Беларускі народны каляндар
Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Ураджай
Памер: 80с.
Мінск 1993
22/9. Ганна. Калі на Варвару ці Міколу яшчэбылі сумненні наконт дарог. якія або падмярзалі і добра пакрываліся снсгам, або зноў псратвараліся ў гразь, збіваючы з толку селяніна пры яго выездзе на кані, то ўжо гэты прысвятак амаль узаконьваў пераход на зімовы транспарт: "На Ганкі сядайце на санкі". Ад Ганны, прыкідвалі, пачынаецца паступовы паварот на лста. Па дню Ганны вызначалі надвор’с. якоебудзе роўна праз паўтода. кіруючыся прыказкай: “Па зіме і лста". Шукалі падабенства: снсг — да дажджу, мяцсліца — да ветру з дажджом, мароз — да яснай пагоды, адліга — да цёплага дажджу і г.д. Сама ідэя павароту ўвасаблялася ў такім вось звычаі. Калісьці на Ганну, толькі прачнуўшыся, абходзілі хлявы, каб падняць на ногі кожную жывёліну і павярнуць яс галавой да выхаду, потым клсці і свірны, гумны і пуні, каб павярнуць кожную рэч, асабліва псрамяшаць насеннае зсрне. “Усё гэта трэба зрабіць дзеля дабратворнага павароту на лета. якое цяпср пачынас. відаць.
"бліжаць да людзей" (М.Я.Нікіфароўскі). Яшчэ зіма толькі пачыналася. яшчэ самыя жорсткія маразы і суровыя завірухі былі наперадзе. а селянін ужоўдумках парываўся да веснавога абуджэння прыроды. Сваімі рытуальнымі дзеяннямі ён нібы дапа.магаў рухацца няспыннаму колу часу.
23/10. Міна. Яўтраф. Фама, Ангеліна. Іван, Сцяпан.
24/11. Даніла, Нікан, Лука.
25/12. Спірыдон. Ферапонт, Аляксандр.
26/13. Яўстрат. Аўсенцій, Яўген, Арэст, Аркадзь, Арсень, Нікадзі.м.
27/14. Фірс. Калінік, Філімон, Апалонііі,
28/15. Павел. Сцяпан, Трыфан.
29/16. Агсй. Фсафанія.
30/17. Сцяпан. Дзень знамянальны тым. што заканчваўся тэрмін службы парабкаў: “На святы Сцягіан кажан парабак сабе пан’” Парабак дарабляў абгавораны тэрмін і спадзяваўся ў наступным годзе на бо.тьш выгадную дамоўленасць: "На святога Сцяпана найду другога пана”.
Тыдзень, тыдзеньда Каляд, Наш пан чэлядзі ме рад, Пайшла чэлядзь, скачучы, А пан за ёю, плачучы, Вярніся, чэлядзь, вярніся, На другі гадок найміся.
Скажу, пан, табе без спорак. Мне ўжо гвой хлеб сгаў горак Аддай, пан. мне каляду, Ужо я ад цябе пайду.
31/18. Севасцян, Марк, Клаўдзій, Віктарын, Сымон, Флор, Міхал. Зоя. а таксама ўгоднік Мадэст, які лічыўся захавальнікам жывёлы.
рухомыя
святы
Адначасова са святамі і прысвяткамі, якія маюць з году ў год стабідьныя дні правядзсння. каляндар (як афіцыйны царкоўны, так і народны) змяшчае шэраг вялікіх святкаванняў і проста прыкмстных падзей, не прывязаных да канкрэтнай даты. Гэта ўрачыстасці. непасрэдна залежныя ад рухомага свята Вялікадня (якое святкуецца ў псрыяд між 4 красавіка і 8 мая, заўсёды ў нядзелю). Кожнае свята гэтага цыкла знаходзіцца на пэўнай часовай адлегласці ад Вялікадня (ці псрад ім, ці пасля яго), і штогод яны сінхронна перамяшчаюцца адпаведна з датай правядзення асноўнага кульмінацыйнага свята.
За Ютыдняўда Вялікадня. зпанядзелка. пачынаецца тыдзень мытара і фарысея. які зваўся ў народзе Усяядным, Усярадным. Звычайна гэтая ся’дміца суправаджалася снежнымі завірухамі. пра што ў народзе на пачатку тыдня гаварылі: "Ета Усяядная ў госці едзе!" А ў канцы тыдня — "Ета з гасцей Усяядная едзе!" Па надвор’ю гэтага тыдня вылічвалі, у які час
лепей выходзіць на полс з сявснькаю: “Калі на Усяёднай нядзслі ідзець бальшая мяцсль, ссй авёс раньша, а мяцелі нст, сей авёс пазней”. Да тагож, калі пасеяцьу той жадзень, у якібыла мяцеліца, то ў аўсе нс будзе ніякай травы (вятрыска нібы абяцаў садзьмуць з нассння ўсё нспатрэбнас). Прыглядаліся, у які дзснь на Усяядным тыдні бывае павадак, у такі ж дзень тыдня вясною высявалі бульбу.
На дзевятым перадвслікодным тыдні, у суботу, напярэдадні мясапуснага тыдня, калі, згодна з праваслаўным календаром, адбываюцца памінкі па ўсіх памёршых продках, на Беларусі адзначалі Масленыя (зімовыя, Стрэчаньскія) Дзяды. Як і ва ўсе іншыя ссзонныя Дзяды (на Радаўніцу. напярэдадні Сёмухі, увосень псрад Змітравым днём) на Маслсныя за памінальнай вячэрай збіралася ўся сям'я. Хаты і падворкі старанна прыбіраліся, на сталы падавалася вялікая (як правіла, няпарная) колькасць страў. Гаспадары імкнуліся належным чынам сустрэцьдушыпродкаў. якія. верылася, злятаюццаўдніагульнага памінання на свас колішнія сядзібы. На стол у шклянку з зсрнем ставілася запалсная свсчка, для душ адкладвалася патроху ад усіх страў, адлівалася асобна і гарэлка. Пасля малітвы пачыналася "дзядоўская вячэра", на працягу якой стараліся весці сумныя размовы, успамінаць блізкіх і далёкіх родзічаў, што пакінулі гэты свет. Пасля заканчэння вячэры посуд са стала не прыбіраўся.
Восьмы тыдзень перад Вялікаднсм зваўся мясапусным, або "сырнай сядміцай", Масленіцай. Апошнія дні дазвалялася есці малочныя стравы. Святкаванні на Масленічным тыдні на Беларусі праводзіліся больш сціпла, чым у Расіі, але і ў нас сустракаліся цікавыя забавы. I дзятва, і моладзь коўзаліся з горак на санках, на высечаных на рацэ кавалках ільду. Чым далей скоцішся — тым, думалася, даўжэй будуць лстам лён і пянька. Дзсля гэтага наватспецыяльна насыпалі высокія горкі са снегу. У некаторых мясцовасцях сустракаўся звычай сярод маладых хлопцаў вазіць на Масленіцу павівальных бабак. Пэўна, такім чынам імкнуліся забяспсчыць паспяховы працяг свайго роду ў будучым.
Мы на горачцы пабывалі. пабывалі, Масленку сустракалі, сустракалі, Сырам гару набівалі, набівалі, Маслам гару палівалі, палівалі.
Мы лумалі Масленкі — сем нядзелек. сем нядзелек.
Ажно Масленкі сем дзянёчкаў, сем дзянёчкаў Нас Масленка абманіла, абманіла, На сем нядзель паста пасадзіла, пасадзіла.
Пасля Масленічнага тыдня пачынаецца Вялікі пост, які доўжыцца 7 тыдняў.
Наступны тыдзень пасля Масленіцы ў народзе называўся Ізбор (Узбор). Асабліва часта згадваецца ён у валачобных песнях: “Прыйшоў Ізбор — пагнаў снег з гор, снягі зганяець, воды пускасць, вада з гор, а рыбінка з нор”. Лічылі таксама, што на Зборніцу ўсе залётныя птушкі збіраюцца за морам і адлятаюць у наш край.
Першая серада Вялікага посту — Уступная серада. Дзенідзе ў заходняй частцы Бсларусі гаспадыні збіраліся на застоллі, вссела балявалі і скакалі праз пень, пастаўлены пасярод хаты. Гаварылі, што як хто падскочыць, так высока ў яе лён вырасце. У гэты ж дзень мылі прылады для прадзіва ільну — верацёны і калаўроты. Рабілася гэта ўсс дзеля таго, каб лён улетку вырастаў чысты, без пустазелля.
Сярэдзіна Вялікага посту звалася ў народзе Серадапосце. Хрэсцы, Прапалоўны дзень. Па розных кутках Беларусі на гэты дзснь гаспадыні выпякалі з цсста крыжы ("храсты", "хрэшчыкі”) і іншыя фігуры, часцей за ўсё ў выглядзе разнастайных прылад працы. “Хрэшчыкі” хавалі за абразамі, дзе яны ляжалі на працягу года і выкарыстоўваліся членамі сям’і пры розных выпадках: на пачатку гаспадарчых работ (напрыклад, пры заворванні, сяўбе, зажынках — каб быў добры ўраджай), у дзень запасвання гавяды, у час навальніцы або граду, пры пажары, паводках або паморак. Верылі, што "хрэшчыкі" засцерагаюць людзей ад усяго ліхога. Іх давалі дзецям, каб тых абыходзілі хваробы, з’ядалі, каб нс балела ў жніво паясніца — сярэдзіна (нездарма пра яс рупіліся мснавіта ў сярэдзіну посту). Жыхары надрэчных вёсак гаварылі, што ў дзень Серадапосніцы “шчупак хвастом лёд разбівае”. Назіранне за надвор’см у дзень, які дзяліў пост пароўну, давала магчымасць селяніну рабіць свас прадказанні. На Віцсбшчыне цеплыня і пагода ў Прапалоўны дзень абяцалі неўраджай на ягады, грыбы і арэхі. Такі ж стан у заходніх раёнах Беларусі гарантаваў усё лета пагодлівае, a дождж або снег, што ішлі на Серадапосце, прымушалі настроіцца на мокрае лета.
Апошняя нядзеля перад Вялікаднем называецца Вербніцай, Вербнай нядзеляй. Паўсюдна па цэрквах асвячалі галінкі вярбы. імі сцябалі адзін аднаго. Сцебануўшы незнаёмага хлопца, дзяўчына пыталася ў яго імя, каб вываражыць імя будучага мужа. Паколькі асвячонай вярбе надаваліся гаючыя ўласцівасці, то яе захоўвалі ў сялянскай хаце. На Піншчыне калісьці, каб не балелі зубы, каб не было ліхаманкі, з’ядалі 9 вербных пупышак. Галінкай такой вярбы выганялі жывёлу на першы выпас. Маразы, што здараліся на Вербніцу, смаленскія беларусы называлі “вербічамі”. Лічылі, што яны неабходны менавіта ў гэты час, каб не прыйшло больш позніх маразоў. якія маглі пашкодзіць сяўбе і ўсходу яравых. Аздобленыя каляровымі засушанымі кветкамі, травамі, каласамі і мохам галінкі вярбы (т.зв. “пальмы Віленскія" — яны вырабляліся каталіцкім насельніцтвам на Віленшчыне) імітавалі пальмы, з якімі народ сустракаў Хрыста пры яго ўездзе ў Іерусалім. Гэта хрысціянскае свята было прымеркавана да Вербніцы. “Пальмамі Віленскімі" ўпрыгожвалі дом, а таксама клалі іх на магілы блізкіх людзей.
Следам за Вербніцай пачынаецца перадвелікодны тыдзень ("страстная седмнца"). Той, хто ў Чысты панядзелак шчыра посціць (не есць і не п’е цэлы дзень). будзе, як прадказвалі на Віцебшчыне. паспяхова знаходзіць улетку птушыныя гнёзды. Гомельскія палешукі пазбягалі трымаць у хаце ў гэты панядзелак і аўторак хоць што нячыстае. каб на людзей і гавяду не напала парша.
Напярэдадні Чыстага чайвярга клалі пад страху хлеб, соль і мыла. 3 тым хлсбам на Юр’я выганялі жывёлу з хлява, соль ў наступным выкарыстоўвалі як сродак ад сурокаў, а мылам назаўтра да ўсходу сонца мыліся ў лазні, каб быць чыстымі (здаровымі) цэлы год. Калі вынесены хлеб за ноч замярзаў, меркавалі. што і яравы хлсб будзе пашкоджаны маразамі. У Чысты чацвер абавязкова чысцілі і прыбіралі хату. падворак, мылі жывёлу, асабліва консй, каб былі дужымі. Хто адважыцца сам выкупацца ў палонцы ці вымыецца на досвітку ў лазні, кінуўшы ў пасудзіну серабро. той не будзе хварэць увесь год. Каровам, каб былі малочныя, абмывалі вымя вадою. зачэрпнутай да ўзыходу сонца з месца зліцця двух ручаёў. На Чысты чацвер стараліся абавязкова што-небудзь пасеяць на полі ці ў
агародзе, спадзяваліся. што і збажына вырасце чыстая. без пустазелля. Чакалі, што надвор’е з Чыстага чацвярга павінна паўтарыцца на Вялікдзень (а затым і на Ушэсцс — 40-ы дзень пасля Вялікадня). Гаспадыням хацелася верыць. што ад дажджу ў гэты дзень каровы стануць даваць шмат малака. У некаторых кутках Усходняга Палесся пад вечар Чыстага чацвярга гатавалася вялікая вячэра з 12 посных страў, на якой паміналі родных памёршых. 3 вечара пачынаўся і працягваўся да самага Вялікадня строгі пост. У заходніх раёнах Беларусі ў апошнія тры дні перадвелікоднага тыдня жанчыны пакідалі прасці кужаль.