• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі казачны эпас

    Беларускі казачны эпас


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 207с.
    Мінск 1976
    42.38 МБ
    — Ну, седай со мной.
    Ну, добрэ — сеў і полецелі. Лецяць дай ле­цяць — ажно бачуць: чэлавёк цэліцьса стрэляць, а нідзё нічого не відно. Задзержылі аны корабля І путаюць:
    — Куды ты цэлішсе, калі нічого не відно?
    — Бо я,— кажэ,— за тысячу вёрст забіваю звера.
    — Ну, седай з намі.
    Добрэ — сеў і полецел і. Лецяць дай ле­цяць— ажно бачуць: лежыць чэлавёк на дарозе, прыложыўшы до землі ўхо. Задзержылі аны ко­рабля і путаюць:
    — Чэгб ты лежыш на землі?
    — Я,— кажэ, — слўхаю, што на тым сьвеце рббіцьса.
    — Но, седай з намі.
    Добрэ — сеў і полецелі ўжэ у чэтырбх. Ле­цяць дай лецяць — ажно бачуць: чэлавёк ідзё і несё мех хлеба. Задзержылі аны кораблй і путаюць:
    — Куды ты ідзёш?
    — А ідў,— кажэ,— в село на абёд хлеба добываць.
    — А ето што ў цебё в мехў?
    — То,— кажэ,— хлеб.
    — Хіба ж табё тагб мало?
    — Да мне тагб хлеба толькі як на адзін раз укусіць.
    — Ну, седай з намі.
    Добрэ — сеў і полецелі. Лецяць дай лецяць— бачуць: ходзіць чэлавёк коло озера. Задзержылі аны корабля, дай путаюць:
    — Чэгб ты тут ходзіш?
    — А я,— кажэ,— ходжў, воды шукаю.
    — А нашто табе вода?
    — Піць хочу.
    — А ето ж озеро маеш.
    — Тагб озера толькі мне на адзін раз будзе.
    — Ну, седай з намі.
    Добрэ — сеў і полецелі ўжэ вшэсьцеро. Ле­цяць дай лецяць — ажно бачуць: ідзё чэлавёк у село і несё куль саломы. Задзержылі аны карабёль, дай путаюць:
    — А куды ты ідзёш?
    — У село,— кажэ,— ідў.
    — Да ці ў селе нема саломы, што несёш?
    — Е салома ў селе, да не такая. Та салома, як ё разкідаць, то зробіцьса зараз марбз велікій.
    — Ну, седай з намі.
    Добрэ — сеў і полецелі. Лецяць дай лецяць. Бачуць: ідзё чэлавёк у лес і несё вязку дроў. Задзержылі карабёль, дай путаюць:
    — Куды ты ідзёш?
    — У лес,— кажэ,— ідў.
    — Да ці ў лесе дроў нема, што несёш?
    — Да такі'х дроў нема. Тые, як іх разкідаць, то зараз стане вуйско.
    — Ну, седай з намі.
    Добрэ — сеў, дай полецелі ўжэ ўдзевяцеро. Лецяць аны просто ў каралёвый дворэц. Ажно карбль быу пры обедзе. Як толькі слугі побачылі, што леціць карабёль, так зараз доложылі паро­лю, а ён послаў побачыць, хто там едзе. Аж там едуць усё простые мужыкі. Як гэто каролю ска­зал!, он вельмі ўдзівіўсе — хто таку штуку зрабіў? Так послаў шчэ побачыць, хто там господарэм на тым кораблю? Аж той господар шчэ горшый од усіх. Дай скончыў карбль першую по­траву і выйшбў побачыць на ганок. Так дурный подышбў, поклоніўсе і кажэ: . — Здарбў, вашэ велікое государство.
    — А што ты хочэш?
    — А што? Да карбль казаў ізробіць летўчаго корабля, так я і зрабіў і прыехаў до королй.
    — Ну, добрэ, да шчэ гэто не канёц. Пакўль я скончу абедаць, ты мне прынесі вады жывучэй і зрастушчэй — тагды ты будзеш маім зяцем. А калі не прынесеш, то мой меч, а твая голова з плеч.
    Дурный пашбў у свой карабёль і гаворыць:
    — Кароль казаў, штоб пакўль он абёдае, була прынесена вода жывушча І зрастушча.
    Да той чэлавёк, што скакаў на аднбй нозе, адвязаў сваю ногу од уха, да як скочыў, той пропаў. Нема! Аж тут карбль абёд кончыў, а воды нема. Так той, што слухаў лежачы, упаў ухом до землі і почўў, што он спіць под мліном за сто вёрст. Дак той, што стрэляў, ухваціў сваё ружьё — як стрэліў,так просто ў той млін. Той схваціўсе — як скочыў, так одразу ў дварэц каралёвый. Кароль вылазіць з-за столу, ажно подаюць ему воду.
    — Ну,—кажэ,— нема што! Зрабіў ты ўсё. Трэба вас цепёр угосьціць.
    Дак он казаў зарэзаць сорок пар волбў і дзвесьце пудов хлеба і сто бочэк віна — на тых вось­меро.
    — Ну,— кажэ,— я вам даю ўгошчэнье — а калі вы тагб ўсегб не поеце, то мой меч, а вашэ головы з плеч.
    Да етой, што нёс хлеб, і той, што коло озера хадзіў, як сталі есьць, так ўсё зьелі чысто, і шчэ ім мало булб. Бачыць карбль, што нема што рабщь. Так казаў напаліць лазьню так сільно, штобы можна булб іздалека іспекцісе. Да кажэ карбль на дурного:
    — От бачыш, сегодня ідзі ў лазьню, дай выпарысе добрэ.
    Добрэ. Пашбў дурный у лазьню, да взяў куль саломы з сабою. Як толькі прышбў, так зараз аднў жменю кінуў ле лазьні — так невёдомо, дзе той агбнь і подзеўсе. А як выйшбў у лазьню, так стало так, як трэба. Выпарыўсе он добрэ І адзеваецса. А карбль сабё думаў: цепёр будзе ему канёц, а мне астанецса карабёль. Адчыняе он дзьверы — ажно бачыць, што лазьня халодна,
    а он адзеваецса. Да як той дурный вышбўз лазьні, так казаў разкідаць по полі тые дровы. Як толькі розкідалі, стало зараз вуйско. Кароль бачыць, што беда. Так зараз прысылае ему адзене свае і просіць его до двора. Дурный вложыў адзе­не і поехаў. Як толькі прыехаў, так карбль его обняў, поцаловаў і сваім зяцем назваў, дай казаў, штобы веселье готовалі, а его повёў до сваей дочкі. А патбм зрабілі веселье, і я там быў, мёд-вінб піў, по барадзё цеклб, а ў г’енбе не было.
    Мужик
    Павет Рэчыцкі, вёска Юравічы
    8ыў сабё адзін багаты мужык. Такій он быў багаты, што і летом, і зімою гумнб поўно хлеба ў его. А вельмі быў скупый і нікамў ані кавалка хлеба не даў. Да як жыто вымолоціў, так зсыпаў у яму — а калі тое жыто ўжэ подгніло, тады хлеб пёк — дай чэгб сам не зьеў, то ў полі выкінуў, а нікомў не даў. Раз до тагб господара заходзіць дзед, і прбсіцьса на ноч. Дай он гаворыць:
    — Калі мне заўтра две копе жыта вымалоціш, то можэш перэночэваць:
    — Добрэ,— дзед кажэ,— толькі штобы ты та­ды не прыходзіў у гумнб.
    Ну, добрэ. Улёз той у хату, ажно аны вечэраюць — да его не просяць. Сеў ён у кўточку і гледзіць. Да як кбньчылі самі вечэраць, то што не доелі дзеці, то ему подалі. Ну, ніштб! Подзякаваў і за ето і лёг спаць. Назаўтра дзень, гаворыць дзед:
    — Хадзём у гумно, то я табё вымолочу за ночлег.
    Пашлі аны ў гумно, той господар одлічыў емў две копё жыта, он замкнуўсе і молоціць. Да той цекавый быў ходя побачыць, што дзед робіць. Да стаў і церэз дзірку подгледае. А дзед взяў дай запаліў жыто на току, а сам ходзіць наоколо да подворбчывае его І кажэ сам сабё:
    — Гоц, гоц, гоц!
    Дай вымолоціў тое жыто так добра, што жыто особно, і салома особно, і мякіна особно. Дай шчэ за ночлег подзяковаў і пашбў. А той госпо­дар як побачыў, што дзед так молоціў, так выйшбў на вўліцу, і гаворыць до свагб побрацімца:
    — От, як я ўмею малоціць!
    — А як жэ ты, — кажэ,— умееш?
    — Гэй, калі б ты бачыў! Не поверыш, як я скажу. От, хадзім у гумно, то я табё покажў.
    Пашлі аны ў гумно, наскідалі жыта на ток, запалілі і сталі гаворыць, як той дзед:
    — Гоц, гоц, гоц!
    А агбнь стаў разгарывацьса і зрабілосе горачо ў гумне, то аны вышлі на двуор, да ўсё кажуць:
    — Гоц, гоц, гоц!
    Ужэ стала крыша загарывацьса, а аны не стараюцса, штоб потушыць, а шчэ подворбчываюць. Да ўсё гумно загарэло. Так аны бачуць, што погано — началі тушыць і крычаць — ажно І хлёў заняўсе. Так і кілька домов і хлевоў спалілосе. Тады аны позналі, што гэто не дзед быў, а сам Господ. Дак тамў господару асталосе толькі то жыто, што булб ў ямах, і саўсім збеднёў. Якнапеклі хлеба зтагбжыта, он взяў хлеб кроіць і гаворыць до сваіх дзецёй:
    — Ежце, маё дзеткі, хлеб потрошку, бо цепёр вельмі дарогій.
    Дай хлеб выпаў із рук, а нож ему ў жывбт, і кішкі выпалі на стол. Дай дзеці асталісе сіротамі.
    Казак
    Павет Рэчыцкі, веска Юравічы
    #ыў сабё ў аднагб пана козак. Тагб козака посылалі то з пісьмамі, то з грошыма. Ехаў он раз з пісьмбм, аж тут ужэ позно зрабілосе, ноч запала. Дўмае он: штобы мне як до села доехаць! Да дзе на ноч попрбсіцьса. Да прыежае он у аднб село, да ўсюды агні потушоны. Спяць ужэ. Толькі ў аднбй хатцэ, бачыць — агбнь гарыць. Ну, добрэ. Заежае он до тое хаткі, да конь его захрапёў. Да што рабіць. Трэба куды заехаць на ноч. Злез он з коня, прывязаў у плоці, да входзіць до хаты. Входзіць он, ажно лежыць мёртвы чэлавёк. Он перэкрэсьціўсе, аж той мёртвёц устаё і берэ его за руку і гаворыць:
    — Стой, чэгб ты ўцекаеш? Неможна менё ад­нагб аставіць, вернісе назад, не бойсе.
    Козак спужаўсе, але што рабіць — ідзё за ім до хаты. А той мёртвёц достаў із печы мясо печбное І хлеба прынёс, дай поставіў на столё і просіць вечэраць. Козаку не хбчэцса есьці, да што рабіць — нема рады. Повечэралі разэм, да той мёртвёц кажэ:
    — А можэ ты піва выпьеш?
    — Ой, нашто нам,— кажэ,— тое піво! Мы сабё трохі поговорым, да больш нічого не трэба.
    — Не, такі, пойдзем по піво.
    Да берэ ведро і кажэ:
    — Хадзім.
    А козаку не хбчэцса тагб піва, а боіцса тагб мертвеца. Пашлі аны на вўліцу, да до адной ха­ты подошлі под акнб, аж тут он упаў. Козак его подняў, і пашлі под другую хату — да і там он упаў. Дай пашлі под трэцю хату — да І там он упаў. Дай прышлі под чэцьвёрту хату, І он полез в акнб. А патом улёз назад, дай несё пбўнае ведро крові, дай гаворыць:
    — О, цепёр будзе ў нас што піць.
    Пашлі аны до хаты. Да козак кажэ:
    — Трэба мне побачыць магб коня — ці не ўцёк.
    — Да куды ж он пойдзе атсюль!
    Да як подошлі до коня, то он начаў рвацьсе да бунтбвацьсе, а той мёртвёц кажэ:
    — Але ж ты поганаго маеш коня.
    — Да не поганый — толькі пужлівый вельмі,— ён кажэ.
    Да той мёртвёц хочэ іці до хаты піво піць, а козак осягаецса, дўмае: можэ пеўні засьпеваюць. Да нема рады — пашлі ў хату, да той взяў кружку, наліў тэтой крові, выпіў — а патом ему наліў і дае ему. А он взяў і поставіў на стол, дай кажэ:
    — Я патом выпью.
    А сам шукае якогось разгавора, пакўль пеўні не засьпеваюць. Дай кажэ:
    — Почэмў вы ўпалі перэд первым акнбм?
    — Ато,—кажэтой,—потамў, штоўтагбгосподара чорный кот е — то мне там неможнахадзіць.
    — А под другім акнбм чэгб вы ўпалі?
    — А ў тагб господара чорный пес е — то мне неможна хадзіць.
    — А под трэцім?
    — А ў таго господара чорны вол е — то мне такжэ неможна хадзіць.
    — А ў чэцьвёртэ чэмў полезлі?
    — Бо там нема нічого чбрнаго — то мне хадзіць можна.
    — Так скажыце вы мне, якого то вынабралі піва?
    — Да гэто піво з чэлавечэй крові.
    — Да як жэ вы его моглі набраць?
    — Як жэ! Дай аны ўсё спалі, так я прышбў і повысмбктываў з іх кроў.
    — Тож аны цепёр нежывые.
    — Але,—кажэ,— нежывые.
    — Да як жэ іх можна оджывіць?
    — А так іх можна оджывіць — у мене ў клеці е закбпаных две бутэлькі — адна чырвона, а другая белая. Так тые бутэлькі достань і з чырвоной помазаць мушчыну, а з белой жэншчыну, то аны повставаюць.
    Да ізнбў он сабе тагб піва наліў і козаку так­жэ наліў — дай козак гаворыць:
    — Нехай пастоіць, пайдў я свагб коня побачу.