• Часопісы
  • Беларускі народны каляндар  Уладзімір Васілевіч

    Беларускі народны каляндар

    Уладзімір Васілевіч

    Выдавец: Ураджай
    Памер: 80с.
    Мінск 1993
    25.95 МБ
    3/21. Сымон, Іван, Анупрэй, Анісім.
    4/22. Марыя, Магдалена, Фока, Карніл. Дажджы, непагадзь ад папярэдніх “мокрых” дзён Макрыны і Іллі не спыняліся: “Магдалена — вады па калена”; “На Марыю вялікія росы — будзе лён шэры і косы”.
    5/23. Трафім, Феафіл, Апалінар.
    6/24. Барыс і Глеб. Наступныя пасля Іллі прысвяткі былі цалкам падпарадкаваны жніву, і апякун Барыс у народнай песні далучаўся да работы як просты селянін, каб хутчэй “зваяваць поле”: ён “снапы зносіў”, “копкі ставіў гусценькія”, “бабкі злічаў”. Няцяжка пачуць сугучча імя другога святога з
    галоўным клопатам і радасцю селяніна: “Барыс і Глеб — паспеў хлеб”.
    Ай, добра ноч, шырокае поле, жыта ядраное! На здароўе, жнейкі маладыя, сярпы залатыя! Прыхадзіце заўтра раненька, як сонейка ўзойдзець. Прынасіце адзін гаршчок кашы, а другі сыраквашы. Вы сажніце шырокае поле, жыта ядраное!
    Пастаўляйце ў полі капамі, а ў лузе стагамі!
    Як ні дзіўна, але ў такую пару часам забараняліся цяжкія работы з-за пагрозы раптоўнага дажджу з навальніцай, якая можа разнесці скіданы ў гэты дзень стог ці спаліць яго маланкай. Hi прыбірацьсена, ні звозіць збожжа ў гумнобыло нельга, інакш, гаварылі, на свае будынкі сцягваеш перуны і наклікаеш пажар. Саломай ад зжатага на Барыса і Глеба збожжа хаты не крылі, бо, лічылі, страху знясе вецер ці спаліць маланка. У некаторых мясцінах ушаноўваецца і Палікарп, які зваўся Палікопам. У гэты дзень можа здарыцца спякота — і зерне высыплецца ці вялікі дождж — і яно прарасце. Таму пажаты хлеб яшчэ нельга лічыць сваім: “Палікопы — не твае ў полі копы”.
    7/25. Дзень Ганны, ідучы следам за Барысам, нічым не адрозніваўся ў сялянскіх занятках: “Барыс з Ганнай не гуляюць, святой Іллі памагаюць”. За Ганнай прызнавалі тую ж стараннасць: “Святыя Ганны да помачы жаць сталі, вязь вязалі, копы клалі”, “бабкі стаўлялі”, “дамоўснапызвозілі, копы лічылі”. Сустракаліся мясціны, дзе на Ганну працаваць можна было толькі на талацэ ці па найму. У гэты ж дзень каляндар вылучаў імя Макара, якое ўслед за Макрынай і Іллёю народ таксама звязваў з макрэчай, ліўнямі: “Макаў налье ў рукаў”.
    8/26. Ермалай, Майсей, Параскева.
    9/27. Угоднік Панцеляймон лічыцца лекарам, асабліва ад хвароб галавы. Дзень адзначае таксама Мікалая, Анфісу, Клімента, Германа, Навума, Саву.
    10/28. Прохар, Міканор, Піцірым, Майсей, Астап, Юльян, Акакій.
    11/29. Калінік, Кастусь, Кузьма, Серафіма, Хвядоцця, Міхал, Яўстафій.
    12/30. Сіла, Андронік, Іван, Герман, Лука, Алімп, Максім, Валянцін, Апалон. Калі паспявалі закончыць жніво, гаварылі. што ў гэты дзень карысна пачаць сяўбу новага хлеба: “Хто на
    Сілу жыта пасее — у таго на хлеб надзея”. Надзею нібы гарантавала імя святога — Сіла! Івану-воіну, які таксама прыпадае на гэты дзень, маліліся, каб адшукаць украдзеныя рэчы і коней і каб пакараць зладзеяў. У народзе верылі, што калі адслужыць малебен Івану-воіну, то ён нашле на крыўдзіцеля і злоснага ворага страшную кару.
    13/31. Еўдакім, Юліта.
    14/1. ПершыСпас (усіхбылотры). Полеіагарод ужоладна кармілі сялянскую сям’ю, ідругая палова жніўня, нягледзячы на двухтыднёвы пост ("спажыны пост"), які пачынаўся з гэтага дня, празванабыла “спасаўкай-ласаўкай”. ПершыСпасзваўся ў народзе таксама Макавей, Макаўе. У пацвярджэнне апошняй назвы на Віцебшчыне кожнай гаспадыні трэба было прыгатаваць хоць бы адну страву, якую можна мачаць, — бліны. сачні з пражанінай ці з селядцовай жыжкай; пчаляры здабывалі мёд, каб мачацьу ягоагуркі і хлсб. На Макавея падкопвалі маладуюбульбу, і па ёй меркавалі пра будучы ўраджай; пачынаў паспяваць мак, шпакі і гракі збіраліся ў агароды.
    У жніўні, але пераважна на Спасаўку, павінна прайсці так званая Рабінавая, ці Вераб’іная ноч. На працягу яе грымоты скаланаюць неба, грозна бліскаюць маланкі, лье праліўны дождж, дзьме вецер. Згодна з народнымі павер’ямі, у гэту ноч з пекла на свет выходзяць усе злыя сілы, якія нібы спраўляюць сваё галоўнае гадавое свята і страшаць хрышчоных людзей. Паводле іншых меркаванняў, у гэту ноч усе сілы прыроды ядналіся, каб знішчыць "нячыстую сілу”, што распладзілася пасля Купалля і шкодзіла людзям. Забіты ці пакалечаны перуном у Рабінавую ноч лічыўся чараўніком. На Палессі гаварылі, што ад такой моцнай буры рабчыкі разляталіся па ўсім лесе і да самага такавання жылі па аднаму. Лічылі, што неспакойная ноч патрэбна для выспявання ягад на рабіне. Калі ж ягады не спелі, чакалі благога заканчэння лета і халоднай восені.
    15/2. Сцяпан, Нікадзім, Васіль. "Базыль — авсчкам воўну дае".
    16/3. Ісак, Далмат, Кузьма, а таксама Антон, у яго дзень чакалі вятроў, якія зваліся народам “Антоны-віхравеі”.
    17/4. Максімільян, Іван, Дзяніс, Канстанцін, Антанін, Еўдакія.
    18/5. Еўсцігней, Нона.
    19/6. Другі Спас, ці “яблычны" Спас, Іспас — самы вядомы і шаноўны ў народзс. Звязваўся псрш за ўсё з паспяваннсм яблыкаў і асвячэннем іх у царкве. Вельмі пашырана павер'е, што да Спаса нелыа ссці яблыкаў, бо будуць дзсці паміраць. He мснш дзсйнічала забарона есці перад Спасам яблыкі на тых людзсй, у якіх папярэднс паміралі дзеці. На тым свеце, казалі, Бог будзе раздаваць на Спаса яблыкі (як і іншую садавіну), а таму дзіцяці, чыя маці каштавала іх раней дазволенага тэрміну, пачастунку не дастанецца. У многіх мясцінах пасля асвячэння ў царквс людзі неслі яблыкі на могілкі, дзе клалі ўсёй радні па яблычку. Але свята не давала забыцца, што доўга адпачываць няма як. “Спас” тлумачылі і па сугуччу з дзеясловам “спаць". Сцвярджалася, што зямля ў гэты дзень спіць, трывожыць яе сон, а таму і працаваць нельга. Нездарма жыла прыказка: “Спас — усім рабочы час”. "Спас нс гуляець, каня сядласць, поле аб’язджаець, копы аблічаець, у гумно вязець”, “на палі ходзіць... раскладаець: гэта на семя, гэта на емя!”; “сцірты вісць, гнаі возіць"; “стары Іспас — старэнькі дзядок, на восець садзіў, жыта малаціў”; “...едзець у полс ды зямельку мяшаець, прыгатаўляець”; “святы Спасік, пільны часік, папар строіць, жытцо малоціць".
    Ад другога Спаса пачыналася сяўба азімага жыта. На Палессі бортнікі падглядалі пчолы і даставалі мёд. Згодна са звычаем, калі пчаляр пашкадуе ў гэты дзень даць мёду хоць аднаму з прысутных дзяцсй, пчолы прападуць. У народзе гэты Спас лічылі днём адлёту буслоў. Калі буслы пачыналі рыхтавацца ў вырай за тыдзень перад Спасам, значыла, што раней надыдзе зіма і будзе яна марозная, а вясна цяплейшая; калі пасля Спаса — воссньбудзе цёплая, зіма позняя, вясна халодная. Адлёт буслоў адназначна свсдчыў пра надыход вясны, а прыказкі нагадвалі: “Спас — лета шась!”, “Спас — бяры рукавіцы ў запас".
    20/7. Дамецій, Мітрафан, Пімен.
    21/8. Емяльян, Рыгор, Засіма, Савацей, Мірон, Леанід.
    22/9. Апостал Мацсй, Антон, Юльян, Маркіян, Іван, Якуб, Аляксей, Дзмітрый, Фоцій, Пятро, Лявонцій, Марыя. Большая частка работ у полі, як правіла, да гэтага тэрміну была выканана. Падступалася восеньская прахалода: "Пасля Мацея мужык на полі не пацея".
    23/10. Лаўрын, Раман. Гаспадарчыяработытымчасамзмянялі адна адну, і селянін ужо адпраўляўся малоць новае збожжа: “На Лаўрына спяшай да млына”.
    24/11. Хведар, Васіль, Клаўдзій, Максім, Аляксандр.
    25/12. Фоцій, Аляксандр, Памфіл, Капітон. Дзе-нідзе на Віцебшчыне пачыналася так званая Чарвівая нядзеля. Пасеяны на працягу наступнагатыдня хлеб, як казалі, дае “чарвівую муку”, з якой нельга вывесці кузурак, нават калі з яе нешта пячэш: маўляў, да пары яны заціхаюць і аджываюць пасля таго, як хлеб астудзіцца.
    26/13. Максім, Ціхан, Іпаліт.
    27/14. Міхей, Хвядос, Аркадзь, Маркел. Апошні дзень “спажынога посту” ("спасаўкі-ласаўкі").
    28/15. Прачыстая (Спажа, Успленне) — самае значнае свята ў канцы лета. Царкоўную назву “Успенне” (вечны сон, смерць) тлумачылі ў народзе тым, што да гэтага дня спеюць розныя плады. Прачыстая была сапраўдным святам ураджаю, яна падводзіла вынік працы селяніна: “Свята Прачыста — поле ўрачыста”. 3 асаблівай жа пашанай казалі пра новы хлеб: “Прачыстая прынясехлеба чыстага”; “Спажа — хлебадзяжа”. Як Спас славіўся асвячэннем яблык, так Прачыстая — асвячэннем хлеба. Асвячонае жыта перамешвалі з астатнім і адкладвалі да наступнай сяўбы, каб новае збожжа добра расло. На Палессі Прачыстую называлі Зельнаю, бо асвячалі разам са збожжам “усялякія зелля". На Случчыне існавала такое павер’е: калі чыё поле дайме асот, яго сцябліну трэба ўвязаць у букет, пасвянціць, прывезці назад і пасадзіць — і ён не будзе расці. Калі ўдавалася да Прачыстай не толькі сабраць хлеб, але і пачаць заворваць поле, то таму хлебаробу гэта павінна было прынесці ў будучым большы ўраджай: “Да святла араць — лішнюю капу нажаць”. Пра подых восені паведамлялася: “Прыйшла Прачыстая — зусім паціснула”. Адразу пасля свята пачыналася сяўба азіміны, і гаспадар мусіў быць падрыхтаваны: “Успленне — ці гатова насенне?” На поўдні Беларусі пачыналі капаць бульбу: “Спленне — цягні бульбу за карэнне”. Да назвы “Прачыстая” нярэдка дадавалася “першая”, “вялікая”, “бальшая”, каб адрозніць яе ад “другой”, “меньшай”, “малой” (інакш Спожкі, Багача), што адзначалася ў верасні. Разам з Пакровам гэтыя святы ўтваралі цыкл багародзіцкіх святкоў ("Прыйшлі святкі — апалі лісткі").
    29/16. Дзямід, Трэці Спас. Па ім, як і па другім Спасе, раілася “трымаць рукавіцы ў запасе”, бо прырода ўсё больш упэўнена набліжалася да зімы. Гэты Спас, у адрозненне ад папярэдняга, "яблычнага", дзе-нідзеназывалі “арэхавым”, паколькі надыходзіла пара паспявання арэхаў.
    30/17. Мірон, Павел, Ульяна, Фірс, Стратон, Піліп, Кіпрыян.
    31/18. Святыя Флор і Лаўр ушаноўваліся ў народзе як заступнікі коней. “Конскім святам” называлі гэты дзень. На конях не працавалі, не запрагалі іх, выказваючы тым самым падзяку сваім надзейным памочнікам. Жанчыны пяклі ляпёшкі, меншыя за чайныя сподачкі, і называлі іх капытамі. У асобных вёсках дзень Флора і Лаўра лічыўся прысвяткам пастухоў. Здаралася, што разам з забаронамі работ на конях забаранялася таксама жанчынам ткаць.
    ВЕЫСЕНЬ
    Рубсж, калі адбывалася развітаннс з лстам і пачыналася восснь, указваўся ў народзс па-рознаму. Відочныя знакі воссньскай пары прыкмячалі ўжо на Пятра, потым на Іллю, Спаса, Прачыстую, Флора і Лаўра. Умоўна лічыцца, што восснь наступае ад пачатку всрасня. Крыху панылыя, алс яшчэ з пробліскамі сонца карціны першага восеньскага мссяца малююць народныя прыкмсты: “Всрасенв — з досвіткам дзень”, паказваючы гэтым самым паступовас скарачэнне дня. Усё мацнсй бяруцца халады, звычнымі робяцца туманы, ападаюць лісты з дрэў, чырвансюць рабіны ("У верасні адна ягада — ды і тая горкая рабіна”). Алс земляроб меў чым парадвацца пад час прыроднай сумоты, бо “всрасень мссяц халодны, алс сыты”. Нсздарма ж гаварылася: “Як настанс всрасень — у гаспадара поўна гумно і кішэнь”.