Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 230с.
Мінск 2017
1914 Моцны вецер нахіліў дрэва. На гэта сасна рэагуе характэрным малюнкам драўніны, каб утрымліваць ствол
1927 Дрэвы, якія акружалі, выдаленыя. Цяпер сасне дастаткова вільгаці і сонечнага святла, і дрэва можа расці хутчэй. Кольцы павялічваюцца
1930 Лясны пажар. Дрэва атрымала невялікія апёкі, на месцы якіх утварыліся шрамы, якія кожны год пакрываліся новай драўнінай
1924 Дрэва расце роўна, але яго суседзі адбіраюць шмат вады і сонечнага святла. Кольцы вузкія
1942 Гэтыя вузкія гадавыя кольцы могуць з'явіцца з прычыны працяглага засушлівага перыяду
1957 Гэтыя вузкія гадавыя кольцы могуць быць выкліканы нашэсцем шкоднікаў
Аб чым сведчаць кольцы драўніны
Гэтай сасне было 62 гады, калі яе ссеклі. Кожную вясну і лета ў яе ствале фарміраваліся новыя слаі светлай драўніны, якія складаліся з буйных клетак. Драўніна, якая фарміруецца ў другой палавіне лета і восенню, расце павольней. Яе клеткі драбнейшыя, маюць больш тоўстыя абалонкі, таму яна цёмная. Калі дрэва ссечана, сцябло на зрэзе выглядае як чаргаванне светлай і цёмнай драўніны. Падлічыўшы цёмныя кольцы, можна вызначыць узрост дрэва. Мноства фактараў навакольнага асяроддзя здольныя ўплываць на форму, таўшчыню, афарбоўку гадавых кольцаў. У спрыяльных умовах гадавыя кольцы шырокія і роўныя
1904 Семя сасны прарасло, і з'явілася маладая расліна
1909 Дрэва расце хутка. Дастатак дажджоў і сонечнага святла спрыяюць росту сасны. Кольцы драўніны адносна шырокія
М. Д. Лісаў
БІЯЛОГІЯ
Вучэбны дапаможнік для 7 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання
Дапушчана
Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Мінск «Народная асвета» 2017
УДК 57(075.3=161.3)
ББК 28.0я721
Л63
Пераклад з рускай мовы М. Л. Страхі
Рэцэнзенты:
кафедра заалогіі і генетыкі ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя A. С. Пушкіна» (кандыдат педагагічных навук, дацэнт I. А. Мартысюк); настаўнік біялогіі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 18 г. Мінска» Н. I. Гарадовіч
На першай старонцы вокладкі выкарыстана фота А. П. Дрыбаса
Лісаў, М. Д.
Л63 Біялогія : вучэб. дапам. для 7га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / М. Д. Лісаў. — Мінск : Народная асвета, 2017.— 230 с. : іл.
ISBN 9789850328052.
УДК 57(075.3=161.3)
ББК 28.0я721
ISBN 9789850328052
© Лісаў М. Д., 2017
© Страха М. Л., пераклад на беларускую мову, 2017
© Афармленне. УП «Народная асвета», 2017
АД АЎТАРА
Дарагія сямікласнікі!
У гэтым навучальным годзе на ўроках біялогіі вы працягнеце знаёміцца з жывымі арганізмамі. Нагадаем, біялогія (ад грэч. біяс — жыццё і логас — вучэнне) — гэта навука пра жыццё, пра жывую прыроду.
Вам трэба будзе вывучыць будову і жыццядзейнасць бактэрый, пратыстаў, грыбоў і раслін, асаблівасці іх размнажэння і развіцця, пазнаёміцца з разнастайнасцю відаў жывых арганізмаў, іх значэннем у прыродзе і жыцці чалавека.
Вучэбны дапаможнік уключае дзесяць глаў. Прыступаючы да вывучэння главы, прачытайце ўводны тэкст і інфармацыю аб тым, пра што вы даведаецеся і чаму навучыцеся. Главы складаюцца з параграфаў.
Матэрыял параграфаў падзелены на асноўны і дадатковы. У кожным параграфе ў асноўным тэксце тлустым шрыфтам (або зялёным колерам у рамках) вылучаны тэрміны і паняцці. Дадатковы матэрыял, набраны дробным шрыфтам, прадстаўлены некалькімі рубрыкамі і разлічаны на тых, хто захапляецца біялогіяй. Матэрыял на жоўтым фоне паглыбляе і тлумачыць асноўны тэкст. Матэрыял, прысвечаны некаторым важным навуковым адкрыццям, заключаны ў рамку, а цікавым біялагічным фактам, — размешчаны на зялёным фоне.
У некаторых параграфах змяшчаюцца рэкамендацыі па правядзенні хатніх доследаў — рубрыка «Мінілаб». Гэтыя доследы выконваюцца па жаданні вучняў пры наяўнасці адпаведных матэрыялаў.
Пасля тэксту кожнага параграфа ідуць вывады, якія адлюстроўваюць самае важнае, што трэба засвоіць. Таксама ў канцы параграфа размешчаны разнастайныя пытанні і заданні, якія дапамогуць вам праверыць засваенне тэмы, паспрабаваць прымяніць атрыманыя на ўроку веды для вырашэння тых ці іншых праб
лем. Пытанні пазначаны значком , а заданні — значком
У рубрыцы «Рашэнне праблем» прапануецца на аснове набытых ведаў разабрацца ў сітуацыях, якія блізкія да жыццёвых, і знайсці іх рашэнне.
Жадаю вам поспехаў у вывучэнні біялогіі!
УВОДЗІНЫ
Большая частка насельніцтва нашай краіны жыве ў гарадах, у штучна створаным асяроддзі. Мы купляем у крамах прыгожа спакаваную ежу, часам забываючы, адкуль яна бярэцца. Жыхары гарадоў часта бачаць прыроду толькі па тэлевізары, і ім здаецца, што яна не мае адносін да паўсядзённага жыцця. Аднак мы не павінны забываць, што галоўнае багацце нашай планеты — разнастайнасць жыцця на ёй.
Наша жыццё цалкам залежыць ад жывых арганізмаў. Яны даюць нам ежу, кісларод, якім мы дыхаем, ачышчаюць Зямлю ад велізарнай колькасці адходаў, якія з’яўляюцца ў выніку дзейнасці чалавека.
Перад сучасным чалавекам паўстаюць праблемы, ад вырашэння якіх залежыць яго выжыванне. Перш за ўсё гэта ахова здароўя, забеспячэнне харчаваннем, захаванне разнастайнасці жывых арганізмаў на планеце.
Даследаванні ў галіне біялогіі ў першую чаргу накіраваны на вырашэнне гэтых і інпіых праблем. Біялогія цесна звязана з многімі бакамі практычнай дзейнасці чалавека: медыцынай, сельскай гаспадаркай, вытворчасцю прадуктаў харчавання, тканін і інш.
Медыцына ўключае дыягностыку, лячэнне і прафілактыку хвароб чалавека. Разуменне таго, як працуе арганізм, дазваляе ўрачам разабрацца ў прычынах хваробы і прызначыць адпаведнае лячэнне. Дасягненні біялогіі дапамаглі вызначыць прычыны шматлікіх захворванняў, вывучыць узбуджальнікаў хвароб. Акрамя таго, біёлагі распрацоўваюць вакцыны для прафілактыкі і выкаранення хвароб, а таксама новыя лекі.
Адкрыцці, зробленыя ў галіне біялогіі, далі магчымасць зразумець уздзеянне мікраарганізмаў на чалавека і іх наступствы. Гэта прывяло да распрацоўкі правіл асабістай гігіены, якія сталі неад’емнай часткай паўсядзённага жыцця чалавека: умыванне, чыстка зубоў, мыццё рук, фізічныя практыкаванні і г. д.
Уводзіны 5
У ходзе біялагічных даследаванняў таксама былі распрацаваны спосабы захоўвання прадуктаў харчавання і кармоў для жывёл.
Назапашаныя біёлагамі веды дазволілі зразумець, як растуць і развіваюцца расліны і жывёлы, якія прыёмы іх вырошчвання аптымальныя для атрымання высокіх ураджаяў і прыбаўленняў у вазе жывёл. Біёлагі таксама распрацоўваюць метады аховы раслін і жывёл ад шкоднікаў і хвароб.
У цяперашні час шырока ўкараняюцца ў прамысловасць сучасныя біялагічныя тэхналогіі. Біятэхналогія — гэта атрыманне разнастайных рэчываў і матэрыялаў з дапамогай жывых арганізмаў. Гэта лекавыя прэпараты, вітаміны, харчовыя прадукты, кармавыя дабаўкі, вакцыны, сродкі аховы раслін ад шкоднікаў, бактэрыяльныя ўгнаенні і многае іншае.
Гаспадарчая дзейнасць чалавека прыводзіць да значнага забруджвання навакольнага асяроддзя рознымі рэчывамі, шкоднымі для ўсяго жывога. Перад чалавецтвам стаіць задача захаваць прыроду і ўмовы існавання жывых арганізмаў для развіцця чалавечай цывілізацыі. Выканаць гэтую задачу могуць толькі людзі, якія добра ведаюць біялогію.
Многім людзям, незалежна ад узросту і прафесіі, неабходна добра ведаць культурныя расліны для атрымання высокіх ураджаяў на прысядзібных і дачных участках. Важна разбірацца ў асаблівасцях свойскай жывёлы, яе патрабаваннях да ўмоў утрымання. Карысна мець уяўленні аб дэкаратыўных і пакаёвых раслінах, каб выкарыстоўваць іх у азеляненні прысядзібнай тэрыторыі і жылых памяшканняў.
Важна ведаць ядавітыя расліны і грыбы, ядавітых жывёл, каб пазбегнуць атручвання. Карысна ведаць лекавыя расліны, каб правільна іх збіраць і выкарыстоўваць.
Біялогія з’яўляецца асновай многіх прафесій. Сярод іх такія, як аграном, урач, ветэрынар, біятэхнолаг, мікрабіёлаг, вірусолаг, ляснічы, ландшафтны дызайнер, фармацэўт, кветкавод, эколаг (спецыяліст па ахове навакольнага асяроддзя), судовамедыцынскі эксперт і многія іншыя.
Планета Зямля ўнікальная — яна населеная жывымі арганізмамі. Жывая прырода нашай планеты здзіўляе сваёй разнастайнасцю. Сярод жывых арганізмаў ёсць такія малюсенькія, што іх немагчыма ўбачыць няўзброеным вокам, а ёсць гіганцкія, якія дасягаюць дзясяткаў метраў у даўжыню і масы цела ў некалькі тон. Напрыклад, бактэрыі прысутнічаюць паўсюль у велізарнай колькасці, але яны такія малыя, што іх можна выявіць толькі з дапамогай мікраскопа. А сіні кіт можа дасягаць у даўжыню 33 м і масы ў 150 т.
Здзейсніце экскурсію за горад, схадзіце ў лес, на луг або на возера — і вашаму позірку адкрыецца дзіўная разнастайнасць жыцця.
Колькі відаў жывых арганізмаў жыве на Зямлі? Па прыблізных падліках — каля 2,5 млн відаў. Аднак некаторыя навукоўцы мяркуюць, што жывых арганізмаў на нашай планеце значна больш — ад 5 да 10 млн відаў.
3 гэтай главы вы даведаецеся:
• што такое царства жывых арганізмаў;
• пра ўмовы існавання арганізмаў і асяроддзі іх пражывання;
• пра функцыі арганізмаў у экасістэмах.
Вы навучыцеся:
• вызначаць, у якім асяроддзі жыве той ці іншы арганізм;
• вызначаць ролю жывых арганізмаў у экасістэмах.
§ 1. Разнастайнасць жывых арганізмаў
§ 1. Разнастайнасць жывых арганізмаў
Разнастайнасць жыцця на Зямлі. Разабрацца ў разнастайнасці жыцця на нашай планеце не проста. Для зручнасці вывучэння і далейшага выкарыстання ўсе вядомыя віды жывых арганізмаў класіфікуюць — дзеляць на групы на падставе пэўных прымет. Да сярэдзіны XX ст. навукоўцы адрознівалі толькі дзве вялікія групы жывых арганізмаў — расліны і жывёлы. Аднак іх вывучэнне даказала, што для апісання разнастайнасці жыцця абмежавацца толькі гэтымі групамі недастаткова.
Папершае, у прыродзе пастаянна выяўляліся віды са спалучэннем прымет раслін і жывёл, напрыклад грыбы. Падругое, некаторыя віды мелі ўласцівасці, якія былі не характэрныя ні для раслін, ні для жывёл. Таму ў другой палове XX ст. у большасці краін свету была прынята класіфікацыя, па якой усе вядомыя віды жывых арганізмаў падзялілі на пяць вялікіх груп, названых царствамі (мал. 1). Гэта Бактэрыі, Пратысты, Грыбы, Расліны і Жывёлы.
Мал. 1. Царствы жывых арганізмаў
8 Глава 1. Жыццё на Зямлі