Беларускі народны каляндар  Уладзімір Васілевіч

Беларускі народны каляндар

Уладзімір Васілевіч

Выдавец: Ураджай
Памер: 80с.
Мінск 1993
25.95 МБ
УПАДЗІМІР ВАСІПЕВІЧ
БМЛРУСКІ НЛЕОДНЫ
КЛЛЯНДЛР
ББК 92
В 19
УДК 398.33 (=826X059)
Мастак У.А.Малахаў
Васілевіч У.А.
Бсларускі народны каляндар. — Мн.:Ураджай, 1993— 80 с.: іл.
ISBN 5-7860-0757-X.
Доўгія стагоддзі каляндарныя звесткі, як і ўся паэтычная творчасць народа, бытавалі толькі ў вуснай фор.ме. Раскіданыя некалі па ўсіх кутках беларускага краю залацінкі народнага календара, сабраныя разам, пад адной вокладкай, гучаць, як сапраўдная народная паэма, праз радкі якой да нас даносяцца галасы сівой мінуўшчыны.
Для іпырокага кола чытачоў, якія дбаюць пра кулыуру беларусаў, пра спадчыну нашага народа.
йспокон веков календарные сведенмя, как м все поэтмческое творчество народа, бытовалм тольковустнойформе. Рассеянные поразлнчным местам белорусского края крупннкм народной мудростм, собранные воеднно, под одной обложкой, звучат, как настояіцая народная поэ.ма, откуда доносятся до нас голоса седой старнны.
Для шнрокого круга чнтателей, которых ннтересует культура белорусов.
5001000000 —
М 305 (03) — 93
БЗ 167 — 92
ББК 92
ISBN5-7860-0757-X
© У.А.Васілевіч, 1993
ПРАДМОВА
У кожнага народа спрадвеку вёўся свой каляндар, у якім з пакалення ў пакаленне псрадаваліся мудрасць, веды, вопыт жыццёвых назіранняў. Мелі такі каляндар і беларусы. Багацсйшы духоўны свет нашых продкаў, іх надзвычайны талент, яскравая фантазія, гумар адбіліся ў абрадах і звычаях, гульнях і песнях, прыкметах н павер’ях, якімі перасыпаны ледзь не кожны дзень гадавога кола. Абапіраючыся на бацькоўскія традыцыі і веру, беларускі працаўнік трымаў у памяці шматлікія парады і забароны, выказаныя вобразным трапным словам. Ён добра ведаў, калі можна вссяліцца, а калі ўстрымлівацца ад забаў, калі можна брацца за тую ці іншую працу, а калі, наадварот, адкласці яе, каб не нашкодзіць сабс і блізкім.
Каляндар ахоплівае дзень за днём увесь год, змяшчае ў сабе шматлікія абрады, звычаі, прыкметы, павср’і, прыказкі, праз якія глыбока раскрываецца ўнутраны свет працоўнага чалавека, яго штодзённыя клопаты і спробы разгадаць таямніцы навакольнай прыроды. Шматвяковы вопыт, назапашаны многімі пакаленнямі папярэднікаў, быў для земляроба азбукай і граматыкай усяго яго жыцця. Перададзены ў спадчыну, ён дапамагаў арыентавацца ў з'явах прыроды, ад якіх нярэдка залежаў ураджай — крыніца існавання селяніна, усей яго сям’і. У працэсе гістарычнага развіцця, дзякуючы пільнаму ўгляданню ў навакольны свет і асэнсаванню безлічных яго форм, чалавецтва вучылася разумець мову прыроды, кіравацца яе падказкамі ў сваіх будзённых справах.
Асобныя дні года і нават цэлыя псрыяды ўспрымаліся селянінам як своеасаблівы паказчык для прыняцця тых ці іншых мер у гаспадарчых справах. Многія з гэтых дзён акружаліся магічнай таямнічасцю, шэрагам патрабаванняў, парушэнне якіх, ва ўяўленні сялян, маглопрынесці шматшкоды. Таму так трывала ўрасталі ў свядомасць людзей карэнні розных прыкмет, вераванняў і прымхаў. Вядома, сёння звесткі, пачэрпнутыя з народнага календара, мала кім бяруцца як непахісныя правілы, рэкамендацыі. I гэта натуральна, бо на нашых вачах рэзка мяняецца клімат, значна пагоршала апошнім часам экалагічная абстаноўка на ўсёй планецс. I Беларусь не стала тут выключэннсм, а хутчэй. наадварот, увабрала, як ні адзін іншы
край, сумныя вынікі цывілізацыі. Аднак народны каляндар і цяпср нс страціў сваёй каштоўнасці і працягвас выклікаць інтарэс у сучаснікаў як свосасаблівы помнік вуснай творчасці бсларускага народа.
Кожны дзснь года ў хрысціянскіх калсндарах (як праваслаўным, так і каталіцкім), быў запоўнсны імснамі святых, прарокаў, апосталаў, пакутнікаў. Нс ўсс яны. зразумсла, адзначаліся ў будзснным жыцці роўнай увагаю. Адны даты праходзілі зусім нспрыкметна; з другімі звязаны паасобныя павер’і, парады выконваць ці, наадварот, нс выконваць тую ці іншую працу; трэція шанаваліся як вялікія святы і былі акружаны абавязковымі ўрачыстымі абрадамі.
Бсларускі народны каляндар раскрывас псрад намі складаны свстапогляд бсларускага ссляніна, яго глыбокас веданнс прыроды і любоў да яс, цягавітасць да працы, дэманструебагатыя творчыя здольнасці, невычэрпную фантазію, палёт дапытлівай думкі.
Сама назва гэтага мссяца красамоўна гаворыць пра яго характар: студзснь — значыць, сцюдзёны. У гэты час на зямлю прыходзілі моцныя халады, і кожны гаспадар мусіў загадзя падрыхтавацца да суровай пары, каб не мсрзнуць і не выстуджваць хату. “Студзснь — году пачатак, зімс — сярэдзіна". Нярэдка па народных прыкмстах год падзялялі на дзвс роўныя часткі: адна пачыналася з 1 студзеня, другая — з 1 ліпсня. Заўважаючы асаблівасці надвор'я ў пэўны дзень псршага паўгоддзя, меркавалі пра надвор’е ў адпаведны дзень другой паловы года. Які-небудзь снежны дзень у студзені нібыта абяцаў роўна праз паўтода абярнуцца дажджлівым і непагодным. Супастаўляліся ў першым і другім паўгоддзях цэлыя месяцы, a то і поры года. Па студзсню меркавалі пра будучую вясну ("Як студзень цёплы на лік, дык завідны сакавік") і пра лста ("Студзень мяцс — ліпень залье”). Па характару псршага месяца сяляне стараліся вызначыць і
набытак, які чакаецца ў агародзе і на полі: “Студзень пагодны — год будзе плодны". Гнілое надвор’с на пачатку года нс абяцала ўцехі чалавеку: “Калі ў студзснь дажджы — дабра не жджы”.
1/19*. Ілля, Цімафей, Рыгор. Цяпер у гэты дзень мы звыклі адзначаць Новы год. У старым жа календары ён не лічыўся святочным. Працягваючыся з папярэдняга года, апошні свой тыдзень дабываў Піліпаўскі пост. Ён заканчваўся з надыходам урачыстага зімовага святкавання, якое на працягу двух тыдняў (з 7 па 19 студзеня) ахоплівае некалькі свят і вядома ў народзе як Каляды (Коляды).
2/20. Ігнат, Даніла.
3/21. Ульяна, Пятро, Пракоп. Нярэдка народ у сваіх прыказках, прыкметах, звязаных з каляндарнымі датамі, спалучаў імёны святых з якімі-небудзьсугучнымі дзеяннямі, заняткамі, адпаведнымі пэўнай пары года: “ Пракоп па снегу ступае, дарогу капае".
4/22. Настасся, Хвядоцця.
5/23. Павел, Ніфант, Феакціст.
6/24. Аўгіння, Клаўдзія, Мікола. Ноч перад Калядамі. Гістарычнымі карэннямі Каляды ўзыходзяць да старажытных часоў, калі розныя народы адзначалі зімовас сонцастаянне. 3 прыходам да нас хрысціянства пачатак Каляд сталі звязваць з Ражством Хрыстовым. Напярэдадні Ражства сям’я збіралася на псрадкалядную вячэру (яна называлася ў народзе куццёю) з абавязковай рытуальнай стравай — кашай з ячных ці іншых круп. Вячэра насіла і больш дакладную назву — першая, вялікая, альбо багатая куцця. I хаця да вялікага свята старанна рыхтаваліся яшчэ з Піліпаўкі (калолі свіней, рэзалі авечак — у гэтым праяўляліся рэшткі колішняга язычніцкага ахвярадаўства), тым не мснш стол быў посны, паколькі разгаўляцца дазвалялася толькі назаўтра. Добра звараная куцця прадказвала ўдалы ўраджай ячменю. Калі сям’я садзілася за стол, гаспадар стукаў у акно і клікаў мароз куццю есці. Гэтак трэба f Першая лічба тут і далей азначае дату па новаму стылю, другая — па старому стылю. Напрыклад 1/19(1 студзеня па н.ст., 19 снежня па ст.ст., г.зн. на 14 дзён назад). У адрозненне ад праваслаўных, каталіцкія ўрачыстасці адпавядаюць толькі новаму стылю. Даты ў народных прык.метах, пагаворках, прыказках прымяркоўваюцца таксама да новага стылю.
было яго задобрыць, каб ніколі нс марозіў пасаджанага ў полі і на агародзе.
За сталом варажылі, выцягваючы з-пад абруса сцябліны пакладзенага папярэднесена. Доўгая сяннінка нібыта паказвала на высокі лён улетку.
Густыя зоркі на нсбе ў гэтую ноч свсдчылі пра вялікі ўраджай збожжа, грыбоў, добры прыплод хатняй жывёлы. Завіруха надавала ўпэўненасці, што будуць добра раіцца пчолы. Калі чарнсла з-за адлігі дарога, гэта павінна было значыць, што лета акажацца багатас на чорнас зерне — грэчку.
Каталіцкас свята Трох каралёў.
7/25. Ражство Хрыстова. Пасля шматтыднёвага посту нарэшце прадстаўлялася доўгачаканая магчымасць пассці ўволю скаромнага. 3 гэтага дня па сялу пачыналі хадзіць калядоўшчыкі. Псраапранутыя ў цыганоў, казу (нацягвалі вывернуты поўсцю наверх кажух), жорава, кабылу спсвакі спыняліся ля кожнага двара ў чаканні, калі гаспадар запросіць іх у хату. Калядоўшчыкі спявалі песні, скакалі пад скрыпачку і бубсн. А ў заключэнне выконвалі велічальную песню гаспадарам дома з самымі шчодрымі пажаданнямі:
Добры вечар. пане гаспадару, ой, Каляда, ой, Каляда!
Харошыя маепі ты сыночкі, ой, Каляда, ой, Каляда!
Ой, што ж яны ў цябе робяць? Ой, Каляда, ой, Каляда!
У святлічцы золата важаць, ой, Каляда, ой, Каляда!
Наважылі трыццаць пудоў і чатыры, ой, Каляда, ой, Каляда! Тыя трыццаць пану гаспадару аддалі, ой, Каляда, ой, Каляда! А тыя чатыры нам, каляднічкам і Калядзе, ой, Каляда, ой, Каляда!
У выніку калядоўшчыкі атрымлівалі пачастункі (сала, каўбасу), а таксама грошы. Гэта складвалася ў торбу, якая ад двара да двара рабілася ўсё цяжэй. На працягу ўсіх Каляд нсльга было нічога ні шыць, ні віць, ні плесці, ні рабіць крывога і колападобнага, ні сячы сякераю (напрыклад, ставіць агароджы. пячы абаранкі, рабіць закруткі для саней), іначай, казалі, дзеці і жывёла, якія павінны з’явіцца на свет, абавязкова народзяцца пакалечаныя.
8/26. Сабор Прасвятой Багародзіцы, Яўхім, Кастусь.
9/27. Сцяпан, Хведар.
10/28. Феафіл, Дарафсй, Агата, Домна, Ігнат, Міканор.
11/29. Маркел, Марк, Іван, Фадзей.
12/30. Макар, Анісся, Хвядора.
13/31. Язэп, Давыд. Якуб, Малання. Другая куцця напярэдадні старога Новага года. Гэта вячэра несаступала ў раскошы папярэдняй і насіла падобную з ёй назву — тоўстая і шчодрая. У народзс папярэджвалі: хто нс пячэ бліноў перад Новым годам, у таго не будзс гладкай тлустай жывслы, асабліва цялят. Шчодрым называўся і сам псраднавагодні вечар, у які дзяўчаты, абраўшы прыгажэйшую, выпраўляліся спяваць шчадроўкі па сялу:
Шчадровачка шчадравала, Пад акенца падбягала: Што ты. цётка, напякла. Прынясі нам да вакна, Бо ў нас дзяучынка маленька, У яе спаднічка краененька. Чаботкі храмовы.
Будзьйе з празнічкам здаровы!
Абрады. гульні, пссні нярэдка з дня ў дзень паўтараліся на працягу ўсіх Каляд. Але, бадай, ніколі за год. як на Шчадраца, не захаплялася моладзь варажбою. Дзяўчаты абхоплівалі калы ў плоце і былі рады, калі іх аказвалася ў пару; слухалі пад вокнамі. штоскажуцьу чыёй-небудзь хаце, і па тым меркавалі, пойдуць яны ў бліжэйшы час замуж ці не; выпякалі бліны і кармілі сабаку — чый першы з’есць, тая дзяўчына раней за іншых і замуж пойдзе; выпраўляліся ў хлеў і там у цемры хапалі авечак, а калі трапляўся баран, — абавязкова дзяўчыне суджана быць замужам; прыслухоўваліся на двары. адкуль сабака забрэша — адтуль і жаніх з'явіцца і г.д.