• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі казачны эпас

    Беларускі казачны эпас


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 207с.
    Мінск 1976
    42.38 МБ
    Пожэнілісе аны, і даў Бог — ходзіць з дзіцятком. Трэба емў ехаць у дарогу. Казаў матцэ, штоб пілновала і штоб була сама за бабку. Не! Она поклікала ведзьму. Народзіўсе хло­пец — хату осьвеціло. Надто харошы! Прышла ведзьма, забрала дзіця і ў карабёц пусьціла на морэ. А сповіла кота і пры ёй положыла. Ана кажэ:
    — Ой, бабко, то не мае дзіцятко.
    А тая кажэ:
    — А дзе ж я его дзела!
    Прыежае ей чэлавёк, гледзіць. Стала ана плакаць велькемі сьлёзамі, што гэто не маё дзіця — баба недзе дзела, а мне кота сповіла.
    Позвалі ту бабу, на допрос бралі, ана кажэ: — То само.
    Поверыў он, кажэ:
    — Будзем другого чэкаць.
    Жывўць аны — заступіла ана ізнбў. Зноў трэ­ба ему ехаць — просіць маткі, штоб пілновала.
    Паехаў — даў Бог дочушку — на лбе месяц, на потыліцы зброчкі — нідзё такой пекней не найщ! Да ведзьма зноў прышла. Злавіла гадзіну, дай сповіла і пры ёй положила. А дочушку одкрала і на той жэ карабёц пусьціла. Прыежае он — гледзіць — рукі заламаў. Ана кажэ:
    — Я не тэту гадзіну родзіла, а такое пёкное дзіця!
    А тая ведзьма:
    — А дзё ж я его дзела!
    Но, нема рады. Жывўць аны, жывўць — да сем гуод прашлб. Пашлі аны на спацэр І купацьса ў тое морэ. Купаюцса аны, аж тут прыплыў той карабёц — як шклянка розбіўсе. Аны — тые дзеці — сталі перэд імі. Дай матка познала.
    — Ці не маё то дзеткі, што я вас родзіла?
    — Так, ты наша, а мы вашэ. Нас Господ так трымаў і пропітаў.
    Прышлі до дому, да найшлі ту бабу, і на жэлезну брону разсекалі. А аны жывўць, І прожываюць, і добра нажываюць.
    Конь, салака, кот і певень
    Павст Навагрудскі, вёска Сянежыцы
    Выў конь добрый — кормяць его оброком, мыюць, чысьцяць — да ехаць на ім доб­ра. А як постарэе, то пусьцяць его — не­хай неборак цягаецса. Таксамо і собачка. Маладый, а чувалы, так его гледзяць. Як поста­рэе, а глухый, так ему не даюць есьці, нехай пропадае. Так і коток — маладзенькі мышкі ловіць, то его кормяць і хваляць — а постарэе, вон выкідаюць. Сошлісе аны тры разэм.
    — Будом музыкантам! ўмесьце.
    Пашлі. У дварэ стаіць певень на паркане, крычыць: какарэку! Поздоровлялісе.
    — Чэгб ты крычыш?
    — Як жэ мне не крычаці, сегоня ў магб пана будуць госьці, мне хочуць зарэзаць.
    — Пайдбм разэм.
    Взялі аны певня. Ідўць дай ідўць — далёко в лесе агбнь гарыць. Стаіць хатка. Прыходзяць под акнб: разббйнікі понаварылі, понапекалі, а Божэ міленькі! Гуляюць, пыоць, в карты граюць. А аны под акнбм стоячы, дўмаюць:
    — Што б нам хоць раз што зьесьці!
    Кажэ конь на собаку:
    — Становісе на мене.
    А собака на кота:
    — Становісе на менё.
    А кот на певня:
    — Становісе на менё:
    Так аны становілісе, а конь топнуў копытом у акнб, а собачка забрэхала, а кот замяукаў, а пе­вень засьпеваў. Тые разббйнікі адзін на другого, повылетывалі з той хаты — страх! Побеглі по лесе. Да аны войпілі в хату понаедалісе — да конь лёг на дварэ под порогом, а собачка в сенях, а коток на печы, а певень на жэрдочцэ. Раздўмалісе тые разббйнікі там по лесе. Разбойнік самы найгоршый кажэ:
    — Пайдбм, погледзім, хто нас там розогнаў.
    Войшлі ў хату—ціхо. Ніхтб не чэпае. Як шаснўў запалку, так кот скочыў у очы, он соба­ку наступіў, собака за ногу ўкусіла, дай он на коня ўпаў, да конь копытом у плечы. А певень крычыць:
    — Какарэку! Берыце его, берыце!
    Прышбў он до сваіх товарышоў, кажэ:
    — Пайдбм мы ад той хаты: аднб очы подрало, другое ногі покусало, а трэце плечы побіло. Да чэцьвёртэ шчэ крычыць: берыце его, берыце!
    Заяц і вожык
    Павет Навагрудскі, вёска Сянежыцы
    айчык смеяўсе з ёжыка:
    Tvr/ — Куды ты ідзёш, крывые лапы твае!
    МЯк А он уж зазловаўсе:
    — Да мы пайдзём навўперадкі — ці ты мне прагоніш, ці я цебё?
    А зайчык кажэ:
    — Ну, добрэ.
    Да ежык кажэ:
    — Почэкай, я шчэ повечэраю.
    Прыходзіць до жонкі, кажэ:
    — Стой тут у етом месьце — а будзе зайчык леціць, ты кажы: уж я даўнб тут.
    Стаіць той ежык на том месьце, а ежыкова жонка далей. Ну, раз, два, тры! Положыў зайчык ушкі, пабёг. Ана стаіць, дай кажэ:
    — Я ўжэ даўнб тут.
    Вернуўсе назад.
    — Пайдзём шчэ раз.
    Раз, два, тры! Пабёг — туды стаіць ежык.
    — Уж я даўнб тут.
    Летаў зайчык, летаў, умарыўсе — з носа кроў покапала — і здох.
    Дочкі
    Павст Навагрудскі, вёска Сянежыцы
    ЫЎ дзед 3 бабою. Мелі аны по дочцэ. Бабіна дочка з дзёдовою глумілісе. Кажэ ЖЖ дзедбвая дочка:
    —Таточко, зрабі мне залатою прасніцу і залатое вараненб — пайдў я ўсьвет, шчасья бу­ду шукаці.
    Зрабіўонейзалатою прасьніцу і залатое вароценб, дай павёў у вётрыный млін, дзе злый дух ходзіць. Села ана, прадзе, плачэ. Прыходзіць поўноч — зашумело ў лесе, вылетае злый дух.
    — Дзеўка-дзевіца, падзі гуляць.
    — Як жэ я пайдў гуляць — нема чэрэвікоў.
    Палецёў по чэрэвікі.
    — Пойце, куркі, рано! Што мне стало! Чорны, ворухаты, як сьвіня порухата.
    Прынёс ей чэрэвікі.
    — Дзеўка-дзевіца, падзі гуляць.
    — Як жэ я пайдў гуляць — нема панчбх.
    Палецёў по панчохі.
    -— Пойце, куркі, рано! Што мне стало! Чорны, ворухаты, як сьвіня порухата.
    Прынёс ей панчохі.
    — Дзеўка-дзевіца, падзі гуляць.
    — Як жэ я пайдў гуляць — нема подвязок.
    Палецёў по подвязкі.
    — Пойце, куркі, рано! Што мне стало! Чорны, ворухаты, як сьвіня порухата.
    Прынёс подвязкі.
    — Дзеўка-дзевіца, падзі гуляць.
    — Як жэ я пайдў гуляць — нема ў менё кашулі.
    Палецёў по кашулю.
    — Пойце, куркі, рано! Што мне стало! Чорпы, ворухаты, як сьвіня порухата.
    Прынёс ей кашулю.
    — Дзеўка-дзевіца, падзі гуляць.
    — Як жэ я пайдў гуляць — нема ў менё спадніцы.
    Палецёў по спадніцу.
    — Пойце, куркі, рано! Што мне стало! Чорны, ворухаты, як сьвіня порухата.
    Прынёс ей спадніцу.
    — Дзеўка-дзевіца, падзі гуляць.
    — Як жэ я пайдў гуляць — нема ў менё горсэта.
    Палецёў по горсэт.
    — Пойце, куркі, рано! Што мне стало! Чорны, ворухаты, як сьвіня порухата.
    Прынёс горсэт.
    — Дзеўка-дзевіца, падзі гуляць.
    — Як жэ я пайдў гуляць — нема ў менё хфартуха.
    Палецёў по хфартўх.
    — Пойце, куркі, рано! Што мне стало! Чорны, ворухаты, як сьвіня порухата.
    Прынёс ей хфартўх.
    — Дзеўка-дзевіца, падзі гуляць.
    — Як жэ я пайдў гуляць — нема ў менё сер­мяг!.
    Палецёў по сермягу.
    — Пойце, куркі, рано! Што мне стало! Чорны, ворухаты, як сьвіня порухата.
    Прынёс ей сермягу.
    — Дзеўка-дзевіца, падзі гуляць.
    — Як жэ я пайдў гуляць — нема ў менё подушкі.
    Палецёў по подушку.
    — Пойце, куркі, рано! Што мне стало! Чорны, ворухаты, як сьвіня порухата.
    Прынёс ей подушку.
    — Дзеўка-дзевіца, падзі гуляць.
    — Як жэ я пайдў гуляць — нема ў менё пярыны.
    Палецёў по пярыну.
    — Пойце, куркі, рано! Што мне стало! Чорны, ворухаты, як сьвіня порухата.
    Прынёс пярыну.
    — Дзеўка-дзевіца, падзі гуляць.
    А піўн:
    — Какарэку!
    Дак он палецёў, пропаў. Ана побрала ўсё дабрб — сермягі, подушкі, пярыны, усё — прыносіць до дому. Бабіна дочка позавідовала. Кажэ до маткі:
    — Зрабі мне, мамочко, залатую прасьніцу і залатое варацено — пайдў і я ў той млін.
    Зрабіла ей маць залатую прасьніцу дай зала­тое варацено — пашла ў вётрынны млін, села І прадзе. Прыходзіць поўноч. Прылетае злый дух.
    — Дзеўка-дзевіца, падзі гуляць.
    — Як жэ я пайду гуляць — нема ў менё ні чэрэвікоў, ні панчбх, ні подвязок, ні кашулі, ні спадніцы, ні горсэта, ні хфартуха, ні сермягі, ні подушкі, ні перыны.
    Палецёў — да разэм усё прынёс. Дай взялісе аны гуляць. Гуляў, гуляў — вытрас усё кбстэчкі, толькі шкура асталасе. Да повесіў на сосне. Чэкала баба сваёй дочкі — да кажэ:
    — Падзі ты, дзеду, побач, дзе ана подзёласе.
    Шукаў он, шукаў. Бачыць — вісіць ана на сосне, коле вётрыннаго мліна. Баба погледзела — нема дочкі. Плачэ, рукі ломіць — нема маёй дбчушкі! А дзедова есь.
    Павст Навагрудскі, веска Сянежыцы
    ЫЎ са$е дзед 3 ^а^оюМелі аны по дочцэ.
    Бабіна дочка з дзедовою дочку вельмі глу-
    1	м*л*се’ Давай дзедбвая дочка прасіць:
    — Татушко, мой міленькі, вазьмі, зрабі мне праснічку залатою, дай верэценб, дай заведзі мне на граніцу, дай посадзі.
    Зрабіў он ей прасніцу і верэценб, дай завёў на граніцу. Села ана прасьці, да верэценб фуф, да палецело. Пабегла за ім — далеко, аж на той сьвет. Бежыць, бежыць — стаіць яблонька. Просіць тое дзеўкі:
    — Дзеўка-дзевіца, рўсая косіца, атрасі менё— сабё яблок возьмеш і мнё аставіш.
    Так і зрабіла. Страсла, сабё яблок взяла і там покінула. Бежыць, бежыць — стаіць гру­ша. Гаворыць:
    — Дзеўка-дзевіца, русая косіца, атрасі ме­нё — сабё груш возьмеш і мне аставіш.
    Так і зрабіла. Сабё груш взяла і тут покінула. Бежыць, бежыць — стаіць кароўка.
    — Дзеўка-дзевіца, подбй менё — сабё мо­лока возьмеш і мне аставіш.
    Так і зрабіла. Сабё взяла молочка і тут аставіла. Бежыць, бежыць —стаіць паршўк.
    — Дзеўка-дзевіца, заколі менё, асмалі ме­нё — сабё салца возьмеш і мне аставіш.
    Так і зрабіла. Бежыць, бежыць — стаіцьдзежка з розчыною.
    — Дзеўка-дзевіца, замесі менё, посадзі ў печку — сабё хлеба возьмеш і мне аставіш.
    Так і зрабіла. Бежь'щь, бежьщь — стаіць хат­ка на курачэй ножцэ. Вышла ведзьма. Дзеўка кажэ:
    — Похвалены Езус!
    — Навекі!
    — А дзе ты, дзеўка, ходзіш?
    — Хаджў службу доставь.
    — А ты ж у мене згбдзішсе?
    — Добрэ,— кажэ, — згожусе.
    — Так лезь у хату, кросна тчы. Всюды хадзі, толькі там не хадзі, дзе лычком завязано.
    А сама такі палецела. Ана, тая дзеўка, хадзіла, хадзіла — такі пашла туды — погледзела, развязала лычко. Бачыць: грошышмат! Набрала, набрала поўен мех — понесла. Прыбегае ведзь­ма — нема дзеўкі! Ухапіла тоўкач і побегла дзеўку ўняць. Стаіць дзежка з розчыною.
    — Дзежка, ці не бачыла дзеўку бегучы, грошы несучы?
    — Да не дагоніш, даўнб прабегла.
    Стаіць паршўк.
    — Паршўк, ці не бачыў дзеўку бегучы, грошы несучы?
    — Да не дагоніш — даўнб прабегла.
    Стаіць кароўка.
    — Кароўка, ці не бачыла дзеўку бегучы, грошы несучы?
    — Да не дагоніш, даўнб прабегла.
    Стаіць груша.
    — Груша, ці не бачыла дзеўку бегучы, грошы несучы?
    — Да не дагоніш, даўнб прабегла.
    Стаіць яблонь.
    — Яблонка, ці не бачыла дзеўку бегучы, гро­шы несучы?
    — Да недагоніш, даўнб прабегла.
    Так звінўласе ана з тэмі тоукачамі назад, да шкода ей грошы. Да тая дзеўка прибегла да сваей хаты, принесла грошы поуен мех — зрабіласе ба­тата. Так гэта бабіна дочка позавідовала. Кажэ:
    — Зрабі мне, мамочко, залатою прасніцу і залатое верэцено, да шоўкову кудзельку — заведзі мне туды, дзе тая була.
    Зрабілі ей прасніцу і верэцено, дай кудзёль далі — і завелі. Села ана, прадзе — да фуф! Палецело верэцено! Пабегла за ім — далеко, аж на той сьвет. Бежыць, бежыць — стаі'ць яблонь.