стане неад’емна тваім. Але гэта яшчэ і яго.
    ♦ * ♦
    Ад родных мясцін атрымліваем мы дабраславенне на свае чалавечыя шляхі. Іх хапае кожнаму.
    Для Напалеона Орды дарогі сталі проста наканаваннем жыцця.
    ♦ ♦ ♦
    Калі згадваем мінулае, здаецца, што там было ўсё драматычна, нават трагічна, сумна. Пэўна, не як і ва ўсе часы людзі жылі, радаваліся сонечным дням, музыцыравалі, спявалі. Мо і сам наш герой лічыў сябе шчаслівым чалавекам, добра ўсведамляў значнасць сваёй працы.
    ♦ * *
    Пяцёра са шматлікай кагорты беларускіх мастакоў, чыя творчасць у сваім росквіце прыпадае на век пазамінулы. Нарадзіла і ўзгадавала іх наша зямля, натхняла на творчасць. I куды б не кідаў іх лёс, повязь з родным краем на ўсё жыццё заставалася непарыўнай.
    Перадусім у шлях штурхала жаданне ўдасканаліць свае здольнасці, атрымаць мастацкую адукацыю. У першай трэці XIX стагоддзя гэта можна было зрабіць у Вільні, старажытным асяродку беларускай культуры.
    Праўда, самой Беларусі тады няма. Ёсць зямля без голасу Паўночна-Заходні край.
    * * *
    Далей Іван Насовіч складае «Алфавітны паказальнік старых беларускіх слоў, што адносяцца да гісторыі Заходняй Расіі». Праўда, існаванне самастойнай мовы ставілася ў той час пад сумненне, і слова «беларускіх» на тытуле рукапісу закрэслена зусім невыпадкова.
    Але, на жаль, час замятае і добрыя справы, і найвысшыя памкненні. Дагэтуль амаль не выдадзеная спадчына нашага славутага земляка, які ўсё жыццё ахвяраваў зямлі беларускай.
    * * ♦
    Мастак і ўлада, рэжым і свабода творчасці. Тэма актуальная для любога часу і любой культуры, асабліва ва ўмовах гвалтоўнага ўціску нацыянальнай ідэі, якой гэта культура аплоднена.
    ♦ * *
    Турма непазбежны скутак змагання супраць вялікадзяржаўна-шавіністычнай палітыкі.
    * ♦ ♦
    Зло нараджае толькі зло. I так бясконца.
    * ♦ ♦
    У любы час мастак нясе адказнасць за лёс свайго народа, свайго краю. Кожны ў меру свайго таленту і светаўспрымання выказвае ў творах памкненні свае, імкнучыся знайсці водгук у чалавечай душы.
    Можна спрачацца, што стварае чалавека, а што разбурае яго, тым больш, што сёння мы амаль усё ператвараем у прадмет куплі-продажу як рэч, як хлеб. Але ўсё ж хацелася б спадзявацца, што людзі вернуцца ў храм мастацтва, да вытокаў духоўных як да хлеба надзённага.
    Гуманіст і асветнік, тэолаг і рэлігійны рэфарматар, гісторык і паэт, педагог. Сымон Будны. За словамі энцыклапедычных артыкулаў за смугою часу, за бронзаю помніка толькі знак, сімвал. Як адчуць заўсім гэтым чалавека, які пражыў складанае, поўнае ўнутраннага драматызму жыццё?
    ♦ * *
    Шлях праз Кракаўскі універсітэт быў звычайны для шмат якіх прагных навукі ліцьвінаў. Тут яны былі ўжо каталікамі. Ды і гэтае канфесійнае вызначэнне было не апошняе. Дух рэфармацыі стала трымаўся ў Еўропе.
    * ♦ ♦
    Эпоха рэфармацыі. Свабода ад догмаў і традыцый. Імклівы палёт духу Але згарэлі крылы на сонцы, бо не ўсё падуладна розуму чалавека.
    * ♦ *
    Контрэфармацыя змяла пратэстантызм на Беларусі. У езуіцкіх кастрах згарэлі няўгодныя кнігі, I Сымона Буднага таксама. Ніводнай не захавалася на роднай зямлі. У ацалелых
    за часам кальвінскіх зборах цяпер праваслаўныя ці каталіцкія храмы. Быццам бы ўсё час расставіў на свае месцы.
    Але ізноў чалавечы розум прагне рацыянальнага, ізноў кліча апостальская ніша заняць месца і падштурхнуць чалавека да адкрыцця новых ісцін.
    * * *
    Чатырыста гадоў аддзяляе нас ад таго часу. Для чалавека прамежак агромністы. Для Бога, для гісторыі імгненне. Гэта робіць усіх нас папярэднікаў і наступнікаў сучаснікамі.
    * * *
    Край жывой крынічнай вады, край рэк і азёр, лясоў і сагрэтых любоўю палёў. Беларусь.
    ♦ * *
    Гістарычны факт адбыўся мы нядаўна сталі жыць у Рэспубліцы Беларусь са старадаўнім гербам Пагоня і пад бел-чырвона-белым сцягам. Але...
    * * *
    Сціраецца пыл забыцця са старажытных беларускіх святыняў. Здаецца, перастаём быць Іванамі без роду, без племя?
    * * *
    Бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня на будынку былога ЦК КПБ. Раней такога нават нельга было ўявіць.
    * * *
    Цяпер становіцца відавочным, што мы ўсе розныя, адметныя, што мы ўжо не той шэры безаблічны натоўп, які «дружна будуе камунізм». Час спрыяе праявіцца як асобе кожнаму.
    * * *
    Як у жыцці мы шукаем надзейныя шляхі, так і ў руху выбіраем магістраль, каб без прыпынкаў напрасткі рухацца да мэты.
    * * *
    Акурат на такіх людзях, якія любяць Беларусь ды робяць што-кольвек канкрэтнае, і трымаецца ўпэўненасць у яе лепшай долі.
    * * *
    Чалавеку, які ведае, куды ісці, свет дае дарогу. Праз жыццёвыя нягоды, людскую няўдзячнасць, неспрыяльныя ўмовы.
    Шчаслівы той, хто жыве ў суладдзі з сабою, аддадзены любімай справе і пазбавіў сябе цяжкасці крывіць душою.
    ♦	* *
    Але не ваярскія здольнасці Льва Сапегі запатрабаванымі аказаліся яго розум дзяржаўнага мужа і цвярозага дыпламата.
    ♦	♦ ♦
    Грамадская прысяга на вернасць беларускаму народу. За ёю чуюцца водгукі слаўнай ваеннай гісторыі нашага старажытнага гаспадарства, да якой годна спрычынілася постаць гетмана найвышэйшага Канстанціна Астрожскага.
    * ♦ ♦
    Дух мацуецца памяццю. Вучонаму-археолагу мець яе мо і прасцей, для яго стагоддзі адкрыты ў зрэзах раскопаў. Але і складаней, калі раскоп у Курапатах.
    Гэта ўжо не археалогія, гэта палітыка. Трэба мець вялікую адвагу і мужнасць, каб першым сказаць слова, якое сёння з’яўляецца сімвалам сталінскага генацыду на беларускай зямлі.
    * * *
    Усё-такі жаночае сэрца больш востра адчувае разбуральную моц вайны ва ўсіх яе праявах.