Беларускі казачны эпас

Беларускі казачны эпас

Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 207с.
Мінск 1976
42.38 МБ
— Е, Хвэдоне, не зрывай мне голову, а занесі мне ў сваю ізбу, посадзі на акнё, дай гледзі — як я буду дрэмаць, так ты ўдары мне наодлів.
Заташчыў он ё у сваю ізбу, пасадзіў на акнё, седзіць. Дай задрэмала — ударыў ё — зрабіласе красна панна. Да вельмі ж ему сподобаласе. Кончае он службу ў тагб цара — можна ўж іці до дому. Да ажэніўсе он з ею, до сваёй хаты завёў, І жывўць. Яна кажэ:
— Постарайсе мне грошы.
Чэлавёк бедны, не булб ў его. Так пашбў он у роту сваю, просіць товарышы, у тагб взяў, у та-
гб — і собраў сто рублёў. Прыносіць і ёй аддаё. Дай ана кажэ:
— Мне грошы не трэба, а ідзі купі шоўку за ўсё сто рублёў.
Пашбў, купіў шоўку за сто рублёў.
Ана як стала плесьці, так наплела і наткала такой ручнік, а на ім усе ўрбчышча, сколькі морбў і рэк і гбродоў — усё, што есь, як на плане показала. Дай кажэ:
— Несі ў город, продай.
Панёс дай вывесіў. Бедный не прыдзё тарговаць, а прыходзіць хто з грошыма. Прыходзяць купцы, двесьце, трыста рублёў даюць, да і пяцьсбт даюць ужэ. Едзе на коню царскі ад’ютант, відзіць громаду — што аны таргуюць? От, той царскі ад’ютант путае:
— Што вы тут таргўеце?
— Добру штуку таргуем, да не можэм купіць.
Ад’ютант подъежае, побачыў; да выймае дзьве тысячы рублёў. Хвэдону даё да кажэ:
•— Гэто мой ручнік.
Павёз он той ручнік к цару. Да цар кажэ:
— Дам я чтыры тысячы, штобы мне такой сплела.
А он, той ад’ютант, кажэ:
— Я ведаю, дзе тая хата, дзе аны жывўць, пайдў і скажў.
Паехаў к Хвэдону — просіць жонкі его, што­бы шчэ такой ручнік сплела. Да ана вельмі красіва була і сподобаласе емў. Забыўсе, праседзёў он там, забаўляўсе аж двое суток. Патом ідзё он до цара, а цар насварыўсе на его, што так доўго гуляў. Да той ад’ютант разказаў так і так. Цару захацёласе самому побачыць. Паехаў до Хвэдона, да як ана выйшла, як он ё побачыў, то
само стало цару. Страшэнно ему сподобаласе. Прыежае он до дому, да зове ад’ютанта:
— Ну, — кажэ,— бач! Штоб ты Хвэдону та­кую службу выдумаў, штоб он пашбў і пропаў. Твая голова ў том як его ўбіць, так, штобы ему трапілосе.
Той ад’ютант дўмае, дўмае — да нічого не можэ выдумаць. Паехаў он на глухою вўліцу, што мало хто ходзіць — аж ідзё стара баба ведзьма.
— Здарбў быў, чарскі шлуга. Да што вам трэба?
— Ах, матушка, бабушка, выдумай такому то солдату такую службу, штобы пашбў дай прапаў.
Да ета баба кажэ:
— Эх, чэмў? Ето можно выдумаць, як собачэ муху поймаць. Нехай цар солдату так скажэ: не в нашэм царстве, не в нашэм государстве, не ў том, дзе мы жывём, на таком то моры, на такой то выспе есь звер вродзе лося, адна серсьціна золота, а друга срыбна. Штобы вдзень достаў.
Ад’ютант бабе подзяковаў дай сказаў цару так і так. Цар Хвэдона зазывае:
— Ну, вёдаеш што, Хвэдон, служыў ты мне ў роце — да шчэ мне послужы. Не в нашэм цар­стве, не в нашэм государстве, не ў том, дзе мы жывём, на таком то моры, на такой то выспе, есь звер вродзе лося, адна серсьціна золота, а друга срыбна. Штоб ты мне вдзень достаў. А не, то мой меч, а твая голова з плеч.
Солдат не можэ адказаць. Прыходзіць до дому і плачэ. Жонка путае:
— Чэгб ты плачэш?
•— Да як жэ мне не плакаці. Цар мне таку а таку службу даў — прыдзецса прбпасьці.
Дай ана кажэ:
— То шчэ не служба! Ідзі, Богу молісе і спаць ложысе.
Он пашбў, помоліўсе І спаць положыўсе. Дай ана вышла на ганок — свіснула — прылецело к ёй двох маладцбў. Ана гаворыць:
— Не в нашэм царстве, не в нашэм государст­ве, не ў том, дзе мы жывём, на таком то моры, на такой то выспе, есь звер вродзе лося, адна серсьціна золота, а друга срыбна. Достаўце мне его.
Аны полецелі, зараз, за ноч досталі звера. Похажае по Хвэдоному дворцу. Он встаў, залашчыў его цару. Цар казаў за дзень, а он за поўдня явіўсе. Напаў цар на ад’ютанта:
— Ты не добрэ выдумаў. Выдумай ізнбў таку штуку, штобы он пашбў дай пропаў.
Паехаў ізнбў ад’ютант шукаць бабу. Натрапіў на ё:
— Ах, матушка-бабушка, не добрэ выдўмала! Хвэдон ужэ звера прыташчыў. Выдумай ізнбў таку штуку, штобы ён пашбў дай прапаў.
— Ну, добрэ. Нехай цар скажэ Хвэдону: штоб он ішбў туды, неведомо куды, і взяў то, неведомо што. Атсюды он не вёрнецса.
Ад’ютант бабе подзйковаў, да сказаў цару так І так. Цар Хвэдона позваў І кажэ:
— Ну, добрэ, ты мне лося прыташчыў — да цепёр я табё дам другую службу. Ідзі ты туды, невёдомо куды, і достань то, невёдомо што. А не, то мой меч, а твая голова з плеч.
Прыходзіць Хвэдон до дому і плачэ. Жонка путае:
— Чэгб ты плачэш?
—• Як жэ мне не плакаці, калі цар казаў, штоб я ішбў туды, невёдомо куды, і взяў то, невёдомо што.
— Отето, —кажэ,—служба! Не ведаю, як будзе. Ну, да ідзі к цару і скажи, штоб даў табё гро­ши — дарога веліка, неможна бэз грошы.
Пашбў Хвэдон к цару і кажэ:
— Найясьнейшы цару, мне трэба грошы на ету дарогу.
Назначыў цар кучу золота.
— Берн всю.
Набраў он сколькі мог і пашбў ізнбў до дому.
Да жонка кажэ:
— Цепёр богу мол ice i спаць ложнее.
Он помоліўсе І лёг спаць. Цепёр жа ана вы­шла на ганок, свіснула, прылецело двох маладцбў.
— Не відалі вы тагб, неведомо што?
— Не,— кажуць, — не відалі.
Назаўтра он встал, дала ана ему клўбочэк Hiток і ручнік.
— Кочэні клўбочэк — дзе будзе іці, там і ты ідзі.
Наклала ему есьці, усё — он пашбў. Покоціўсе клўбочэк — он за ім ідзё. Да тым часэм, цар як его адправіў, так ё забраў до себё, хочэ з ею жэніцса. А ана тамў не рада. Зрабіласе погана, брыдка, паскудна. Цар журыцеа, што і добрый солдат пропаў, і жонка его до людзі неподобна. Да он, Хвэдон, пашбў за клубочком. Не так скоро іці, як гаворыць. Ідзё дай ідзё. Наконёц тагб, бачыць — стаіць хатка. Покоціўсе клўбочэк в ізбу. Пашбў он усьлед за ім. У етой хатцэ жила старушка і дзьве дочкі красавіны. Путаюць его:
— Куды ты ідзёш?
— Ідў,— кажэ,— у веліку дарогу, заморыўсе вельмі — накорміце менё, дай спаць положыце.
Анн его напоілі, накармілі і спаць положылі. Назаўтра встае он, тые панны вады поднесьлі
емў ўмыцьса, дакщь емў ручнік. Он гаворыць: — Я свой маю.
Выймае свой ручнік, што жонка ему дала — дай аны позналі, адабралі і панесьлі к матцэ. Выходзіць тая матка:
— Здарбў, зяць мой!
Да ана була матка его жонкі, а ето сестрь'і её. Путаюцса:
— Куды ты, зяціку, ідзёш?
Да он ёй усё разказаў так і так. Ана кажэ:
— Не вёдаю — побачым.
Взяла ана воушэбную кнігу, стала чытаці. Выйшла на ганок, свіснула — прылецело чэтырбх маладцбў. Гаворыць:
— Не відалі вы тагб, неведомо што?
— Не,— кажуць,— не відалі.
— От,— кажэ, — прыдзецса зяцю прбпасьці. Так берыце вы мне і магб зяця і несіце по возду­ху на Кіян-морэ, да трымайце ўсоко на воздуху.
Взялі аны ё і тагб Хвэдона, дай панесьлі по воздуху. Трымаюць. Ана як свіснула, так ўсё, што есь на сьвеце — рыба, вужы, пташка, гадосьць усяка — плывё, і бежыць, і леціць до іх. Ана гаворыць:
— Ці не відалі вы тагб, неведомо што?
Все ў адзі'н голос адказалі:
— Не, не відалі.
— Ну да, прыдзецса зяцю маймў прбпасьці.
Ажбсь жаба старуха, што не здолела разэм явіцса, на остатку прыплывае. Клічэ:
— Ква, ква, я вёдаю.
— Ну, добрэ. А ты его заведзёш?
— Заведу.
— Ну, добрэ.
Набрал! аны ў дзбанбк вады, всадзілі жабу, он взяў дзбанбк, покоціў клўбочэк і пашбў. Ідзё
он ідзё, да жабу несё ў дзбане, да клўбочэк кбціцса. Наконёц тагб прыходзіць он до рэкі', да тая рэка ўся агнём гарыць. Клўбочэк скоціўсе до рэкі — нема! Згарэў. Жаба кажэ:
— Выймі менё з ётого дзбана і садзісе на менё.
Но, як жэ сесьці на ту жабу! За што трымацьса?
— Е,— кажэ,— гбрбочэк у менё — трымайсе за его.
Як взяла дуцьса, дўласе, дўласе, да надўласе як бальшушча скірта сена. Хвэдон сеў, ухапіўсе за гбрбочэк і мбліцьса Богу, як тут не ўпасьць. Жаба прыгнула і рэку перэпрыгнула.
— Ну, гаворыць, ідзі. Тут будзе сцёжэчка — ідзі' пакўль ана кбньчыцса. Там будзе стаяць дзёрэво, под ім нора. Ты туды лезь — там сховайсе. Будзеш відзець, што там робяць, і ты так зробіш.
Пашбў он сцежкой — стаіць дзёрэво, под дзёрэвом нора. Полёз он туды. Цёмно ў землі, нічого не бачыць. Да стащь там шахфа. Залёз он за ту шахфу, сховаўсе. Ажно прыходзяць два слёпые. Гавораць:
— Шмат Розум, сьветлб!
Стало сьветлб. А тут пакое пёкные, веліке — от як у пана Вітоля. Аны кажуць:
— Шмат Розум, есьці і піць!
Стаў стол засланый, а на ім есьць і піць, усегб. Слёпые понаедалісе, понапівалісе.
— Шмат Розум, уберай!
Всё забраў, стало цёмно. Слёпые пашлі сабё. Дак Хвэдон стоячы за шахфой думае:
— Трэба мне попрббоваць.
Да стаў командоваць:
— Шмат Розум, сьветлб!
Да стало сьветлб.
— Шмат Розум, піць і есьці!
Да стаў стол засланый, а на ім піць і есьці.
— Шмат Розум, музыка!
Да начало грань — і скрыпкі, і бубен. Дзівіцса он.
— Шмат Розум, седай со мной, еж!
Хвэдон сам есь і піё, відзіць, што на столе прыбераецса, а нікого не бачыць. Наёлісе, напілісе.
— Шмат Розум, уберай!
Усё забраў, стало цёмно.
— Шмат Розум, пойдзеш со мною?
Он его не бачыць, толькі чуе. Гаворыць он:
— Як жэ мне з таббй не іці? Я гэтым слепым пядзесят гадбў служу, а ні разу не казалі есьHi — а ты первый раз прышбў і ўжэ есьці даў..
Вылезьлі аны з норы і пашлі. Хвэдон ідзё — не бачыць нікого, а чуе. Прыходзіць до рэкі. Жаба жджэ его на бёрэгу. Сеў на жабу, перэпрыгнула ана рэкў. Путае его:
— Ну, што, ці достаў?
— Достаў, да невёдомо што — ідзё со мной.
— Добрэ, ты ж ідзі за ім. Уж я табё непотрэбна.
Подзяковаў он жабе, дай пашбў. Ідзё он, ідзё — захацёлосе есьці.
— Шмат Розум, ці ты тут?
— А як жэ! Я ж ідў.
— Шмат Розум, піць і есьці!
Стаў стол засланый. Наеўсе, нап іўсе, дай кажэ:
— Ой, уморыўсе вельмі! Ногі боляць.
Он гаворыць:
— Да чэгб ж ты моўчаў. Даўно ў жонкі былі.
Як подхваціў Хвэдона, як понёс, то аж шапка ўпала. Дзьве тысячы вёрст лецелі. Да он кажэ:
— На моры есьць выспа — устроім там домб к—• будуць ехаць купцы. Як побачуць, якую ты добру
штуку маеш, захочуць поменяць. Аны такжэ добру штуку маюць — мене за іх штуку поменяй. Да не лякайсе — я буду твой. Дарма што заменіш.
— Ну, добрэ.
Прылецелі до тэтой выспы, пастрбілі сабе дварэц. Едуць купцы. Хвэдон іх просіць до себе— прыходзяць.
— Шмат Розум, піць і есьці!
Да стаў стол засланый, усё е, што захочуць.
— Шмат Розум, музыка!
Да музыка грае. Аны едуць, пыоць, гуляюць. Вельмі ім та штука сподобаласе.