• Часопісы
  • Беларускі народны каляндар  Уладзімір Васілевіч

    Беларускі народны каляндар

    Уладзімір Васілевіч

    Выдавец: Ураджай
    Памер: 80с.
    Мінск 1993
    25.95 МБ
    Пранёсшы “куст” нскалькі разоў, яго разрывалі на вуліцы і спяшаліся падабраць лісты. Казалі, што яны надта памагаюць ад нарываў — дастаткова размачыць іх у вадзс і прыкласці да болькі. (Гаючымі ўласцівасцямі зажыўлення ран надзяляліся таксама кляновыя лісты трасцкага “маю”.)
    3 зелянінаю на Сёмуху варажылі. Вяскоўцы, часта з добрай закускай, ішлі надвячоркам у гай, дзе дзяўчаты, а зрэдку і замужнія кабсты, завівалі галінкі бяроз накшталт вянка ці наміткі. Колькасць вянкоў адпавядала колькасці блізкіх людзей, пра будучы лёс якіх задумвала жанчына. Кожны вянок прызначаўся для пэўнай асобы: бацькі, маці, сястры, мужа, дзяцей. (На Палессі дзяўчаты завівалі вянкі адпаведна колькасці сваіх ухажораў.) Праз тыдзень ішлі правяраць захаванасць вянкоў: калі яны заставаліся свежымі, абяцалася шчасце задуманаму чалавеку, калі ж былі засохлымі, — значыла, што век яго будзе кароткі. Развіваць вянкі лічылася абавязковым, каб дрэва не пракляло дзеўку за неразвіты вянок. Часта дзяўчаты спляталі вянкі на жаніхоў і на сваю долю з гаючых і чарадзсйных траў. якія і складалі сілу вянкоў. Да гаючых траў адносілі букавіцу, палын, любісцік, аер і інш., а з дрэў — чаромху і бярозу.
    Назаўтра пасля Сёмухі адзначаўся дзень Сашэсця Святога Духа. Калі Сёмуху ўмоўна можна лічыць апошнім днём вясны, то наступны за ёю дзень гэтак жа ўмоўна можна прызнаць за першы дзень лета, на самым пачатку якога прыкмета-прыказка папярэджвала: “Да Святога Духа не скідай кажуха, а па Святым Дусе — у тым самым кажусе" — маўляў, лета летам, а берагчыся ад халадоў не зашкодзіць. Існаваў і больш аптымістычны прагноз: "На Духа будзець цёпла і суха”.
    3 дня Святога Духа пачынаўся Русальны тыдзень (часам ён называўся “крывым" і меў тыя ж забароны, што і згаданая вышэй “крывая’’серада). Менавіта русалкі — міфічныя істоты, што паходзяць, згодна з паданнямі, ад тапсльцаў і нехрышчоных душ, — пануюць у гэты тыдзень на зямлі, то хаваючыся ў хаце, лесе ці балоце, то выходзячы апоўначы на бераг ракі і гушкаючыся на галінах дрэў. Злавіўшы чалавека, які па неасцярожнасці наведаўся ў іх уладанні, русалкі маглі заказытаць сваю ахвяру да смерці, таму, паводле народнага пераканання, хадзіць у лес альбо купацца на Русальным тыдні было вельмі
    небяспечна. Каб задобрыць русалак, у народзс праводзілі розныя святкаванні. Калісьці ў Гомсльскім павсцс дзяўчаты выбіралі са свайго гурту “русалку" і пад вечар з псснямі ішлі за вёску, дзе разам з хлопцамі раскладвалі вогнішча, у якое скідалі з галоў вянкі і разбягаліся ад страху, што іх заказычуць русалкі. Ад таго даўняга абраду захавалася ў народнай памяці шмат пссснь.
    Правяду русалку. правяду, Да й асінкаю заламлю. Каб тая русалка ГІа жыне не хадзіла, Майго жыта не ламіла. Mac жыцсйка дробнае, Ла ў каласкі буйнае.
    Аўторак Духавага тыдня на Пінскім Палсссі мсў сваю адмстнасць. Услед за Вялікаднсм і так званым “Вялікаднем мёртвых” (ушанаваннем нябожчыкаў на могілках) гэты дзснь у народзс звалі “Конскім вялікаднсм": коней нс бралі на работы. а на канюшнях всшалі свсчкі за іх здароўе. Святы всрных памочнікаў зсмляроба адзначаліся і ў іншыя дні года.
    Псршая серада пасля Сёмухі (як і тая, што ішла за Вялікаднем), звалася Градавай. На яс не працавалі, каб нс наклікаць град на свае палсткі.
    Чацвср Траецкага тыдня меў назву “сухі". На Гомсльшчынс, каб нс было лстам засухі, маладыя людзі, хай сабс і жанатыя, лічылі за абавязак абліваць у гэты дзснь адзін аднаго вадою.
    У суботу Трасцкага тыдня. напярэдадні Пятроўскага посту {"Пятровіцы"), на Случчынс праводзілі лстнія Дзяды.
    У нядзелю, праз тыдзснь пасля Сёмухі, адбываліся заговіны на Пятроўскі пост ("Пятроўка — галадоўка").
    Праз ІОдзён пасля Тройцы. у чацвер, католікі адзначаюць свята Божас Цела.
    Чацвср дзссятага тыдня пасля Вялікадня зваўся ў народзс Дзевятнікам. Дзс-нідзе на яго забаранялася працаваць, каб не выклікаць засуху. На полі, дзс ўжо адкрасоўвала жыта, пачынала ў каласах налівацца зсрне: “Святы Дзсвятнік краску здымас, пятку становіць, жыта раўнуець, наліваець”.
    Католікі і уніяты святкавалі Дзевятнік у гонар Цсла Божага і праводзілі хрэсны ход з вялікімі цырымоніямі. Царква пры-
    стасавала ў свой час на Дзевятнік урачыстасць у памяць уз’яднання беларускіх уніятаў з праваслаўнай царквою.
    Пятніца дзесятага паслявелікоднага тыдня мела назву Дзесятуха. У гэты дзень асцерагаліся не столькі засухі, колькі маланкі. На Віцебшчыне казалі: “Хто станець сеяць хлеб у дзесятую пяцінку пасля Вялікадня, у таго ён не будзе радзіць роўна дзесяць гадоў”. У народных песнях гэты дзень звязваўся з больш познім станам жыта ў полі: “Дзесятуха ядро ўкладаець”, “Дзесятка — жыту пятка", “Дзесятуха зярно поўніць” і нават “Дзесятуха — жыта паспявае”.
    Дзе-нідзе пятніцу адзінаццатага паслявелікоднага тыдня называлі Адзінаццатухай. Яна суправаджалася багатымі кірмашамі.
    Змест
    Прадмова	3
    Студзень	5
    Люты	11
    Сакавік	15
    Красавік	20
    Май	24
    Чэрвень	30
    Ліпснь	33
    Жнівснь	39
    Верасень	46
    Кастрычнік	52
    Лістапад	57
    Снежань	62
    Рухомыя святы	67
    Выданнедля вольнага часу
    ВАСІЛЕВІЧ Уладзімір Аляксандравіч
    БЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ КАЛЯНДАР
    Заг.рэдакцыі 3.І.Ліпніцкі Рэдактары Т.М.Мухіна, Э.І.Ліпніцкі Мастацкі рэдактар А.Ус.Васільеў Тэхнічныя рэдактары ММ.Сйкалоўская, Н.М.Юрчанкй.
    Карэктар К.А.Сцяпанава
    ІБ X 3105
    Здадзена ў набор 03.1 1.92. Паднісана да друку 06.07.93. Фармат 84x108 1/32. Папера тып. №2. Гарнітура Тып-Таймс. Друк афсетны.
    Ум.друк. арк. 4,2. Ум. фарб.-адб. 4,62. Ул.-выд. арк.. 3,94. Тыраж 70 000 экз. Заказ 5089.
    Выдавецтва "Ураджай" Міністэрства інфармацыі І’эспублікі Беларусь. Ліцэнзія JIB X 8.
    220600, Мінск-4, пр. Машэрава. 11.
    Друкарня сПерамога» 222310. Маладзечна. вул. Таўлая. II