• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі народны каляндар  Уладзімір Васілевіч

    Беларускі народны каляндар

    Уладзімір Васілевіч

    Выдавец: Ураджай
    Памер: 80с.
    Мінск 1993
    25.95 МБ
    12/30. Зіновій, Марк, Настасся, Сцяпан, Алена, а таксама Арцём, да якога смаленскія беларусы звярталіся: "Святэй Антошка, напрадзі пачатак з лукошка, а клубок з карабок”.
    13/31. Стах, Спірыдон, Нікадзім, Маўра.
    14/1. На Кузьму-Дзям’яна па гумнах ішла малацьба: “Кузьма з Дзям’янам на восень содзяць, на помач просяць малыя святкі: ’’Бярыце цапкі". Магчыма, па аналогіі з такім заняткам ці з-за сугучнасці “Кузьма—кузня" гэты дзень лічыўся прысвяткам кавалёў. Чаргаванне маразоў, якія скоўвалі зямлю і ваду, і адлігі вобразна схоплена ў прыказцы: “Кузьма закуе, а Міхал раскуе". Да Піліпавага посту заставаўся невялікі адрэзак часу, і дзяўчат яшчэ не пакідала надзея на замужжа. Дзень Кузьмы-Дзям’яна асабліва шанаваўся імі, таму што гэтыя святыя, на іх думку, спрыялі вяселлям.
    15/2. Афоній, Маркіян.
    16/3. Язэп, Георгій.
    17/4. Нікандр, Меркурый.
    18/5. Галакціён, Іона, Рыгор.
    19/6. Павел, Варлам, Лука, Герман, Аляксандра, Клаўдзія, Ефрасіння, Матруна.
    20/7. Апанас, Нікандр, Нікан, Хведар, Валерый, Яўген, Епіфан, Дарафей, Хвядот, Лазар, Кірыл.
    21/8. Дзень Міхала прыходзіў, як спявалі ў песні, “з халодным вятром". Між ім і Міколам зімовым, які надыходзіў амаль праз месяц, народная метэаралогія ўстанавіла непасрэдную
    залсжнасць: "Калі на Міхайлаў дзснь сціснсць (мароз). то ў Міколаў дзень адпусціць"; "Калі Міхайла ў снягу, то і Пасха ў снягу. а як нс — дык і нс" (Шумілінскі раён). Палявыя работы даўно ўжо былі скончаны, што таксама было адзначана: “Прыйшоў Міхал — усіх з поля паспіхаў". У Рэчыцкім павецс напярддадні Міхалавага дня праводзіліся памінанні нябожчыкаў.
    22/9. 3 дня Матруны (і не толькі з яго, як пераконваюць шматлікія народныя выказванні) дзс-нідзе лічылі, што “становіцца зіма". Калі на Матруну шэрань на дрэвах — будуць маразы. туман — чакай адлігі.
    23/10. Алімп. Радзівон, Арэст. Мілій. Кастусь.
    24/11. Міна. Віктар. Вікенцій. Стэфаніда. Хведар. Максім, Сцяпан. Марцірый.
    25/12. Іван Міласцівы. Ва ўгоду святому на Палессі стараліся з кім-небудзь хоць чымсьці падзяліцца. што маеш, пазычыць, падараваць. Калі на Івана Міласцівагадожджабоснсг, то ажно да Грамніц будуць адлігі.
    26/13. Іван. Нічыпар. Герман, Манефа.
    27/14. Святога Юстыніяна беларусы лічылі збавіцелем ад бясплоднасці. На абразах ён быў намаляваны з дзіцем на руках у малітве перад іконаю Божай Маці. Бяздстныя сяляне ці тыя, у каго паміралі дзеці. абавязкова мслі абразсвятога Юстыніяна ў сваім домс. Другі святы гэтага дня — Піліп. як казалі ў народзе, “дзеці адзявае". Стараліся закончыць прадзіва, бо пасля так званай Піліпаўкі наступае пара ткацтва.
    28/15. Гурый. Паісій, Маркел, Дзмітры. Ад гэтага дня пачынаецца апошні ў годзс пост — Калядны, або Піліпаўскі (Піліпаўка). які працягваецца да самых Каляд. Уважлівае вока прыкмячала: "Каліда Піліпавых заговін мянтуз намеча ікру — зіма адыдзе рансй; адваротнас здарыцца. калі мянтуз мсча ікру пазней, псрад днём восеньскага Юр’я”; “Калі нспагадзьсуправаджае Калядныя запусты, то можна разлічваць на ўраджайнас лета"; "На Піліпаўку пагода хмарная або снежная — травень будзс мокры". 3 Піліпаўкі. калі. паводле народнага выказвання. “дзень толькі да палудня". а потым ужо цямнее, пачыналіся вячоркі і попрадкі: "Спорны піліпаўскі клубок. а пятроўскі стажок”. Наколькі плённай была работа цяпер. настолькі ж плённы быў затым і наступны этап — ткац-
    тва: “Што ў Піліпаўку спрадзеш, тос ў Вялікі пост сатчэш”. Казалі, што гэтым часам ваўкі збіраюцца ў зграі.
    29/16. На Мацея налвор'с звычайна яшчэ вельмі няпэўнае, восснь ніяк не саступае зімс. і гэта асаблівасць стану прыроды перададзсна ў каляндарнай прыкмеце: “На Мацся дарога (зіма) пацея".
    30/17. Рыгор, Нікан. Сяргей.
    I вось, нарэшце, надыходзіў апошні месяц года, які "зямлю грудзіць, хаты студзіць, год канчас, зіму пачынае”. У беларускай і ўкраінскай мовах самі назвы сведчаць пра характар гэтага мссяца: “снсжань", “грудснь". Па ім, лічылі ў народзе, раўняліся вясна і лета. Будзе снсжань сухі — і яны будуць сухія, а выдасца цёплы, дык і лета такое ж: “У снежні адкрытае вуха — летам горача і суха”. Правяралі і ўрадлівасць наступнага лета: “У снежні мароз і снег вышай хаты — год будзе багаты”. Разважалі: калі 1 снежня пагодна — пагодная і ранняя будзе вясна; які дзень 2 снсжня — такое надвор’е чакаецца ў сенакос; якое 3 снежня — такім яно будзс ў жніво.
    1/18. Платон, Раман.
    2/19. Аўдзей, Варлам, Ларывон.
    3/20. Рыгор, Прокл, Астап, Анатоль, Язэп, Іван, Ісак, Іпацій, Фёкла, Ганна.
    4/21. Увядзенне. Назву афіцыйнага свята праваслаўнай царквы народ тлумачыў па-свойму: Бог прыводзіць зіму на зямлю. Як зіма павядзесябс ў гэты дзень, такая яна ўасноўным уся і будзс. Прадуглсджвалася магчымае пацяпленне: “Уведзснне разбіваець ледзеннс". На Чарнігаўскім Палессі дзяўчаты-беларускі, кладучыся спаць напярэдадні свята, загадвалі: “Святое Увядзенне, вядзі мяне туды, ідзе мне жыць”. I спадзяваліся сасніць хату будучага мужа.
    5/22. Філімон, Архіп, Міхал, Яраполк, Пятро, Валяр’ян, Пракоп.
    6/23. Рыгор, Аляксандр, Аляксей, Мітрафан, Макар, Хведар.
    7/24. На Кацярыну варажба працягвалася: дзяўчаты пяклі ляпёшку на адной солі і з’ядалі яе, перад тым як легчы спаць, каб у снс “суджаны-раджаны" падаў вады. Усё больш упэўнены наступ снежнай зімы адчуваўся з кожным днём: “Прыйшла Кацярына — прыйдзе і пярына”.
    8/25. Клімент, Пётр.
    9/26. Восеньскі (ці зімовы) Юр’я. Пра яго гаварылі, што ён “грудай гвоздзіць”. Юрай і Мікола святкуюцца і ўвесну і ўзімку з невялікімі перапынкамі і адзін пасля другога. Гэтыя святыя разам пастаўлены і ў шматлікіх прыказках: “Вясною Георгі і Мікалай — з кормам, зімою — з гвоздам” або “Юрай масціць, а Мікола гваздзіць (грудзіць)”. Перагукваўся восеньскі Юрай (халодны) са сваім всснавым цёзкам (галодным) і ў народнай прыкмсцс: “Колькі на асенняга Юр’я снегу, столькі на вясенняга — травы". Як адзін, так і другі мслі дачынснне да свойскай жывёлы і драпсжнікаў, толькі зімовы Юр’я рабіў зусім адваротнас: “Асенні Юрай адмыкае раты ваўкам", г.зн. з гэтага дня крыважэрныя ваўкі пачынаюць хадзіць зграямі і нападаць на скаціну. У дзень зімовага Юр’я падстрыгаюць грывы і хвасты коням, а таксама аднімаюць ад кабыл жарабятсмактуноў і ставяць іх у асобныя хлявы да вясны.
    10/27. Якуб, Паладзій, Гаўрыла, Раман.
    11/28. Сцяпан, Хведар, Васіль, Рыгор.
    12/29. Парамон, Акакій, Нектарый.
    13/30. Дзень святога Андрэя асабліва славіўся варажбою дзяўчат, прымеркаванай мснавіта да яго. “Высявалі” насеннс канапель ці ільну ў пасцелі, ля калодзсжа ці на градах. Уяўнае высяванне было невыпадковае — дастаткова прыгадаць, што
    вясною. 28 красавіка. таксама ў дзснь Андрэя. прынамсі на Палсссі. звычайна ссялі каноплі. Водгукі гэтага занятку чуюцца ўвосснь і нібы змыкаюць агульнай справай дзвюх цёзкаў. Самодзсяннс варажбітак — сяўба — насіла сімвалічны характар: як засеянае павінна ўзысці. так і загаданае павінна ажыццявіцца ў нсдалёкім будучым: "Святы Андрэю. я каноплі ссю. дай мне знаць, з кім буду рваць". Каб жаданні збываліся. дзяўчаты цэлы дзень пасцілі і пазбягалі размоў. Калі на вёсну прарастала ўсё кінутае ў агародзс насенне. гэта абяцала шчаслівы шлюб. калі ўзыходзіла зрэдку — чакала бязрадаснас замужжа. калі насеннс зусім нс ўзыходзіла — гэта нібыта быў знак на смерць. На трох прыкрытых талерках клалі пярсцёнак. ружанец і кветку: хто з дзяўчат выцягнс пярсцёнак — тая пойдзс замуж. квстку (сімвал цнатлівасці) — застанецца ў дзсўках, ружансц — пойдзе ў манастыр.
    14/1. Прарок Навум. сваім імсм выклікаў адзіную асацыяцыю— “ум". Праяго гаварылітак: "Навум розуму навучыць" або "Навум наставіць на вум". Таму і імкнуліся з гэтага дня вучыць грамаце дзяцсй. спадзеючыся. што яны дзякуючы Навуму хутчэй і лспш засвояць навуку.
    15/2. Авакум. Апанас. Андрэй. Іван. Сцяпан.
    16/3. Сафонія. Сава. Фядул. Іван. Хведар.
    17/4. Варвара. Яе імя таксама вельмі красамоўна абыгрывалася народам. Галоўнас. што адзначаў селянін, гэта як ад Варвары паступова пачынас прыбываць дзснь ("на казіны скок"). такім чынам былі ўсе падставы "папракнуць" яе за тое. што "Варвара ночы ўваравала. а дня прытачыла". Другос сугучнае выкарыстаннс імя Варвары ў прыкмстах — “Варвара варыць". г.зн. на яе дзень магчыма параўнальна цёплае надвор'с напярэдадні вялікіх маразоў. Цёплая пагода на Варвару прадказвала добры ўраджай ільну на лста. Гэты дзень быў "бабскім" святам. таму нс пралі кудзелі. алс талакно малоць і лён трапаць дазвалялася. Адзначалі яго і як свята надрэчных вёсак дзеля таго. каб дзеці і жывёла не тапіліся. Каб лспш пладзілася і вялася скаціна. у адных мясцінах пякліся пірагі з макам. якія называлі "варэнне" (зноў жа блізка да імені Варвары з яўным разлікам на яс спагаду). У другіх кутках ляпілі з пшанічнага цеста галовы. рогі. ногі. капыты. вушы і кармілі спсчаным худобу. У абодвух выпадках праглядваецца культ Варвары як заступніцы хатняй жывёлы.
    18/5. Сава (Саўка). Паколькі сн ішоў непасрэдна псрад Міколам, то зваўся Міколіным бацькам. Пра гэту “тройцу” гаварылі: “Барбара мосціць, Саўка цвякі вострыць, а Мікола прыбівае", маючы на ўвазе паступовас нарастаннс маразоў. Калі на Саву надта дзьмуў вецер, такога ж встру трэба было чакаць усю квадру пасля Пятра.
    19/6. Мікола зімовы. Мснавіта ён выступае пачынальнікам сапраўднай зімы: "Да Міколы няма зімы ніколі". Мікола як бы адкрываў пэўны ссзон: “Мікола зімовы — сапраўдная зіма, Мікола летні — сапраўднае лета". Алс ж надвор’е, якое год на год не прыпадала, уносіла папраўкі ў народныя назіранні, і, часам, ашукаўшыся, казалі: "Ніводнаму Міколе нс всрніколі". Затрымка зімы на Міколу была знакам, што маразы прыйдуць няскора і наогул уся зіма будзс “бяспутная”. Мікола зімовы быў далучаны земляробамі і да будзённых гаспадарчых разлікаў і прагнозаў: "Беражы ссна ад Міколы да Міколы і нс бойся зімы ніколі" — гарантавала прыказка, адзначыўшы прыблізна. колькі трэба трымаць у хлявс жывёлу. Пра пачатак веснавой сяўбы і пра плён у полі мсркавалі так: калі іней будзе раней Міколы зімовага, то трэба сеяць ранні ячмснь, калі пазней Міколы — позні; іней, які пакрывае дрэвы на Міколу, прадказвае добры ўраджай ільну.
    20/7. Амбросій. Ніл, Антон. Іван, Павел.
    21/8. Патап, Кірыл, Анфіса.