Беларускі народны каляндар
Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Ураджай
Памер: 80с.
Мінск 1993
14/1. Стары Новы год, Васілле. У навагодніх павер'ях адчуваецца прысутнасць магіі “першага дня". Першы дзень года, праведзены налсжным чынам, нібыта гарантаваў удачу на ўвесь год. Хто з хатніх жыхароў у самы першы дзень года апярэдзіць астатніх. прынясе са студні вады і ўмыецца — на працягу года будзе рухавы і бадзёры. Калі снег на Новы год падаў з самага ранку. то і ўся зіма прадбачылася снсжная. Калі на Васіллс вецердзьмуў з усходу — трэба было чакаць гарачага і сухога лста, калі з поўдня — умеранага, заходні вецер абяцаў мокрае лета, паўночны — халоднае, з градам.
15/2. Серафім, Сільвестр.
16/3. Малахія, Гардзей.
17/4. Засіма, Апанас.
18/5. Міхей, Апалінарыя, Міна, Рыгор. Трэцяя (галодная,
посная) куцця. Яна нагадвала папярэднія, аднак лічылася, што той, хтопосціцьу гэтыдзень (напярэдаднісвята Вадохрышча), увесьгоднез’есць нічоганячыстага ўстравах. Пасля заканчэння галоднай куцці сена, што ляжала на працягу двух калядных тыдняў, прыбіралася са стала і заносілася каровам, каб палепшыць іх малако, а заадно і засцерагчы ад сурокаў ведзьмы.
19/6. Вадохрышча — апошняе свята каляднага цыкла: “Святое Хрышчэнне і Калядам прашчэнне". У гэты дзень, калі, згодна з праваслаўным календаром, святкавалася хрышчэнне Ісуса Хрыста, асвячалася вада. Народ верыў у цудадзейную сілу такой вады і выкарыстоўваў пры розных бытавых выпадках і здарэннях: яедавалі выпіцьхвораму, ёюапырсквалі новую хату перад тым, як засяліцца, і вуллі, каб лепш вяліся пчолы. Хрышчэнскаю вадою асвячалі поле перад сяўбою і труну, перш чым пакласці туды нябожчыка. Дзе-нідзе ў гэты дзень дазвалялася выконваць некаторыя сялянскія работы, забароненыя на працягу ўсіх Каляд. Напрыклад, жанчыны маглі ўжо часацьда гладкасці лён длятаго, кабі цяляты вадзіліся гладкія. На Вадохрышча прыпадалі самыя вялікія маразы, пасля якіх зіма паступова пачынала паварочваць на лета. У народзе казалі: “Трэшчы не трэшчы, прайшлі Вадахрэшчы — не к Ражству, а к Пятру", маўляў, большых маразоў ужо не будзе. Вадохрышча было днём, па якім арыентаваліся ў вызначэнні будучага надвор’я ("На Вадохрышча вельмі сцюдзёна — у жніво вельмі горача"), спрабавалі прадказаць і якасць будучага ўраджаю ("На Вадохрышчадзеньцёплы— будзехлебцёмны").
20/7. Адзначалася памяць Іаана Хрысціцеля. 3 раніцы, перад тым як сесці за стол, піліхрышчэнскуюваду з “Іярдані'’ (па назве ракі, у якой хрысцілі Ісуса Хрыста). Гэтак на Вадохрышча зваліся ўсе мясцовыя рачулкі, адкульбралася вада для асвячэння. У тых мясцінах, дзе гэты дзень лічыўся святочным, ніякія работы не выконваліся.
21/8. Георгій, Емельян, Васіліса. У гэты дзень, празваны ў народзе “па абед Каляда”, канчаткова развітваліся са святамі. Да абеду не працавалі, а пасля паўдня ўжо браліся за адкладзеныя заняткі. Свята закончылася. На нейкі час у каляндарнай абраднасці надыходзіў зацішак.
22/9. Піліп, Пятро.
23/10. Рыгор, Маркіян, Фсафан. "На Рыгора бывас моцны вецер". “Калі выпадзс шэрань — год будзе мокры".
24/11. Хвядос. Міхал. ‘На Хвядоса цёпла — вясна будзе ранняя".
25/12. Таццяна, Сава. "На Таццяну марозна. сонечна — рана прыляцяць птушкі з выраю. Ідзсць снсг — дажджлівае лета”.
26/13. Ярміла. Якуб, Елізар, Пятро.
27/14. Ніна, Язэп.
28/15. Павсл. Іван. Прохар. Гаўрыла.
29/16. Максім, Леаніла.
30/17. Антон.
31/18. Апанас, Кірыл. Дзснь Апанаса лічыўся паловаю зімы ў дачынснні да назапашанага для хатняй скаціны корму. Калі яго ўжо выкарыстана палова. селяніну можна спакойна чакаць першага вясснняга выпасу. Калі ж заставалася мсней — трэба было карміць больш ашчадна. паколькі, згодна з народным назіраннем. добра ўкормленая з воссні і ў першую палову зімы жывёла, калі і галодная пад вясну. усё ж вясны не баіцца. Апанаса называлі абаронцам жывёлы ад маразоў. Беларусы Смалсншчыны называлі Панассе “гусіным святам”. Мяцеліца ў гэты дзень. нагадваючы белы пух. нібыта варажыла на тос. што выведзецца багата гусянят. Па надвор’ю вылічвалі пачатак надыходу цяп.іа і палявога сезона: раз на Апанаса завіруха — трэба чакаць працяглай вясны. з-за якой усе запасы з пуняў павымятаеш. Заканчваўся самы халодны месяц зімы. і народная прыказка папярэджвала: "Хавай нос у Апанасаўскі мароз!"
На парозс другі месяц года. “Пытаецца люты. ці добра ногі абуты" — гаварыла прыказка. I сапраўды. зіма ў гэту пару звычайна была ў самай сіле. Па стану лютага прадказвалі асаблівасці будучага надвор'я. Калі ў гэтым месяцыбыў моцны мароз. зіма павінна працягвацца нядоўга. Як і студзень, люты меў свой адпаведнік у другім паўтоддзі: раз люты марозны і сухі. то жнівень — гарачы. Па тым. наколькі высока нападае ў лютым снег, меркавалі пра вышыню травы ўлетку. Народны вопыт дазволіў вывесці калісьці і такое назіранне: які дзень першага лютага (паводле старога стылю). такімі выдадуцца і апошнія дні месяца.
1/19. Макар. Хведар. Сава, Арсснь. Антон.
2/20. Яўхім, Лаўрын. Іна, Рыма. Каталіцкія Грамніцы. “Калі на Яўхіма сонечна ў поўдзень, то гэтак будзе да ранняй вясны. Калі завіруха. то на ўсю маслсніцу завіруха".
3/21. Максім, Яўген, Валяр’ян, Агнія, Настасся.
4/22. Цімафсй, Лявонцій, Георгій, Пятро, Гаўрыла, Іван. “3 Цімафся-паўзімніка пачынаюцца мяцеліцы".
5/23. Клімснт, Гснадзь, Феакціст, Паўлін.
6/24. Ксснія, Герасім. Прападобная Ксенія. якая нібыта дзяліла зіму папалам, звалася ў народзе Аксінняйпаўзімніцай. Кспскае надвор’е ў гэты дзснь сведчыла аб працягласці зімы. “Калі на Аксінню дарогу перамяцс, то і корм падмяцс” — значыць, зіма затрымаецца, і хатняя жывёла пассць усс нарыхтаваныя для яе запасы.
7/25. Рыгор, Майсей, Фелікс, Піліп. Аляксандр, Віталь.
8/26. Марыя. Аркадзь, Іван. Пятро, Сымон, Язэп, Давыд.
9/27. Іван.
10/28. Яфрэм. Хвядос. Ісак.
11/29. Ігнат, Лаўрын. Герасім, Раман, Якуб, Юльян, Сіліван. Пакутнік Ігнат прыходзіў на пару, калі зіма была яшчэ ў поўнай сваёй красе. Аднак знаходзячыся, паводле старога калсндара, на мяжы студзеня і лютага, гэты дзень як быццам падаваў руку псраломнаму святу зімы — Грамніцам: "На святога Ігната зіма багата. а Ігнат — Грамніцам рад".
12/30. Дзень Трох свяціцеляў (Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова і Іаана Залатавуста). Калі мужчыны на Магілёўшчынс і на Усходнім Палессі дазвалялі сабе працаваць “кала двара” і “ўзяць кілішак”, то жанчыны адзначалі свята старога: “нельга жлукціць, нельга працьбялля, нслыа прасці".
13/31. Кір, Іван. Апанас, Хвядоцця, Мікіта, Нічыпар. Клаўдзій, Віктар.
14/1. Трыфан. Калі начное неба было зорнае, гэта ўспрымалася як прыкмета на познюю вясну. Па хатах сялянс рабілі свечкі, таму што назаўтра, у дзень Грамніц, адбывалася іх асвячэнне. Трыфан, які папярэднічас гэтаму святу, называўся ў народзе Грамнічным бацькам.
15/2. Грамніцы. альбо Стрэчанне. Першая назва свята. як мяркуюць, пайшла ад язычніцкага бога Грамоўніка, якому прыпісвалася ўтварэннс веснавых навальніц і дажджоў. Пасля гэтага дня павінны страціцьсваю ўладу змрочныя боствы зімы: “На Грамніцы — паўзіміцы" або “Як прыйдуць Грамніцы — скідай рукавіцы". У зассках памяншаўся запас збожжа, і гэты святочны дзень таксама выступаў у гаспадарцы са сваёю меркаю: "Грамніца — хлебу палавіца". Другую назву — Стрэчан-
не, якая паходзіла ад царкоўнага “Срстенье", народ тлумачыў як сустрэчу зімы з вясною:
Л ў нас сёння Стрэчашіе, Стрэчанне, Зіма з летам стрэлася, стрэлася.
Лста зіму піхнула, піхнула I ножачку звіхнула, звіхнула. Зіма пайшла плачучы, плачучы, Лета пайшло скачучы, скачучы.
Нс дзіўна, што гэта псраломнас свята звязана з шэрагам метэаралагічных прыкмст. Найбольш пашыраная з іх выкарыстана ў паэтычнай мініяцюры: “Калі на Грамніцы певснь з-пад страхі нап’ецца вадзіцы, то на Юр'я — вол пад’ссць травіцы". Калі ж на Грамніцы здараўся вялікі мароз — снсг павінен быў праляжаць нядоўта, а вясна і лста нс абяцалі нічога добрага. Грамнічная мяцеліца прадказвала, што вясна затрымасцца даўжэй, чым звычайна, у выніку чаго вычарпаюцца запасы корму для жывёлы. Рэзкае пацяпленнс надвор’я нс давала селяніну разлічваць на прыбытак у полі і на агародзе: “Як на Грамніцы адліга — з ураджаю будзе хвіга". Пры адсутнасці адлігі можна было спадзявацца на пагоднас, сухое лста.
На Беларусі гэта свята знамянальна такім абрадам, як асвячэннс свсчак у царкве. Грамнічныя свечкі (або проста "грамніцы”) асабліва шанаваліся ў народзс. Іх запальвалі з всраю ў дапамогу ў час навальніц, каб маланка не спаліла хату; іх давалі паміраючаму чалавеку, каб полымя асвятляла яму шлях на той свст, ачышчала душу ад грахоў. Жыло ў народзе перакананнс, што грамнічных свечак баіцца "нячыстая сіла", таму і вешалі іх ля ўваходу ў хлсў ці на стайню, каб. маўляў. ведзьмы нс ддабралі ў кароў малака і нс заездзілі да смерці коней.
16/3. Сымон, Ганна, Мікола, Раман. Адрыян. Аўлас.
17/4. Сідар, Георгій, Кірыл, Аўрам, Мікола.
18/5. Агаф'я (Агата), Хвядос, Макар. Калісьці на Валожыншчыне ў гэты дзеньу царкву прыносілі асвячаць хлебз дробачкамм солі: лічылася, што сн “памоцны" карове, якой яго чаплялі на рогі, “кабсурокаў небаялася”. Пры пажары кідалі гэты хлсб у агонь, каб ён патух, ці ў чыстае полс, каб туды скіраваўся всцер. Такос павср’е замацоўвалася і ў адпаведнай прыказцы: "Сольсвятой Агатыбароніцьадагнюхаты". У гэты,
трэці пасля Грамніц дзеньзвычайна прыглядаліся да надвор'я: калі надаралася цяпло. то больш ужо вялікіх халадоў не прадбачылася.
19/6. Вукола. Іван, Фоцій, Дарота, Хрысціна, Максім, Марфа, Марыя. Імя Вукола блізкае па вы.маўленню такому распаўсюджанаму сярод сялян міфічнаму паняццю. як ваўкалакпярэварацень. Гэта сугучнасць і нарадзіла павер'е, нібыта Вукола з’яўляецца ахоўнікам ад ператварэння чалавека ў ваўкалака.
20/7. Пархвен, Лука. Дзеньаддання Стрэчання. Калі раптам нечакана загрыміць гром. то ў гэтай з'яве бачылі прарочы знак, што летам прападуць пожні. Гром пад канец Грамніц нібыта папярэджваў сялян магчымай сваёй карай у адказны для земляроба час.
21/8. Хведар. Захар, Сава.
22/9. Нічыпар. Інакенцій. Панкрат. Генадзь, Маркел. У каталіцкім калсндары — Пятро. "Калі на Пятра цёпла — зі.ма працягнецца да Вялікадня".
23/10. Харлам. Парфір, Ганна. Прохар. Валянціна, Паўла. Пра гэты і наступны дзень гаварылі: "Прыйшоў Прохар да Улас — скора вясна ў нас".
24/11. Аўлас. Усевалад, Дзмітры. Аўласа народ лічыў апекуном свойскай жывёлы, а яго дзень адпаведна каровіным ці конскім святам. He шануючы гэту дату. гаспадар меў небяспеку наклікаць на сваю худобу розную немач. Жывёле трэба было даваць лепшы корм. не працаваць на ёй, але раілася аб’язджаць маладых коней. Даўней на Капыльшчыне стараліся ездзіць на маладых конях як мага далей. па доўтіх дарогах усю ноч. каб на лета радзіў доўті лён. А каб цяляты раслі здаровыя ды гладкія, гаспадыні пяклі аладкі. Калі Аўлас супадаў з Масленічным тыднем (апошнім перад Вялікім постам), тады гаварылі: "На Аўласа бяры каўшом масла".