Беларускі народны каляндар
Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Ураджай
Памер: 80с.
Мінск 1993
25/12. Аляксей, Марыя. Яўтен. Антон.
26/13. Зоя, Святлана. Сцяпан, Сымон. Фацінню, якая таксама шанавалася ў гэты дзень, у народзе называлі заступніцай ад трасцы.
27/14. Кірыл, Аўксенцій, Ісак, Міхал. Хведар. Аўрам.
28/15. Анісім, Ефрасіння. Яўсей.
Пра пару, калі зіма павінна саступіць месца вясне, у народзе гаварылі: “Люты вады падпусціць, а сакавік падбярэ”. Але надта давярацца лагоднасці першага вясновага месяца было б неабачліва, паколькі зіма ў гэты час яшчэ не здалася: “Марац кусае за палец". Калі зямля зарань вызвалялася з-пад снежнага покрыва і агаляла азіміну ў той час, як прыціскалі маразы, селянін мог разлічваць на небагаты ўраджай: "Калі жыта ў марцы глядзіць на неба, не есці тады хлсба".
1/16. Памфіл, Валент. Павел, Парфір. Ілля, Даніла, Ісай.
2/17. Пакутнік Фёдар Ціран успрымаўся сялянамі як ахоўнік ад зладзеяў. Яму служылі імшу людзі, у якіх што-небудзь было ўкрадзена.
3/18. Лсў, Флавіян, Кузьма.
4/19. Архіп, Халімон, Максім, Хвядот, Яўген, Макар. Дасіфей. Згодна з каталіцкім календаром, адзначаецца
Казімір. Яго імя, зарыфмаванае ў народнай прыкмеце з адпаведным станам прыроды, нібы падводзіла рысу пад панаваннем зімы: “На Казімсра зіма ўмера”.
5/20. Леў, Агафон, Карніл.
6/21. Цімафей, Астап, Георгій. На Цімафеявеснавога звычна бывае ветрана. Спяваюць сініцы.
7/22. Хведар, Піліп, Апанас.
8/23. Палікарп, Іван, Майссй, Аляксандр.
9/24. Іван, Эразм. Праз тры тыдні і адзін дзень пасля Грамніц значыўся прысвятак Паўраценне, або Абратанне (ад царкоўнага “Обретенне” — знаходжанне галавы Іаана Хрысціцеля). Асабліва шанавалі гэты дзень пчаляры. Яны заглядвалі ў вуллі і калі знаходзілі ("обреталн") пчол жывымі, то ўжо не сумняваліся ў паспяховай іх псразімоўцы. На Валожыншчыне слова “паўраценне” тлумачылі тым, што мядзведзь у бярлозе ў гэты дзень паварочвасцца на другі бок. “Янавай галавы баіцца зіма”, г.зн. цяпло ўсё больш упэўнена сыходзіць на зямлю.
10/25. Тарас.
11/26. Рыгор, Парфір, Севасцян.
12/27. Пракоп, Ціт.
13/28. Васіль, Марына. "На Васіля-капельніка са стрэх Kanae”. У гэты дзень можна было прасці толькі тую воўну, якую не трэба слініць. Прасці лён і пяньку таксама было нельга, таму, што, маўляў, можна “адслініць замураваную зіму”, у выніку чаго зноў надыдуць зімовыя халады. (29 лютага ст.ст. — Касьян. Народ гаварыў, што ў яго дурное вока: “Няхай Касьян прыплюшчыць свас вочы і не глядзіць нінавошта". Ды і год высакосны лічыцца цяжкім годам).
14/1. Дзень Аўдакеі (Яўдокі). Імя гэтай святой нярэдка ў народзе гучала таксама і ў мужчынскай форме: “Аўдакей”. Радок з валачобнай песні быццам пацвярджае беларускую назву першага веснавога месяца: “Святы Аўдакей сокі збіраець”. Да гэтага часу звычайна ўжо сыходзіў снег, нярэдкім быў і галалёд, таму і зазначана ў прыказцы: “На Яўдокі — голы бокі”. На Магілеўшчыне прыкмячалі, што калі ў дзень Аўдакеі “сонца добра свеціць і вол нап’ецца з-пад страхі, то вясна будзе Добрая”. У іншых мясцовасцях таксама падтрымліваліся падобныя назіранні: “Калі на Аўдакея курыца з-пад страхі нап’ецца, то на Благавешчанне — вол”. Розным сваім надвор’ем дыктавала Аўдакея і неаднолькавыя прагнозы на буду-
чае: цёплы дзень варажыў цеплую вясну і лста і асаоліва удалы сенакос: дождж абяцаў ураджай на жыта; туман — на струковыя расліны: мароз гразіўся прымарозіць грэчку ў час яе цвіцсння; рэдкія для гэтае пары завірухі. мяцеліцы прадказвалі вялікі холад на ўвесь год.
Дзень Аўдакеі надта нс выдзяляўся ў афіцыйным калсндары, алс ў народзс меў рытуальныя правілы. Відаць, гэтая святая ва ўяўленні сялян нейкім чынам спрыяла кабетам, таму і патрабавала ў гэты дзень ад іх пэўных абмежаванняў у дзсяннях: ім нсльга было прасці. а дазвалялася толькі гатовыя ніткі сукаць. рэзаць жа можна было толькі аўчыннымі нажніцамі. Мужчынам на Аўдакею дазвалялася рабіць усё. Всльмі рэдка ў якіх мясцінах не працавалі зусім. каб нс прагнявіць пакутніцу. якая нібыта "дзержа ў руцэ лета". Часам у асобных вссках праводзілася Гуканнс вясны:
Гэй, вясна.гэй, красна.
Што ты нам вынесла?
I Іі сала кусочак?
Ці масла брусочак?
Hi паяечку?
Hi па піражэчку?
Гэй, вясна. ой, красна.
Закідай сані Лы едзь калясамі.
У гэты ж дзень адзначаліся таксама Нестар. Антаніна. Антон, Маркел.
14—16/1—4. Па характару гэтых колішніх першых дзён вясны меркавалі пра адпаведнае надвор’е ў наступныя поры года: 1 сакавіка нібыта ўяўляла сабою вясну. 2-га — лета. 3-га — восснь і 4-га — зіму.
15/2. Хвядот. Арсснь, Агафон. Мяцеліца ў гэты дзень падавала селяніну знак на няўдалы сенакос улстку: "На Хвядота занос — усё ссна знясе".
16/3. Яўтропій. Кляонік, Васіліск.
17/4. Герасім. Васіль. Даніла. Павел. Ульяна. Якуб. Вячаслаў, Рыгор. Канстанцыя.
18/5. Хведар. Давыд. Кастусь. Адрыян, Конан. Марк. Іраіда.
19/6. Кастусь. Феафіл. Хвсдар. Аркадзь. У каталіцкім жа калсндары — Язэп. Жыхары Вілейскага павета калісьці з
3. Зак. 5089.
17
гэтым днём звязвалі прылёт буслоў. Народная прыказка таксама нс абышла знамянальную дату ўвагаю: “Як Язэп кіўнс барадою, дык зіма ўцякае ўніз галавою". Наогул жа ясная пагода на Язэпа прыносіла спадзяванні на добры ўраджай. Як вядома, у псрыяд пастоў (на які прыпадас і Язэп) існуе афіцыйная забарона на вянчанні. Калі ж такос здаралася, то ў народзс знаходзіла адпаведную ацэнку: “Святы Язэп сярод посту шлюб дае прахвосту".
20/7. Васіль, Яфрэм, Капітон, Яўгсн, Павсл, Емяльян.
20/8. Феафілакт, Лазар, Апанас, Феадарыт, Даміцій.
22/9. Сорак пакутнікаў, або па-народнаму Саракі (Соракі). Лічба, што ўваходзіла ў назву свята, шырока абыгрывалася ў павср’ях і абрадавых дзеяннях, якія бытавалі ў гэты дзень. Калі на Саракі здараўся мароз, то меркавалі, што пасля яго адбудзецца яшчэ 40 маразоў; На Саракі сарока пачынас віць гняздо і прыносіць для яго 40 пруткоў. Раніцай перад усходам сонца хлопчыкі стараліся псракінуць цсраз страху 40 трэсак: калі гэта ўдасца, то ўлстку будуць добра знаходзіцца птушыныя гнёзды. Свае звычаі былі і ў дзяўчат: яны псраломвалі 40 дошчачак і перарывалі 40 вяровачак і шнуркоў. Прадметы, што пераломваліся і разрываліся, напэўна, сімвалізавалі сабою сілы, якімі была скавана зямля, і выкананнс гэтага абраду мела сваёй мэтаю наблізіць надыход цяпла, абудзіць ад зімовага сну ўсю жывую прыроду. “На Саракі дрэвы адпушчаюцца” — сведчылі народныя назіранні. “На Саракі прыляцелі з-за мора птакі” — падказвалі вясковыя фенолагі і нават удакладнялі: “Прылятае 40 жаўранкаў”. (Ці нс таму іх прылёт адзначалі гаспадыні, выпякаючы ў гэты дзень для дзяцей 40 жаваранкаў з цсста і кладучы ў адзін з іх “саракоўку" — 20 капеек? Каму яна дастанецца — той будзе шчаслівы.) Надвор’е на Саракі таксама прыцягвала ўвагу чалавека. Калі ад Грамніц да Саракоў не ішлі дажджы і не псавалася дарога, то летам чакалася засуха. Калі ў гэты дзень на стрэхах ляжаў снег, то на Благавешчанне ён будзе пакрываць усю зямлю, а на Юр’я — асобныя мясціны. Калі на Саракі ўволю нап’ецца вол ад расталых ледзяшоў — будзе добрая вясна. Зрэшты яна ўжо стаяла на лвары: “Саракі — не суйся блізка да ракі”, г.зн. надышла пара разводдзя. На Усходнім Палессі дзяўчаты хадзілі гукаць вясну на Саракі:
Жаваранак, ранняя птушачка.
Чаго так рана з выраю вылятаеш? А там пры даліне — там ляжаць крыгі, А там пры дарозе — снягі і марозы. А я тыя крыгі крыламі разаб'ю, А я тыя марозы нагамі растапчу.
На Саракі прыладжвалі арэлі і абавязкова гушкаліся — казалі, “каб камары не елі” (Шумілінскі раён).
23/10. Віктар, Леанід, Кіпрыян, Дзяніс, Павсл, Нічыпар, Клаўдзій, Васіліса, Ніка, Галіна, Хвядора, Руфіна, Настасся.
24/11. Сафрон, Яўхім.
25/12. Іван, Фсафан, Сымон, Рыгор. “На Рыгора зіма ідзс ў мора’’ (або “ідуць рэкі ў мора”). У каталіцкім календары — Благавешчанне.
26/13. Нічыпар, Цярэнцій, Аляксандр, Хрысціна.
27/14. Венядзікт, Расціслаў, Міхал.
28/15. Аляксандр, Дзяніс, Нікандр.
29/16. Савін, Серапіён, Аляксандр, Трахім.
30/17. Аляксей, Макар, Марына. "На Аляксея зіма пацея” — адзначалі ў народзе. Адзінаборства дзвюх пораў года расцягвалася на доўгі перыяд. Вядома ж, у сакавіку ўвесь час “сані з калёсамі сварацца”. Пад канец жа месяца, у дзень Аляксея, гаварылася: “Рыба — аб лёд, саначкі — аб плот", г.зн. рэкі ўскрываліся, а селянін з саней канчаткова пераходзіў на калёсы. Аляксей настойліва нагадваў земляробу пра набліжэнне палявых работ. Як спявалася ў песнях, “Аляксей лемяшы істрыць, сохі путрыць, хамуты строіць”. He забыта і рыбалоўства пасля таго, як “лёд пайшоў вадою, а рыба — лускою”; “Аляксей сеці садзіць, лодкі смаліць, рыбу коліць”. Дзе-нідзе ў гэты дзень не працавалі, але рыбаловы павінны былі на Аляксея — свайго апекуна — напрасці нітак і сплесці з іх броднік ці якую іншую сетку. Існавала перакананне, што такая прылада, зробленая за адзін дзень, будзе лавіць шмат рыбы.
31/18. Кірыл, Трахім.
КРАС4ВІК
Нават у другім всснавым мссяцы прырода яшчэ захоўвас сляды зімы: “Красавік чорны ў полі. а ў бары — бслы". Калі ж вясна здаралася ранняя. дрэвы пачыналі пакрывацца маладымі лісткамі. пасля чаго ўжо гром на зялёнас голлс ўспрымаўся ў народзс як паказчык будучых поспсхаў у жыцці і гаспадарцы. Пра гэта гаварылася і ў прыкмсцс: “У красавіку грымот — цёплы будзс год". Сухі красавік абяцаў. што такі ж будзс і чэрвснь, аднак ліпснь за ім павінен прыйсні дажджлівы. Пчаляры прыглядваліся: калі нс выдецелі ў красавіку пчолы — спадзявайся халадоў. слаты.
1/19. Марыя. Хрысанф. Дар'я. Клаўдзій. Соф’я. Інакснцій.
2/20. Іван. Сяргсй. Святлана. Віктар. Анатоль. Парасксва. Севасцян, Аляксандра. Клаўдзія. Матруна. Мікіта.
3/21. Якуб. Кірыл. Хама.
4/22. Васіль. Ісак.
5/23. Нікан, Лідзія, Васіль.
6/24. Захар. Арцём. Сцяпан. Пятро. Якуб. Пярэдадзень вялікага свята — Благавсшчання. На Віцебшчынс нс дазвалялася снаваць кроснаў пад пагрозай, што гэтак можна "заснаваць дождж” на ўсё лста. а ў дадатак будзе хварэць той, хто стане насіцьтканіну зтакой асновы. У нскаторых мясцовасцях калісьці ў гэты дзснь адзначалася "свята камаедзіцы” — у гонар мядзведзя. На стол падаваліся адмысловыя раслінныя стравы (з сушанага рэпніку, з аўса), у тым ліку і гарохавыя камы, якія і далі назву святу. Пасля абеду ўсс хатнія клаліся і, нс засынаючы, штохвіліны. як мага павольнсй. псракочваліся з боку на бок, стараючыся нагадаць псраварочванне мядзведзя ў бярлозе. Рабілася гэта дзсля таго, каб мядзвсдзь абудзіўся ад зімовай спячкі (абуджэннс звязвалі мснавіта зднём Благавсшчання). Гэтак сустракалі яго з добрымі пажаданнямі, каб не шкодзіў людзям улстку.