Беларускі казачны эпас

Беларускі казачны эпас

Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 207с.
Мінск 1976
42.38 МБ
КАЗАЧНЫ ЭПАС

Бел Ф Б 43
Б
70202—041
М317—76
48—76
@ Выдавецтва БДУ імя У. I. Леніна, 1976 г.
A3 складальніка
Беларуси! казачны эпас складаюць разнастайныя па зместу і форме вусна-паэтычныя і празаічныя творы, створаныя ў розны час на рознай тэрыторыі Беларуси Асабліва вызначаецца ў гэтых адносінах дарэвЭлюцыйнае беларускае Палессе, якое доўгі час лічылася адсталай правінцыяй царскай Расп. Гэта давала падставу некаторым вучоным гаварыць у свой час пра непастаянную заселенасць лясных і балотных масіваў палескай тэрыторьй, пра частую міграцыю і пеаўтахтопнасць беларусаў-палеіпукоў і інш. I толькі савецкія даследчыкі пераканаўча даказалі старажытнасць і ўстойлівасць славянскага пасельніцтва палескага краю, яго побыт і куль­туру. Пра гэта сведчыць не толькі захаванне тут багатай старажытнай археалагічнай, але і духоўнай культуры з разнароднымі дыялектнымі асаблівасцямі.
На Палессі здаўна ствараліся і бытавалі ў вуснай перадачы самабытныя казачныя матывы і мясцовыя варыянты агульнавядомых казак. Многія з іх запісаны і апублікавапы яшчэ ў дарэвалюцыйны час, а некаторыя вядомы пакуль што ў рукапісах, якія захоўваюцца ў біб-
ліятэках, размешчаных за межамі нашай рэспублікі. Па гэтай прычыне яны фактычна недаступны масаваму чытачу, а між тым маюць вялікае не толькі пазнавальнае, але і навуковае значэнне для гісторыкаў, літаратараў і асабліва для даследчыкаў беларускай мовы.
Да ліку яшчэ не апублікаваных, але значных і цікавых казачных твораў XIX ст. адносіцца фальклорны зборнік, выяўлены ў 1973 г. у бібліятэцы Польскай Акадэміі навук у Кракаве. У зборніку змешчана звыш 60 казак на беларускай мове з вёсак былых Мазырскага, Рэчыцкага і Навагрудскага паветаў. Казкі запісаны лацінскай графікай тагачаснай польскай мадыфікацыі.
На першай старонцы зборніка ёсць дзве прыпіскі. У адной з іх гаворыцца, што беларускія казкі запісала Эма з Яленскіх Дмухоўская, а ў другой — адрас: Вільна, праспект С. Ерскі, дом Гульбінскага. У канцы зборніка стаіць пячатка, на якой значыцца дата 25. X. 1898 г.
Магчыма, Эма Дмухоўская была дачкой вядомага ўраджэнца' Мазырскага павета I. Яленскага, які ў канцы XVIII ст. выступаў у абарону беларускага і рускага сялянства супраць прыгону, за раўнапраўе народаў незалежна ад іх сацыяльнага становішча. Дата на пячатны, відаць, сведчыць аб тым, што рукапіс зборніка трапіў у Кракаў з Вільні ў 1898 г.
Фальклорныя тэксты, якія налічваюць 150 рукапісных старонак, насычаны глыбокім сацыяльным зместам. Сярод іх найбольш папулярнымі былі сацыяльна-бытавыя, чарадзейныя казкі, казкі пра дамашніх і дзікіх жывёл і інш. Казачны рэпертуар зборніка разнастайны і ў тых адносінах, што ў ім нярэдка сустракаюцца варыянты адных і тых жа казак, напрыклад, тэксты казак «Пара­бак і бусел»—«Парабак і бусел», «Кароль і каралева» — «Бацька і дачка», «Дочкі» — «Дочкі», запісаныя ў Рэчыцкім, Мазырскім і Навагрудскім паветах, у якіх аднолькавы змест перадаецца па-свойму. Усё гэта надае
беларускім казкам непаўторны кампазіцыйны і моўнастылістычны каларыт.
Паасобныя палескія казкі ўключаны ў зборнік з дарэвалюцыйных польскіх выданняў В. Вярыгі, С. Хэтхоўскага, Я. Карловіча: «Былінка і верабей», «Муж і жонка», «Нешчаслівая доля», «Чалавек з розумам».
Гэта ў значнай меры дапаўняе палескія сюжэтныя матывы новым зместам і рэгіянальным каларытам.
Асобнае месца займаюць у зборніку казкі, у якіх адзначана месца іх стварэння на беларускай тэрыторыі, дзе яны запісваліся і адкуль пашыраліся сярод вясковага насельніцтва. Яркім узорам у гэтых адносінах з'яўляюцца казкі з вёскі Сянежыцы Навагрудскага на­вета «Кот і певень», «Чорт». У першай з іх упамінаецца веска («Дай жывуць аны і жывуць з петушком — от тут недалечко за Сянажыцамі — і цяпер жывуць»), а ў другой — павет («Падзі ты, дзедухно, до города — до Навагрудка — мо што почуеш?»).
Беларускія казкі, сістэматызаваныя ў фальклорным зборніку, былі прызначаны для польскага чытача. Аб гэтым сведчыць не толькі тое, што тэксты напісаны польскай графікай, але тлумачэнне не зразумелых для польскага чытача паасобных рэгіянальных слоў у падрадковых заўвагах адпаведнымі польскімі лексічнымі эквівалентамі, напрыклад: арабіна— jarzgbina, доўбня—bulawa, obuch, богатыр— Bogacz, малашэбніца— znacharka, трасца — febra, сцельнік — plaster miodu, шлях — droga, ценято — siec i інш.
Казачны матэрыял захоўвае цікавыя факты для разважання аб моўнай спецыфіцы беларускіх народных гаворак. Асабліва паказальнымі ў гэтых адносінах з’яўляюцца казкі, запісаныя ў вёсках былых Мазырскага і Рэчыцкага паветаў. Тут захаваліся такія рэдкія ў наш час фанетычныя з’явы, як вымаўленне дыфтонга уо на месцы спрадвечнага галоснага о пасля цвёрдых зычных у закрытых складах (груоб, гуод, двуор, дуом, нуожкі,
негуодный)-, наяўнасць у замест этымалагічнага ы (була, запруг, путае")\ мясцовае вымаўленне зычнага гука ф спалучэннямі хв, хф (хвузея, хфурман, шахфа); пераход t ў і (дзівок, кобіта, сіў)\ змяшэнне і-ы (паныч, у палы, хыба).
У галіне марфалогіі казачныя тэксты характарызуюцца захаваннем канчатка -мо ў дзеясловах перпіай асобы множнага ліку цяперашняга (будучага простага) часу і загаднага ладу (даймо, ежмо, забіемо, уцікаймо, вазьмімо, адведаймо, едзьмо, влезьмо, іграймо, ляжмо, сядзьмо, напоймо, поменяймо, адправмо, разчыньмо)-, ужываннем рэштак старажытных форм парнага ліку (дзве капе, дзве паніхідзе)-, утварэннем клічных форм на -о, -у і слоў пры дапамозе памяншальна-ласкалыіых суфіксаў (бацюхно, маменько, дзедухно, Іванко, яблушко, кулешык, дзеравіна, чоўночэк,гускі,варобейка,дочухна). I што асабліва важна падкрэсліць, многія казкі адлюстроўваюць рэдкую старажытную з’яву —так званае саканне, характэрнае для зваротных дзеясловаў: ашукаўса, прызнаўса. Зваротныя дзеясловы з часціцай -са ўжываюцца да апошняга часу на захадзе Гомельскай і Гродзенскай абласцей, а таксама на ўсходзе Брэстчыны і поўдні Міншчыны.
Сінтаксічная сістэма казачнай мовы вызначаецца многімі даўнімі спецыфічнымі мясцовымі рысамі. Найчасцей тут паўтараюцца традыцыйныя прыпазоўнікавыя словазлучэнні типу клічэ на дочку, чэкаць на воўка, пашла по госьці, вернуўсе по лапці, горшый ад усіх, разумней ад цебе. Характэрная асаблівасць сінтаксісу казачных твораў—■ тэта зварот з прамым дапаўненнем у форме назоўнага склону для абазначэння адуінаўлёных прадметаў (ходзіць коні стада, сьвіні воўкі ловяць, запёр сьвіні до клеці, трапіў на воўкі), а ў форме роднага скло­ну для абазначэння неадушаўлёных прадметаў (войстрыць ножа, побегу лапцей узяць, взяў он гарбуза)', ужыванне паасобных канструкцый з формамі назоўнага-віна-
валыіага склонаў назоўнікаў замест творнага (пайду на цебе людзі, ты будзеш маю жонку, завязаў хусточку очы) і інш.
Адметную асаблівасць беларускіх казак складае шырокае ўжыванне форм будучага часу дзеясловаў у значэнні прошлага: Так ана вночы пойдзе, так аны выйдуць з ім, дай прыдуць до господи., поглянуць до ложка, дай полюбуюцса і поцешацса. Так он пойдзе, а она за ім, заведзе его в могілу, і адчыніцса гроб его, і он влезе в труну. Такая замена прошлага часу будучым часам вядома беларускай пісьменнасці з XV ст. і з’яўляецца звычайнай з’явай размоўнага стылю многіх сучасных беларускіх гаворак.
Лексіка казак насычана словамі і словаўтваральнымі элементам!, якімі карысталіся тады вясковыя жыхары беларускага Палесся і іншай тэрыторыі Беларусі. Структурна-семантычны аналіз дыялектнай лексікі фальклору паказвае, што яна ўяўляе сабой арыгінальную і своеасаблівую сістэму, якая заключаецца ў тым, што трывала захоўвае рэгіянальны каларыт, даволі стойкі сінтэз розных структур. Многія мясцовыя словы ў семантычных адносінах не супадаюць са словам! сучаснай бела­рускай літаратурнай мовы, бо заснаваны на розных прыкметах, з’явах ! г. д. Пашырэнне семантычнага аб’ёму некаторых дыялектных слоў адбывалася ў выніку ўзнікнення пераносных (метафарычных) значэнняў і ўзмацнення пэўных экспрэсіўных якасцей. Такія лексіка-семантычныя дыялектызмы складаюць агульнанародныя сло­вы, якія ў выніку свядомага ўжывання іх у гаворках прыкметна адрозніваюцца ад аналагічных слоў беларус­кай літаратурнай мовы: біць — малаціць; боровый — лясны; віць — месці (пра завіруху); кідацца — пераўтварацца; лопнуць— махнуць (крылом); мяныўць— мучыць, цягаць; наковаць — навастрыць; прагнаць — перагнаць; публікацыя — ліст, спаляваць — застрэліць; товарыства — чарада; чоўнок—човен; чыніць — начыняць.
У казачным эпасе нярэдка сустракаюцца словы, для якіх адсутнічаюць аднаслоўныя адпаведнікі ў беларускай літаратурнай мове, дзе яны раўназначны словаспалучэнням або апісальным зваротам: двойка — два разы, зглошыцса — унесці прапанову, імпер’ял — залатая моне­та (дзесяць рублёў серабром), лошак — гадавалае жарабя, полкватэркі—конаўка (паўчвэрць літра), укленчьщь — пастаяць на коленях.
У творах казачнага зместу захавалася нямала слоў, якім у нашай літаратурнай мове адпавядаюць лексічныя паралелі іншай каранёвай структуры: адселене — водшыб, ворухаты — паваротлівы, кавеня — палка, кеп — ду­рачь, кічка — дубец, коча — экіпаж, кукаўка — зязюля, латун — абадранец, палаш — шабля, порухаты — парши­вы, прасечка — палонка, сцягнуць — сцебануць, трактоваць — частаваць, учоўкаць — з’есці, хаба — завіруха, замець.
Фальклорная лексіка адрозніваецца ад нарматыўнай лексікі спецыфічнай словаўтваральнай сістэмай. Часта словы аднаго і таго ж семантычнага раду ўтвараюцца пры дапамозе розных суфіксаў (бегнуць — бегчы, жарніца — жароўня, жэноцкі — жаночы, кукаць — кукаваць, лясовы — лясны, паплынуць— паплысці); прэфіксаў (запомогчы — дапамагчы, зачаць — пачаць, зблудзіць — заблудзіць, згадываць — адгадваць, одкрасці — украсці, одратоваць — выратаваць, ослухаць — падслухаць, позьміраць — паміраць, поўставаць — уставаць, прыраіць — параіць, уткаць — выткаць).
Некаторыя назоўнікі ў прастамоўі і літаратурным ужытку часам не супадаюць у формах граматычнага ро­ду (пасага — пасаг, патопа — патоп) або маюць розныя зыходныя формы (клеця — клець).
Нягледзячы на тое, што прастамоўная лексіка беларускага народа фарміравалася ў розныя часы на роз­ных асновах, яе развіццё адбывалася паводле ўласных словаўтваральных сродкаў з характэрнымі для яе мя-