Беларускі казачны эпас

Беларускі казачны эпас

Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 207с.
Мінск 1976
42.38 МБ
— Аткўль ета рэка взяласе? То не булб, а то стала рэка!
От, ён казаў гіляру выстроіць, сеў і паехаў побачыць, аткўль рэка взяласе. Прыежае — бачыць: дзёвочкі две седзяць под бербзою і пла­чуць. От, он забраў тые дзёвочкі на ту гіляру, павёз ў свой дварэц і казаў зрабіць такую ізбу, штобы не бачылі нікого, ні людзі, ні соўнца — толькі наняў гувэрнэроў, штобы іх поучалі і доглядалі, пакўль аны не выростуць. Ужэаныповыросталі — от етый царскі сын вёчэром пашбў под іх акнб і стаў слухаць, што аны гавораць. Больша гаворыць:
— От, мая сестра, кабы мне взяў царскі сын за себе, я б ему зрабіла вуйско із ружьём із усім больш як он бачыў.
А меньша гаворыць:
— От, кабы мне взяў царскі сын за себе, то бы я ему рбдзіла дванадцаць сынбў як колосбў, в лобе месяц, в потыліцы звезда, по локце ў зблоце, а по колена ў срыбром.
Царскому сыну не сподобалосе вуйско, а спо-
добалісе сыны. Взяў і ажэніўсе з меньшой. Да старшэй сестрыцы купіў он на шляху карчомку, посадзіў, штобы тарговала дай сабё жыла. Жывўць аны, жывўць, дай убраўсе царскі сын у другое панство і покінуў её, жонку, брэменну. От, ана і обродзіласе і якраз родзіла дванадцаць сынбў як колосбў, в лобе месяц, в потыліцы звез­да, по локце ў зблоце, а по колена ў срыбром. Етый пар, ацёц его, вельмі рад, што такіе дзеці породзілісе. А не булб тагды гэтых таляграм, машын — а дась камў пісьмб — несё. Да і той ацёц назначыў солдаціка до пісьма і послаў свамў сыну. От, етый солдацік ізнбў да зайшбў у карчомку, дзе тая больша сестра тарговала. Ана ж разпыталасе, да зачэла его поіць, трактоваць — он напіўсе і заснуў. Так ана ўбрала конвёрт, разпечатала, пісьмб прачытала і напісала другое: што твая жонка дванадцаць шчэнят рбдзіла, і ўсё мўрзікі. Солдацік проспаўсе і пашбў. Царскі сын прачытаў дай удзівіўсе. Думае: што ето значыць? I напісаў: до магб прыезду, штоб іх не траціць. Пашбў солдацік назад — зайшбў ізнбў у тою карчомку. Ана его напбіла, потрахтовала, дай он заснўў. Ана взяла пісьмб, разпечатала і другое напісала: штоб іх, етых шчэнёнок, потраціць до магб прыезду. Дарма што сестра! Прыходзіць солдацік до царскага атца. Думае он:
— Шкода іх траціць. Але сын так схацеў — трэба.
Зрабілі гіляру, посадзілі адзінадцаць і пусьцілі на морэ. А дванадцатаго — зрабілі бочку, абілі жэлезнымі обручамі, посадзілі матку і егб і такжэ пусьцілі на морэ. Аны поплынулі. Етые адзінадцаць Змей забраў іх к сабё. А двенад­цатый з маткой плыў, плыў, пакўль не вырос. Да вельмі сілен быў. Прыперла іх вода на таку
выспу, да ў велікі лес. Як оперсе ногамі, так абручы полопал ісе і вылёз он з маткой на ту вы­спу. Пастрбілі аны сабе домок і жывўць. Ажбсь едуць купцы кораблямі І бачуць, што на выспе не булб нічого, а тут домок стаі'ць. Астановілісе і пашлі ў той домок погледзёць — хто тут домок построіў. Аны прышлі, поздороулялісе, он іх почастоваў—дай поёхалі ў тое царство, дзе ацёц его царствоваў. Да той ацёц, по страценю жонкі і сынбў ажэніўсе з её сестрыцу, дай жывўць. А он, як тые купцы выёхалі, скінуўсе галубцбм і полецёў за імі: што будзеегб ацёц гаварыць з купцамі? Прыежаюць купцы, таргуюць, да той ацёц путае:
— Паны купцы, вы по сьвеце ёзьдзілі, много бачылі, ці не відалі якого дзіва?
Да аны гавораць:
— Вашэ Імператорске Велі'чэство, мы по сьвеце ёзьдзілі, много бачылі — да такого дзіва шчэ не відалі. На таком то моры, на такой выспе, стаіць домок красівы важно, а ў том домку жывё матка з сыном. Да мы такіх людзі не відалі: у его в лобе месяц, в потыліцы звезда, по локце ў зблоце, а по колена ў срыбром.
Выслухаў ето той цар — да жонка, цётка іх, кажэ:
— Якое ето дзіво! От важнейшэ дзіво: не в нашэм царстве, не в нашэм государстве, на таком то моры, на такой то выспе, стаі'ць явор, на том яворэ седзіць кукаука — як кукне, так солдата з ружьём выкукне — дай станбвіцьса.
А он тое выслухаў — подняўсе, і полецёў шукаць тое кукаукі.
I трапіў, дай схваціў её і прыташчыў у свой до­мок і посадзіў на яворэ. Цепёр едуць другіе купцы, да заёхалі до тагб домку. Онзапрашывае
іх, частуе, да поёхалі ў тое царство, дзе ацёц его царствоваў. А он, як тые купцы поёхалі, скінуўсе галубцбм і полецёў за імі: што будзе его ацёц гаварыць з купцамі? Прыежаюць купцы, таргуюць — да той ацёц путае:
— Паны купцы, вы по сьвеце ёзьдзілі, много бачылі, ці не відалі якого дзіва?
Да аны гавораць:
— Вашэ Імператорске Велічэство, мы по сьве­це ёзьдзілі, много бачылі, да такого дзіва мы шчэ не відалі: на таком то моры, на такой то выспе, стаіць домок красівы важно, а ў том домку жывё матка з сыном, а ў тагб сына в лобе месяц, а в потыліцы звезда, по локце ў зблоце, а по коле­на ў срыбром. А перэд домком стаіць явор, а на том яворэ седзіць кукаука, а як кукне, так сол­дата з ружьём выкукне, да і становіцьса.
Ана зноў, тая цётка, подхватывае:
— Якое то дзіво! От важнейшэ дзіво: не в нашэм царстве, не в нашэм государстве, на та­ком то моры, на такой то выспе, есь кабан, што лычэм орэ, а ўхом сее, а хвастом скородзіць, а ўсьлед за ім жыто родзіць.
От, он тое выслухаў — подняўсе і полецёў ка­бана шукаць. I трапіў, і схваціў его і прыташчыў у свой домок. Да едўць трэціе купцы, да заёхалі до тагб домку. Он запрашывае іх — пашлі к ему. Поздоровілісе, он іх почастоваў, дай паёхалі ў то царство, дзе ацёц его царствоваў. А он, як гэтые купцы паёхалі, скінуўсе галубцбм і палецёў за імі: што будзе его ацёц гаварыць з купцамі? Прыежаюць купцы, таргуюць — да той ацёц путае:
— Паны купцы, вы по сьвеце ёзьдзілі, много бачылі — ці не відалі якого дзіва?
Да аны гавораць:
— Вашэ Імператорске Велічэство, мы по сьвеце ёзьдзілі, много бачылі, да такого дзіва шчэ не відалі: на таком то моры, на такой то выспе, стаіць домок красівы важно, а ў том домку жывё матка з сыном, а ў тагб сына в лобе месяц, а в потыліцы звезда, по локці ў золоце, а по коле­на ў срыбром. А перэд домком стаіць явор, а на тым яворэ седзіць кукаўка, а як кукне, так солдата з ружьём выкукне, да і станбвіцьса. А есь там шчэ кабан, што лычэм орэ, а ўхом сее, а хво­стом скородзіць, а ўсьлед за ім жыто родзіць.
Так яна, тая цётка, подхватывае:
— Якое ето дзіво! От важнейшэ дзіво: не в нашэм царстве, не в нашэм государстве, на таком то моры, на такой то выспе, вылетаюць адзінадцаць братцбў, хусту разцелаюць і в карты іграюць.
Як он тое выслухаў, подняўсе і полецёў браці сваіх шукаць. Дай он ведаў од маткі, як гэто з німі зрабілі. Натрапіў на сваі'х браці. Хусту разцелалі і в карты ігралі — между німі он дванадцатый упаў. Аны не магўць адзін другого ўзнаць, бо ў іх голос у голос, і ліцб ў ліцб. Гу­лял! яны, гулялі — да той гаворыць:
— Годзі ўжэ, братцы, гуляць, трэба нам лецёць до маткі.
А Змей іх маленькіх забраў — так аны не помняць маці, а его за бацька маюць. Так сталі спорыць — не хочуцьлеціць до маткі, да хочуць до Змея. Дай кажуць:
— Поляжэм спаць, куды головамі, туды подбймімсе і палецім.
Полеглі аны спаць — да тагб сон не берэ. Да бачыць — аны лежаць усё голову в сторону, дзе Змей жывё. Так он взяў і позаворочаў іх. Яны проснўлісе, всталі, дай полецелі ў той домок,
што он построіў, дзе маць іх жыве. Жывўць аны дай жывўць. I кукаўка ў іх кукае да кукае, і вуйска больш накукала як у іх атца. Да яны пішуць до атца, штобы он сеў на гіляру і прыехаўдо іх на бал, а есьлі не прыедзе, то зробім батэрые і за­воюем усе царство. Бачыць цар, што не жарты, што аны хочуць воёваць. Зрабілі гіляру, сеў з жонкой і едзе на ету выспу. Аны вышлі до бацькі, склонілісе. Пробылі аны там і справу разбералі. Да ту цётку в бочку замкнулі, жалёзнымі абрўчамі обілі, І на морэ пусьцілі — дай ана і до сегоня плыве. А аны з маткой вороцілісе до царства ацёцкаго, І до сегоня царствуюць.
Чалавек, мядзведзь, воўк і лось
Павет Рэчыцкі, вёска Ужынец
ашбў чэлавёк у лес до ўлі. Ажбсь ідўць медзьвёдзь, лось і воўк. Гавораць: — Хадзім, чэлавека ўбьём.
А воук кажэ:
— Ой, не ідзецё, он сваім розумом нас уш'х перэведзё.
Не перэспорыў іх. Кажуць:
— Нехай он нам покажэ свой розум.
Прыходзяць к чэлавеку, кажуць:
— Чэлавечэ, покажы нам свой розум, а не, то мы цебё зьедзім.
— Добрэ,—кажэ,— да мой розум астаўсе в до­му — каторы пойдзе со мной прынесьці?
Меркуюць аны самі, катброму іці по розум.
— Ідзі ты, медзьвёдзь.
— Ей, не, я веліка штука — і сабакі і ўсе побачуць. Трэба лося послаць.
— Дай і я жэ веліка штука — будуць тыкаць на мене. От ты, воўк, усюды коле села ценькамі прыдзёш і ніхто не побачыць.
Пашбў воўк з ім. Прышлі до хаты — взяў чэлавёк жарніцу, зачэпіў воўку на шыю, дай кажэ:
— Ото мой розум — несі.
Ідўць назад до лесу. Ідўць, аж чэрэз речэньку кладка. Воўк ідзё, да камень водзіць его туды-сюды — упаў он у воду. Прыходзіць чэла­вёк до медзьведзя. Путае медзьвёдзь.
— А дзе ж воўк?
— Да он розум несё — важкі вельмі — так по­маленьку ідзё.
А лось лёг дай заснўў. Чэлавёк, чэкаючы па воука, сеў сабё.взяў хлеба,келбасы і есь. А медзь­вёдзь просіць:
— Дай жэ і мне.
— Не, — кажэ,— не дам, бо як попробует, то і мне зьеш.
— Не,— кажэ,— я цебё есьці не буду, толькі дай.
Даў он емў кавалэк келбасы. Медзьвёдзь зьеў— смачно! Просіць шчэ. Чэлавёк гаворыць:
— Ты не вёдаеш, дзе ё браць! От, тут лось лежыць — раздзеры его, будзе келбаса, шчэ і мне потрактуеш.
Медзьвёдзь жывенько лося разадраў:
— Ну,— кажэ,— дзёлаймо келбасы.
— Но, добрэ, да я цебё прывяжу.
— Як жэ ты мне прывяжэш?
— От, стань коле хвоі, дай обнімі ё, а я цебё плетню завяжў.
Он стаў коле хвоі, чэлавёк обмотаў его дббрэнько.
— Сцен ісе, ці повёрнешсе?
Медзьвёдзь не вёрнецса.
— От, я буду чыніць келбасы.
Пашбў, добру кічку выкопаў, дубовую. Ідзё до медзьведзя, стаў у чэрэп біць. Дак медзь­вёдзь кажэ:
— Е, праўду воўк гаворыў, што чэлавёк розумом нас усіх перэведзё — і лося нема, і воўк дзе там здох — і мне ўж не будзе.
Медзьведзя ўбіў, скуру зняў дай прадаў — а лося мясо зьеў.
Служба ў цара
Павет Рэчыцкі, вёска Ужынец
^>Лл>^ыў сабе цар — да ў его булб солдат ахбтнікоу багато. Быў у той роце, у цара, ЛтК^храбрый солдат Хвэдбн. Он хадзіў на полёванье. Хадзіў, хадзіў, да не ўдалосе ему нічого застрэліць. Бачыць •— на дзёрэве седзіць болыпўшчая орліца. Зложыўсе, стрэліў до её — упала із тагб дзёрэва. Прибёг он, хочэ голову сорваць і ў торбу несьці, дай ана кажэ: