• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 230с.
    Мінск 2017
    137.13 МБ
    Падпісана ў друк 24.07.2017. Фармат 70Х901/іе Папера афсетная. Гарнітура школьная. Афсетны друк. Умоўн. друк. арк. 16,97 + 0,29 форз. Ул.выд. арк. 11,72 + 0,28 форз. Тыраж 16 000 экз. Заказ 206.
    Выдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства«Народная асвета» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
    Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/2 ад 08.07.2013. Пр. Пераможцаў, 11, 220004, Мінск, Рэспубліка Беларусь.
    ААТ «Паліграфкамбінат імя Я. Коласа».
    Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/3 ад 04.10.2013.
    Вул. Каржанеўскага, 20, 220024, Мінск, Рэспубліка Беларусь.
    (Назва і нумар установы адукацыі)
    Навучальны год	Імя і прозвішча навучэнца	Стан вучэбнага дапаможніка пры атрыманні	Ацэнка навучэнцу за карыстанне вучэбным дапаможнікам
    20	/			
    20	/			
    20	/			
    20	/			
    20	/			
    20	/			
    Прыметы некаторых сямействаў раслін
    Сямейства Крыжакветныя, або Капусныя
    Кветка
    Пераважна аднагадовыя і шматгадовыя травы. Лісты чарговыя, простыя, без прылісткаў, часта моцна рассечаныя.
    Кветкі правільныя, двухполыя з 4 чашалісцікамі і 4 пялёсткамі, якія размешчаны крыжнакрыж, 2 знешнімі кароткімі і 4 доўгімі ўнутранымі тычынкамі.
    Суквецці: гронка, радзей шчыток або мяцёлка.
    Плод: стручок або стручочак.
    Прадстаўнікі: капуста, рэдзька, pane, гарчыца, стрэлкі, хрэн і інш.
    Сямейства Губакветныя
    Шалфей
    Кветка
    Верхняя губа (2 пялёсткі)
    Ніжняя губа (3 пялёсткі)
    Плод
    Сцябло
    Схема сцябла
    Пераважна травяністыя расліны.
    Сцябло чатырохграннае з накрыж супраціўна размешчанымі лістамі. Кветкі няправільныя, з двайным калякветнікам; чашачка з 5 чашалісцікаў, двухгубая; венчык з 5 пялёсткаў, якія зрасліся ў трубку, падзелены на верхнюю і ніжнюю губу, 4 тычынкі, 2 з якіх кароткія, 2  больш доўгія, песцік 1 з 4лопасцевай завяззю, якая ўтвараецца 2 пладалісцікамі, доўгім слупком з двухлопасцевым рыльцам.
    Плод дробны, пры паспяванні распадаецца на 4 арэшкі.
    Прадстаўнікі:
    сардэчнік, мята, чабор, гарлянка, шалфей і інш.
    Сямейства Складанакветныя, або Астравыя
    Сямейства Бабовыя
    Травы, кусты і дрэвы.
    Лісты часцей за ўсё складаныя, трайчастыя або перыстаскладаныя, нярэдка з прылісткамі.
    Кветка ў выглядзе матылька складаецца з 5 чашалісцікаў, 5 пялёсткаў рознай формы (парус, крылы, лодачка), 10 тычынак (звычайна 9 зрастаюцца тычыначнымі ніцямі). Завязь з аднаго пладалісціка. Плод: боб.
    Прадстаўнікі:
    рабінія ілжэакацыя, жаўтазель, лубін, гарох, фасоля, сачавіца, жарнавец, канюшына, арахіс і інш.
    Сланечнік
    Сямянка
    Толькі трубчастыя кветкі
    Толькі язычковыя кветкі
    Суквецці ў выглядзе кошыка з трубчастымі і/або язычковымі кветкамі;
    5 пялёсткаў зрастаюцца ў трубку (трубчастыя кветкі) або зрастаюцца нераўнамерна і падаўжаюцца ў выглядзе язычка (язычковыя кветкі).
    Плады  часцей за ўсё сямянкі, часам з валасяным чубком для распаўсюджвання.
    Прадстаўнікі:
    астра, маргарытка, салата, сланечнік, рамонак, палын, дзьмухавец, падбел, цыкорыя, асот, васілёк, лопух, крываўнік і інш.
    § о
    S
    о