Беларускі казачны эпас
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 207с.
Мінск 1976
У народных творах шырока асвятляюцца складаныя праблемы сямейнага жыцця дакастрычніцкага часу.
Нянавісцю да злой мачахі і сімпатыяй да сціплай і высакароднай падчарыцы прасякнуты казкі, прысвечаныя паказу іх узаемаадносін. Народ заўсёды спачувае бедным і бяспраўным і пратэстуе супраць дэспатызму, свавольства і здзекаў з абяздоленых людзей.
Філасофскі роздум пакладзены ў аснову казак пра Шчасце і Долю («Бяда», «Купец», «Шчасце і доля»), Ва ўмовах жорсткай эксплуатацыі сяляне ў гэтых казнах выступалі своеасаблівымі фаталістамі, на іх думку толькі Шчасце, у спалучэнні з добрай Доляй, можа забяспечыць удачу ў жыцці і ніякія асабістыя намаганні чалавека не могуць змяніць яго лёс. Але такіх казак нямнога. У большасці народных твораў чалавек дасягае поспехаў толькі ў барацьбе. Гэтыя творы прасякнуты жыццесцвярджальным аптымізмам, верай у перамогу Праўды над Крыўдай.
Дыдактычную функцыю выконвала казка «Залатая рыбка». У ёй высмейваліся непамерныя прэтэнзіі праг-
ных да багацця і ўлады людзеіі. Бязмежная прагнасць караецца: жадаючы быць вышэй царыцы і рыбкі, бабуля застаецца без нічога — з адным разбітым карытам.
Не многа месца адводзіцца ў зборніку казкам пра жывёл, але і сярод іх ёсць творы, сюжэты якіх невядомы або мала вядомы ў беларускім фальклоры (як зайчик і вожык бегалі навыперадкі; састарэлыя конь, кот і сабака сталі музыкантам! і выгналі ў лесе разбойнікаў з хаты; вайна лісіцы з ваўком). У гэтых казках слабый звяры лёгка перамагаюць моцных: лісіца ашуквае ваўка або мядзведзя, вожык — зайца, кот перамагае не толькі лісу, але і забівае дачок ведзьмы. У своеасаблівых канфліктах паміж персанажамі-жывёламі яскрава праглядваюцца сацыяльныя канфлікты, ў грамадстве.
На форму і змест фантастычнай выдумкі казак пра жывёл у старажытныя часы ўплывалі антрапамарфічныя і анімістычныя ўяўленні людзей, а таксама татэмістычныя вераванні. Аднак сувязь гэтых казак са старажытнымі рэлігійнымі вераванпямі і міфалогіяй у час запісу твораў збснрніка ўжо страцілася. Галоўныя функцыі казак пра жывёл у XIX стагоддзі — дыдактычная і эстэтычпа-пацешлівая. Асабліва выразна выяўляецца адсутнасць сувязі з рознымі рэлігійнымі вераваннямі ў казках, якія ўслаўляюць розум чалавека («Чалавек, лісіца і мядзведзь», «Чалавек, воўк і лось»), Персанаж адной з гэтых казак воўк папярэджвае сваіх лясных сяброў мядзведзя і лася, што чалавек, якога яны хацелі забіць, сваім розумам усіх «перавядзе». Так адбылося і на самай справе, сцвярджаецца ў казцы. У пазнейшы перыяд бытавання жывёльнага эпасу ў значнай меры змяніліся і жанравыя прыкметы: частка казак пра жывёл па форме і зместу нагадвае анекдоты або байкі («Чалавек, лісіца і мядзведзь», «Заяц і вожык»), некаторыя ж з іх прыблізіліся да этыялагічных легенд і чарадзейных казак. I ўсё ж большасць казак пра жывёл характары-
зусцца эстэтычпай цэласнасщо, шырокай сэпсавай асацыятыўнасцю, якая праяўляецца ў мудрым іншасказальным змесце.
Змешчаныя ў зборніку бытавыя казкі вызначаюцца гумарыстычна-сатырычнай накіраванасцю. Увогуле бытавыя казкі ў параўнанні з чарадзейнымі больш ярка і праўдзіва адлюстроўваюць сацыяльныя адносіны, класавую барацьбу ў дарэвалюцыйнай Расіі. Але ў зборніку Э. Дмухоўскай іх змешчапа мала. Адлюстраванне сацыялыіага жыцця абмяжоўваецца ў іх раскрыццём толькі бытавых узаемаадносіп. Разам з тым і ў бытавых канфліктах пярэдка выяўляецца класавая непрымірымасць. У апошняй казцы зборніка, напрыклад, даюцца тыпы амаральных прыгнятальнікаў сялян: пана, аканома, камісара і цівуна, з якіх хітра кпіць жонка стражніка. Пана яна ставіць голага на куце пад выглядам скульптуры святога. У камічным выглядзе паказваюцца таксама распусныя аканом, камісар і цівун: «голыя, босыя» яны ўцякаюць ад стражніка, каб ён іх не пастраляў.
Як і ў чарадзейных казках, галоўным персанажам у некаторых бытавых казках з’яўляецца дурань. Але яго вобраз у гэтых казках карэнным чынам адрозніваецца: ён выступав ў ролі хітрага жартаўніка, які, трапіўшы ў мяшок, крычыць, што яго гвалтоўна вязуць на пасаду караля, вызваляецца і топіць сваіх прагных праціўнікаў («Чалавек з розумам»); ён аказваецца больш здольны, чым разумный браты, на працы ў купца («Дурань выйшаў у людзі»); дурань перахітрае багатага гаспадара, які адрэзаў насы яго братам, узбагачаецца за яго кошт і адрэзвае яму самому нос («Сквапны гаспадар»). Разам з тым у асобных бытавых казках ён сапраўдны дурань (напрыклад, замазвае маслам паколатую зямлю, абварвае дзяцей, кладзе іх на воз, прыціскае рублём і вязе на вяселле да бацькоў —• «Мужыцкая шчодрасць і хітрасць»).
Асноўная функцыя бытавых казак пра дурня — пацешлівая. Дасягаецца гэта галоўным чынам праз камізм дзеянняў персанажаў. Камічнае ў народных казках найбольш шырока праяўляецца ў форме гумару і сатыры. Беларускі народ і ў дарэвалюцыйны час любіў жарты, смех, які быў для яго своеасаблівым выражэннем аптымістычнага настрою, веры ў лепшае будучае. «У сяброўскай і таварыскай гутарцы, забыўшы вечна існаваўшае сваё гора,— пісаў М. Я. Нікіфароўскі,— беларускі селянін любіць паслухаць ды і сам расказаць што-небудзь такое, ад чаго, па прастадушнаму дапаўненню селяніна, можна «жывот падарваць». Такія апавяданні, за выключэнпем цынічпых, цікавыя і выражаюць часта глыбокую думку» 3.
Селянін у казны часам трапна выкарыстоўвае самалюбства і тупасць багацеяў, прыкідваецца прасцяком, дурнем, хаця на саман справе ён хітрэйшы за сваіх праціўнікаў. Камічнае ў гэтых творах праяўляецца ў неадпаведнасці знешняга выгляду ўнутранай сутнасці вобраза.
З’яўляючыся культурнай спадчынай мінулага, казка і сёння захапляе нас мастацкасцю сваіх вобразаў, невычэрпным багаццем выдумкі, смеласцю фантазіі, цікавасцю зместу, мудрай павучальнасцю. Гэтыя якасці характэрны і для многіх казак, сабраных Э. Дмухоўскай.
А. С. Фядосік
3 Шейн П. В. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края, т. 2. Спб, 1893, с. 470.
Як Іванка ашука/ ведзьму
Павет Мазырскі, з-пад Турава
»ыў сабе дзед І баба. Не было ў іх дзецёй. Дак я на кажэ:
— Дзёдухно мой, сокбліку, пайдзі ты ў лес, вырубай там целёшку!
Так он пашбў, дай прынёс — а ана жэ вложыла ў колыску і колышэ:
— А, а, а, целёшыку! Навару табё кулёшыку.
Ужэ стаяць нубжкі, ужэ рўчкі, і ўсё ўжэ. Но, так ужэ он вырос, і прбсіць у бацькі:
— Бацюхно ты мой, пайдзі ў лес, вырубай дзерэвінку, чоўнбчэк зрабі', так я поёду рыбку ловіць, а мама мне абёд прынесё.
Поёхаў он рыбку ловіць, а мамка абёд прынесла.
— Іванко, Іванко, сыночку, ці по мору ёдзеш, ці рыбку лбвіш, бліжэй чоўнбчку к берэжэчку!
А вёдзьма тбе почўла. Он абёд зьеў, рыбку аддаў і зноў поёхаў. Дай вёдзьма ідзё:
— Іванко, Іванко, сыночку, чы по мору ёдзен, чы рыбку лбвіш, бліжэй чоўнбчку к берэжэчку!
Дай он кажэ:
— Ці то мая мамка клічэ, ці то вёдзьма погана? Далей чоўнбчку од берэжэчку!
Так вёдзьма ковалёў позвала.
— Ковалі, ковалі, накўйце мне язык як у Іванковой маці.
Наковалі ей язык, і ана прыхбдзіць зноў.
— Іванко, Іванко, сыночку, ці по мору ёдзеш, ці рыбку лбвіш, блі'жэй чоўнбчку к берэжэчку!
Ашукаўса он і вёдзьма схваціла его, дай панесла до сваёй хаты. Прынесла до варбт і клічэ на дочку:
— Дорота, Дорота, адчыні варбта. Веду я табё Іванка. Гледзі ты, пакўль я ідў гбсьці прыведў, штобты Іванка посекла, порубала і зварыла.
Пашла вёдзьма по гбсьці, а Дорота печку напаліла І кажэ:
■— Іванко, бўдом граць у пёчку; ты сядзь на лопаце.
А он то боком, то скоком, то так і гавбрыць ей:
— Ой, я не ўмёю. Вазьмі ты, Дорота, покажы.
Сёла ана на лопату, да он её ў пёчку спёк, зварыў, порубаў, да сам на явор ізлёз. Ведзё ўжэ вёдзьма гбсьці.
— Дорота, Дорота, адчыні варбта! Гбсьці веду! Ой, шэльма пашла на гуляне.
Вашлі ж аны ў хату, дай подьёлі Дорбцінага мяса. Вёдзьма легла под явором І кажэ:
— Покочўсе, поволюсе, Іванкого мяса наёўшысе.
Дай Іванко з явора атвечае:
— Покбцішсе, повалішсе, Дорбцінаго мяса наёўшысе.
Спойшала ана ў гору.
— Ковалі, ковалі, скўйце мне секёрэчку, бўду явор рубаць.
Ковалі секёрэчку скўлі, стала ана явор рубаць Аж лецёлі гўскі. Да Іванко клічэ:
— Гўскі, лебёдкі, скіньце мне по пёрьечку, то я з вамі полечў.
Скінўлі аны емў і полецёў. Прылецёў к атцў, к матцэ, і сеў з гўскамі под клёткою. Аж там сўчка була:
— Гаў, гаў, бабко, Іванко за клёткою гўскі пасё.
Так дзед кажэ:
— Бабо, пайдзі, обач свагб Іванка.
А ана кажэ:
— Уй, дзёдухно мой, сокбліку, нема ўж Іванка на сьвёце.
Так дзед сам пашбў, аж Іванко седзі'ць за клёткою. Есьць, піць гўском далі, а Іванка до хаты взялі.
Скупасцъ не радасцъ
Павет Мазырскі, вёска Камаровічы
ол'сь булб ў аднагб господара вельмі багатб добра, жыта і ўсегб. К немў жэ хаЖжЭ Д3*Ў МФ Б°ЖЬІй просіць его хлеба, а он вельмі быў скупый, не даў нікомў ані г’арца. I пагнілб его дабрб — семнацаць бочэк жыта согнілб. Взяў он, до рэкі завёз і патопіў, а шчэ людзям не даў. Тым часам, так даў Господ, што попрыкбрчывало ногі і праву руку. Прыходзіць до его Господ:
— А што ж, ці будзеш даваць чэрні хлеб? Калі будзеш даваць чэрні хлеб, то я табё адпушчў, а не будзеш даваць, будзеш топіць, то я цебё самого ўтоплю.
А он не познаў, што Господ. Прыходзіць другій раз і кажэ:
— А што ж, ці будзеш даваць чэрні хлеб?
А он шчэ не познаў. Прыходзіць трэцій раз і кажэ:
— А што ж, ці будзеш даваць чэрні хлеб?
Тым часам, он познаў і прызнаўса емў:
— Дзёдухно, да я не познаў, што Господ.
I кажэ:
— Больш не дам як тры бочкі на чэрню.
А Господ ему атвеціў:
— Гледзі, покайса, і больш свагб добра не тот.
Дак он патом взяў дай роздаў двесьце коп на людзі. Тогды ему Господ поміловаў і рукі поотпускалі і ногі. Да он сказаў так:
— Што цепёр Господ мне адпусьціў, дак погэтому буду друп'м даваць.
Былінка і верабей
Павет Мазырскі. Агульнавядомая *
ыў варабёй на былінцэ.
— Былінка, былінка, поколышы менё! А былінка кажэ:
— Не хочу.
— Пастой жэ ты, былінка, найду я на цебё козы. Козы, козы, пайдзіце былінку грысьщ, менё былінка не калышэ.
А козы кажуць:
— Не хочэм.
* Гэта байка была найчасцей апавядана дзецям при ўкалыхванні.
— Пастойце ж вы, козы, пайдў я на вас воўка. Воук, воук, ідзі козы душыць. Козы не ідўць былінку грысьці, былінка менё не калышэ.