Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 230с.
Мінск 2017
й Прывядзіце прыклад уплыву тэмпературы на жывыя арганізмы. Як розныя віды прыстасоўваюцца да гэтага фактару? Пры неабходнасці звярніцеся да Інтэрнэткрыніц.
___§ 3. Супольнасці жывых арганізмаў. Экасістэмы
15
§ 3. Супольнасці жывых арганізмаў. Экасістэмы
Супольнасці жывых арганізмаў. Як вы ўжо ведаеце, кожны жывы арганізм у прыродзе існуе не ізалявана, а ў акружэнні і пастаянным узаемадзеянні з арганізмамі іншых відаў. Іншымі словамі, на пэўнай тэрыторыі адначасова існуе мноства арганізмаў розных відаў.
Сукупнасць жывых арганізмаў розных відаў, якія на працягу доўгага часу пражываюць на адной і той жа тэрыторыі, называецца супольнасцю жывых арганізмаў ці (ад грэч. біяс — жыццё і койнас — агульны).
Прыкладамі біяцэнозаў з’яўляюцца жыхары лугу (мал. 5), дубровы, бярозавага гаю, хваёвага лесу, возера, балота і г. д.
Мал. 5. Жыхары лугу
16_J)iaBaJJI(bii4ii£Ha3HMni^____2^2 —
Ланцугі харчавання. 3 біялогіі бга класа вы ведаеце, што арганізмы розных відаў у біяцэнозе злучаны рознымі сувязямі, перш за ўсё харчовымі. Харчовыя сувязі выяўляюцца ў выглядзе ланцугоў харчавання.
Л^пцуг хпрчаваг — паслядоўнасць арганізмаў розных відаў, у якой кожны папярэдні від з’яўляецца крыніцай пажыўных рэчываў для наступнага.
Аснову ляснога біяцэнозу, напрыклад, складаюць шматлікія расліны розных відаў. Яны, выкарыстоўваючы сонечную энергію, утвараюць у ходзе фотасінтэзу з вуглякіслага газу і вады арганічныя рэчывы. Расліны паядаюцца раслінаеднымі жывёламі, якія з арганічных рэчываў раслін будуюць новыя клеткі свайго цела. Драпежныя жывёлы палююць на раслінаедных. У выніку фарміруецца ланцуг харчавання: дуб —> жукі лістаеды —> насякомаедныя птушкі (дрозд, дзяцел, берасцянка, сініца, шпак і інш.) > драпежныя птушкі (арол, сава, ястраб і інш.). Часам гэты ланцуг ускладняецца: аднымі драпежнікамі кормяцца іншыя драпежнікі. У пачатку ланцуга, такім чынам, знаходзяцца расліны. Паколькі яны ўтвараюць арганічныя рэчывы, іх называюць вытворцамі. Раслінамі кормяцца раслінаедныя жывёлы — іх называюць спажыўцамі. Раслінаедныя жывёлы, у сваю чаргу, робяцца ахвярамі драпежнікаў (таксама спажыўцоў). Трэба дадаць, што вытворцамі з’яўляюцца таксама аўтатрофныя пратысты і бактэрыі.
Вы ведаеце, што кожны арганізм жыве пэўны час і памірае. Уявім, што б было, калі б целы памерлых жывёл не разбураліся, вывернутыя ўраганам дрэвы з каранямі ляжалі некранутымі. Але мы гэтага не назіраем. Чаму? Таму што ў прыродзе існуе яшчэ адна група арганізмаў, якія кормяцца арганічнымі рэчывамі мёртвых арганізмаў. Яны называюцца
§ 3. Супольнасці жывых арганізмаў. Экасістэмы 17
разбуральнікамі. Разбуральнікі раскладаюць арганічныя рэчывы рэшткаў жывёл, адмерлыя расліны ці іх часткі (лісты, галінкі, карані) да мінеральных рэчываў. Апошнія зноў могуць выкарыстоўвацца раслінамі для стварэння новых арганічных рэчываў. Разбуральнікамі арганічных рэчываў у біяцэнозах з’яўляюцца грыбы і бактэрыі, а таксама некаторыя жывёлы (напрыклад, дажджавыя чарвякі, жукі магільшчыкі).
Арганізмы ў біяцэнозах звязаны паміж сабой не толькі харчовымі ўзаемадзеяннямі. Жывёлы апыляюць многія расліны, распаўсюджваюць іх плады і насенне, угнойваюць глебу, разрыхляюць яе. Расліны, у сваю чаргу, ствараюць спрыяльныя ўмовы жыцця для жывёл. Яны ахоўваюць жывёл ад пякучых праменяў сонца, моцнага ветру, струменяў дажджу. Многія жывёлы знаходзяць сабе сховішча сярод раслін, уладкоўваюць там свае гнёзды. На дрэвах пасяляюцца лішайнікі, некаторыя водарасці, якія не прычыняюць раслінам шкоды. Гэта прыклады нехарчовых узаемаадносін арганізмаў у біяцэнозе.
Экасістэмы. Мы ўжо высветлілі, што аснову кожнага біяцэнозу складаюць вытворцы, у першую чаргу расліны. Менавіта яны ствараюць арганічныя рэчывы ў ходзе фотасінтэзу. Давайце разбяромся, якія ўмовы неабходны для праходжання працэсу фотасінтэзу. Гэта наяўнасць сонечнага святла, вады, вуглякіслага газу, пэўнай тэмпературы паветра. А святло, вада, паветра, тэмпература з’яўляюцца фактарамі нежывой прыроды. Значыць, для нармальнай жыццядзейнасці раслін ім патрэбны святло, вада, цяпло, вуглякіслы газ для фотасінтэзу, кісларод для дыхання, глеба. Жыццё бактэрый, пратыстаў, грыбоў і жывёл таксама залежыць ад наяўнасці вады, кіслароду, пэўнай тэмпературы, святла. Такім чынам, арганізмы кожнага біяцэнозу цесна звязаны з элементамі асяроддзя пражывання.
18 Глава 1. Жыццё на Зямлі
Мал. 6. Структура зкасістэмы
Біяцэноз разам з асяроддзем пражывання складае экасістэму (мал. 6).
Вылучаюць наземныя іводныя экасістэмы. Прыкладамі наземных экасістэм з’яўляюцца яловы лес, хваёвы лес, змешаны лес, дуброва, луг і г. д. Водныя экасістэмы — лужына, сажалка, возера, рака, мора, акіян.
Для існавання кожнай экасістэмы патрабуецца прыток энергіі. Як вам вядома, у прыродных экасістэмах выкарыстоўваецца сонечная энергія, што ўлоўліваецца вытворцамі, якія ствараюць з неарганічных рэчываў арганічныя. Вытворцамі кормяцца спажыўцы. Разбуральнікі перапрацоўваюць арганічныя рэчывы адмерлых вытворцаў і спажыўцоў у не
§ 3. Супольнасці жывых арганізмаў. Экасістэмы 19
арганічныя рэчывы — вуглякіслы газ, ваду і інш. 3 неарганічных рэчываў вытворцы ўтвараюць арганічныя рэчывы. Працэс перадачы рэчываў ад адной групы арганізмаў да другой ідзе ў экасістэме ўвесь час і называецца кругаваротам рэчываў. Такім чынам, у кругавароце рэчываў у экасістэме ўдзельнічаюць вытворцы, спажыўцы і разбуральнікі. Кругаварот рэчываў забяспечвае працяглае існаванне кожнай экасістэмы.
■ Вывады. Сукупнасць жывых арганізмаў, якія сумесна жывуць на адной тэрыторыі на працягу доўгага часу, складае біяцэноз. ■ Жывыя арганізмы біяцэнозу цесна звязаны паміж сабой харчовымі і нехарчовымі ўзаемадзеяннямі. ■ Харчовыя ўзаемадзеянні выяўляюцца ў выглядзе ланцугоў харчавання. ■ Біяцэноз разам з асяроддзем пражывання складае экасістэму.
Н1. Якія арганізмы ўтвараюць біяцэноз? 2. У чым выяўляюцца харчовыя сувязі паміж арганізмамі розных відаў біяцэнозу? Як вы гэта разумееце? 3. Чаму расліны называюцца вытворцамі? 4. Чым экасістэма адрозніваецца ад біяцэнозу? 5. Якую ролю выконваюць разбуральнікі ў экасістэме? 6. Якія ўмовы неабходны ддя існавання любой экасістэмы?
Складзіце ланцуг харчавання з арганізмаў, якія жывуць у вашай мясцовасці. Параўнайце складзены вамі ланцуг харчавання з ланцугамі харчавання, прапанаванымі вашымі аднакласнікамі. Высветліце, які ланцуг харчавання з’яўляецца самым кароткім, самым доўгім. Як вы лічыце, колькі звён можа ўключаць самы кароткі ланцуг харчавання?
Калі мы чуем пра бактэрыі, мы часцей за ўсё ўяўляем хворае горла ці дзёсны, нягледзячы на тое, што толькі вельмі малая частка бактэрый выклікае захворванні. Большасць гэтых арганізмаў выконвае іншыя важныя функцыі.
3 бактэрыямі мы пачынаем кантактаваць з першых гадзін жыцця. Многія з іх увесь час жывуць на паверхні скуры чалавека. Яшчэ больш іх на зубах, дзёснах, языку і сценках ротавай поласці. У роце жыве больш бактэрый, чым людзей на Зямлі! Але самая вялікая іх колькасць назіраецца ў кішэчніку — да 5 кг у сталага чалавека.
Бактэрыі — найдрабнейшыя жывыя арганізмы, якія валодаюць клетачнай будовай. Яны могуць быць адна ці шматклетачнымі. Бактэрыі можна ўбачыць толькі ў мікраскоп, таму іх называюць мікраарганізмамі. Мікраарганізмы вывучае навука мікрабіялогія. Раздзел мікрабіялогіі, што вывучае бактэрыі, называецца бактэрыялогіяй.
3 гэтай главы вы даведаецеся:
• пра бактэрыі, іх будову і жыццядзейнасць;
• якую ролю адыгрываюць бактэрыі ў прыродзе;
• якую карысць і шкоду прыносяць бактэрыі чалавеку;
• пра цыянабактэрыі і іх функцыі ў экасістэмах.
Вы навучыцеся:
• выкарыстоўваць атрыманыя веды для прафілактыкі бактэрыяльных захворванняў.
§ 4. Бактэрыі — найстаражытныя арганізмы на Зямлі
21
§ 4. Бактэрыі — найстаражытныя арганізмы на Зямлі
Распаўсюджанне і ўмовы жыцця бактэрый. Бактэрыі сустракаюцца ўсюды: у вадзе, глебе, паветры, у тканках раслін і целах жывёл і чалавека. Яны жывуць там, дзе знаходзяць дастаткова ежы, вільгаці і спрыяльную тэмпературу (10—40 °C). Большасці з іх неабходны кісларод. Ёсць таксама бактэрыі, якія жывуць у гарачых крыніцах (з тэмпературай 60—90 °C), экстрэмальна салёных вадаёмах, у жаролах вулканаў, глыбока ў акіянах, куды не пранікае сонечнае святло. Нават у халодных рэгіёнах (Антарктыцы) і на самых высокіх горных вяршынях жывуць бактэрыі.
У розных месцах сустракаецца розная колькасць бактэрый. Менш за ўсё іх у паветры, асабліва ў прыродных умовах. А ў месцах збору людзей, напрыклад у кінатэатрах, на вакзалах, у класах, іх значна больш. Таму неабходна часта праветрываць памяшканні.
У водах рэк, асабліва паблізу вялікіх гарадоў, бактэрый можа быць вельмі шмат — да некалькіх сотняў тысяч у 1 мм3. Таму нельга піць сырую ваду з адкрытых вадаёмаў. Вельмі многа бактэрый у вадзе мораў і акіянаў.
Яшчэ больш бактэрый у глебе — да 100 млн у 1 г перагною (урадлівага слоя глебы).
Разнастайнасць форм і будова бактэрый. Як вы ведаеце, бактэрыі вельмі маленькія арганізмы. Самыя вялікія бактэрыі можна ўбачыць пад светлавым мікраскопам. Для
знаёмства з самымі маленькімі патрабуецца электронны мікраскоп (мал. 7).
Калі культываваць (вырошчваць) бактэрыі на пажыўным асяроддзі ў спрыяльных умовах, яны вельмі хутка размнажаюцца і ўтвараюць калоніі
Мал. 7. Бактэрыі пад мікраскопам: светлавым (злева) і электронным (справа)
Мал. 8. Калоніі бактэрый на пажыўным асяроддзі ў чашцы Петры
да 4 млрд клетак. Калоніі бактэрый пэўных відаў маюць характэрныя абрысы і афарбоўку (мал. 8). Па выглядзе калоній можна вызначыць наяўнасць пэўных бактэрый у тым ці іншым матэрыяле.
Навуковыя адкрыцці. Першым у свеце ўбачыў і апісаў бактэрыі галандскі прыродазнавец Антоні ван Левенгук (1632—1723). Ён навучыўся шліфаваць шкло і вырабляць лінзы. Левенгук вырабіў больш за 400 мікраскопаў і адкрыў свет мікраскапічных арганізмаў — бактэрый і пратыстаў.
Мал. 9. Формы бактэрыяльных клетак
Большасць бактэрый, якія насяляюць наш дом і наша цела, маюць формы шарыкаў, палачак і спіралей. Шарападобныя бактэрыі называюцца кокі, палачкападобныя — бацылы, спіралепадобныя — спірылы (мал. 9). Некаторыя бактэрыі ўтвараюць ланцужкі, размяшчаючыся ўшчыльную адзін да аднаго.