Беларускі казачны эпас
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 207с.
Мінск 1976
— Да выпій упербд піво, да патом пойдзеш.
— Ай, не,— кажэ,— трэба первей пайці.
— Ну, так хадзім разом.
— Ну, добрэ.
— Да разчыньмо агбнь, то я табё покажу сваё дабро, што е ў менё.
Запалілі аны агбнь, дай пашлі доклеці. Атам бочкі стаяць, поўнюсенько насыпаны. Угледзелі аны тые бочкі, аж подходзяць до аднбй догоры дном перэвёрнутой, дай подняў ё той мёртвёц і вуцягае аттўль авечью шкуру поўную грошы, самого золота. Погледзелі аны на тое золото,
дай усўнулі назад, і пашлі до хаты. Да той мёртвец і'зноў емў тое крові налевае, да он кажэ:
— Нехай пастоіць, я патом выпью.
I думае сабе:
— Кабы ўжэ хутчэй пеўні заспевалі!
Дай путае тагб мертвеца:
— А вы ўжэ даўно так лежыце ўмёршы?
— А ўжэ, —кажэ,— два годы як я памёр.
— А почэмў вы тут лежыце?
— А патамў, што мне не могуць поховаць, бо я колісь быў велікім знахаром, і цепёр ніхто не можэ до менё доступіцьса. Кабы хто ведаў, як тое зрабіць, то можна бы менё поховаць — да ніхтб не вёдае.
— А як жэ тое зрабіць?
— А так. Трэба пошукаць дзе асінбваго аднолетка і зрабіць з его кол войстры. А з асіны трэба зрабіць крыж. I тады той крыж могуць несьцьтолькі недоросткі і толькі аны могуць вайці в маю хату — і то так, штобы крыж упербд, а за ім гэтые ўсё. Да трэба мне гэтым асіновым колом прабіць грудзь навылёт — то я тады магу саўсім померці —• а то іначэй ніяк не магў. I тады можна будзе менё поховаць. Аны бы даўнб так зрабілі, кабы вёдалі, бо я ўжэ ім багато шкоды нарабіў за тые два годы, бо я часто хадзіў по піво...
Да толькі он то сказаў і хацёў шчэ тагб піва піць, аж тут піўнь: какарэку. То он як бы не быў — упаў на сваё место мёртвый — як бы непраўда, што он хадзіў і гаворыў. Да козак вышбў на двуор і лёг ле коня. А назаутра дзень, устае он — бачыць усё позарастало, хата мохом обросла, да і клець у моху. Вышбў он на сёлішчэ — да булб трохі людзі на вўліцы, то попужалісе — дўмалі, што можэ мёртвёц ідзё. Давай
Уцекаць! Да он як стаў на іх гукаць, дай аны почулі людзкій голос, то сунялісе і самі не вёдаюць, што ім рабщь. Аж побачылі, што якісь чужый чэлавёк, да сталі путацьса. А он ім усё разказаў.
— Да,—кажуць,— шчасье тваё, што жыв астаўсе. Бо он багато людзёй погубіў.
Аны так розмоўляюць, ажно бегўць з тагб конца, у который хадзіў козак з знахором. Прыбегаюць з плачэм.
— От, братцы,— кажуць,— пропалі мы саўс!м! Сей ночы померла ўся семья до аднбй душы!
А той козак кажэ:
— А што вы мне даце, калі я іх вам аджывлю і вашэго знахора поховаю на вёчные часы, што ўжэ хадзіць ніколі не будзе.
Людзі, як гэто почулі, то аж до ног попадалі ему і давай его прасіць:
— Беры сабё ў нас, што захочэш, толькі так зраб!.
А он кажэ:
— Ну, добрэ. Ідзецё вы ў лес і пошукайце асіноваго аднолетка.
Зараз аны побеглі і прынесьлі ту асіну, і зрабілі крыж і кол войстрый. Да позвалі попа і собрал! недоросткоў, і далі ім крыж несьці. А козак взяў кол і шоў упёрэдзі. Як толькі прышлі ў хату, ажно подымаецса той знахор і крыкнўў. А тут і крэст у хату — так он і ўпаў. Да стаў поп чытаць, а козак стаў его пробіваць. То он так крычаў разным! голосам! і по-чэлавечы, і по-конскі, і по-собачы, а наконёц, закрычаў так!м голосом, што ніхтб такого голоса не чуў. Да прабілі ему грудзь, дай вынесьлі, наклалі огня і спалілі, дай попёў раздулі. Да патом пашл! ў его клець і одкопал! тые две бутэлькі, дай пашл! туды, дзе был! помершы, і посмаровалі іх
гэтым лекарством. То аны повставалі і гавораць:
— Ах, як мы доўго спалі!
А козак гаворыць:
— Да вы былі заснуўшы навекі, кабы не я.
Да аны сталі его цаловаць і абдымаць. Дай надовалі тамў козаку грошы сколькі он схацёў. А он вздумаў на тую шкуру авечью, што бачыў у клеці. Так пашбў у гэтуклець, достаў ту шкуру, дай забраў усё золото і паехаў до дому. А тые зосталісе ў сваём селе спокойно жыць, дай пожываць, дай добра нажываць.
Салдат
Павет Рэчыцкі, веска Юравічы
ЫЎ са$е чэлавёк. Дай он велікій знахор
Г
J быў. Булб ў его тры сыны: два старшые поЙжэнілісе, а наймёньшаго взялі ў солдаты. *'Да той чэлавёк прэд сьмерцю прыказаў
сваім сыном, штобы ему каждой ночы была ўпечона цэлая карова і две печывы хлеба. Взяў он дай помёр. Так тые сыны каждаго дня рэзалі карову альбо вола і пеклі хлеб. Наконёцдожылісе да тагб, што зарэзалі остатнего вола, а назаўтра осталосе толькі аднб целя, і на тагб ўжэ нож быў прыготбваны. Да і ночэваць у сваёй хаце ётые сыны не маглі, бо ўночы прыходзіў бацько і еў. Так аны на ноч до суседа прбсілісь, а ў хаце нікого не булб.
Ажно раз той сын, што быў солдатом, вороціўсе із вуйска і прыходзіцьдо дому. Дай опозніўсе на дарозе, і прыходзіць до села, аж агні потўшэны, толькі ў іх хаце агбнь гарыць. Прыходзіць он у хату, аж бацько седзіць за столом і вечэрае.
— Здарбў,—кажэ,— ацёц роднбй!
— А здарбў, мой сынок. Як цебё Бог сюды прынёс, і як тваё здаровье?
Да просіць вечэраць із ім — і вынімае з печы волову печэню і хлеба булэк две, і кладзе на стол. Да пакўль той солдат аглянуўсе, то ўж нема нічого на столё. Да путае солдат:
— А дзе ж ето маё браты, што іх нема ў хаце?
— От, пашлі до суседа на ноч — захацёлосе ІМ.
Ну, добрэ. Да той бацько гаворыць:
— Ты ж, мой сынок, ложысе і спі, а я шчэ нескоро лягу.
Дай солдат лёг сабё і заснўў. Назаўтра рано повставалі і прыходзяць его браты. Адчыняюць дзьверы, ажно чэлавёк лежыць на лауцэ. Попужалісе трохі — да бачуць, што не бацько, а солдат — да кінўлісе к емў, дай его сталі цаловаць. I путаюць:
— Што ты ўчора бачыў в нашэй хаце?
— Нічого,— кажэ,— я не бачыў. Позно прышбў, да із вас нікого не булб, толькі бацько вечэраў, да і мне вечэраць просіў. А патом я лёг спаць.
— Аз кім бацько вечэраў?
— Да я нікого не відаў.
Да тые браця гавораць:
— Ты ж не вёдаеш, што наш ацёц ужэ месяц як памёр.
— То он помершы?
— Алё,— кажуць,— помершы.
То солдат той зрабіўсе як нежывы і рукі опусьціў. А патом кажэ:
— Так чэгб ж он ходзіць по сьвеце?
— Да мы не вёдаем, чэгб он ходзіць. Нехай бы уж і хадзіў сабё, да хоця бы не еў. А то он
усю нашу худобу поёў — мы церэз его ўжэ саўсім збеднелі.
— Да як жэ гэто?
— А так — як уміраў, то прыказаў нам, штобы емў каждое ночы ўпекці вола і печыво хлеба, дай прыходзіць і ўсё тое поедае до чыста.
Да солдат подумаў і гаворыць:
— Но, на ету ноч не трэба нічого ані пекці ані варыць — ужэ я ему дам рады.
Тые браты хацелі остатню целіцу зарэзаць, да он не позволіў.
— Не ббйцесе — ужэ я тут з ім спраўлюсе — а вам не будзе беды.
Так аны пашлі до суседа на ноч, а солдат аставіў сабё братнего хлбпчыка і чэкае. Ажно около поўночы прыходзіць той небошчык, І зараз ідзе до печы. Побачыў — нема нічого. На стол поглядзёў — нема нічого. А солдат путае:
— А што вам трэба?
— Да мне,— кажэ, — трэба печоный вол і печэнье хлеба.
— Нема тут ані вола, ані хлеба — і ніколі ўж не будзе. А вы тут не хадзіце большэй.
Да той небошчык постаяў, подумаў,дай кажэ:
— Вёдаеш што, мой сынок, хадзім мы на веселье.
Солдат встаў, адзеўсе і пашлі. Прышлі на тое веселье, так зараз тагб солдата позналі і сталі его ўгошчаць. То як настаўляюць на стол усегб, то так у аднў мінуту невёдомо, дзе то подзёлосе. А его бацько стаіць ў парозі, да гэто ўсё прыберае. А патом кажэ до сына:
— Пайдзём мы ўжэ до дому — ужэ нам пора.
Вышлі аны на вўліцу, то той ацёц кажэ:
— А вёдаеш ты што?
— А што?
— Да гэтые маладые ўжэ нежывые.
То сын стаў і погледае, да’говорыць:
— Чэму ж так?
— А потамў, што я із іх кроў повысмбктываў.
— То ўж іх і оджывіць неможна?
— Да чэмў ж неможна? Можна. Да такім способом: у тагб чэлавека есь чбрная карова, і ана цепёр цельна, і ў тое каровы двое целят е — бычэк і цялушка. Так узяць ту карову, зарэзаць, і достаць тые целята, поразрэзаць, выняць іх сэрца, і із сэрца целіцы помазаць кроўю маладую, а із сэрца бычка — маладого — то аны аджывўць.
— Ну, добрэ. А чэм жэ вас можна ўбіць?
— А мне іначэй неможна ўбіць, як гэтым колом, што адзін канёц ў землі согніё, а патом перэвернўць его другім концом. Альбо такую осю, што сама на роўнэй дарозе адпадзё. То тым.
Да як толькі он кончыў ето гаворыць, аж тут пеўні засьпевалі, і он зараз пашбў на сваё место, якы его не булб. А солдат пашбў до хаты. Да бачыць он, што той хлопчык не рўшыцьса. Да кінуўсе до жыл, аж жылы позамералі. Но, нема што рабіць, трэба дня дожыдацьса. Так он лёг на лаўцэ і заснўў. Назаўтра рано попрыхбдзілі его браты. Ажно солдат спіць, але хлопчык лежыць мёртвый — уж і холод ад его ідзё. Так аны ў голос, у плач — а солдат гаворыць:
— Не чэпайце, не рушце — будзе жыв.
Так аны его не чэпалі, толькі накрылі і аставілі — нехай лежьщь. А солдат адзеўсе і пашбў проверыць, ці маладые пбмерлі, ці не. Прыходзіць до тое хаты, аж там не веселье ўжэ, а трэба магілу гатовіць на вёчные часы. Да той солдат гаворыць:
— Не ббйцесе — аны будуць жывы.
То аны як тое почулі, то ўж не вёдалі, дзе его посадзіць.
А он кажэ:
— У вас е чбрная карова?
— Е,— кажуць.
— Так ё трэба зарэзаць.
Пашл! аны за хлёў, зарэзалі карову і досталі тые целята, а патом порэзалі тые целята І подоставалі з іх сэрца і помазалі маладых. То аны зараз і повставалі. Так аны пашл! і помазалі тагб хлбпчыка, і он такжэ встаў.
— Ну, добрэ,—солдат кажэ,—а цепёр вёдаеце што?
— А што?
— Пошукайце мне кола перэверэтма.
Найшлі аны кола, і прынесьлі. Тады солдат позваў попа і людзі собраў, і пашлі аны на могілкі. Прыходзяць аны до его могілы, ажно бачуць печора ў землі. Так аны розкопалі могілу і достал! труну і ўцягнулі із ямы. Одкрылі ту труну, аж он лежыць галавбй вдол. Так перэвернулі его, так як повінен быць, і перэбілі гэтым колом, і закопал! на вечные часы. А сам! ўжэ жыл! сабё спокойно.
Царскі сын
Павет Рэчыцкі, веска Ужынец
Жыў сабёчэлавёк— І померла жонка его. Аставіла ана ему две дочкі. Дай он з другой ажэніўсе. Ета жонка другая не хочэ з ім жыць да за етых дзецёй.
Гаворыць:
— Калі ты ётые дзеўкі дзё-лібо подзенеш, так буду з таббй жыць, а так не хочу.
От, он іх взяў, побраў на ноч, кажэ:
— Пойдом у лес, вы бўдзеце ягоды браць, а я дроў насеку, дай вы шчэпкі позбераеце.
Взяў он ётые дзеўкі, посаджаў, дай павёз. Завёз у лес.
— Зберайце тые ягоды, а я пайдў недалечко, дроў насеку.
Сталі аны ягоды браць, а он пашбў, пашбў, дай іх покінуў. А сам паехаў додому. Анызбералі, збералі — патом агледзёлісе — нема бацькі. Гукалі, шукалі, наконец поселі коле берозкі, дай плачуць. Плакалі аны, плакалі — аж нашла з слёз рэка — і пашла под царскі дворэц. Царскі сын вушбў дай глядзіць: