Беларускі народны каляндар
Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Ураджай
Памер: 80с.
Мінск 1993
1/19. Андрэй, Піцірым, Цімафсй, Агата, Тэкля.
2/20. Самуіл, Сявір.
3/21. Фадзей, Baca, Аўрам.
4/22. Апанас, Анфуса.
5/23. Дзснь пакутніка Лупы (як і наогул першая дэкада всрасня) прызнаваўся ўдалым д.ія азімай сяўбы: "На Лупа будзс жыта купа”. Павср’с магло нарадзіцца не толькі на падставе гукавога падабснства, але і па зрокавых асацыяцыях. Гаварылі, што ў дзень памяці святого Лупы нельга сеяцьжыта, таму што на ўсёй нівс будуць “лупы” — жыта ўзыдзе і вырасце плешынамі. Так адзін і той жа вобраз у залежнасці ад мясцовай традыцыі надзяляўся супрацьлсглым стаўленнем да сялянскай працы ў гэты дзень.
6/24. Яўціхій, Іван, Пятро, Арсень. Гсоргій.
7/25. Варфаламей. Ціт. Міна, Яўлогій. Імя святога Варфаламся (у народзе — Баўтрамся) рыфмавалася з адпаведнымі аграрнымі работамі: “Прыйшоў Баўтрамей — жыта на зіму сей”. У гэты ж дзень прадуглсджваўся адлётбуслоў у вырай, іх зварот праз дзевяць мссяцаў падмацоўваў тлумачэннс, што дзяцей прыносяць мснавіта гэтыя птушкі: “Святы Баўтрамсй высылас буслоў на дзяцсй”. Па стану надвор’я на Варфаламея вызначалі характар усёй воссні.
8/26. Адрыян, Наталля.
9/27. Пімен, Анфіса, Сава.
10/28. Майссй нсвядома з якой прычыны шанаваўся як збавіцельад п’янства, асабліва запойнага. Таму жанчыны, што пакутвалі ад мужоў-п’яніц, звярталіся мснавіта да Майсея па дапамогу.
11/29. Дзснь адсячэння галавы Іаана Прадцечы меў у народзс назвы: Іван Галавасек (Галаварэз, Сценцель), або Іван Калінавік (Каліннік). Адзначаўся праваслаўнай царквою строгім постам. Разнастайныя формы жалобы бытавалі і сярод простага люду, кожная парада ці забарона па-свойму лагічна выцякала з характару дня. На Галавасека нельга было есці круглых пладоў, каб нс спадобіцца Ірадыядзс, якая забаўлялася галавою Іаана Хрысціцеля як яблыкам, і каб не садзілася ў бліжэйшы год на целс скуллё. Баяліся варыць чырвонас бацвінне, бо, лічылі, у домс на працягу года пральецца чыя-нсбудзь кроў. Забаранялася рэзаць нажамі і сячы сякерамі ўсё, што мсла круглыя абрысы, нават хлеб кроілі загадзя ці ламалі яго рукамі. Пад пагрозаю пажару рупіліся выпаліць напярэдадні ў псчы і ўсяляк пазбягалі звозіць сена ў хлявы.
Ужо сама назва свята падказвала паклапаціцца і пра ўласную галаву. А каб яна не балела, ламалі на Галавасека каліну, што якраз паспявала, і варылі з яе кісель ці кашу з аржаной мукой і цукрам. На Магілёўшчыне ў гэты дзень стараліся паболей заараць і засеяць жыта, якое, разлічвалі, будзе асабліва ўмалотнае. Пра дзень Галавасека ў песнях спявалі, што ён “руняй сцеліць” і “бульбу з поля збіраець”.
12/30. Аляксандр, Іван, Павел, Даніла.
13/31. Кіпрыян, Генадзь.
14/1. Сямён, Марфа. Дзень Сямёна Стоўпніка ("Стаўбуна") меркаваўся як апошні дзень сяўбы азімых: “Святы Сымон — а й сявец дамоў”. Паводле народнага павер’я, жыта, пасеянае ў гэты дзень, не будзе баяцца павалу, будзе трымацца “станьком”, высокае, але неўмалотнае. А каб засцерагчыся неўмалоту, няпоўных каласоў, забаранялі на Сымона малаціць. Павер’ям служыла сугучнасць: “семя” і “Сямён”. У выніку гэты святы станавіўся нібы павераным селяніна ў зерневай справе. Наогул селянін кожны этап да будучай сяўбы азімых “даручаў” асобнаму святому: “Да Пятра трэба зямлю паараць, да Іллі — узбаранаваць, да Вялікай Прачыстай — памяшацьі да Сямёна — жыта ўзараць”. Яшчэадляталі птушкі ў вырай. 3 Сымонам звязвалася павер’е, быццам ластаўкі хаваюцца на зіму ў ваду. На Сымона, як і раней на Баўтрамея, знішчалі ў хаце мух.
Другая палова верасня і пачатак кастрычніка ў народным календары звязваліся з пацяпленнем і насілі назву “бабінага лета”. Янапаходзіцьнібытаад таго, штона гэты час прыпадала пераважна “бабская” работа на агародзе і ў полі. Лагоднае надвор’е спрыяла ўборцы гародніны, капанню бульбы; у гэты час церлі і трапалі лён і каноплі.
15/2. Хвядот, Руфіна, Іван, Антон, Хвядос.
16/3. Феафіл, Дарафей, Пятро, Зінон, Домна, Яўхім, Феакціст, Іван, Васіліса.
17/4. Вавіла, Майсей, Піліп, Хведар, Юльян.
18/5. Захар, Лізавета, Апанас, Глеб, Давыд, Максім, Хведар, Аўдзей, Раіса.
19/6. Дзень успаміну цуда Архістраціга Міхаіла па-народнаму называўся проста “Цуда”. Гэта не было свята, і лічылі, калі хто сее жыта ды не ведае, што за дзень, то ўродзіць цудоўная збажына, а калі хто ўведае ці згадае, але не спыніць
работу, — з ураджаю атрымаецца “цуда” наадварот. На Магілёўшчыне распачатую малацьбу спынялі ў дзень Цуда, бо яна, як і распальванне агню ў гумне (найверагодней па асацыяцыі з ударамі перуна і бліскамі маланкі), пагражае спаліць пабудову.
20/7. Сазонт, Іван, Макар, Серапіён, Лука.
21/8. Свята Ражства Маці Божай шмат у чым пераклікалася з Прачыстай, але было як бы рангам ніжэй, што выявілася і ў назвах: Малая (меншая, другая) Прачыстая (у параўнанні з Вялікай, большай, першай), Спожка (у параўнанні са Спажой), Другі святок. Пачынаўся адлік дням чарговай пары года: “Другі святок — восень, браток”. Была і свая назва у гэтага свята, што з найбольшай яскравасцю сведчыла пра канчатковы набытак селяніна з яго нівы — “Багач”. I, як заўсёды, святочны дзснь нетолькі падагульняў зробленае, але і настройваў на далейшыя работы: “Багач — бярыся за рагач (саху), ідзі пад авёс гараць”, альбо “Прыйшоў Багач — кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку”. Ад цяжкіх работ пад восень ужо добра-такі стамляліся, асабліва жанчыны: “Да Багача баба рабача, па Багачы — хоць за плот валачы". На Віцебшчыне жанчыны хадзілі па ільнішчах і прыгаворвалі: “Няхай будзіць лён такей даўгей, сколькі мы прайшлі!” У заходніх раёнах Беларусі на Багача забівалі жывёліну, а гаспадара, які шкадаваў зарэзаць барана, перасцерагалі, што таго барана воўк парвс. Назіралі за жывёлай, каб рабіць прагнозы аб наступленні зімы: калі пасля Малой Прачыстай жывёла імкнецца на пашу вельмі рана, то і зіма будзе ранняя. Сапраўды, прадчуваючы зазімкі, жывёла рвсцца, кабуапошніядні паболей скубянуць свежай травы.
22/9. Якім, Ганна, Язэп, Хвядос, Феафан, Харытон, Мікіта.
23/10. Павел, Андрэй, Клімент, Пульхерыя, Пятро.
24/11. Хвядора, Сяргей, Герман, Дзмітрый, Ія. “На Тадору ўсякаелета канчаецца”.
Ой, восень мая, восень сцюдзёная, Чаго ты рана захаладала?
Я й не раненька, я й не пазненька — Калі мая пара прыйшла: Лісточак апаў, зямельку ўслаў, Вось мая і пара прыйшла...
25/12. Сямён, Юльян, Хведар.
26/13. Лявонцій, Юльян. Лук’ян, Валяр’ян, Пятро.
27/14. Узвіжанне (Злзвіжанне) — так у народзе называлася царкоўнас свята, звязанае з ушанаваннсм крыжа, які ўздымаўся ("воздвнгался” — адсюль і назва свята) над натоўпам вернікаў. Народнас тлумачэннс назвы немудрагелістае: ”К Здзвіжанню ўсё павінна быць здзвінута”, г.зн. усе азімыя і яравыя павінны быць звсзсны з поля. На Капыльшчынс тлумачылі і так: “На Узвіжаннс сонца калі ўсходзіць — гуляе, прыгае, дзвіжацца" (звычайна гэта прыродная з’ява прыпісвасцца Вялікадню ці Купаллю). Песня раіла на Узвіжаннс “з поля збіраць, бульбу капаць, сцяліць лянок”.
Чым далсй гартаецца народны каляндар, тым часцей згадваецца пра надыход халадоў: “На Узвіжаннс халат з плеч, a кажух на плечы". Гэта, па ўсім, апошняссвята, калі канчаткова развітваюцца з летам. “Ключы ад лета — у шызай галачкі, і яна, адлятаючы ў цёплыя краі, замыкас яго і забірас з сабою ключы". Апрача адлёту птушак, вельмі значнай з’явай быў для народнага ўяўлення яшчэ адзін рух ("здзвіжанне") у прыродзе — выпаўзалі змеі і збіраліся разам, каб адыйсці ў зімовы сон да вясны: “Ва Узвіжання пару гадзюкі і вужакі хаваюцца ў нару". Першы вясновы і апошні воссньскі змяіныя ўкусы лічыліся самымі небяспечнымі, таму на Узвіжанне пабойваліся хадзіць у лес, асабліва ж наказвалі тос дзсцям. Легенды пра сыход змсй на Узвіжанне пашыраны ў беларускім фальклоры. На чале змяінага шэсця заўжды малюсцца Цар-змей з залатой каронай. Следам за ім — незлічоныя падданыя-паўзуны. Цар вылучаецца сярод усіх сваёй вслічынёю і лускою з серабрыстым адлівам. Шэсцс рухасцца па непраходных для чалавека мясцінах. і калі ўсё ж камусьці здаралася сустрэцца са змяіным “вырасм", то варта было заслаць перад царом абрус з хлебамсоллю і пакланіцца да зямлі, як той, прапаўзаючы праз абрус, у падзяку скідаў з кароны залаты ражок. Уладальнік такога ражка нібыта набываў незвычайную мудрасць і праніклівасць. здольнасць угадваць чужыя думкі, выходзіць з самых цяжкіх абставін; на яго таксама не дзсйнічаў змяіны яд. Нягледзячы на страх перад змеямі, Узвіжаннс на Палессі з’яўлялася першым днём агульнага збірання журавін.
28/15. Мікіта, Акакій, Максім. Хвядот, Парфірый, Сцяпан, Язэп.
29/16. Віктар, Дарафей, Людміла, Яздп, Ісак. У каталіцкім калсндары гэта дзень Міхаіла, які прадказваў надвор’е: “Калі на Міхала з поўначы всс, то не мсй на пагоду надзсі”. Ясная ноч абяцала трывалую зіму.
30/17. Всра, Надзся, Любоў, Соф'я.
Калі на працягу верасня ліст на дрэвах трымасцца моцна — зіма няскора прыйдзе.
Гэта той мссяц восені, які “зямлю балоціць, а лес залоціць”, з-за чаго ён “ні калёс, ні палоз не любіць”. “У кастрычніку снег — толькі на грэх". У гэтай няўтульнасці пасля ласкавага лета гаспадар з дастаткам адчуваў сябс задаволена: “У кастрычніку насмаркаць багачу, я свой сноп малачу!”, “У кастрычніку і хата з дрывамі, і мужык з лапцямі”. Сталая восень не дазваляла надта адрывацца ад працы. Усе святкаванні гэтай пары — нібы кароткія перадышкі ва ўмовах падрыхтоўкі да зімы. У кастрычніку было, бадай, адно значнае свята — Пакроў; тыдзень перад ім меў сям-там сваю прыкметнасць.
1/18. Арыядна, Соф’я, Ірына,
2/19. Трафім, Хведар, Давыд, Кастусь.
3/20. Астап, Міхал, Хведар, Алег.
4/21. Дзмітры, Даніла, Андрэй, Язэп, Іпацій, Ісак, Мяленцій, Яўсей.
5/22. Іона, Фока, Хвсдар, Пятро. Макар.
6/23. Іван. Інакенцій, Паліксена, Іраіда, Андрэй, Пятро.
7/24. Тэкля, Нікандр, Галакціён, Уладзіслаў.
7—14/24—1. Гэты тыдзень перад святам Пакрова на Мядзсльшчыне называўся “бабіным лстам" (у адрознсннсад амаль паўсюднага всраснёўскага). Варажылі на “шчаслівую бабулю” (бабку-пупарэзніцу). Усс дні “бабінага лста’’ загадзя “раздаваліся бабулям”. якія прымалі роды ў наваколлі: панядзслак — Тэклі, аўторак — Юстыні. серада — Марцэлі і г.д. Калі дзень выдаваўся сонечны. ціхі, вясёлы, значыла, што рукаў “бабулі” лёгкая, шчаслівая, і роды адпавсдна пройдуць лёгка, а дзіця будзс мець шчасце. Звычайна на Беларусі ў гэтыя дні ўсталёўваецца добрае надвор’с, і пагоднасць дзён увасабляс такім чынам шчасцс “бабуль" і ўпэўненасць парадзіх у добрым зыходзс іх цяжарнасці. На гэтым тыдні адзначаліся па вёсках і іншыя прысвяткі.