Беларускі храм
Уладзімір Мароз
Выдавец: Міжнародны цэнтр культуры кнігі
Памер: 112с.
Мінск 2003
Пазней, ужо ў перабудовачныя часы, калі пачалі прадаваць дробнамаштабныя дакладныя ваенныя карты, я ўбачыў (карта «Слонім»), што балота Пагоня вялізны абшар, які ідзе ад Даманава на паўднёвы ўсход да Выганаўскага возера. У другі бок, на паўночны захад і на захад ад Даманава лес Літва. Так і напісана: «лес Літва». Стала ўсё зразумелым гэта і ёсць паўднёвай мяжою той летапіснай Літвы, што была на нашай зямлі, і якую акрэсліў слынны гісторык Мікола Ермаловіч. Толькі яшчэ больш на поўдзень ад Слоніма. Што тычыцца ўласна майго Івацэвіцкага раёна, то яго ўмоўна дзеліць уяўная мяжа: тут ліцьвіны, а тут палешукі, пачатак Палесся. Прыслухайцеся, і сёння ёсць адбітак у гаворках.
Уся гэтая гісторыя з геаграфіяй яшчэ раз асабіста і мяне ўпэўніла, што старажытная Л ітва была тут практычна ў цэнтры беларускіх зямель, адсюль, ад ліцьвінаў, пачыналася Вялікае княства Літоўскае, наша старабеларуская дзяржава.
Апошнім, ужо свядомым, штуршком да выбару прафесійнага шляху пасля школы быў набор паштовак з выявамі помнікаў дойлідства. Нешта, як відаць з папярэдняга аповеду я бачыў на свае вочы, астатняе толькі на гэтых картачках. Рамантызм занядбання, але разам з тым прыгажосці і велічы, нараджаўжаданне самому пабудаваць хоць калі такое ж прыгожае і каб на вякі. Я
вырашыў стаць архітэктарам. Напэўна, перадумовы для гэтага былі я нядрэнна маляваў. 3 другога боку, з дзевятага класа я стаў весці дзённік, вольны запіс сваіх думак даваў мне вялікае задавальненне.
На жаль, тыя тры тоўстыя агульныя сшыткі школьных запісаў згарэлі з хатай у Мікалаеўшчыне, студэнтам я іх хаваў там. А як цікава было б сёння сустрэцца з сабою 16—17-ці гадовым!
Спрабаваў я пісаць і вершы. Для поўнай карціны засталося дадаць, што скончыў яшчэ і музычную школу ў Івацэвічах па класу баяна. А Даманаўскую дзесяцігодку закончыў з залатым медалём.
Зрэшты, планы мае так і спраўдзіліся скончыў архітэктурны факультэт БПІ і стаў архітэктарам, працаваў у праектным інстытуце. Праўда, праз два гады паступіў на завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута ў Маскве, літаратура пакрысе перамагала. Таму на заканчэнне гэтага інстытута я ўжо працаваў рэдактарам Дзяржкіно БССР. Паваротак на кіно бачыўся на той час выпадковым, але сёння ўсё выглядае інакш, думаецца, што мая праца рэдактарам студыі «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм» (пасля Дзяржкіно) заканамернае ўвасабленне ў кінавобразах тых знакаў гісторыі, што ўвайшлі ў свядомаць з дзяцінства. Перадусім маю тут на ўвазе аўтарскую работу практычна ўсе мае сцэнарыі дакументальных фільмаў звернуты да гісторыі Беларусі. Ды і вершы ў большасці сваёй таксама неад’емныя ад гэтага. I цяпер, працуючы ў дзіцячым часопісе «Бярозка», я дзялюся сваім веданнем мінуўшчыны з юнымі і дарослымі чытачамі.
Паглядзіце наўкола і вы самі знойдзеце шмат знакаў гісторыі, толькі трэба ўспомніць, што мы беларусы і адкрыць душу. I тады адчуеце непарыўную повязь падзей, часоў і людзей, тады адчуеце сапраўдную адказнасць за нашу дзяражаву, за мінулае і будучыню цудоўнага куточка зямлі, які завецца Беларуссю.
ПОШУМ СТАГОДДЗЯУ
Ланцужок беларускай гісторыі
Сто гадоў, пяцьсот, тысяча... Для чалавека прамежкі агромністыя. Для Бога, для гісторыі імгненні. Усведамленне гэтага робіць усіх нас папярэднікаў і наступнікаў сучаснікамі. Праз такі погляд лягчэй зрузумець, што мы не першыя на сваёй зямлі і не апошнія, што тут стагоддзямі жылі людзі, кахалі і нараджалі дзяцей, будавалі жытло, храмы і замкі, працавалі, ваявалі, у змаганні стваралі і мацавалі беларускую дзяржаву. Веданне мінуўшчыны, адчуванне непарыўнай повязі Bacoy і падзей, памкненняў людскіх дае чалавеку трывалы грунт яго існавання на зямлі, дазваляе ясна глядзець у будучыню. Гісторыя наш бясцэнны духоўны скарб, які мы павінны зберагчы і перадаць нашчадкам.
Можна па рознаму расказваць пра гістарычны шлях бацькаўшчыны. Зазвычай трымаюцца перыядызацыі, звязанай з асноўнымі вехамі беларускай гісторыі. У гэтай кнізе мы ўзялі за адлік натуралыіы крутабег часу стагоддзі. Найперш таму, што ўсім нам пашчасціла стаць сведкамі злому вякоў, у нечым усё ж з’явы містычнай. Здаецца, нічога знамянальнага не адбылося ў нашым асабістым жыцці і ў існаванні Беларусі. I ўсё ж яшчэ адзін стогадовы адрэзак часу стаў гісторыяй. У невялікіх сціслых аповедах мы пройдземся шляхам беларускіх стагоддзяў нагадаем славутыя імёны і найважнейшыя падзеі мінуўшчыны. Гэта будзе своеасаблівы ланцужок, дзе звенні вякі беларускай гісторыі. Ці, калі хочаце, катэхізіс, тое неабходнае, што трэба ведаць, каб мець гонар называцца беларусам.
X СТАГОДДЗЕ
КАЛІ ПРЫПЛЫЛІ КРЫЖЫ...
Пачатак беларускай гісторыі хаваецца ў смузе стагоддзяў. Ведаем адно з летапісаў і хронік, што жылі на гэтай зямлі славянскія плямёны крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў ды тая, наша Л ітва, што Полацк упершыню згадваецца пад 862 годам, што бацька гарадоў беларускіх паўстаў на шляху «з варагаў у грэкі». I толькі X стагоддзе прыбівае да берага нашай самасвядомасці імя першага вядомага беларускага князя Рагвалода. Акурат з таго часу мы вядзём адлік летапіснай нашай гісторыі, бо яна перастае быць безасабовай, асвятляецца славутымі імёнамі і падзеямі.
Рагвалод княжыў у Полацку, які на той час не саступаў Кіеву і Ноўгараду. Меў дачку прыгажуню Рагнеду. Пасватаўся да яе ноўгародскі князь Уладзімір Святаславіч, але гордая князёўна адказала яму: «Не хачу разуці рабыніча, а Яраполка хачу». Справа ў тым, што Уіадзімір нарадзіўся ад рабыні, быў пазашлюбным сынам кіеўскага князя. Яраполк жа, брат яго, княжыў у Кіеве. Дорага абышліся дзявочыя словы. Напаў Уіадзімір на Полацк, забіў князя Рагвалода і двух яго сыноў, a Рагнеду гвалтам узяў за жонку. Пасля рушыў на Яраполка. Было тое ў 980 годзе.
Летапісная падзея сталася першай у шэрагу бясконцага змагання беларусаў за права на сваё існаваннне як нацыі. Наша гісторыя праз кроў Рагвалода і яго сыноў вельмі рана зрабілася трагедыяй. Сумная наканаванасць...
Рагнеда, жонка цяпер ужо кіеўскага князя Уладзіміра, нарадзіла першынца Ізяслава, потым яшчэ трох сыноў: Яраслава (Мудрага), Мсціслава, Усевалада. Але не магла забыць гордая палачанка свае крыўды — аднойчы спрабавала забіць Уладзіміра. Той у сваю чаргу схапіўся за меч, але малы Ізяслаў стаў на абарону маці. Тады князь кіеўскі аддаў сыну дзедзічнае Полацкае княства. Збудаваў горад, які так і назваў Ізяслаўлем, і адправіў туды Рагнеду з сынам. «I з таго часу ўзнімаюць мячы Рагвалодавы ўнукі (полацкія князі) супраць Яраслававых унукаў (кіеўскіх князёў)» гаворыцца ў летапісе. Барацьба за незалежнасць працягваецца.
Стаміўшыся ад жорсткасці свету, Рагнеда вырашыла прыняць манаства, стаць чарніцаю. Яна заснавала пад Ізяслаўлем
першы ва Усходняй Еўропе жаночы манастыр і пастрыглася пад імем Анастасія. Як сведчанне таго, што якраз адсюль пачало шырыцца хрысціянства на беларускіх землях, стаіць сёння ў Заслаўі на старажытным гарадзішчы «Замачак» каменны крыж, узведзены ў 1992 годзе ў гонар 1000-годдзя Полацкай епархіі і Праваслаўнай царквы на Беларусі.
А вось каменныя крыжы, што зберагаюцца ў адзінай ацалелай царкве ў Тураве, гэта знак нам адтуль, з далёкага X стагоддзя. Згодна з паданнем, з’явіліся яны з Кіева па Дняпру і Прыпяці супраць плыні, паказваючы тым моц хрысціянства. Нялёгка ўсталёўвалася яно на нашых язычніцкіх землях. Тое ж паданне сведчыць, што вадаўскрывавела, калі крыжы спыніліся ля Турава. Яркая вобразная дэталь паганства не здавалася без бою. Зрэшты, усё новае заўсёды сустракае супраціўленне. Ды і адкуль было зразумець тагачаснаму люду, што з хрысціянствам пачынаецца новы адлік палітычнага і культурнага жыцця? Быў у Тураве і калодзеж, у якім прыняў хрост легендарны князь Тур. Заснавальнік горада і Тураўскага княства, магчыма, брат Рагвалода яшчэ адна вядомая нам гістарычная асоба з тых далёкіх часоў. Тураўскае княства, як і найперш княства Полацкае, пачатак беларускай дзяржаўнасці.
Яна мацавалася і сынам Рагнеды, унукам Рагвалода Ізяславам, які княжыў у Полацку. У летапісах малады князь першым з усіх усходнеславянскіх валадароў ахарактарызаваны як кніжнік і асветнік: «Бысть жа снй князь тнх н кроток, н смнрен, н мнлостнв, н любя зело н почнтая свяіценннческнй чнн нноческнй, й пріілежаіце прочнтанню божественных пнсаннй, н отвраіцался от суетных глумленнй, н слезен, н умнлен, н долготерпелнв...». Памёр Ізяслаў у 1001 годзе, годам пазней сваёй маці. Праз яго аднавілася полацкая княская дынастыя, і Полаччына канчаткова сфармавалася як самастойнае княства. Галоўны вынік X стагоддзя.
XIСТАГОДДЗЕ
ДАБРАВЕСТ ПОЛАЦКАЙ САФІІ
Пасля Ізяслава справу па адраджэнні былой моцы і славы Полацкай зямлі працягваў яго сын Брачыслаў. Княжыў ён у слаўным горадзе да сваёй смерці ў 1044 годзе. Няшмат звестак пра яго данеслі нам летапісы. Ведаем, што пэўны час («тры зімы») сядзеў Брачыслаў вялікім князем у Кіеве, там быў «двор Брачыслаўля», што ў 1021 годзе скарыў Ноўгарад. Праўда, потым быў разбіты Яраславам Мудрым на рацэ Судоме, але вынікі гэтай паразы сталі спрыяльнымі для Полаччыны: да княства адышлі гарады Віцебск і Усвяты. Тым самым вернутыя былі страчаныя крывіцкія землі і адначасова кантроль над гандлёвым шляхам «з варагаў у грэкі». He абмінаў полацкі князь і заходні накірунак пашырэння сваёй зямлі. 3 мэтай пакарэння памежных балцкіх плямёнаў ім быў заснаваны горад Брачыслаўль (сучасны Браслаў).
I ўсё ж XI стагоддзе нашай гісторыі можна з поўным правам назваць векам Усяслава Чарадзея. I не толькі таму, што час княжання ў Полацку Брачыславава сына з 1044 па 1101 гады выключны па сваёй працягласці, а найперш таму, што Полацкая зямля пры ім мацавалася як самастойная дзяржава, не страціла незалежнасці ў барацьбе з Кіевам. Усяслаў быў незвычайнай асобай, у яго жыцці пераплялося белае і чорнае, бліскучыя ўзлёты межаваліся з трагічнымі падзеямі. Ён стаў героем не толькі летапісных звестак, але і народных былін, і неўміручага «Слова пра паход Ігаравы». 3 гэтых розных крыніц ярка паўстае рэальны і фантастычны вобраз Усяслава. Нават з’яўленне яго на свет ахутана арэолам таямнічасці, бо напісана, што нарадзіла яго маці ад «волховання». Калі Чарадзей, то ўжо з самага пачатку.
Першыя шаснаццаць гадоў княжання Усяслава прайшлі мірна, ён цалкам заняты сваёй дзяржавай. Найгалоўнаю справай стала будаўніцтва ў 1050—1055 гадах у Полацку Сафійскага сабора. Гэта быў не проста галоўны знак усталявання хрысціянства на беларускай зямлі, а найперш сімвал дзяржаўнай незалежнасці, знак роўнасці Полацка Кіеву і Ноўгараду, дзе такія саборы паўсталі ўжо. На адным з каменяў падмурка захаваліся надпісы з імёнамі муляраў храма: Давыд, Таўма, Мікула,