Беларускі казачны эпас
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 207с.
Мінск 1976
сцовымі асаблівасцямі ў кожным канкрэтным выпадку. Аднак кантакты беларускага народа з суседнімі славянскімі і неславянскімі народам! не маглі не прывесці да пэўных запазычанняў і захавання ў мясцовых гаворках лексікі іншамоўнага паходжання.
Характэрна, што ў агульнаіі лексічнан сістэме беларускіх народных казак запазычаныя словы займаюць нязначнае месца. Многія з іх ужо даўно не ўспрымаюцца як іншамоўныя, бо адлюстроўваюць у сваім саставе спецыфічна беларускія фанетычныя і марфалагічныя асаблівасці. Нераўнамернасць лексічных запазычанняў уяўляе сабой неаднастайны малюнак, таму ўстанавіць з гэтага пункту погляду пэўныя адносіны вельмі складана. Можна толькі канстатаваць, што найбольш прыкметны струмень у запазычанай лексіцы складаюць паланізмы тыпу бардзо — вельмі; вроціць— вярнуцца; вшэлякі — усякі, усялякі; ніц — нічога; пацер — малітва; пекны — прыгожы; перэжэгнацса — перахрысціцца; прэндко — хутка; рок — год; страна — бок; ценжа — цяжарнасць; цурка — дачка.
Важна пры гэтым мець на ўвазе, што некаторыя паланізмы працярпелі на беларускай глебе не толькі ўнутрыструктурныя, але і семантычныя змены. Напрыклад, слова польскай мовы rodzony успрымаецца ў народных казках у форме рожоный — родны, а паланізм страцене абазначае паняцце страта. У польскай мове гэта слова ўжываецца ў значэнні пакаранне смерцю.
Тэксты казак, запісаныя польскай графікай, друкуюцца ў кнізе сродкамі беларускай графічнай сістэмы з захаваннем усіх моўных асаблівасцей арыгінала, у тым ліку націску і знакаў прыпынку. Выбухны гук г перадаецца праз дыграф г’. Толькі абзацы пры простай мове вызначаны і пунктуацыйна аформлены паводле сучаснага беларускага правапісу. Падрадковыя каментарыі з польскай мовы перакладзены на беларускую. Загалоўкі казак належаць складальніку.
Для палягчэпня самастойнай работы чытачоў „ад тэкстам кніга забяспечана слоўнікам мясцовых слоў і словаўтваральных тыпаў, нехарактэрных для сучаснай беларускай літаратурнай мовы, або слоў, якія адрозніваюцца ад нарматыўнай лексікі сваім значэннем або адценнямі значэнняў.
Знаёмства з беларускім казачным эпасам паказвае, што ён з’яўляецца важная крыніцай вывучэння не толькі вуснай народнай творчасці, яе вытокаў і традыцый, мінулага нашага народа, яго побыту, культуры, свядомай барацьбы сялянства за сваё вызваленне ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту, але і дае нагляднае ўяўленне аб тым, як развівалася гутарковае слова ў яго разнастайных формаі словаўтваральных варыянтах. Пры гэтым заўважаецца, што адной з істотных асаблівасцей мовы беларускага дарэвалюцыйнага фальклору было падпарадкаванне яго ўнармаванай гукавой, граматычнай і лексічнай сістэме, якая дае магчымасць даволі выразна характарызаваць моўнае развіццё на Беларусі ў XIX ст. не толькі за кошт уласных сродкаў, але сувязі і ўзаемадзеяння з іншымі ўсходнеславянскімі і некаторымі заходнеславянскімі мовамі. Усё тэта азначае, што фальклорныя традыцыі ў дарэвалюцыйнай Беларусі былі даволі ўстойлівымі і дасягнулі высокага май-
стэрства.
У. В. Лнічэнка
Беларускія казкі запісах Эмы Дмухоўскай
Бсларускія казкі займаюць пачэспае месца ў казачным эпасе ўсходнеславянскіх народаў. Яны характарызуюцца разнастайнасцю сюжэтных тыпаў, мастацкай дасканаласцю лепшых узораў. Гэтыя якасці беларускіх казак былі заўважаны даследчыкамі вуснай народнай творчасці яшчэ ў дарэвалюцыйны час. У даследаванні «Русская народная сказка» (1914) С. В. Саўчанка пісаў, што «па жывасці і прыгажосці апавядання беларускія казкі не маюць сабе роўных. Нават лепшыя казкі Анчукова і Сакаловых уступаюць ім у гэтых адносінах, хаця псраўзыходзяць у строгасці эпічнай канструкцыі»
Сучасны савецкі даследчык М. У. Новікаў у нацвярджэнне думкі аб сюжэтнай разнастайнасці ўсходнеславянскіх чарадзейна-фантастычных казак налічвае 144 сюжэтныя тыпы ў рускім рэпертуары, 187 —ва ўкраінскім і 230 — у беларускім 2.
1 Савченко С. В. Русская народная сказка. История собирания н изучения. Киев, с. 245—246.
2 Новиков Н. В. Образы восточнославянской волшебной сказки. Л., 1974, с. 23.
Інтэнсіўны запіс беларускіх казак пачаўся ў XIX стагоддзі, асабліва ў другой палавіне стагоддзя. Найбольшы ўклад у іх збіранне ўнеслі П. Шэйн, Е. Раманаў, У. Дабравольскі, М. Федароўскі, А. Сержпутоўскі. Апублікаваныя зборнікі гэтых фалькларыстаў раскрылі велізарнае багацце казачнага эпасу беларусаў. Але апублікавана толькі частка твораў, якія бытавалі ў народзе ў той час. Сведчаннем гэтаму з’яўляюцца шматлікія рукапісныя зборы, якія захоўваюцца ў розных архівах і сховішчах Савецкага Саюза і іншых краін. Зборнік Эмы Дмухоўскай, які захоўваецца ў бібліятэцы Польскай Акадэміі навук у Кракаве, вылучаецца з іншых збораў. Нягледзячы на тое, што амаль усе сюжэты казак зборніка вядомы па ранейшых запісах іншых фалькларыстаў, змешчаныя тут тэксты ўяўляюць сабой цікавыя варыянты беларускіх казак. Яны даюць магчымасць устанавіць сюжэтна-казачны рэпертуар беларускай вёскі другой палавіны XIX стагоддзя, даследаваць светапогляд і настроі сялян, а таксама сацыяльныя адносіны ў дарэвалюцыйнай Расіі. Таму зборнік мае навуковую каштоўнасць.
Жанравы склад сабраных Э. Дмухоўскай тэкстаў казак характарызуецца разнастайнасцю груп. Пераважаюць у зборніку чарадзейныя казкі (іх 45, 7 казак пра жывёл, 11 сацыяльна-бытавых, адзін анекдот і адна кумулятыўная казка). Вялікая розніца ў колькасці чарадзейных і сацыяльна-бытавых казак тлумачыцца перш за ўсё не тым, што чарадзейных казак было больш у рэпертуары казачнікаў, а большая увагай да іх фалькларыстаў таго часу, якія лічылі чарадзейныя казкі самым! старажытнымі і самымі каштоўнымі. Але каштоўнасць чарадзейнай казкі вызначаецца галоўным чынам адлюстраваннем у ёй ідэалаў народа. Героі чарадзейных казак — мужныя і смелыя людзі, якія змагаюцца са злымі цёмнымі сіламі за праўду і справядлівасць.
Як і казкі іншых народаў, беларускія казкі цесна звя-
заны з рэчаіснасцю і адлюстроўваюць сацыяльныя супярэчнасці, імкненні і мары працоўных. У іх ярка адлюстраваны пратэст супраць сацыялыіай няроўнасці, выкрываецца несправядлівы цар, жорсткі пан, крывадушны поп (або ксёндз), скупы багач і г. д.
Народный казкі — мастацкія творы, у якіх сацыяльныя адносіны, надзеі і спадзяванні працоўных адлюстроўваюцца ў мастацкай форме, у сістэме казачных вобразаў. Персанажы казак выяўляюць свае рысы і якасці часцей за ўсё ў дынаміцы дзеянняў, характар якіх пераважна фантастычпы, незвычайны. Фантастыка кожнай жанравай разнавіднасці мае сваю спецыфіку.
У некаторых іншых чарадзейных казках зборніка сцвярджаюцца высакародныя ідэалы працоўных: асуджаецца скупасць багацеяў (казкі «Скупасць не радасць», «Пан», «Мужык»), ухваляецца каханне, незалежнае ад сацыяльнага становішча («Любоў да смерці»), выказваецца пратэст супраць жорсткай эксплуатацыі («Народ і паны»). Аднак у гэтых казках адбілася і гістарычна абумоўленая абмежаванасць светапогляду сялян таго часу: яны не ведалі правільнага шляху барацьбы з прыгнятальнікамі, многія з іх верылі ў бога і спадзяваліся на яго справядлівасць. У выніку гэтага ў радзе казак бог карае багацеяў, спачувае і дапамагае беднякам («Скупасць не радасць», «Мужык»).
Абмежаванасць светапогляду сялян выяўляецца таксама ў казках, галоўнымі персанажамі якіх выступаюць каралі, цар.
Дэспатычныя манархі нярэдка паказваюцца дабрадзеямі працоўных, караюць крыўдзіцеляў, абдорваюць бедных. Але бытавалі і такія казкі, у якіх цар маляваўся негатыўна. У казцы пра цара і Хвядона—храбрага салдата, змешчанай у зборніку Дмухоўскай, цар завіслівы і вераломны. Спадабалася яму жонка Хвядона, і ён загадвае паслаць салдата ў такое небяспечнае месца, адкуль бы ён не вярнуўся. Аднак Хвядон з дапамогай
жонкі выконвае ўсе загады цара. Тым не менш цар забірае жонку салдата ў палац. Войска, якое выскаквае з дзівоснай скрынкі Хвядона, перамагае царскую армію. Салдат перамог цара! «Да як Хвядон у цара служыў, так цяпер цар у Хвядона служыць»,— гэтымі словамі заканчваецца казка. Падобнае шчаслівае завяршэнне канфлікту — важнейшая асаблівасць народных казак.
У многіх казках гучыць заклік да змагання з ворагамі без піякай літасці. У казцы пра Апдрушку герой перамагае дванаццаць шматгаловых змеяў, але пашкадаваў апошняга змея і пакінуў цэлай адну галаву. Праз тэту мяккасць характару ён і гіне. Выратоўвае яго верная сяброўка, якая ажыўляе Андрушку жывучай вадой. Асобныя эпізоды гэтай казкі арыгінальныя, раней яны ў беларускіх казках не сустракаліся. Заканчваецца казка таксама шчасліва: злыя антычалавечыя сілы І здрада караюцца. Але дасягае гэтай перамогі герой не сам, як і ў папярэдпяй казцы, а дзякуючы цудоўнай памочніцы, якая валодае звышнатуральнай сілай. Жанчыны-памочніцы ў многіх казках выконваюць за герояў самыя цяжкія заданпі, выратоўваюць іх ад гібелі. Вобразы гэтых жанчын надзяляюцца не толькі фізічнай сілай і прыгажосцю, але і маральнай чысцінёй, самаахвярнай адданасцю каханаму, працавітасцю.
Герой шэрага казак — дурань. Яго лічаць няздолыіым да сур’ёзных і важных спраў. Але гэта не так. У казцы са зборніка Дмухоўскай ён здолеў набыць лятучы карабель, ляціць у ім і па шляху бярэ з сабой цудоўных памочнікаў — скарахода, трапнага стралка, які за тысячу вёрст забівае звера, чалавека, здольнага пачуць, што адбываецца на тым свеце, «апівалу», «аб’ядалу» і інш. 3 дапамогай цудоўных памочнікаў ён пераадольвае ўсе самыя цяжкія выпрабаванні караля і жэніцца на яго дачцы. Такім чынам, дурань толькі знешне здаецца неразумным, на самай справе ён разумнейшы за іншых людзей і таму легка перамагае ўсе перашкоды на сваім
шляху. Л браты, якія раней пацяшаліся з яго, самі застаюцца ў дурнях.
Паводле асобных казак, чалавек правяраецца ў працы, якая з’яўляецца асноўным крытэрыем ацэнкі чалавека. Прыгожая дзяўчына выбрала сабе мужа не з асяроддзя багата апранутых гультаёў, а працавітага селяніна, хоць і быў ён у латанай вопратцы. У выпрабаванні здольнасці да працы ён зрабіў усё, што было сказана, хутчэй за іншых прэтэндэптаў па шлюб. Чалавек прыгожы ў працы — такі вывад можна зрабіць з казкі «Беднасць не загана».
На змест многіх чарадзейных казак зборніка аказала ўплыў вера нашых продкаў у магчымасць чалавека ператварьщца ў звяроў, птушак. Таму персанажамі такіх казак з’яўляюцца ваўкалакі, а таксама людзі, ператвораныя ў мядзведзяў і іншых звяроў.