Беларускі казачны эпас
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 207с.
Мінск 1976
— Дзеўка-дзевіца, русая косіца, атрасі мене, сабе яблок возьмеш і мне аставіш.
— Нема часу — мне трэба бегчы.
Бежыць, бежыць — стаіць груша.
— Дзеўка-дзевіца, русая косіца, атрасі мене, сабе груш возьмеш і мне аставіш.
— Нема часу, мне трэба бегчы.
Бежыць, бежыць — стаіць карова.
—• Дзеўка-дзевіца, русая косіца, подбй мене, сабе молочка возьмеш, і мне аставіш.
— Нема часу, мне трэба бегчы.
Бежыць, бежыць — стаіць паршўк.
— Дзеўка-дзевіца, русая косіца, заколі мене, асмалі мене, сабе салца возьмеш і мне аставіш.
— Нема часу, мне трэба бегчы.
Бежыць, бежыць, стаіць дзежка з цестом.
— Дзеўка-дзевіца, русая косіца, замесі' мене, сабе хлеба возьмеш і мне аставіш.
— Нема часу — мне трэба бегчы.
Бежыць, бежыць, стаіць в лесе хатка на курачэй ножцэ. Вышла ведзьма.
— Похвалёны Езус!
—Навекі! Ці не тая дзеўка, што мне грошы ўкрала?
— Да не я, мая пані — да не знаю і не ведаю.
— Лезь у хату, кросна тчы. Всюды хадзі, толькі там не хадзі, дзе лычком завязано.
Да сама тоўкачы побрала, дай у лес палецела. Да тая дзеўка ўсюды хадзіла, да і там пашла. Грошы шмат. Набрала багато — пбуен мех — дай нанесла. Прылетае ведзьма — нема дзеўкі і грошы нема. Ухапіла тоўкач, дай погоніць. Бежыць — стаіць дзежка з цестом.
— Дзежка, ці не бачыла дзеўку бегучы, грошы несучы?
■— А ўот бежыць, зараз дагоніш.
Бежыць — стаіць паршўк.
— Паршўк, ці не бачыў дзеўку бегучы, грошы несучы?
— А ўот бежыць, зараз дагоніш.
Бежыць — стаіць кароўка.
— Кароўка, ці не бачыла дзеўку бегучы, грошы несучы?
— А ўот бежыць, зараз дагоніш.
Бежыць — стаіць груша.
— Груша, ці не бачыла дзеўку бегучы, грошы несучы?
— А ўот бежыць, зараз дагоніш.
Бежыць — стаіць яблонь.
— Яблонь, ці не бачыла дзеўку бегучы, грошы несучы?
— А ўот бежыць, зараз дагоніш.
Догнала, грошы адабрала, забіла тоўкачамі, толькі кбстэчкі асталісе. Баба дзеда просты
— Погледзі ты, дзеду — твая дочка хутко прышла, а маёй нема да нема.
Дзед пашбў, да толькі кбсточкі позбераў, прынёс. А была там сучка.
— Дзяў, дзяў! Дзёдова дочка ў карэце езьдзіць, бабіна дочка ў кошэлі* брэшчыць.
Баба кажэ:
— Што ты, сучко, брэшэш?
Взяла поляно, ножку перэбіла. Так ана на трох ножках скачэ.
— Дзяў, дзяў! Дзёдова дочка ў карэце езьдзіць, бабіна дочка ў кошэлі брэшчыць.
Баба кажэ:
— Што ты, сучко, брэшэш?
Взяла, другою ножку перэбіла. Так ана скачэ на двох ножках.
— Дзяў, дзяў! Дзёдова дочка ў карэце езьдзіць, бабіна дочка ў кошэлі брэшчыць.
Баба і трэцю ножку перэбіла. Так ана скачэ на аднбй ножцэ.
— Дзяў, дзяў! Дзёдова дочка в карэце езьдзіць, бабіна дочка ў кошэлі брэшчыць.
Так баба ё саусім забіла.
Кот і певень
Павет Навагрудскі, вёска Сянежыцы
ыў сабё каток з петушком у аднбй хатцэ. Каток пашбў на жыр, да кажэ до петушка:
— Нікагб не пускай у хату — зачыні дзьверы, да не пускай.
Пашбў ён. Прыходзіць лісіца і просіцьса:
— Пусьці мне, петушок, толькі нбжэнькі пагрэць.
* Кошэль — торба. У кошэлі брэшчыць —у торбе брэша.
Взяў он пусьціў. А лісіца его ўхапіла дай нанесла. Крычыць петушок на котка:
— Каток-браток, лісіца мне ўхапіла! Несё мне за ўсбкіе горы, у глуббкіе норы.
Каток почўў, прыбёг і абараніў петушка. Да зноў ему трэба іці на жыр. Кажэ:
— Ну, памятай. Нікагб не пускай ў хату — хоця бы як прасіла.
— Не пушчў.
Пашбў каток. I зноў прыходзіць лісіца, прбсіцьса:
— Пусьці мне, петушок — я змерзла — толькі ножкі пагрэць.
Просіла ана, просіла. Взяў петушок, дай пусьціў. Дак жэ ана егб ўхапіла і панесла. Крычаў, гукаў ён на котка — да каток далеко зайшбў у лес — не чуў. Прышбў он до сваёй хаткі — бачыць — нема петушка. Пашбў жэ ён шукаючы. Хадзіў, хадзіў то сюды, то туды — да трапіў на тэту гору. А то була не лісіца да ведзьма. Мела ана тры дбчушкі.
Спусьціўсе каток до её норы і нашбў петушка. Да гэтым дочушкам он вельмі сподобаўсе. Старша кажэ:
— Я хочу за цебё замуж іці.
— Ну, добрэ,— он кажэ,— так ідзі на гору, да мне там почэкай. Я тут спраўлюсе, прыйдў І цебё за жонку вазьмў.
Пашла ана ўбраласе на гору і чэкае. Да серэдульша кажэ:
— Я хочу за цебё замуж іці — ты мне надто сподобаўсе.
— Ну, добрэ, — он кажэ, — так ідзі на гору, да мне там почэкай.
Пашла ана і чэкае. Да меньша кажэ:
— Я хочу за цебё замуж іці.
— Ну, добрэ. Вулёзь на гору, почэкай — прыдў, вазьмў за жонку. Толькі ж выкінь мне вероўку, штоб Я МОГ ВЫЙЦІ.
Да каток взяў петушка на плечы, дай по вероўцэ вулёз на гору. Там забіў, задраў, заёў усё тры ведзьмбвые дочы, дай ўцёк до сваё хаткі. Дай жывўць аны і жывўць'з петушком— от тут недалечко за Сянажыцамі — і цяпёр жывўць.
Дудка
Павет ІІавагрудскі, веска Сявежыцы
8| улб ў бацькі тры сыны, два разумные, а £ трэці дурэнь. Надзяўсе ў іх садзе дзік.
Ніхтб тагб дзіка не выгоніць. Бацько послаў старшаго, не выгоніў. Послаў серэдўлыпага — і той не выгоніў. Кажэ ён до трэцяго:
— Ідзі ты, хоць дурный — попробуй.
Пашбў дурэнь. Зловіўдзіка і ўбіў. Прыходзіць до дому, кажэ:
— А што, татко, хоць я дурэнь, такі ўбіў дзіка.
— Ну, добрэ. Дзе ж его — таго дзіка — дзяць?
— Трэба его ў лесе закопаць.
Пашлі тые браты ўтрох, закопалі дзіка. Дай позавідовалі дурню — дай брата забілі і поховалі ў мураую. Прыходзяць до дому. Бацько путае:
— Дзе ж дурэнь?
— А хто ж его вёдае! Пашбў дзе — то, вёдомо, дурэнь.
Нема сына. Бацько чэкае аднб лето, другое — нема, дай і чуткі нема. Дай на мураую выросла
ерба. Пастушкі каровы паслі, зрэзалі ербіну, зрабілі сабё дўдочку. Сталі граць. Як сталі граць, так дудочка кажэ:
— Заграй, заграй, пастушок — менё братко ўбіў, да за тагб дзічэнька, што ў садочку рыў.
Ідўць касцы. Почулі гэтую дудку, кажуць: — Хлопцы, да дзе ж вы ё взялі?
— От, тут,—кажуць, — вырэзалі— ербіна росла, так вырэзалі.
Касёц взяў, заграў — дак дудка:
— Заграй, заграй, дзёдочко — менё братко ўбіў, да за тагб дзічэнька, што ў садочку рыў.
Едуць купцы. Купёц почўў, кажэ:
— Продайце мне тэту дудку.
— А што даце?
Ну, поторговалісе аны, купіў купёц тэту дудку — заграў. А дудка:
— Заграй, заграй, кўпчыку, менё братко ўбі'ў, да за тагб дзічэнька, што ў садочку рыў.
Заёхалі тые купцы на ноч до чэлавека. А до якого чэлавека? До тагб бацькі. Сталі аны граць на тэтой дудцэ, так брат кажэ:
— Што тая дудка гаворыць? Дайце мне — я
заграю. 1
Заграў, а дудка:
— Заграй, заграй, брацейко, ты менё ўбіў, да за тагб дзічэнька, што ў садочку рыў.
Сестра почула, кажэ:
— Што, гэто? Пазвбль, я попробую. А дудка:
— Заграй, заграй, сестрыца—менё братко ўбіў, да за тагб дзічэнька, што ў садочку рыў.
Да матка кажэ:
— Дайце мне.
А дудка:
— Заграй, заграй, мамочко, менё братко ўбіў, да за тагб дзічэнька, што ў садочку рыў.
Бацько почўў.
— Што гэто сталосе! Дайце я побачу.
А дудка:
— Заграй, заграй, таточко, менё братко ўбіў, да за тагб дзічэнька, што ў садочку рыў.
Догадалісе аны. Давай прызнавацьса. Бацько путае:
— Дзе вы его дзелі? Кажыце. Справедліво. Ніштб вам не будзе.
Аны ўсёсказалі. Так пашлі домурауя, одкопалі, да зрабілі труну — усё чысто — і поховалі на могілках.
Блізняты
Павет Навагрудскі, вёска Сянежыцы
»ыў карбль з каралёву. Мелі аны сына. Взяў той сын, ажэніўсе. Побылі аны самі з сабою гадбў тры — дай ана в ценжы. А емў трэба ехаць. Паехаў он, а ана мела блізьнята, два сынкі — надто краш'вые! На потыліцы месяц, а на лобе г’вёздочка. Напісала до мужа пісьмо, што так і так, і послала сваім паробком — што даў Бог два сынкі красівые, на потыліцы месяц, а на лобе г’вёздочка. Той паробок нёс, нёс тое пісьмб, да зайшбў на ноч. У лесе хатка стаіць, так зайшбў. А там жыла ведзьма, і ў ей була дочка. Дак ётая ведзьма, як толькі паробок заснўў, адняла ў его пісьмб — перэчытала, да тое кінула ў печку, а напісала другое: што родзілосе дзіця ні воук, ні звер. Бог вёдае што! Дай паробок панёс. Вёдомо, чытаць не ўмее, не вёдае, што несё. Як прышбў, аддаў пісьмб. Да той муж — каралевіч — перэчытаў, дай на-
пісаў зараз: штоб іх не булб, пакўль до дому прыедзе. Стыд! Як не людзям! Да позабівалі тые сынкі, у саду поховалі. Выросьлі на могілках два яворы. Прыехаў каралевіч до дому — сынкоў нема. Да кажэ до жонкі:
— Што ты мела! Hi воук, ні звер! Бог вёдае што!
Взяў і её прогнаў. Пашла ана бёдненька, а он взяў ажэніўсе з той вёдзьміной дочкой. Жывўць аны, жывўць. Да тая вёдзьміна дочка гаворыць:
— Нашто тые яворы седзяць! Трэба зсеч іх да спаліць.
Спалілі тые яворы, да попёў ўкінулі на двуор. Гоніць пастух авечкі. Взяла авечка, лізнула тагб попельца — зрадзілісе ў ей блізьнята, два баранчыкі, харошы не жарты. Рослі аны — да не баранчыкі, а зрабілісе сынкі. Тые самые — месяц на потыліцы, а на лобе г’вёздочка. Ідзё тая іх матка абадраушысе, ашарг’аушысе, прбсіцса до іх на службу. Ну, добрэ — стала ў іх служыць, дай познала іх, што ето ей сынкі. Жывўць аны, жывуць. Да той каралевіч хочэ, штоб емў хто байку сказаў — лежыць на ложку, дай кажэ:
— От, хацёў бы, каб хто байку збаяў.
Ніхтб такой байкі не ўмее, як тые два хлбпчыкі. Трэба іх заклікаць. Прышлі аны — давай баяць.
— Ото так булб: быў карбль з каралёвою, мелі аны сына. Той каралевіч ажэніўсе, да тры годы был! з сабой — мусеў ён уехаць. Да ана рбдзіла двох сынкбў — месяц на потыліцэ, а на лобе г’вяздочка.
Да той каралевіч кажэ:
— Так булб.
— Дак ана напісала пісьмб, што так і так, даў Бог сынкбў — і послала сваім паробком. А той зайшбў на ноч у вёдзьміну хату — дай лёг спаць.
Да той каралевіч кажэ:
— Так булб.
— А тая ведзьма пісьмб перэменіла і напісала, што родзілосе дзіця ні воук, ні звер, неведомо што.
Дай он кажэ:
— Так булб.
— Так той каралевіч напісаў, штоб сынбў страцілі, а патом і жонку прагоніў і з вёдзьміной дочкой ажэніўсе.
— Так булб.
— А гэтых сынкбў забілі, дай ў садзе закопалі, а на могілках вырослі два яворы. Да тая вёдзьміна дочка сказала, штобы іх зсеклі, да спалілі на попёў.
— Так булб.
— А той попёў ўкінулі на двуор і авечка злізала, і прывела два баранчыкі.
— Так булб.
— Аз етыхбаранчыкоў зрабілісе два хлбпчыкі, на потыліцы месяц, а на лобе г’вяздочка. Дак тые хлбпчыкі знялі шапочкі — асьвецілі пакой. А той каралевіч схваціўсе:
— Ах, я нешчасьлівы! То ж маё сынкі!
Взяў тэту другую жонку, вёдзьміну дочку, на жэлезну барону разцягнўў — дай коньмі порозрываў — начысто. А тэту первою взяў ізнбў до себё — і жывуць аны разэм — дай цепёр жывўць.