Беларускі казачны эпас
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 207с.
Мінск 1976
— Ідзі — всё будзе.
Прыходзіць — хата стаіць — баба ў пакоях.
Пожылі аны, дай баба кажэ:
— Не хочу быць мужычкой — хочу быць дворанкой, штоб мне был! палацы, коні, послугі.
Ідзё дзед на берэг. Вуходзіць рыбка.
— Чэгб ж ты, дзеду, хочэш?
— Мая старуха не хочэ быць мужычкой, а хочэ быць дворанкой, і штоб былі палацы, послуri, усё.
— Ідзі, всё будзе.
Прыходзіць — палац стаіць. Старуха ходзіць, убрана, хароша. Ну, добрэ. Да не схацела быць дворанкой — хочэ быць царыцой.
— Ідзі, попросі, штоб я была царыцой.
Ідзё дзед на берэг. Вуходзіць рыбка.
— Чэгб ж ты, дзеду, хочэш?
Да брыдко ему стало — кажэ:
— Мая старуха не хочэ быць дворанкой, а хочэ быць царыцой.
— Ідзі — будзе всё.
Прыходзіць ён — ужэ не пані, а царыца — дрожыць по палацах ходзячы. Да пожылі аны— дай кажэ:
— Ідзі к рыбцэ — кажы — я не хочу быць царыцой, а хочу быць морской рыбою.
Ідзё дзед на берэг. Вуходзіць рыбка:
— Чэгб ж ты, дзеду, хочэш?
— Мая старуха не хочэ быць царыцой, хочэ быць морской рыбою.
А рыбка хвостом сплеснула, нічого не сказаушы. Прыходзіць он — аж землянка стаіць як даўней, і старое карыто.
Ашуканцы
Павет Навагрудскі, вёска Сянежыцы
ыў адзін чэловек бедный, бёдненькій. Моху набраў мех поўный і дўмае:
— Продам замяш воуны, да мукі куплю.
А другій да быў, набраў попёлу замяш мукі. Кажэ:
— Продам, да воуны куплю.
Ідўць — той сабе на место, а той сабе. Т ой хочэ купіць мукі, а той хочэ купіць воуны. Са шлісе на дарозе.
— Што ты,— кажэ,— браце, несеш?
А ён кажэ:
— Я хочу воуну продаць, дай купіць мукі — дзеці прокарміць.
Друп'й кажэ:
— Я хочу мукі продаць, да воуны купіць мае дзеткі голые.
Дак ён кажэ:
— Браце, меняймо. Ты беры мой мех, а я твой.
Поменялісе на мехі — той думаў, што тагб ашукаў, а той, што тагб. Адбеглі —■ погледзелі.
— Ай, які ж ты хітрый! — той кажэ.
I другій:
— А які ж ты мудрый!
Усыпаў усё на землю. Ну, ідўць аны на место— і той ідзё, і той ідзё. Схбдзяцьса.
— Ты,— кажэ,— браце, хітрый.
— I ты, браце, мудрый.
Дак той кажэ:
— Я в ету ноч на варце. Украдзём умесьце.
— Да я собак боюсе.
— Мне сабакі знаюць — не будуць кусаць.
Ну, добрэ. Пашлі. Подкопалісе под той склад. Да той кажэ:
— Я стану наверсе — буду пільноваць — ты мешка вынос!.
Он улез, наклаў усегб добра ў мешкі. Кажэ:
— Цягній наверх.
Да той як выцягнуў, дак на плечы — пабёг. А он астаўсе. Да бег, бег за колькі вёрст. Ідўць аны на место — той сабе ідзё, а той сабе.
Сашлісе аны.
— Ты,—кажэ,— браце, тут?
— Алё — я тут.
— Мы дзёліцьса будом.
— Да не — цяпёр неможна. Будуць шукаць дзесятніка— зловілі бы. Прыдзі заутра вёчэром.
— Добрэ — прыду.
Прыходзіць назаутра. Аж той адзеўсе пекне — лёг на лаве, замяш неббшчыка. Дай жонка галосіць, на голову рукі.
— А мой Бог! А мой міленькі! Учора хадзіў, з людзьмі гаварыў — а сегоня жэ у мёр.
— Ну,—той кажэ,—-ходя ўкленчў, повем пацер.
Ойчэ наш, кторысь ест... да под ногамі его драп! Драп! Кторысь ест в небе, сьвенцьсен*... і далей его драп! Драп! Той порушыўсе. Такій жэ ты небошчык! Ну, трэба встаць.
— Ах, браце,— кажэ,— якій ты хітрый!
— Ну, браце, і ты жэ мудрый. Ну, будом дзёліцьса.
— Не,— кажэ,— неможна. Сегоня шукалі. Прыдзі заутра.
Назаутра, той, што ўмёр нібы, до ямы влез —
* У наваколлі Навагрудка людзі чытаюць малітвы па-польску.
накрылажонка — седзіць. Прыходзіць той дабрб дзеліць. Жонка ходзіць, рукі ломіць.
Кажэ той:
— Похвалёны Езус!
— Навекі веков, амэн.
— А дзе ж господар?
— А мой Божэ, а мой міленькі ўчора ўмёр дай ажыў — а сегоня поховалі.
— А дзе ж его поховалі?
— Дзежбўцінькі песочэк.
— Пайдў — повем пацер.
Пашбў — да не пацеры гаворыць — а дзерэ рукамі груб, дак замяш вола рэвё. Слухаў той у яме седзячы — анб кажэ:
— Каб цебё воукі зьелі!
Поправіусе — дзерэ груб, дай рэвё.
— А каб ты здох!
— А ці ты, браце, тут?
— Я,— кажэ,— браце, тутак.
— А ты од мене сховаусе.
— Не, я не од цебе, браце — а шукал і добра, так я нічого не дўмаушы, сховаусе.
— Ну, браце, вылазь з ямы.
Выляз он з ямы.
— Будом дзёліцса ў капліцы, там капліца пуста, ніхтб не ходзіць.
Пашлі аны ў капліцу, подзелілі сваё дабрб. Да разббйнікі напалі. Так адзін за алтар, а другій у труну — поховалісе. Находзяць разббйнікі. Дабрб тое взялі — подзелілісе. Толькі палаша не разделілі. Кажуць:
— Хто ету труну перэсечэ, тамў палаш будзе.
Дак той разбойнік намёрыуса палашом біць у труну — так той якдасьцьемў із труны — а той з-за алтара — попугалісе аны — поуцекалі. Усіх разббйніков повыганялі. I сваё дабрб побралі.
Брат з сястрой жэніцца
Павст Навагрудскі, веска Сянежыцы
ыў сабе дзед з бабою. Мелі аны двое дзеЧкО ток — да надто харбшые. Выгодовалі іх — Жж да дзеду прышлосе ўміраць. Дай кажэ ^^до сына:
— Калі толькі выросьціш, выберэш сабё на жонку такое лічко яе сам, альбо як сестра.
Памёр той ацёц, а сын вырос, хочэ жэніцьса. Да трэба ж емў такого лічка як сам, альбо як сестра. Ездзіў он, шукаў, шукаў — нідзё не нашбў. Трэба з сестрой жэніцьса. Да як жэ то з сестрою жэніцьса? Велікі грэх будзе. Ана не хацела, плакала, да нема рады. Прышлб до тагб, што трэба до шлюбу іці. Пашла ана ў каморку ўбірацьса. Дай кажэ:
— Разступісе, земліца, брат з сестрой жэніцьса — цяжкі грэх будзе.
Земля разстуш'ласе і ана в’ёхала по кбстэчкі. А брат путае:
— А што ж, сестра, убраласе?
— Да шчэ,— ана кажэ,— панчбх не клала.
I зноў:
— Разступісе, земліца, брат з сестрой жэніцьса — цяжкі грэх будзе.
Земля разстуш'ласе — в’ёхала по калены. Да брат путае:
— А што ж, сестра, убраласе?
— Да шчэ,—• ана кажэ,— чэрэвік не клала.
I зноў:
— Разступісе, земліца, брат з сестрой жэніцьса — цяжкі грэх будзе.
Земля разстушласе — в’ёхала по пояс. Да брат путае:
— А што ж, сестра, убраласе?
— Да шчэ,— кажэ,— кашулі не клала.
I зноў:
— Разступісе, земліца,брат з сестрой жэніцьса — цяжкі грэх будзе.
Земля разступіласе — в’ёхала по грудзі. А брат путае:
— А што ж, сестра, убраласе?
— Да шчэ спадніцы не клала.
I зноў:
— Разступісе, земліца, брат з сестрой жэніцьса — цяжкі грэх будзе.
Земля разстушласе,—в’ёхала по шэю. Да брат путае:
— А што ж, сестра, убраласе?
— Да шчэ,— кажэ,— горсэта не клала.
I зноў:
— Разступісе, земліца, брат з сестрой жэніцьса — цяжкі грэх будзе.
Земля разступіласе і ана в’ёхала саўсім на той свет. Бежыць ана бежыць —■ стаіць хатка. Вбегла ана до тое хаткі — седзіць вёдзьміна дочка — акуратно такого лічка як сама. Дай кажэ:
— Ой, мая матка як прыдзе, то цебё зьесь.
— Сестрица мая, родненькая мая, пайдзі', будзь маймў брату жонкой.
— Но, добрэ,— да ты цепёр лезь за печку, бо мая матка ідзё.
Застукоцело, загрумоцело — ведзьма ідзё. Влецела — стуку, гуку! Да нюхі нюх! По хаце.
— Хрысная душа пахне.
— Мая мамочко, тут ніякая пташка не летала, ніхтб не бываў. Толькі я вышивала седзючн.
Понюхала, понюхала — да дала ей доч напіцьса —легла спаць. Да быў у тое ведзьмы козёў, што дванадцаць горлбў меў, і кот, і стадо гусі. Да як матка заснула, аны розтопілі смолы, і залілі козлу горлы тые, а ведзьме залепілі очы. Да гусям далі оўса, а катў далі сала. Да самі забралі адзене, грошы сколькі булб, і пашлі. Проснўласе ведзьма, да нічого не бачыць. Да стала крычаць:
— Коце, браце, продзёры очы! Гусі-лёбедзі, промочыце очы!
Да і кот не хочэ, і гусі не хочуць. А козёў кажэ:
— Агэ, бабо, агэ, стара, була ў цебё подмбўвочка, подмбвіла тваю дочку ў чужою старбночку.
А ведзьма зноў клічэ:
— Коце, браце, продзёры очы! Гусі-лёбедзі, промочыце очы!
Да і кот не хочэ, і гусі не хочуць. А козёў кажэ:
— Агэ, бабо, агэ, стара, була ў цебё подмбўвочка, подмбвіла тваю дочку ў чужою старбночку.
Да тые абедзьве прышлі до ей брата. Да’ як прывела ему такою харошу, як он сам, так з ёй ажэніўсе, і веселье булб — і я там була, мёд — віно піла, в роце ніц не булб, а по барадзё цеклб.
Пра багацце і беднасцъ
Павет Навагрудскі, вёска Сянежыцы
>шбў чэлавёк бедный. Гледзіць — заяц! Не меў чэм нажыцьса — дўмае:
— Я зайца злоўлю, продам, да сьвіню куплю. Свіня прыведзё дванадцаць поросят — дванадцацеро шчэ по дванадцаць. Тады сьвіню поколю, мясо насолю — буду жэніцьса! Шмат мяса! Будзе што есьці. Да жонка породзіць два сыны. Аны будуць сабе мець подданых — наказываць будуць, біць людзёй. А я скажу — не рушце, не бейце! Бо нам кепско давней булб.
Як гукнўў, так зайчык усхапіўсе і ўцёк. I богацтво его побеглб.
Мужицкая шчодрасцъ і хітрасць
Павет Навагрудскі, вёска Сянежыцы
улб ў бацькі тры сыны, два разўмные, трэці дурэнь. Адзін із разумных жэніўсе — послалі дурня купляць масло. Як купіў — везёдо дому. Бачыць, што земля поколота.
Берэ масла, замазывае. Далей едзе — зноў земля поколота — зноў он маслом замазывае. Усё
замазаў.
Прыежае до дому — путаюць:
— Дзё ж ты, дурный, дзеў масло?
— А я,— кажэ,— бачыў, што земля вельмі поколота, так я ё замазаў. Мне як палец крышку разколіць, то баліць, а то земля поколота —так ё жэ не баліць?
Но, указалі, набілі его — веселье готуюць. Кажуць:
— Ідзі, просі на веселье.
Прышбў в аднў хату, кажэ:
— Ідзі, чэлавечэ, на веселье, але жонкі не беры.
У другую хату:
— Ідзі,— кажэ,— чэлавечэ, на веселье, але жонкі не беры.
У трэцю хату таксамо. Попрыхбдзілі мушчызны бэз жонок — пьюць, гуляюць, да нема з кім таньцоваць.
— Чэму ты, дурный, не казаў, штоб жонкі прышлі?
— Я панду, попрошу.
Пашбў он по хатам просіць:
— Ідзецё, жонкі, на веселье, але дзеці не берыце.
Прышлі' аны, гуляюць, танцуюць. Да кажуць:
— Трэба нам до дому, дзеці плачуць.
— Седзіце,— кажэ дурный, — гуляйце, я запрагў коня, прывезў дзеці.
Паехаў у село. Кажуць, што дзеці аднб не ўмыто, другое не ўбрано.
— Почэкайце,— кажэ,— я сам іх поубераю.
Вады нагрэў добрэ, попарыў тые дзеці. Да поклаў нежывые на воз, рублём прыціснўў, прывёз на веселье. Маткі рукі позаламывалі. От табё дурный!
Весьма
Павет Навагрудскі, вёска Сянежыцы
Ул° Ў бацькі три дочкі. Адна кажэ: ЧрОг— Я буду ўмець хорошо гуляць.
ЖЖ А другая кажэ:
— А я буду хорошо вышываць.
А трэця кажэ:
— А я буду хброшэ дзеткі родзіць.
Паныч тое чуў. Путае маткі:
— Матко, катору мне взяць? Ці ту, што хорошо гуляе, ці ту, што хорошо вышывае, ці ту, што хброшэ дзеткі родзіць?
Матка гаворыць:
— Беры ту, што хброшэ дзеткі родзіць.