• Часопісы
  • Беларускі народны каляндар  Уладзімір Васілевіч

    Беларускі народны каляндар

    Уладзімір Васілевіч

    Выдавец: Ураджай
    Памер: 80с.
    Мінск 1993
    25.95 МБ
    Пасеяны ў Вялікую пятніцу хлеб, як перакананы на Віцебшчыне, не баіцца ні встру. ні дажджу, ні граду. На Палессі ж гаварылі, што трэба ў Вялікую пятніцу сеяць гарох, тады ён вельмі добра зародзіць.
    На Вялікую суботу яшчэ ў мінулым стагоддзі ў некаторых вёсках выконваўся абрад, які дайшоў з сівой даўніны: 12 дзяўчат. адзеўшы белыя кашулі. бралі саху і з малітваю праводзілі ёю баразну вакол сяла. Гэтым хацелі як бы адмежавацца ад усяго ліхога на цэлы год. У Вслікодную ноч пачыналася самае значнае свята праваслаўнай царквы — Уваскрасенне Хрыстова. Абавязкова трэба было дачакацца паўночы. каб пачуць званы. У час усяночнай службы прыглядваліся, як гараць свечкі. Калі яны трашчаць — лета прыйдзе дажджлівае. з грамамі і маланкамі. Дождж у Велікодную ноч абяцаў да Сёмухі больш дажджоў. чым пагоды. а затым і халоднае лета; ціхае цёплае надвор’е варажыла на такое ж лета.
    Вялікдзень. "Свято Вялічка — з красным яічкам" — паведамляла народная песня. Пасля Вялікага посту разгаўляліся за сталом пасвячоным скаромным і ў першую чаргу — пафарбаваны.м яйкам, якос. прынёсшы дадо.му з царквы. апускалі ў ваду, каб потым памыцца і быць румяным увесь год. Самая любімая гульня на Вялікдзень — біткі. Стукаліся святочны.мі яйкамі. і псраможцам аказваўся той. у каго яно заставалася цэлае ("майак"). Катэгарычна забаранялася на Вялікдзень біцца, за бойку страшылі градабоем на ўсю вёску. У многіх кутках беларускага краю, як і на Ражство. па вёсках хадзілі спсвакі з велічальнымі песнямі ("валачобнікі валачыліся”), Яны жадалі гаспадарам і іх дзецям здароўя. шчасця, добрага ўраджаю. плоднасці жывёле.
    Валачобнікі валачыліся, Валачыліся, намачыліся, Зайшлі у хату, пасушыліся. Л ці дома, лома сам хазяін? А калі дома. пакажыся. Ды з хазяінам навіталіся, Ды хазяюшку павесялілі, Дабра-шчасця ім нажывань. А дарыце ж нас, не марыце ж нас. Хонь па яечку ды па цэламу, Хонь на стаканчыку ды па поўнаму.
    Торба валачобнікаў папаўнялася рознымі дарункамі і абавязкова чырвонымі яйкамі — галоўным знакам свята.
    He абыходзілася без варажбы. Каб давсдацца, ці выйдуць сёлета замуж, дзяўчаты спрабавалі пераскочыць цераз сані. Гаспадары, у якіх неўзабаве павінна была ацяліцца карова, чакалі, хто першы на Вялікдзень пераступіць парог хаты: калі жанчына — народзіцца цёлачка, калі мужчына — бычок. У паслявелікодную пару народ імкнуўся быцьасабліва шчодрым і міласэрным. Жыла всра, што ад Вялікадня да Узнясення (Ушэсця) Ісус Хрыстос ходзіць па зямлі ў вобразе жабрака, і ніхто не адважваўся адмовіць тым, хто просіць міласціну. Нярэдка ў паўднёвых і цэнтральных раёнах Беларусі на Вялікдзень хадзілі памінаць родных нябожчыкаў на могілкі.
    Градавая серада прыпадае на бліжэйшую сераду пасля Вялікадня і пазней — пасля Сёмухі. На яе нельга было парушаць зямлі, каб град збожжа не выбіў. Дзеля большай надзейнасці некаторыя нават пасціліся ў гэты дзень ці абыходзілі палі з грамнічнай свечкай. Пераважна ў чацвер Велікоднага тыдня (хоць сустракаліся і нязначныя адхіленні) на Палессі адзначаецца так званы Наўскі (Шопшы) Вялікдзень, або Вялікдзень мёртвых, калі жыхары выпраўляліся на могілкі, каб памянуць сваіх нябожчыкаў.
    У розных кутках Беларусі ўвесь святы тыдзень напоўнсны шматлікімі павер’ямі. Пазбягалі малоць, каб гэта не прывяло да сваркі жанчын у сям’і (маўляў, каб яны лішне языкамі нс малолі); нс садзілі агарод, упэўненыя, што такія пасевы ніколі не бываюць удалыя; не забівалі калоў у зямлю. іначай, казалі, можна вярнуць назад маразы.
    Другі пасля Вялікадня тыдзеньпачынаецца з Фаміной (Хамовай, Правадной) нядзелі. Тут таксама былі свае павер’і.
    Некалі на Віцсбшчынс ў гэтую нядзелю пасля ўсходу сонца псракідвалі цераз страху вслікоднас яйка. і калі яно, упаўшы, разбівалася на дробныя кавалкі, чакалі, што ў доме хтосьці памрэ на працягу года. Стараліся цэлы дзень нс піць, не есці, каб нс мучыла потым смага ў прыпарніцу. Увссь тыдзснь нельга было снаваць кроснаў і г.д.
    Часам панядзелак, які папярэднічас распаўсюджанаму памінальнаму дню Радаўніцы, называўся "жывая Радаўніца”, і ў адрознснне ад наступнага за ім аўторка, на яго раілася садзіць, сеяць, абразаць на дрэвах сукі.
    У аўторак паслявелікоднага тыдня на большай частцы тэрыторыі Беларусі адзначаецца адзін з найбольш вядомых памінальных дзён — Радаўніца (Радуніцкія Дзяды), так званая мёртвая Радаўніца. Пасля паўдня кожная сям’я ішла памінаць родзічаў спачатку ў царкву, а потым на могілкі, дзе прыводзіліся ў парадак магілы блізкіх (часам гэта рабілі напярэдадні. у панядзслак). Потым на насыпе. разаслаўшы абрус, пачыналі памінкі. Велікоднае яйка, крыху страў і гарэлкі пакідалі для мёртвых. Галасілі, калі смсрць блізкага была нядаўняя. Пасля могілак памінаннезаканчвалася застоллем дома ці ў карчме, дзе паступова развейваўся сумны настрой. Вось чаму ў народзе казалі: "На Радаўніцу да абеду пашуць, па абедзе плачуць, а ў всчары скачуць”. У залежнасці ад мясцовых традыцый памінальны абрад у могілках мог адбывацца таксама на першыя пасля Вялікадня дні.
    Паслявелікодная серада называлася сухою, таму, як і на "мёртвую Радаўніцу", пазбягалі сеяць, баючыся, што хлеб не станс расці, і нават нс дакраналіся да насення. Наадварот, карысна было дакрануцца да харчовых запасаў, каб яны спажываліся не так хутка.
    Наступны (трэці пасля Вялікадня) тыдзень насіў назву жанок-міраносіц. і пачынаўся ён з нядзслі, якая лічылася калісьці “бабскім святам". У гэты дзень жанчыны хадзілі з яечняю ў поле і там, з’еўшы яс. прыгаворвалі: “Дай Божа, каб наш лён урадзіўся кужалём".
    Дзень, які дзеліць папалам перыяд між Вялікаднем і Сёмухай, называецца Прапалавенне. ці Перапалаўная серада. У абедзвюх назвах чуецца “палавіна". Але ў народзе давалі і іншас тлумачэннс: у гэты дзень Ісус Хрыстос купаўся і пераплыў цераз мора. Ад гэтага дня дазвалялася купацца да Іллі (2
    жніўня). На Прапалавенне раілі садзіць цыбулю, каб яна не была занадта горкая. Гаварылі, што дзікія птушкі вельмі пільнуюць у гэты дзень свае гнёзды, і таму іх лягчэй можна злавіць. Існавала павер’е, што калі прасушыць адзежу ў Перапалаўную сераду, якая таксама звалася “сухою”, знікне моль.
    Царкоўнае свята Узнясенне. альбо па-народнаму Ушэсце (г.зн. ушэсце Божас на неба), адбывалася заўсёды на шостым тыдні пасля Вялікадня, у чацвер. Парушаць свята работаю баяліся пад пагрозай існуючага павср’я, штоў сям’і народзіцца шасціпалае дзіця. Гаспадыні абавязкова павінны былі пячы бліны: “Трэба Хрысту напекчы ануч, каб було ў што абувацца! Абуецца і пойдзе ўжэ ад нас па небу!” Пасля гэтага дня дзяўчаты пераставалі спяваць вяснянкі. На Ушэсце на Гомельшчыне праходзіў абрад пахавання (ваджэння) “стралы”. Павадзіўшы карагоды, дзяўчаты і сталыя жанчыны браліся за рукі і доўгім шнурам з песнямі цягнуліся за сяло ў жыта. Там яны разыходзіліся паасобку і, хаваючыся, закопвалі ў зямлюякуюнебудзь рэч: пацерку, пярсцёнак, каснічок і г.д. Здаралася, следам за дзяўчатамі беглі хлопцы і шукалі захаваныя рэчы. Па згадванню Ушэсця ў псснях можна адчуць, як няспынна ідзе рух у жывой прыродзе: “Святы Ушэснік — жыта выплываець — жытцо пучком, каленцам"; "Святы Шоснік колас точыць... з шастом ходзійь, мсжы раўнуець”. У прамежку паміж Ушэсцем і Сёмухай (заўсёды 10 дзён) нельга было ні снаваць кроснаў, ні ткаць, таму што, казалі, можна “заснаваць" неабходныя ў гэты час дажджы, затое гэта была пара сялянскай узаемадапамогі — талакою дапамагалі адзін аднаму вывозіць у полегной. Гаварылі, што да Ушэсця салавей спявае ў дванаццаць каленцаў, пасля Ушэсця — у шэсць.
    Серада на сёмым тыдні пасля Вялікадня называлася на Піншчыне “крывою". Капусту, буракі і іншае насенне ў гэты дзень не садзілі, a то ўсё можа ўрадзіць крывое, малос, чарвівае.
    У суботу напярэдадні свята Сёмухі адзначаўся чарговы памінальны дзень — летнія Траецкія, Сёмушныя, Стаўроўскія Дзяды, асабліва пашыраныя ў паўночнай і ўсходняй частцы Беларусі. У радзс раёнаў яны фактычна замяняюць Радаўніцу. Блізкі да лета час дазваляў прывссці магілу ў парадак, пасадзіць кветкі і памянуць нябожчыка. Даўней магілы прыбіраліся “маем” — аерам, кветкамі; прыносілі сюды яйкі,
    пафарбаваныя ў адвары маладой зеляніны. Магілы замяталі бярозавымі галінкамі, жадаючы зрабіцьмёртвым задавальненне, як ад лазні. У вокнах хат вывешвалі ручнікі, каб душы нябожчыкаў маглі пазнаць жытло сваіх родных. Там, дзс нс было звычаю навсдваць у гэты дзень могілкі, абмяжоўваліся традыцыйнай памінальнай вячэрай у хаце. 3 суботы на заўтрашняе свята двор і хату таксама ўпрыгожвалі “маем" — ссечанымі маладымі бярозкамі, клёнамі, іншымі дрэўцамі і зялёнымі галінамі; на падлозс слалі траву, аер; кветкамі прыбіралі абразы, сталы, вокны. Калі “май" несох пэўны час, хаця б дні са тры, то чакалі мокрых сенакосаў.
    Сёмуха (Тройца) — нядзеля, якою завяршаецца сёмы тыдзень пасля Вялікадня. Сярод каталіцкага насельніцтва часта яс называліЗялёныя святкі, ці Зслянсц. Нягледзячы на псраважна летнія тэрміны яе святкавання, Сёмуха знаменавала сабою развітанне з вясною: “На Зелянец вясны канец”. 3 вясною найчасцей канчаліся і запасы хлсба ў селяніна, на што паказваў варыянт прыказкі: “На Зслянец — хлсбу канец”. Прыкмета Сёмухі ў полі — красаванне жыта. У гаспадарцы ж вакол яе замацоўваліся свае правілы і парады: “Святая Сёмуха навозы возіць”. Напярэдадні свята, памыўшыся ў лазні, сеялі каноплі. Спявалі на Сёмуху траецкія пссні.
    Тройна, Тройца, свята Багародзіца, Пасею жыта, да няхай зародзіцца. Што зародзіцца, то для майго бацюхна, Што не зародзіцца, то для майго свёкарка. Саладок мядок, то для маёй матакькі, Л горка гарэлка, то для маёй свякоркі.
    На параўнальна нсвялікай тэрыторыі паўднёва-заходняй часткі Беларусі існаваў на Сёмуху надзвычай цікавы абрад — Куст. Наламаўшы кляновых галін, дзяўчаты звязвалі тоўстыя іх канцы ніткамі як бы ў вянок. Потым рабілі яшчэ адзін — меншага памеру. I “куст" гатовы. Абраная дзяўчына залазіла ў звязаны “куст”, як у мяшок, і ў такім уборы ішла на чале грамады дзяўчат па вёсцы з псснямі.
    Прывялі куста зеляненькага клёну, Дай нам, пане, хоць па залатому. Дай нам, пане, тры барыла гарэлкі, Прывялі куста да харошай дзеўкі. Да не тут кусту стоем стаяці, Трэба кусту піці-есні даці.