• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі казачны эпас

    Беларускі казачны эпас


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 207с.
    Мінск 1976
    42.38 МБ
    Рыбалоў і ліса
    Павет Навагрудскі, вёска Сяпежыцы
    Йаехаў рыболбў по рыбу. Наловіў цэлый воз. А ліса погледае. Забегла на дарогу, зрабіласе нежывою. Прыехаў он, ўкінуў на воз.
    — Нехай будзе — зраблю калнір до шубы.
    Едзе он далей, а ана продрала дзюрочку ў ме­ху, рыбкі выкідае. Он не агледзіўсе. Прыехаў до дому, клічэ жонку:
    — Рыбы выймай!
    А тут рыб нема. А ліса ўскбчыла, пабегла, рыбкі повыкідаўшы. Позберала, смакуе яка смачнейша. Прыходзіць до её воук, кажэ:
    — Кумко, галубко, што ты еш? Дай мне.
    — Ага, зараз! Так пайдзі, налов!.
    — А дзе ж, кумко, голубко, ловіць?
    — Пайдзём, я табё покажу.
    Павела его там, дзе быў перэсечбн лёд.
    — Тыч хвост у рэку.
    — Кумко, галубко, а як мне казаці?
    — Кажы: берысе рыбка веліка, малая! Берысе рыбка веліка, малая.
    А сама сабё бегаючы кажэ:
    — Мерзні', мерзні.
    Стаў хвост умерзаць. Цяжко емў подумаць.
    — Не, не руш. Нехай набераецса шмат.
    Як умёрз саусім, подскакуе.
    — Цягні, цягні.
    А ён не можэ. Дай ана пабегла до села, крычыць:
    — Людзе, людзе, ідзецё воўка біць.
    Набеглі з кочэргамі, з помёламі —воўка забілі. Да кума воўка звела.
    Хлопчык і воўк
    Павет Навагрудскі, вёска Сянежыцы
    ыў дзед з бабою — не мелі аны дзецёй. Взяў дзед, адсёк сабё палец і паложыў в печўрэчцэ*. Пальчык лежаў, лежаў, да зрабіўсе хлопчык. Ідзё дзед араць. А той хлопчык у рос ужэ — гаворыць:
    — Дзедку мой галўбочку, пайдў з таббй.
    — ЦІ ты, — кажэ, — сынку, пойдзеш? ЦІ ж ты здолееш? Гэто далеко!
    — Дарма, дзедку, пайдў.
    Взялі аны, пашлі. Арўць аны, арўць — а хлоп­чык одстаў. Прыходзіць до его воук. Взяў дай зьеў. Дай хлопчык у том воуку седзячы, не даё ему прыпбніцьса, мучыць его, пбрае. Воук рад бы его вь'ікінуць, да хлопчык кажэ до его:
    — Нес! мне на дзедово поле.
    Прынёс на дзедово поле, кажэ:
    — Лезь з менё.
    — Не, не полезу — несі ў дзедовый двуор. Прынёс он его на двуор, кажэ:
    — Лезь з менё.
    — Не, не полезу — несі ў дзедбвые сені.
    Прынёс его ў сені. Дзверы адчынены, да дзед не чуе. Кажэ воук:
    — Лезь з менё.
    — Не, не полезу — несі ў дзедову хату.
    Вайшбў воук у хату. Дзед як зерне — воук! Як схваціўсе, дзьверы зачыніў. Біў, біў, пакўль не забіў. Хлопчык тады вылёз з воука. I жывё з дзедом добрэ — да надто багато!
    * Печурэчка — малая ямка на правым баку ў печы.
    Вядзьмак і ведзьма
    Павет Навагрудскі, вёска Сянежыцы
    ыў дзед з бабою. Баба бул а ведзьма, а дзед £ведзьмар. Взяў дзед дай помер. Бабакажэ: |£— Кабы хто пры дзеду ночэваў, я б ему ™дала чорну кароўку, і шчэ грошы трошкі.
    А була там сероцінка бёдненька. Кажэ:
    — Я магу перэночэваць.
    — Ці ж можэш?
    — Да я магу, перэночую.
    Ну, добрэ. Взяла тая ведзьма, дала ей прасьці тры фунты кудзелі і поставіла рэшото верэцён.
    — Ну, прадзі, каб не заснула.
    Сероцінка села пры неббшчыку, дай прадзе. Да рушыцса небошчык — ведомо, ведзьмар! Да кажэ:
    — Дзеўка-дзевіца, а што ты робіш?
    — Праду — за бело млічко, за чорну кароўку. Поворбчыўсе дай встаў.
    — Дзеўка-дзевіца, а што ты тут робіш?
    — Праду, за бело млічко, за чорну кароўку.
    Сеў.
    — Дзеўка-дзевіца, а што ты тут робіш?
    — Праду, за бело млічко, за чорну кароўку.
    — Я цебё зьем,— кажэ.
    Моўчыць ана — да прадзе. Рўшыцьса он к ёй — дак ана на прыпечэк.
    — Я цебё зьем.
    На прыпечэк лезе за ею. Дак ана на печку.
    — Я цебё зьем.
    На печ лезе. Да: Гам! I зьеў. Да надто ведзь­мар быў. Дурная сероцінка думала, што ей нічого не будзе. От, і байкі канец.
    Кум і кума
    Павет Навагрудскі, веска Сянежыцы
    Кыў дзед з бабою. Не годовалісе ў іх дзеткі. Научылі іх, кабы вышлі на дарогу і попрбсілі на куму кагб сустрэчаюць. Сталі аны на дарозе. Бачуць — ідзё Бог — старый чэлавечэк. Гаворыць той дзед:
    — Хто ідзё?
    — Я Бог.
    — Прашў Бога ў кумы до магб дзіцяці.
    Ну, добрэ. Да шчэ кумы нема. Бачыць дзед— ідзё кабета.
    — Куды, кабетко, ідзецё?
    — А я туды, у село, ідў.
    Да гэто бул а смерць.
    — Прашў вас ў кумы до магб дзіцяці.
    Ну, пашлі аны, забралі дзіця, хрэсьцілі. Да той дзед быў вельмі бедный — нічого ў его не булб. Дак смерць емў кажэ:
    — Я табё скажу — ты будзь за дбхтора. Як прыдзёш до хвбраго, погледзі: калі я буду ў головах стаяць, то ачунее, а калі ў ногах — помрэ.
    Ну, добрэ. Стаў он за дбхтора. Позвалі его до пана. Прыходзіць, гледзіць, пан в ложку ляжыць, а смерць в головах. Дак он гаворыць:
    — Дайце пану арбаты.
    Далі арбаты, встаў пан, ходзіць. Так емў на­клал! вшэлякаго добра, додому пашбў. Велікі богатыр зрабіўсе! Захварэў у аднбм месьце кароль. Нараілі ему тагб дзеда. Посылае пароль хфўрмана по его. Прыехаў, побачыў, дай карбль выздоровёў. Далі ему грошы багато, усегб — дай коні запраглі. Едзе до дому. Прыежае ў ве-
    лікі лес — стаіць хатка. Зайшбў до тое хаткі. Нікого нема, толькі на столе абрўс і хлеб лежыць. Зайшбў далей — а тут свечы гараць. Дай сустрэкае куму сваю.
    — Почэмў,— кажэ,— у цебё нікого нема, толькісвечы гараць?
    — А то,— кажэ ана,— (иные загарываюцса, а інные потухаюць.
    Адна кончыласе гарыць. Кума кажэ:
    — Бачыш — то твая свечка — ты зараз помрэш.
    — А мая ж кумко, мая галубко, хоця б я шчэ гуод пожыў.
    Прасіўсе он, прасіўсе, шчэ хоць на гадок.
    — Ну, добрэ,— ана кажэ,— но я за гуод по цебё прыдў.
    Пашбў ён до дому, думаў, думаў — да взяў, зрабіў ложко на аднбй нозе. За гуод прыходзіць смерць — да он у ложку ляжыць, да крущ'ць. Як ана ў ногах, он пакруціць, да смерць у голо­вах стаіць. Хадзіла ана, хадзіла, дай он круціў і круціў. Відзіць смерць, што рады нема ніякей — взяла дай зарэзала.
    Чорт
    Павет Навагрудскі, вёска Сянежыцы
    Йа адселені тры хаткі. У аднбй поп жывё, а ў дзьвох господары. У ўсякаго булб по сынё. Пашлі тые тры сыны служыць. Ідўць, ідўць — стаіць жэлезная хатка. Зайшлі аныдо тоехаткі — нікого нема. Пашлі'ў
    хлеў — стаяць волы. Адзін астаўсе ў той хатцэ, а дзьвох пашлб ў лес. Пазірае он у акно — ідзё
    старый чорт, сівый, а барада на тры сажэні доўга. Двадцаць пудбў сена несё на сабе, І пядзесят карбмыслоў вады. Кажэ тэтой чорт:
    — Чэгб ты тут у маёй хатцэ?
    Взяў его, забі'ў да всадзі'ў у печку — і пашбў зноў. Прыходзяць гэтые два. Бачуць — товарыш у печы. Выцягнулі его, ачунілі, да вола зарэзалі і всадзілі ў печку. Аставілі аны тут другого, штобы пілноваў, а ўдваіх пашлі ў лес. Прыходзіць ізнбў старый чорт. Несё двадцаць пудбў сена і пядзесят карбмыслоў вады.
    — Чэгб ты,— кажэ, —ў маёй хатцэ?
    Взяў тагб хлопчыка, забіў і подопхнўў под ха­ту. Дай пашбў сабё. Прыходзяць тые два з лесў— бачуць — товарыш забіты лежыць под хаткой. Вынялі его, ачўнілі. Гледзяць у печку — волы шчэ не попеклісе. Так аставілі трэцяго пільноваць, дай пашлі зноў. А ён называўсе Іван. Бачыць — ідзё старый чорт, несё двадцаць пудбў сена і пядзесят карбмыслоў вады.
    — Чэгб ты,— кажэ,— у маёй хатцэ?
    — Я табё,— Іван гаворыць — мяса спёк, штоб ты наеўсе.
    Даў емў тагб мяса, да той еў, еў, да залёз за печку, дай заснўў. А ў его була барада тры сажэні доўга. Так той Іван взяў за барадў, мяньціў, мяньціў, выцягнуў у поле, дай кінуў его з горы — ён лецёў, лецёў з горы — дай упаў угору, дай палецёў на той сьвет. Вороціўсе Іван до хаты і кажэ на товарышоў:
    — Скрущ'м мы вероўку на тры сажэні доўгу.
    Скруцілі аны вероўку і пашлі до тое горы. Купіў он ім карты і гаворыць:
    — Сядзьце тўтока — грайце. Мо менё гуод, мо менё месяц не будзе.
    Взялі, спусьцілі его до той горы, на той
    сьвет, дасамі селі в карты граць. Да он як спусьціўсе на той сьвет, так пашбў. Ідзё ён, ідзё — стаіць веліка яліна-. Влез на яліну, а там сакбл з саколенятамі. Хацёў саколенята побраць, да сакбл просіць кабы не рухаў.
    — Табё,— кажэ,— шчасьлівей будзе.
    Покінуў іх не рухаушы. Ідзё, ідзё — стаіць медзяный дом, а ў том доме седзіць красіва панна, каралёва дочка. Пашбў ён далей —стаіць серэбраный дом, а ў том доме седзіць красіва панна, серэдульша каралева дочка. Пашбў шчэ далей. Стаіць залатбй дом, а ў том доме седзіць меньша ка­ралёва дочка, такая пекна, што ах! А гэто чорт з барадою іх зачароваў усе тры і заволочыў на той сьвет. Дак тая меньша гаворыць до Івана:
    — Чэгб тут ходзіш? Цебё зараз на сьвеце не будзе.
    А ён кажэ:
    — Напойце, накорміце — тады разпрашыце.
    Напбіла, накарміла і так научыла его:
    — Падзі ты, — кажэ, — у каморку — стаяць дзьвебочкі віна. На левой старанё немодна, а на правой модна бочка віна. Перэкащ' моцну на ле­вую старанў, а немоцну на правую. Ето мод­ное вінб хто выпіе, вдвойне сілы прыбудзе, а не­модное — вдвойне адбудзе.
    Он взяў, перэкаціў модную бочку налево, а немодную направо. Да взяла ана его, сховала ў каробку. Леціць той чорт з барадою. Іван вылез із карббкі, давай біцьса з чортом. Білісе, білісе, уморылісе. Чорт кажэ:
    — Пайдбм, віна попьём.
    Прышлі до тых бочэк. Чорт піе з правой, Іван да з левой. Чорт напіўсе нембцнаго, а Іван мбцнаго. Іван як напіўсе — вдвойне сілы прыбыло. Як взяў за барадў, так разтрас, побіў, саўсім
    начысто забіў тагб чорта. Прышбў ён до тых крас­ных панен, каралеўскіх дочэк. Почастовалісе, дай ідўць ужэ на той сьвет. Да той Іван усё агледаецса:
    — Чэгб ты, Іване, агледаешса?
    — Як мне,— кажэ, —не агледацьса? Дом красівы, як мне его покінуць?
    ■— На табе,— кажэ меныпа,— хўсточку. Як махнеш направо, такій жэ самый дом будзе.
    А серэдульша сестра дала емў карббочку.
    — Як повернет,— кажэ,— направо, стане, што сабе хочэш.
    А старта сестра дала ему дўдочку:
    — Як зайграеш,— кажэ,— што сабе хочэш.
    Прышлі аны до горы. Клікнўў Іван на товарышоў, кабы вероўку кінулі. Посадзіў старшу —■ выцягнулі. Вельмі ім спадобаласе. Посадзіў серэдульшу — выцягнулі, дай такжэ сподобаласе ім. Дай і трэцю меныпу выцягнулі — а ана ж была найпекнейша. Да прбсіцьса Іван, кабы і емў вероўку спусьцілі, штоб ён вылёз. Спусьцілі емў, і он стаў лезьці. Аж тут праходзіў Цыган. Кажэ:
    — Не вуцягайце, астаўце ў яме. Мне будзе адна паненка, і вам по аднбй.
    Да аны як пусьцілі вероўку, так ён і ўпаў і зарыўсе ў сажэнь в землю. Дўмае — што мне тут рабіць? Взяў, выпіў мбцнаго віна, дай вўскочыў наверх. Но на той свет не можэ вўскочыць. Ідзё он, ідзё — леціць сакбл.
    — Падзі,— кажэ,— набій малых птушэк дзьве кадушкі. Я цебё поратую.
    Он взяў набіў дзьве кадушкі малых птушэк.
    — Да ты,— сакбл кажэ, — сядзь на мене. Як я буду лецёць, так ты мне по птушцэ ў гор­ло кідай.
    Сеў на его, дай кідаў емў птушкі ў горло. I он его із той горы вынёс. Ну, добрэ. Ідзё он, ідзё. Прыходзіць до аднбй хаткі. Там жывўць дзед з бабою. Зайшбў перэночэваць. Назаутра кажэ до тагб дзеда: