• Часопісы
  • Беларускі народны каляндар  Уладзімір Васілевіч

    Беларускі народны каляндар

    Уладзімір Васілевіч

    Выдавец: Ураджай
    Памер: 80с.
    Мінск 1993
    25.95 МБ
    8/25. Ефрасіння, Сяргсй, Герман, Пафнуцій.
    9/26. Іван Багаслоў (Благаслоў, Багуслаў, Шаптун). Гэты дзснь — мяжа ўсім шчыраванням дбайнага зсмляроба, бо зямля атрымлівае за свас дары нябеснае благаславенне на спакой да самае вясны. Няўпраўнасць гаспадара дакаралася ў народзс: “Хто нс дасее да Івана Багаслова, той не варты добрага слова". Галоўнай жа прыкметай дня быў пачатак восеньскіх вяселляў — свацці і жаніхі дамаўляліся пра дзяўчат на выданні, штс гучыць у прыказцы: “Іван Багуслаў дружкі разаслаў”.
    Бяроза з лістом. бяроза з лістом усю восень шумела:
    Мая бярозка. мая белая, як мы расстанемся?
    Ты мой лісточак, ты мой зялёны, так мы расстанемся: Ветры павеюнь, цябе абвеюць, а я засгануся Мая бярозка, мая белая, я ж цябе нс забуду, 11а вясну к табе буду.
    Дачушка з мамкай, дачушка з мамкай усю ночку гуляла: Мая матулька. мая родная, як мы расстанемся?
    Сваты прыедуш.. цябе возьмуць. а я застануся. Мая й магулька, мая й мілая, я ж цябе не забуду. Зараз у госнікі буду.
    10/27. Савацей, Калістрат. Марк, Арыстарх, Ігнат. А з імем Францішка зкаталіцкага калсндара звязвалі апусцелаена гэту пару поле, што і адзначана ў вуснай народнай творчасці: “На святога Францішка шукас зярнят у полі мышка".
    11/28. Харытон. Антон, Прохар. Іван, Хведар. Васіль. Варлам, Апанас. Анатоль, Мікола, Рыгор, Спірыдон. Ілля, Вячаслаў.
    12/29. Кірыяк, Фсафан.
    13/30. Рыгор, Міхал.
    14/1. Пакроў (Пакравы. Пакрова). Само слова праваслаўная царква тлумачыла літаральна так: пакроў (пакрывала) Божай Maui. У народнай жа трактоўцы гэта паняццс атрымлівала куды больш шырокі сэнс. ахопліваючы самыя розныя прыкмсты прыроды: "Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом. маладым сняжком. ваду лёдам. пчалу мёдам". "...рыбу луской. дрэва карой. птаху пяром. дзеўку чапцом": "Святэй Пакроў стагі пакрыў: першы стажок дранічкамі. друп стажок саломкаю. трэні стажок белым снегам". Гаварылі, што зіма закрывас лста. а Бог пячатас зямлю пасля Пакрова. і да вясны ніхто нс можа знайсці скарбаў. На Віцебшчыне існаваў звычай пячы на свята пірог і абыходзіць з ім усе гаспадарчыя будыніны. прыкладаючы да кожнае страхі. каб буры. што пачынаюцца ад Пакрова. нс разбуралі стрэхі. Прыгадаем. што абыходзілі з хлебам палеткі вясною на Юр'я. калі зямля “адмыкасцца" ад сіл. якія скавалі яе. Юр'е і Пакроў змыкаюцца між сабою тым. што з першым звязаны выган жывёлы пасля зімы. а з другім — пачатак зімавання сканіны ў хлявс ("Пакрова — зарыкала ў хлявс карова"). На Пакроў трэба было закласці ў яслі корму, нават калі жывёла была сытая: "На Пакровы дай ссна каровс". Дзякуючы фанстычнай сугучнасці свята Пакрова сабрала шмат прыкмст і парадаў. звязаных з каровамі: "Прыйшла Пакроўка — нс дала малака кароўка" (г.зн. запускаецца) або ў дачынснні да нсрухавага гаспадара: "Хто сее на Пакрове — не будзс мсць чаго даць карове". Прагноз на свас поспсхі ці няўдачы рабілі нскалі ў Барысаўскім павсцс пчаляры: дажджлівы дзснь Пакрова — прыкмста таго. што на наступны год пчолы збяруць багата мёду.
    Пакроў лічыўся надзсйным паказчыкам прагнозаў надвор'я на даволі аддалсныя дні і нават на цэлыя поры года: “Калі на Пакрова дня снег нс пакрые зямлю. то і на Каляды не будзеснсгу": “Якое надвор'е ў дзень Пакрова. такое яно і будзс ўсю зіму да вясны": “Калі на Пакроў нс было снсгу. не будзс яго яшчэ дзве нядзелі"; "Калі ад Пакроў да Дня Усіх Святых (1 лістапада) краты зямлю точаць. то зіма будзе снсжна і ма-
    розліва". Асабліва пільна сачылі на Пакрова за напрамкам ветру: з якога боку сн быў у гэты дзснь, з таго ж боку галоўным чынам ён будзе дзьмуць і ў надыходзячую зіму. Сцвярджалі, што паўночны пакроўскі вецер прадказвас суровую зіму, a паўднёвы — мягкую. гнілую. Калі ж з раніцы задзьмс ўсходні всцср— зіма будзс маласнежная; заходні, наадварот. — вельмі снсжная.
    У гэту вясельную пару х.іопцы па вёсках выглядалі сабс нявест. а тыя напярэдадні Пакрова варажылі на замужжа. На Брэстчыне дзяўчаты набіралі ў фартух апалае лісцс і пасля вытрасалі з прыполу — куды всцер панясс. туды і замуж ісці. У іншых мясцінах пяклі салёныя блінцы і перад сном з’ядалі. задумваючы. кабсасніўся і напаіў той. хто наканаваны лёсам. Прыказка сцвярджала: ' Ад Пакрова ўжо дзеўка гатова". 3 марамі пра замужжа дзяучаты прасілі святы Пакроу пакрыць іх галаву вянком (чапцо.м): Пакровы прыйдуць — дзеўцы галаву накрыюць". Калі ж вяссллс на гэты разабмінала хату. то 'Праходзіць Пакрова — раве дзеўка. бы карова".
    14—21/1—8. Тыдзень пасля Пакрова на Мядзельшчынс называўся ''дзявоцкас лета" ў адрознснне ад “бабінага". Усе дні размяркоўвалі міждзеўкамі і дзяўчынкамі, якіх ужо прынялі "ўдзеўкі". і варажылі прадобры характар будучых маладух. Калі дні стаялі пагодныя. сонечныя, значыць. і характар у дзяўчат павінсн быць людскі. ласкавы. Далікатныя абмеркаванні і размовы змушалі дзяўчат удумліва глянуць на сябе і на свой нораў.
    15/2. Кіпрыян. Юстыня. Феакціст. Андрэй. Ганна. Касьян. Давыд. Кастусь.
    16/3. Дзяніс. Іван.
    17/4. Ерафсй. Гурый. Варсанофій. Уладзімір. Яўсей. Пятро. Вірынея. Вераніка. Павел. Сцяпан.
    18/5. Пятро. Алякссй. Іона. Піліп. Дзям’ян. Мацсй. Рыгор. Дзяніс.
    19/6. Фама.
    20/7. Палагся. а таксама Сяргей — яго дзснь у асобных мясцінах лічылі пачаткам зімы. хоць за сапраўдную зіму прымалі нсзалежна ад даты тую пару, калі прыціснуць маразы ды выпадзе снег.
    21/8. Палагея. Дасіфей. Трыфан. Таіса.
    22/9. Якуб. Андронік. Максім. Пятро.
    23/10. Яўлампія, Амбросій, Андрэй, Феафіл.
    24/11. Піліп, Феафан, Зінаіда.
    25/12. Дзень Марціна з праваслаўнага календара меў сваю прыказку: “Марцін святы — губіцель гагаты”. Пад “гагатой” разумелі патлусцелых за лета гусей, якіх к прысвятку смажылі ці везлі прадаваць. На трэцім тыдні пасля Пакрова, у суботу (дата непастаянная), напярэдадні Змітравага дня па ўсёй Беларусі адзначаўся агульны памінальны абрад, вядомы як восеньскія (Змітраўскія) Дзяды, ці Змітраўка. Шмат дзе памінкі р абмяжоўваліся рытуальнай вячэрай у хаце. Але ў многіх мясцовасцях (у Барысаўскім, Вілейскім, Слонімскім, Пінскім і іншых паветах) усёй сям’ёй ішлі на могілкі. Абкладвалі магілы дзёрнам, камянямі, ставілі ці мянялі крыж або якія іншыя помнікі. Маліліся, галасілі, звяртаючыся да нябожчыкаў, як да жывых. Дома рабілі памінальны стол, да якога старанна рыхтаваліся загадзя. Сядзелі доўга, прытрымліваючыся строгага парадку чаргавання страў, сярод якіх былі любімыя нябожчыкамі. He падымалі лыжак ці кавалкаў стравы, якія незнарок падалі — маўляў, мёртвыя імі пакарыстаюцца. З’яўленне якога-небудзь матыля ўспрымалі як прылётдушы продка.
    26/13. Карп, Веньямін, Мікіта.
    27/14. Назар, Парасксва, Мікола, Сільван.
    28/15. Яўхім, Лук’ян, Іван, Савін.
    29/16. Святому Лонгіну маліліся хворыя на вочы, бо ён лічыўся ў народзе лекарам такіх хвароб.
    30/17. Андрэй, Антон. Кузьма, Дзям’ян, Лявонцій, Лазар.
    31/18. Дзень Лукі ў Гомельскім павеце называлі прысвяткам іканапісцаў. Паўсюль спраўляліся восеньскія вяселлі, шчаслівыя сваты задаволсна канстатавалі: “На Лукаша — дзеўка наша”. Адзначаны ў той жа дзень Юльян лічыўся захавальнікам малых дзяцей.
    Па назве апошні восеньскі мссяц заступае як бы з нскаторы.м спазнсннсм, бо лісце з дрэў у асноўным паападала, з чым згаджаецца і такая выразная псйзажная прыкмста: “У лістападзс гола ў садзе". Зіма ўсё смялей заяўляс пра сябе, адцясняючы мокрую, але ўпартую восень. і сутычка дзвюх пор года дае магчымасць земляробу меркаваць пра наступны ўраджай: "Лістапад снегу надуе — хлеба прыбудзе. а вада разальецца — ссна набярэцца". Што да нарыхтоўкі запасаў на зіму, то існуе нямала парадаў накшталт: "У лістападзе кладзі капусту ў кадзі".
    1/19. Іван. Клеапатра. У каталіцкім календары — Дзень Усіх Святых, калі адбывасцца агульнас памінанне нябожчыкаў. Народная творчасць. абыгрываючы назву гэтай урачыстасці. паведамляс пра змсны надвор'я: "Па Усіх Святых — холад для ўсіх". "Усс Святыя як засваволяць. дык дрэвы дарэшты аголяць".
    2/20. Арцём.
    3/21. Ларывон, Феафіл, Якуб.
    4/22. Святкаванне абраза Казанскай Божай Маці. Асаблівасці надвор’я нібыта змяшчалі ў сабе характар будучай зімы: “Што Казанская пакажа, тое й зіма скажа", “Да Казанскай незіма, пасля Казанскай — не восень”. Спрыяльным гэты дзень быў для тых, хто браў шлюб: “Хто на Казанскую жаніхаецца, той не пакаецца".
    5/23. Якуб, Ігнат, Алісей.
    6/24. Феафіл, Апанас.
    7/25. Маркіян, Анастас.
    8/26. Дзмітры (Зміцер). Гэты дзень выглядае ў народнай паэзіі своеасаблівым апагеем вясельнай тэмы: “Святы Змітры — людзі хітры, чаны пйраць, піва вараць, сыноў жэняць, дачок даюць”. Да пэўнага часу дзяўчаты яшчэ маглі перабіраць жаніхоў, але пазней, з-за набліжэння посту, спяшаліся з вяселлямі: “Да Дзмітра баба хітра, а па Дзмітры — мужчына хітры”. У залежнасці ад надвор’я заканчваўся выпас жывёлы: рубяжом мог стаць не толькі названы раней Пакроў, але і Змітраў дзень: “Да Змітра пасуць, а па Змітры пільнуюць”. Лічылі таксама, што на працягу тых мссяцаў, калі жывёла зімуе ў хляве — ад Змітраўкі да Юр’я, воўк нападае на ўсялякіх жывёлін і есцьбез разбору. Карціны прыроды ў прыкметах і прыказках малююцца ўсё больш стрыманымі, халоднымі фарбамі: “Зміцер зямлю выцер, на груды пабіў, каб ніхто не хадзіў”; “Святы Зміцер грудамі гвоздзіць”. Па Змітравамуднюглядзелі наперад: “Калі Змітра на снезе, то і Каляды на снезе, а вясна позняя”.
    9/27. Нестар, Андрэй, Капіталіна, Марк. Да гэтага дня, як і да Тодара з каталіцкага календара, ураджай па гаспадарках даўно сабраны, алс селяніну прыемна было лішні раз падкрэсліць сваю спраўнасць: “На святога Тадора — поўная камора".
    10/28. Парасксва, Цярэнцій, Неаніла, Фот, Фядул, Сцяпан, Арсень, Дзмітры, Максім, Іван. У дзень Параскевы Пятніцы, якая лічылася апякункай прадзіва, забаранялася прасці, ткаць, а таксама выносіць попел і рабіць лугдля мыцця бялізны, а мужчынам — араць. Гэтаксама шанаваліся пятніцы напярэдадні вялікіх царкоўных свят — перад Іллёю, перад Пакровам. Многія жанчыны ўстрымліваліся ад прадзіва па пятніцахна працягу ўсяго года. Гаварылі, шторучнік, якінейкі
    час павісеў на абразе святой Параскевы, атрымлівае гаючую сілу, і тыя, хто моліцца, выціраюць ім твар і хворыя вочы.
    11/29. Настасся, Аўрам, Марыя, Клаўдзія, Ганна. На прысвятак Настусі пачыналі стрыгчы авсчак. Дзень Марціна па каталіцкім калсндары прызнаваўся ў народзе прысвяткам млынароў, таму што пасля яго лсдзяная корка скоўвала рэчкі, і тады на млынах спынялася работа. Ад надвор’я на Марціна (гэты дзень у асобных вёсках таксама лічылі пачаткам зімы) залежалі, думалася, не толькі асобныя наступныя дні, але і цэлыя сезоны. Напрыклад, калі Марцін з'яўляўся з дажджом ці разводдзем, то лічылі, што гэта абяцае на Каляды лёд, a пазней — мокрае лета. Гаварылі, што на Марціна мядзведзь кладзецца ў бярлогу і пачынае смактаць лапу, на Стрэчанне — пераварочваецца і смокча другую лапу, а на Благавешчанне — выходзіць з бярлогі.