Беларускі народны каляндар
Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Ураджай
Памер: 80с.
Мінск 1993
ма кім і калі скарбамі, якія ў гэту ноч “выходзяць” на павсрхню прасушыцца. Скарбы, што ахоўваюцца нячысцікамі, могуць дацца ў рукі толькі ўладальніку папараці-кветкі. У паданнях расказвалася, штоў купальскую ноч расліны размаўляюць між сабою, дрэвы пераходзяць з мссца на мссца, а рэкі свецяцца прывідным святлом. Сярод цудаў купальскай ночы называлі разгул розных чараўнікоў і ведзьмаў, якія ўсяляк шкодзяць людзям — засзджваюць коней і адбіраюць малако ў кароў. Каб нс дапусціць “нячыстую сілу”, над парогамі хлявоў і хат всшалі розныя прадмсты, якімі всдзьма магла парэзацца, пакалоцца, апячыся, — сярпы, іголкі, крапіву. На страх всдзьмс вешалі і забітую сароку.
Всльмі пашыранай на купальскім свяце была варажба. Дзяўчаты і хлопцы загадвалі, што чакас іх у будучыні. Па кінутых на ваду папарна вянках сачылі, сыдуцца яны ці, нардварот, разыдуцца; можа, чый вянок нс будзс падхоплсны плынню, а прыстанс ці нават патоне. Сабраныя на Яна галінкі купалкі з нераспушчанымі квсткамі прыносілі ў хату, утыкалі за абразы, у шчыліны між бярвёнамі ці за бэлькі. Калі кветкі распускаліся, гэтазначыла, штодзяўчына выйдзезамужальбо задуманае ёю збудзецца. A то яшчэ варажылі так: ля дарогі знаходзілі трыпутнік і прыкмячалі адзін нейкі ліст, апоўначы зрывалі яго, кажучы тры разы без аддышкі:
Трыпутнік, трыпутнік, Ты сядзіш пры дарозс, Ты бачыш сіарога, малога, Ці бачыў майго мілоіа?
Гэты ліст прыносілі дадому, клалі пад падушку і спадзяваліся, што сасніцца любы. Пад раніцу хлопцы і дзяўчаты купаліся ў рацэ (праўда, на Смаргоншчынс забаранялася купацца на Купаллс, каб не замуціць ваду ў дзень нараджэння Іаана Хрысціцеля), качаліся па купальскай pace, сустракалі ўсход сонца, у гонар якога нскалі і святкавалася Купалле, казалі, што на купальскую зару сонца “іграс” — дваіцца, траіцца і псраліваецца рознымі колсрамі.
Купалле, як вынікас з пссень, пазначана было магутным прыродным рухам і адначасова рухам чалавсчай працы: “Святы Іван колас наліваець ...пчолы садзіць, коску правіць — лугі пратаць, у сцірты кідаць”; “Святы Ян папар арэць, барануець ... гнаёк возіць”; “Святы Ян — божы каваль: косы круціць,
сярпы зубіць". Свята святам, але і ў гэты дзень не пакідалі селяніна думкі пра ўраджай, пільна ўзіраўся гаспадар у кнігу прыроды, зямлі, чытаўпа зразумелых яму знаках розныяпрадказанні.
8/25. Фяўроння, Пятро, Давыд, Ефрасіння.
9/26. Давыд, Дзяніс, Ціхан, Іван.
10/27. Самсон, Георгій, Марцін. “На Самсона дождж— сем тыдняў то ж” альбо “...дажджыць будзе да сярэдзіны верасня”.
11/28. Сяргей, Герман, Ксенафонт, Павел.
12/29. Дзень Пятра і Паўла (Пятрок). Гэтаму дню папярэднічаў пятроўскі пост ("Пятроўка — галадоўка”), які пачынаўся праз тыдзень пасля Сёмухі і выклікаў асаблівую незадаволенасцьмужчын-касцоў (ённазываўсяімі “бабскім” пастом, які нібыта выдумалі жанчыны ад неразумення іх цяжкай фізічнай працы ў гэты перыяд). У Пятроўку трэба было ліпы драць на лыка, бо пазней ужо кара прысыхае. Народам заўважана: калі гразь на Пятроўку, то будзе добры ўраджай. На Пятра ўжо можна разгавецца сырам і маслам: “Жджы Пятра — сыр з’ясі”. А таму, хто ігнараваў гэты звычай, пагражалі не дачакацца таго ж разгавення на наступны год.
Валачобныя песні, згадваючы Пятра, называюць шэраг разнастайных сялянскіх заняткаў, а таксама ўказваюць на стан збажыны: “Святы Пётра ў косы звоніць, святы Паўла граблі робіць”. Пад звоны косаў “святы Пятро талаку збіраў копы сена вазіць, стагі мятаць”. Ён жа і “папар барануець, поле раўнуець, грунт гатуець” ды яшчэ “жыта родзіць”, “жытцо спяліць” ("Святы Пятро — жытцу ядро"). Значыць, трэба ўжо і сярпы вастрыць, бо “3 Пятрова дня ў полі пажня” (зялёны пакос).
Па дню Пятра народныя метэаролагі прадказвалі ўраджай, пагоду і непагадзь і размяркоўвалі свае заняткі: “Калі на святога Пятра дождж, будзе жыта, як хвошч”; “На Пятра дождж — сенакос мокры”; “Калі Пётра з Паўлам плачуць, дык людзі праз тыдзень сонца не ўбачаць”; “Калі на Пятра дождж, то на Новы год будзе мяцеліца”. Лічылі, што зязюля куе ад Юр’я да Пятра, пасля чаго замаўкае, нібыта падавіўшыся ячменным коласам, які пад гэту пару выходзіць з трубак. Адхіленні ад згледжанай заканамернасці ведалі і заўважалі: калі зязюля перад Пятром перастане куваць, то будзе восень халодная і ранняя зіма, калі на Пятра
куе, восень будзе цёплая, а зіма — “на Усіх Святых (1 лістапада) стане”; калі зязюля перастане куваць за два тыдні да Пятра, то лета будзе ўраджайнае і спакойнае. Як напамінак пра паварот да восені гучыць прыказка: “Прыйшоў Пятрок — апаў лісток”. Дзе-нідзе на Пятра і на Сёмуху спраўлялі вяселлі.
Пятрова ночка маленька, He выспалася паненка, Бел кужаль прала — драмала, Красёнцы ткала — заснула, Ехаў Іванька — не чула.
Махнуў платочкам — не ўстаець, Кінуў калечка — не бярэць. Чаму, Манечка, не ўстаешь, Майго калечка не бярэш, За мяне замуж не ідзеш?
Пра вяселлі згадвалася і ў прыказках: “Да Пятра дзеўка хітра, а па Пятры — хоць твар ёю падатры” (да Пятрова дня, значыць, стараецца спадабацца хлопцу і выйсці замуж; калі ж намаганні марныя, яна мусіць чакаць наступнай пары вяселляў).
На Вілейшчыне Пятрок лічыўся адным з памінальных дзён, калі адведваюцца могілкі. У спрыяльнае лета гаспадыні нават спрабавалі рабіць першы зажон і частавалі плёнам сваёй працы сям’ю — адсюль і прыказка “На Пятра крышку хлеба напякла”.
13/30. У дзень 12 апосталаў, сярод якіх былі Сымон і Юда, пачыналі араць ці баранаваць папар: “На Сымона і Юды конь баіцца груды”.
14/1. Кузьма і Дзям’ян — у іх, як і ў іншых святых, народ бачыў апекуноў і дарадцаў сваім галоўным справам гэтай пары — сенакосу і падрыхтоўцы да жніва. Таму і маляваў іх прыземлена, надзяляў тымі ж клопатамі, што і простых людзей: “Кузьма і Дзям’ян прыйшлі, на сенакос пайшлі”; “Святы Кузьма сярпы робіць, святы Дзям’ян сена грабіць”. На Усходнім Палессі гэты прысвятак называлі “Кузьма-сякач” і пазбягалі працаваць на полі і агародзе, каб святы не пасек усё градам. He працавалі і ў кузнях, лічачы Кузьму з-за сугучнасці імя апекуном кавальства.
15/2. Фоцій, Ювеналій, Ціхан, Васіль, Нікан, Арсень.
16/3. Філіп, Анатоль, Васіль, Кастусь, Іван, Нікадзім, Дзямід, Яўлампій, Марк, Аляксандр.
17/4. Андрэй, Марфа, Яўхім, Хвядос, Хвядоцця, Хведар.
18/5. Апанас, Сяргей, Ганна, Кірыл.
19/6. Ульяна, Марфа, Валянцін, Інакенцій, Антон, Лук’ян, Сідар.
20/7. Фама, Акакій, Еўдакія, Ефрасіння, Лук’ян, Герман.
21/8. У дзень Казанскай Божай Маці на поўдні Беларусі магло пачынацца жніво. На Случчыне на “ Казанскую" не працавалі: “Калі хто паробіць, так нешта і зробіцца — маланка ў стог ударыць”. Паводле каталіцкага календара, святому Данату наканавана было ў гэты дзень “коскі тачыць”, “сянцо касіць”.
22/9. Панкрат, Кірыл, Аляксандр, Хведар.
23/10. Лявонцій, Маўрыкій, Даніла, Антон, Аляксандр.
24/11. Яўхімія, Вольга, Алена.
25/12. Прокл, Міхал, Хведар, Іван, Арсень, Сымон, Гаўрыла. На пакутніка Прокла чакалі вялікіх рос, ад якіх магло пагнісці ссна, таму яго стараліся найхутчэй высушыць. Згодна з каталіцкім календаром, у гэты дзень шанаваўся Якуб, які быўарыенцірам метэаралагічных прадказанняў: “Які Якуб да паўдня — такая да снежня зіма”, “Дождж на Якуба — для жалудоў згуба”.
26/13. Гаўрыла, Сцяпан, Юльян, Серапіён, Маркіян. У каталіцкага насельніцтва гэта дзень Ганны, ён працягваў папярэднія назіранні за надвор’ем і ўраджаем: “Як Ганна з дажджом — дык гарох з чарвяком”; “Святая Ганна раніцы халодзіць”; “Калі на Ганну раніца халодная, то і зіма будзе ранняя і халодная”.
27/14. Сцяпан, Анісім. Каталіцкі каляндар адзначае гэту дату як дзень Сямі спячых братоў. Пераконвалі, што калі заладзіць дождж на Сем братоў, то будзе ісці без перапынку сем тыдняў, што ніяк не будзе спрыяць земляробчым работам.
28/15. Уладзімір, Васіль.
29/16. Афінагсн, Павел, Валянціна, Юлія.
30/17. Марына, Маргарыта, Лазар, Леанід.
31/18. Емяльян, Іван.
ЖНІВЕНЬ
Назва апошняга летняга месяца — напамін пра галоўную сялянскую працу ў гэту пару: “У жніўні панамі сярпы — маруды тады не цярпі”. Кожнаму гаеЬадару было вядома: “Хто ў жніўні гуляе, той зімой галадае”.
1/19. Серафім, Раман, Сцяпан, Міліца, а таксама Макрына — імя яе не магло не выклікаць асацыяцыі з макрэчай, з дажджом, якія ў сваю чаргу выводзілі свае прыкметы: калі ў дзень Макрыны дождж, то ўсё лета і восень будуць мокрыя, a калі суха, то восень сухая. Дзейнічалі і павер’і-забабоны: на святую Макрыну нельга было палоць грады, таму што ўсякая гародніна адмокне ад вялікіх дажджоў.
2/20. Прарок Ілля. Адзін з найпапулярнейшых у сялян вобразаў успрымаецца па той жа сэнсава-фанетычнай асацыяцыі (Ілля—ліць—дождж), як і Макрына. Грымоты з маланкамі на Іллю тлумачылі тым, што гэта сам прарок у вогненнай
калясніцы раз’язджае па небе. А каб не ўзнік пажар ад навальніцы, стараліся не працаваць. Калі ж выпадала сонечнае надвор’е, баяліся гневу Іллі, які можа пакараць грэшную зямлю і людзей засухай. Нормай лічылася, што прарок Ілля прынясе дождж: “Ілля наробіць гнілля”. Існавалі на гэты дзень больш-менш рацыянальныя аграрныя і метэаралагічныя назіранні: калі дождж — будзе жыта ядронае, але маланка папаліцьарэхі; калі пагода — павіненбыцьдобрысенакос; калі спякота — трэба чакаць працяглай зімы.
Ад Іллі пачыналася доўгачаканае жніво: “Святая Ілля — слаўна жняя”; “Свята Ілля копы лічыць”. Выспяванне жыта часам вывяралі па ягадах у лесе: паспелі на Іллю чарніцы — значыць, паспела і жыта. Тады ўжо прыказка вуснамі дбайнай гаспадыні сцвярджала: “На святога Галляша (мясцовая назва Іллі) з новых круп каша”. Дзесьці каля Іллі трэба было “брацца да раллі” — пачыналі араць паравое поле, рыхтуючыся спакваля да сяўбы азімых: “Да Іллі хоць адным зубам зямлі парні”. Свае назіранні мелі і бортнікі. Паводле іх сцвярджэнняў, надзейныя тыя раі, што выйшлі да Іллі, пазней жа раі амальнічога не вартыя і іх лепш не асаджваць, а адпускаць.
Дзень Іллі ўспрымаўся як рубеж між летам і восенню: “Ілля жніво пачынае, а лета канчае”; “На Іллю да абеду лета, а па абедзе восень”; “Да Іллі non просіць Бога пра дождж, а з Іллі і баба хвартуком яго нагоніць”. I яшчэ адна прыкмета: “Прыйшоў Ілля і ўкінуў у ваду алядня” — менавіта з гэтага дня забаранялася купацца. Калі прз папярэдніх святых гаварылі (маючы на ўвазе паступовае скарачэнне дня), што “Пётра-Павел час убавіў”, то пра Іллю дабаўлялі: “Ілля-прарок — два ўвалок”.