Беларускі казачны эпас

Беларускі казачны эпас

Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 207с.
Мінск 1976
42.38 МБ
— Ну, як удалосе? Набраў вады?
— Але, — кажэ, — набраў.
— Но, то дай жэ ты мне ету воду, а я табё дам другой.
Взяла ету ваду, дай дала другой. Андрушка взяў і паехаў до дому. Яктолькі прыехаў, пашоў прос­то до маткі і даў ей ету воду. Ана трошкі выпіла і зноў стогне. Андрушка побыў трошкі і паехаў у лес. Да як толькі паехаў, матка зараз пашла ізноў до Змея.
— А што,— змей путае,— прывёз?
— Прывёз.
— Ну,—гаворыць,— цепёр мыпропалі. Невёдаюўжэ, што нам рабіць із тваім сыном. Он хіба і з тагб света прыедзе.
Думаў ён, думаў, што рабіць і што почынаць— наконёц гаворыць:
— Маю шчэ аднў загадку — калі ён і тою ізробіць, то ўжэ не,ведаю, што мы зрабім. Есь за Сінявскою гору Огнянна гора, і там есь адна баба, катора за сто вёрст агнём смаліць. Ты ему скажы, штобы ён там паехаў, і ўбіў тую бабу, дай достаў із её сэрцэ і прывёз табё. Калі ён уж туды паедзе, то назад не вёрнецса.
Пашла ета матка до дому і зноў захварэла.Прыехаў Андрушко з лесу і зараз пашбў до маткі. Аж тут матка лежыць. Што ўж ему рабіць? Стаў он путацьса ў маткі:
— Можэ вам дохтора прывезьщ?
— Ой, не, мой сынок, не паможэ дохтор. Да калі ты менё так жалуеш, то людзе мне раілі, што есь за Сінявскою горою Огнянна гора, а там есь баба — да штоб ту бабу ўбіць і сэрцэ достаць, дай зварыць мне его, то можэ я бы ачунела.
— То я паеду і прывезў.
Андрушко не доўго чэкаючы оседлаў свагб ко­ня і пусьціўсе з Богом. Ехаў да ехаў — не так скоро рабілось, як скоро гаварыцьса — прыехаў зноў на тое место, дзе конь спотыкнуўса. Ажно вуходзіць тая красавіца.
— Здарбў, Андрушко!
— Здарова, дзевіца, мая міла сестрыца.
— Но, куды ж ты едзеш?
Ен стаў ёй разказываць так і так.
— Но, што ж ты дўмаеш? Як тое достаиеш?
— А Бог его вёдае! Можэ як достану.
— Да можна достаць, але вельмі цяжко. Да я табё пораджу, не едзь туды, бо твая матка саўсім здарова. Лепш ты вернісе назад.
— Не,— кажэ,— не вернусе — што будзе, то будзе — а так! поеду.
— Но, калі так хочэш ехаць, то на табё ету хустку і етый вострый меч. Дай Бог табё помоч.
Андрушко подзяковаў і паехаў. Доўго ён ехаў, можэ дзень, а можэ і два, наконёц прыехаў ён до тое горы. Так булб горачо, што волосы гарэлі на галавё, але што тут рабіць — ехаць трэба. Дай вздумаў на сваю хустку, достаў ё — ужэ трохі поздоровёў. Як махнўў тры разы і поціснўў свагб богатырскаго коня, так конь пусьціўсе з копыта на крутую гору. А тая баба седзела на самой горэ. Да як угледзела Андрушка, закрычала:
— Андрушко, Андрушко!
А ён просто на ею едзе, дай выхваціў свой войстрый меч і зрубіў бабе голову з плеч. Да разрубіў её на две палавіны і достаў із её сэрцэ, завінуў в хустку і полецёў назад до дому. Прыехаў на тое место, аж вуходзіць красавіца.
— Здарбў, Андрушко.
— Здарова, дзевіца, мая міла сестрыца.
— Як жэ табё повелосе?
— А ніштб,— кажэ,— зачэм езьдзіў, то і везу.
— Ну, то добрэ. Хадзі ў маю хату — порозмоўляем.
Пашбў ён з ёй — зараз дала ему піць іесьці. Ён сеў, подьёў, напіўсе, подзяковаў, дай кажэ:
— Трэба мне ехаць до дому.
А ана кажэ:
— Будзь осторожны, бо пропадзёш.
— Да я не боюсе.
— Але оддай мне тое сэрцэ, а я табё дам другое.
Взяла ана тое сэрцэ і дала ему другое, і шчэ сказала ему аднб слово:
— Андрушко, ці хочэш быць маім другом? То будзем жыць на сьвеце — а так ты пропадзёш.
Ён з радосьці ўпаў на калены і стаў рукі ей цаловаць. Ана его подняла і ў ліцб поцэловала і верным дружком назвала. Дай паехаў ён до дому. Як толькі доехаў до стайні, так зараз коня кінуў, а сам пашбў до маткі і зараз зварыў тое сэрцэ, і ей даў. Ана зьела І гаворыць:
— О, цепёр якбы трохі поздоровела.
— Но, то дзякуй Богу, хоця лекарство найшбў.
Назаутра Андрушко забераецса ехаць ў лес, а матцэ гаворыць, штобы нідзё не выхбдзіла, бо зноў захварэе.
— Да не! Дзе ж я лайду! Я рада, што хоця трохі поздоровела. Цепёр буду седзёць у хаце.
Паехаў ён сабе ў лес. А баба не доўго чэкаючы забраласе і нашла до Змея на пораду. Прыходзіць — аж Змей такій весолый! Дожыдае бабу. Як толькі баба ў хату, закрычаў:
— А што, паехаў?
— Паехаў, дай прыехаў назад.
— А тое прывёз?
— Але, —кажэ,— прывёз.
Так Змей почўў, так і голову спусьціў, стаў думаць і думаць, што рабіць з етым чэлавеком. Наконёц ён гаворыць:
— Ідзі ты до дому і нагрэй баню, а як ён прыдзё, то попрасі его з сабою до банк Як ён там скіне свой поясок, то я зараз его схвачу — дай убьём его самі, бо так его ніхтб не ўбьё.
Пашла ана до дому. Прыходзіць з лесу Андруш­ко, дай ана кажэ:
— От, мой сыночэк, од тагб лекарства то я трохі поздоровела, але ешчэ, мой сынок, пайдзём у баню, посьле такой хваробы, то трэба выпарыцьса добрэ.
— А добрэ, мамо,— кажэ,—пойдзем — ужэ і я даўнб не парыўсе.
Нагрэлі аны баню і пашлі. Андрушко раздзеўсе, і зняў свагб пояска і зложыў з адзенем разэм, дай пашбў мыцьса. А Змей не доўго чэкаючы подкраўсе, да за поясок і в ногі. Дай мат­ка ему выбегла навстрэчу, і кажэ:
— А што, наш поясок.
— А наш,—кажэ.
— Да што нам цепёр рабщь?
— От,—кажэ,—• як умыецса, то ему ўжэ будзе слабо. То ты скажы, штоб улёз дожэлёзнаго куба пополаскацьсе, а як толькі ўлезе, ты зараз опускай веко і хватай на зашчэпку. То мы его там і ўтопім.
Вернўласе матка ў лазню, аж он кажэ:
— Да што мне якось недобрэ.
— Да ўлезь,— ана кажэ,— мой сынок, до тагб куба, да полошчысе, можэ поздаравееш.
Андрушко послухаў маткі, да як толькі ўлёз до тагб куба, то матка опусьціла веко. А тут і Змей подскочыў. Так Андрушка бачыць, што погано з ім будзе, так взмогсе, да проломаў веко і хочэ вўскочыць, да Змей его по голове! Так ён упаў і заснўў у том кубе. Аны тады із радосьці обнялісе і началі цаловацьса. А патбм сталі думаць, што рабіць.
— А што,— кажэ Змей,— закбпываць его не будом, да посадзім его на коня, да нехай несё куды хочэ і куды знае.
Вынялі его з куба і посадзіліна коня, да оду­мал ice, што его конь усё знае.
— Трэба коню очы повыпекаць.
Взялі, дай выпеклі коню очы горачым жэлезом, дай пусьцілі ў Божый свет. А самі поехалі до веньца, і сталі жыць да пожываць, да сваёй не-
сподзеваной сьмерці дожыдаць. Да Андрушкін конь пашбў блудзіць по цёмным лесу, да по чис­том полі, да по шырокім балотам, дай по несх бдзеным лугам. Блудзіў ён, блудзіў, да стаў нюхаць, дай шукаць дарогі, а наконец ізнюхаў ён сваю дарогу і пашбў помаленьку. Не так то скоро рабілось, як скоро гавбрыцьса. Наконец, прыходзіць етый конь до тагб места, дзе он спотыкнуўсе. Ажно выскочила ета красавіца — а як побачыла мёртваго Андрушка, так обомлела. А патом дошла до памяці, взяла Андрушка, зия­ла з коня, дай достала сваю воду жывушчу і выцерла его. Так ён протворыў очы і гаворыць:
— Ах, як я доўго спаў!
— Да ты ўжэ быў заснуўшы на вечнэ часы. Калі б не твой конь, да не я, ты бы і навекі не встаў.
Дай Андрушко прыдумаў сабе, штоз німсталосе — огледзеўсе на коня — аж его конь сьлепый. Так ему ета красавіца поцерла очы жывучу вадою, і ён стаў такім, як быў. Дай Андруш­ко ўсё ей разказаў, як булб, а ана гаворыць:
— А я ж табё казала: будзь асторожны. А ты думаў, што матка твая прыяцелка, ажно ана твая ізгўбніца. А цепёр ана ўж замужэм за тым Змеем.
Дай ён доўго седзёў, дай думаў: што тут рабіць? А патом надумаўсе не подароваць ётаго ні матцэ, ні Змею.
— Поеду, дай познімаю ім головы абоім — а свагб не дарую.
— Послухай,— кажэ тая дзевіца,— я табё дам добрую раду. Я цебё зраблю птіцой — і ты леці просто до іх дому І сядзь на самом верее тагб дзёрава, што стаіць ле ганку, да спевай разным! голбсамі. Як яны почуюць, то захочуць цебё
поймаць, і Змей зараз полезе на ето дзёрэво, то ты его там зараз і ўбьёш. А патом як і матку ўбьеш, то вазьмі её і зараз на агню спаль — і попел раздўй. А як не спаліш, то погано будзе.
Да ён говорыць:
— Да што я зраблю, калі ў менё нема ўжэ такой сілы, як даўней була.
А она кажэ:
— Не бойсе — е ў менё шчэ тое сэрцэ, што ты прывёз — дам табё зьесьць.
Зьеў ён тое сэрцэ, да зараз прыбыло ему сілы в два разы болей, як уперво було. А ана взя­ла шклянку вады і обліла его — і он зрабіўсе варабьём, дай полецёў просто туды. Прылецёў ён туды, сеў на версё сосны і стаў спеваць раз­ным! голбсамі. А матка якраз седзела под тым дзерэвом со сваім мужэм. Почулі аны етый голос і вельмі ім сподобаўсе. Дай ана кажэ:
— Як бы нам поймаць тагб варабейка, штобы нам спеваў у хаце. То було бы добрэ і вэсоло було бы нам.
— То я,— кажэ,— полезу і его злоўлю.
Дай полёз на дзёрэво. А ў тую мінуту Андруш­ко зрабіўсе чэлавеком, дай кажэ:
— Здарбў, бацейко, даўнб мы ўж не відзелісе.
I як сьвіснўў его сваім богатырскім кулаком, то Змей упаў на землю, і пакўль долецёў до землі, ужэ помёр. А матка як побачыла.як лецщь ей муж, то і она обомлела. Дай Андрушка гаворыць:
— Здаррва, матко, даўнб ўжэ мы не відзелісе,
I недоўго чэкаючы зняў ей голову з плеч. I зараз поховаў, да на огню не спаліў. Вороціўсе ён назад до сваей дзёўкі, да ана его разпрашывае, што? Як? Да ён разказуе, што побіў абое, да толькі косьці маткі не спаліў, да так закопаў.
— Но, то і будзе беда. Бо твая матка мела ў ёту ноч сына родзіць, то он всё будзе нам шкодзіць. Трэба ізнбў клопотацьса об етом сыне. Ідзі заутра доведацьса, што там есь?
Назаўтра дзень паехаў ён туды, одкопаў гроб. Ажно праўда — седзіць маладый Змей, да ў его двадцаць галбў. Як толькі побачыў Андрушку, зараз закрычаў:
— Здарбў, Андрушко!
— Здарбў, маладый Змей.
— Да ці будзем біцьса, ці міріцьса?
— Пайдбм мы на Бог’брнейскую гору, да там мы з таббй погуляем і адзін другому подзякуем.
Пашлі аны на Бог’брнейскую гору, да той Змей взяў Андрушку, дай ударыў об землю, так Андрушка по колена ў землю влецёў. То Змей стаў і гледзіць. Андрушко оддохнўў і вылез із землі, да як взяў Змея і ўдарыў об землю, так он влецёў до палавіны. А цепёр подскбчыла его красавіца і познімала емў ўсё головы до аднбй. А самі тогды сталі жыць, да пожываць, да добра нажываць — ізрабілі веселье, і я там быў, мёд, вінб піў, по барадзё цеклб і ў рот не попало. I конец цалэй гісторіі.
Пан
Павет Рэчыцкі, вёска Юравічы

ЫЎ ca^ адз*н панВельмі багатый он быў, чКм да вельмі скупый, да перэд смерцю ніЖЖкамў не хацёў даць сваіх грошы, да так Ф^сабё выдумаў: зэбраў сваё імперкялы і помешаў з маслэм і напотыкаў два гарцы ім-