Беларускі народны каляндар
Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Ураджай
Памер: 80с.
Мінск 1993
7/25. Благавешчанне (Дабравешчаннс, Звсставанне). Як і на кожнас свята, на яго забаранялася што б там ні было рабіць: “На Благавсшчанне дзеўка косу нс пляце, птушка гнязда не ўс". Праваслаўная царква адзначала зачацце Маці Божай Ісуса Хрыста.У народзе свята мсла старажытныя карэнні, яно лічылася днём надыходу вясны. Шмат дзе якраз ад Благавсшчання (а ў нскаторых мясцовасцях нават раней, у залсжнасці ад традыцый і, вядома, ад надвор’я) адбывалася Гуканне вясны.
Дабравешчанніко святое. I Іаіплі сонейка залатое, Каб зямелька адышла Ды вясна да нас прыйшла, Каб распусніліся ветачкі. Каб раскраснеліся кветачкі, Каб лугі зазелянеліся, Нашы нівачкі адзеліся.
Дзяўчаты ўсёй вёскі выходзілі куды-нсбудзь на ўзвышша і спявалі. пакуль нссцямнсс. вяснянкі. Даляталі звонкія галасы і з суседніх вёсак. Сялянам хацелася верыць, што наступны гаспадарчы год, які з гэтага дня пачынаецца, прынясс багаты ўраджай. шчасце ў дом. Часта на Благавсшчанне згадвалі птушак. Адны гаварылі. што ў гэты дзень бусел прылятае, другія — што ён кладзс яйка ў гняздо. "Як за тыдзсньда Благавешчання прыляціць буссл. то ў свірне на засек трэба дошку на-
кладваць — поўна пашні будзе, добры ўраджай, а як пасля Благавешчання — то трэба знімаць дошкі, бо не засыплеш поўных засекаў”. I хаця па вёсках шчыра гукалі вясну, не заўсёды яна з’яўлялася, таму канчаткова развітвацца з зімою было ранавата: “Да Благавешчання зіму не лай і сані трымай". Пасля свята дазвалялася ўрабляць зямлю пад новыя пасевы (да гэтага часу зямля спіць, і чапаць яе няможна). Як спявалася ў народных песнях, “Благавешчанне — араты на ніву... і каня вядзець, і саху нясець, заворваець”.
Благавешчанне было вехаю ў прадбачанні надвор’я. Калі свята аказвалася цёплым, селянін мусіў чакаць марозную восень, і наадварот, снег, што заляжаўся да гэтае пары, абяцаў цёплую восень. Па асаблівасцях гэтага дня рабіліся прагнозы на ўраджай. Як на Благавешчанне дождж — збярэш багата хлеба; калі суха, то летам магчыма засуха. Умеранае надвор’е — умеранае будзе лета і такі ж умераны ўраджай. Гаварылі, што такое ж надвор’е, як на Благавешчанне, павінна паўтарыцца на Вялікдзень.
8/26. Гаўрыла, Ганна, Ала, Ларыса, Васіль.
9/27. Матруна, Хвядос, Іван. “На Матруну шчупак лёд прабівае" — казалі ў народзе. Цяпло прыходзіла штогод не адначасова, і таму не дзіўна, што падобныя прыкметы маглі звязвацца і з іншымі днямі гэтага перыяду.
10/28. Ларыён, Сцяпан, Яўстрат, Іона.
11/29. Марк, Кірыл, Іван.
12/30. Іван, Сафрон, Панцеляймон, Засіма.
13/31. Іпацій, Іона, Інакенцій, Веньямін.
14/1. Марыя, Яўхім, Аўрам, Макар.
15/2. Ціт, Палікарп.
16/3. Мікіта, Хвядосся.
17/4. Язэп, Георгій.
18/5. Фядул, Сымон, Марк, Платон, Хвядора.
19/6. Яўціхій, Мяфодзій, Платаніда.
20/7. Георгій, Даніла.
21/8. Ірадзівон, Ніфант.
22/9. Вадзім.
23/10. Цярэнцій, Афрыкан, Максім, Аляксандр, Хведар, Якуб. Каталіцкі каляндар згадвас Войцеха, якога ў народзе так ахарактарызоўвалі: “Святы Вайцеха выпусціў жаўранка з меха”.
24/11. Якуб, Варсанофій, Іван, Рыгор, а таксама Анціп, які адзначаўся толькі тымі, у каго балелі зубы, і знахарамі, якія загаворвалі зубны боль.
25/12. Васіль, Зінон, Ісак, Міна, Давыд, Іван, Апанасся.
26/13. Артамон.
27/14. Марцін, Антон, Іван, Астап, Ардальён.
28/15. Арыстарх, Трахім, Васіліса, Настасся, Кандрат, Лук’ян, Якуб, Віктар, Засіма, Сава, Андрэй. “Святы Андрэю — канапелькі сею” — так раілася рабіць на Усходнім Палессі.
29/16. Ірына, Галіна, Ніка, Васіліса, Хвядора, Тамара. На Ірыну, казалі, добра ссяць капусту.
30/17. Сымон, Ананій, Акакій, Аляксандр. Святы Засіма, які так шанаваўся ў гэты дзень (як і святы Савацсй), лічыўся ахоўнікам пчол — нездарма яго імя сустракаецца ва ўсіх пчалярскіх замовах. На пчальніках абавязкова мсўся абразок абодвух святых, прычым Засіма быў намаляваны на фонс лесу, у адной руцэ трымаў “кацялок”, а ў другой — крыж і мяцёлку для зграбання раёў (ці крапіла). Зімою абразы пераносіліся ў амшанік, дзе захоўваліся вуллі, або ў хату. На Засіма-пчальніка расстаўлялі вуллі.
Калі ў апошні дзснь красавіка сонца ўзыйдзе ясна — будзс сухоелета, а калі праз хмары — дажджлівае.
У апошні месяц вясны (які б сн не быў — з раннім ці запозненным цяплом) звычайна распускалася зеляніна. Пра гэта нагадвала і другая назва месяца — травень. У гэтым мссяцы першы раз пасдя зімы гоняць скаціну ў поле. "Май — жывёлу ў полс пхай". 1 хоць да лета было рукой падаць. народны разлік папярэджваў: "Май зямлю грэе, a сіверам вее”. Работы з кожным днём прыбывала, але гаспадар не спяшаўся давсрыцца такому няпэўнаму яшчэ цяплу: "Май — валам дай, а сам на псч уцякай". Па стану мая прыкідвалі, чым абернецца для селяніна палявы год: "Май халодны — год галодны". Снег і мароз у апошнім веснавым месяцы прадказвалі засушлівае лета, не пакідалі яны добрых спадзяванняў і пчалярам. I наадварот, майскія грымоты нібыта паведамлялі рупліўцу пра добры плён на яго зямлі: “Дождж у маі — хлеба будзе і на гультая".
Калі ноч пад першы дзень мая зорная і вее цёплы паўдзённы вепер — лета будзе з бурамі, але цёплае і ўраджайнае.
1/18. Іван, Віктар, Зінон, Севрыян, Аўксенцій, Кузьма. На гэты дзень прынята было сеяць моркву, буракі.
2/19. Іван, Хрыстафор, Антанін, Пафнуцій. Георгій, Трыфан. Нічыпар.
3/20. Хведар, Аляксандр, Гаўрыла. Рыгор. Анастас.
4/21. Януар, Яўціхій, Хведар, Дзяніс, Ісак, Сакрат.
5/22. Хведар, Усевалад, Гаўрыла, Лука, Клімент, Віталь.
6/23. Георгій (Юр’я, Юрай, Ягор’я). У ліку іншых веснавых дзён гэта свята больш чы.м якое іншае прэтэндуе на сапраўдны пачатак вясны. Мснавіта з Юр’я, як лічылі амаль паўсюдна, пачынас куваць зязюля. На Юр’я сяляне выходзілі з песнямі і ахвярнымі стравамі аглядаць свае зарунелыя палеткі ("Калі прыйдзе Юры, не ўгледзіш у жыце куры”). 3 Юр’ем звязваўся, як правіла, і першы выпас жывёлы (запасаў для яе павінна было хапіць як мінімум да гэтага дня — “На Юр’я каб сена было і ў дурня”). Дбайны гаспадар не прапускаў без увагі стан надвор’я і рабіў для сябе пэўныя высновы: “Калі на Ягор’я мароз — будзе добры авёс”. Снсг на Юр’я падаваў надзею, што ўлетку пабялеюць палі ад удалай, ураджайнай грэчкі, і наадварот, “Як на Юр’я пагода, то на грэчку няўрода". Густы юр’еўскі дождж упэўніваў селяніна. што вырасце густое вялікае жыта, Жыватворная юр’еўская раса таксама абяцала прыбытак: “Калі будзе раса — хопіць коням аўса’’.
Галоўнай адказнасцю, якой народ надзяліў святога Юр’я, было апякунства хатняй жывёлы і гаспадаркі. Адначасова Юр'я называлі і валадаром ваўкоў. У народзе ўяўлялі. што ён едзе на белым кані і замыкае пашчы дзікім звярам. пасля чаго тыя менш нападаюць на скаціну. Статак стараліся выгнаць зарань, на цудадзейнуюрасу — яна павінна забяспечыцьвялікі дастатак малака. За лспшае лічылі. калі запасванне супадае з поўняю — “каб усяго было поўна”. ГІсрад тым як выгнаць жывёлу, гаспадар тройчы абыходзіў яез запаленай грамнічнай свечкай і апырскваў свянцонаю вадою. Абкурвалі жывёлу падпаленымі купальскімі зёлкамі, якія захоўваліся ў кожнай хаце. Выганялі скаціну з хлява, пасцёбваючы асвячонымі на Вербніцу галінкамі вярбы, затым яе ўтыкалі ў хляве ад злых духаў. На парозе хлява псрад жывёлай клалі розныя
сімвалічныя прадметы: курынас яйка — нібыта затым. каб заткнуць ім ваўку пашчу і каб каровы былі круглыя і поўныя, а калі яйка заставалася цэлас пасля прыходу жывёлы, спадзяваліся, што і жывёла сёлета будзс цэлая; замкнуты замок пад нагамі худобы — як ахоўны сродак ад ваўкоў ("Няхай так замкнсцца яго пашча на ўсё лста"): ніты ад кроснаў — ад укусу змяі ("Як гадзюка ніта нс разбярэ. так ад кароўкі малака не адбярэ"): сяксру — кабабараніцьёю гавяду ад "нячыстай сілы" і чарадзсяў: пояс ці жменю выцягнутай са страхі саломы — каб скаціна не адыходзіла ад дому: бязмсн — каб жывёла павялічвалася ў вазс.
Запасваннс на Юр'я станавілася і святам пастухоў — для іх гаспадары рыхтавалі добрыя закускі. а тыя ўжо на пашы ладзілі пачастунак. У першы дзснь пастухі не павінны былі рабіць ніякіх пазык, не бралі яны ў поле агню. нажа (вастрыць яго. першы раз на вясну гонячы статак. значыла б вастрыць ваўку зубы).
He забываў сслянін на Юр'я і пра сваю ніву. Ён выходзіў на яе з загорнутым у абрус караваем. спсчаным напярэдадні. — увасабленнем леташняга ўраджаю. абыходзіў палеткі. клаў хлеб у рунь, і калі ён хаваўся ў жыце. казалі. штоў гэтым годзе янобудзс ўдалае. Выносілі ў поле косткі. што заставаліся ад велікоднага стала. і закопвалі па канцах поля. Асвячоная вербачка ўторквалася ў зямлю з вераю. што гэтым самым удасца абараніць ніву ад граду. На полі частаваліся. спявалі юраўскія пссні:
Юря Бога клікала.
Да палай. Божа, ключыкі Адамкнуій зямліну Да выпусніні травіну.
Да на буйна жыта, Да на ііёп/іа лета, Да на волікі ярмачко, Да на кароўкі малачко.
7/24. Сава. Валянцін. Лявонцій. Хама. Лізавета. а таксама Аляксей і Аўсей. Імёны апошніх двух святых як быццам самім сваім гучаннем заклікалі ссляніна што-небудзь пассяць на нівс. Асабліва сугучнае з абавязковай палявой культурай імя Аўсся. здавалася. зашыфроўвала ў сабе нссумнснную параду: "Аўссй — авёс ссй".
8/25. Марк. Сільвсстр. "Лождж на святога Марка — дык
зямля, як скварка". Адзначаны ў каталіцкім календары Станіслаў даваў селяніну свас парады на гэты дзень: “Сей лён на Станіслава — вырасце, як лава".
9/26. Васіль, Сцяпан. Глафіра.
10/27. Сымон, Сцяпан, Яўлогій.
11/28. Кірыл. Віталь. Максім.
12/29. Арцём. Хвядот. Філі.мон, Васіль, Іван.
13/30. Мікіта, Ігнат. Данат, Васіль, Максім, а таксама апостал Якуб. Народная прыкмета звязвала з гэтым імем набліжэнне цяпла: "На Якуба грэе люба".
14/1.1гнат, Акакій, Макар. Пафнуцій.
15/2. Дзень Барыса і Глеба быў значным святам у народзе. Шанаваліся ў гзты дзень крыніцы. якія не замярзалі і лічыліся гаючымі. асабліва ад хвароб вачэй. Шмат дзе. хоць далёка не паўсюль, не дазвалялася пранаваць на конях. 1 ўсё ж гарачая на ніве пара не давала селяніну сядзсць спакойна. Калі сабраць усё. што гаворыцца пра Барыса ў народных песнях. то можна з упэўненасцю назваць гэты дзень святам працы: “Святы Барыс — коні пасець, прывёўшы дамоў, закладываець...”. “барануець, полс раўнусць...". “ляды паліць', “ячмснь сесць з поўнай сявснькі, з правай жмснькі, кінс рэдка — дасць Бог густа". Па розных мясцовасцях на Барыса неабходным лічылася ссяць дзе бульбу, дзс бабы. дзс цыбулю.