Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 230с.
Мінск 2017
Насенне многіх раслін пераносіцца жывёламі. Птушкі, напрыклад, кормяцца пладамі, багатымі пажыўнымі рэчывамі (гл. мал. 165). Насенне такіх пладоў мае шчыльную лупіну і не пашкоджваецца ў стрававальным тракце. Патрапіўшы з экскрэментамі на гле
Мал. 164 Крылатка клёна бу, насенне прарастае. Цяжкія пла
187
Мал. 165. Распаўсюджванне пладоў і насення вадой і птушкамі
ды (арэхі, жалуды) ападаюць з дрэў і ляжаць на глебе. Іх распаўсюджваюць дзікі, вавёркі, мышы, бурундукі. Жывёлы, робячы запасы на зіму, часта пра іх забываюць, і насенне прарастае на новых месцах.
Плады некаторых раслін маюць прычэпкі, кручочкі, пры дапамозе якіх яны прымацоўваюцца да шэрсці жывёл, — лопух, панікніца, ваўчкі (мал. 166).
Ёсць і такія расліны, для якіх характэрна актыўнае раскідванне насення {жоўтая акацыя, бальзамін). Выспелыя плады растрэскваюцца, і створкі каляплодніка, скручваючыся, з сілай адкідваюць насенне навокал.
Мал. 166. Прыстасаванні насення да распаўсюджвання
188
Глава 9. Кветка. Плод. Семя
► Асобая роля ў распаўсюджванні пладоў і насення належыць чалавеку. Насенне каштоўных раслін ён здаўна завозіць у новыя раёны вырошчвання. Такім чынам у Еўропу з Амерыкі патрапілі кукуруза, фасоля, сланечнік. Насенне пустазелля распаўсюджваецца з транспартам, фуражом. Так, напрыклад, у XIX ст. у Францыю разам з аўсом, якім кармілі коней у рускай арміі, быў занесены лопух. 3 Еўропы ў Амерыку распаўсюдзіўся трыпутнік, які індзейцы называлі «след белага чалавека», паколькі ўпершыню ён паявіўся ў месцах пасялення еўрапейцаў.
Плод — орган пакрытанасенных раслін, што служыць для аховы і распаўсюджвання насення, якое ў ім знаходзіцца.
Біялагічнае і гаспадарчае значэнне пладоў. У адрозненне ад голанасенных раслін, у кветкавых насенне абаронена каляплоднікам ад неспрыяльных уздзеянняў знешняга асяроддзя. Такім чынам, узрастае верагоднасць паспявання насення і прарастання яго ў новыя расліны.
Біяфакт. Самы буйны плод развіваецца ў гіганцкага гарбуза. У 2010 г. у ЗША быў вырашчаны гарбуз, маса якога склала 821,2 кг, у абхваце ён дасягнуў 4,7 м. На сённяшні дзень вырасцілі гарбузы, якія важаць больш за тону. Мякаць гіганцкага гарбуза вельмі смачная і пажыўная. Яна выкарыстоўваецца для прыгатавання начынкі пірагоў, супоў і каш дзіцячага харчавання.
Вялікае таксама гаспадарчае значэнне пладоў. Чалавек выкарыстоўвае плады ў ежу ў свежым выглядзе (садавіна, гародніна) або перапрацоўвае для захоўвання (квашанне, варэнне, саленне, сушка). Для чалавека плады — асноўная крыніца вітамінаў, цукраў. Хлеб таксама з’яўляецца прадуктам перапрацоўкі пладоў злакаў — зярнявак (жыта, пшаніца, рыс, кукуруза). Плады і насенне выкарыстоўваюцца
§ 39. Будова насення
189
на корм свойскім жывёлам. 3 пладоў многіх раслін атрымліваюць лекавыя прэпараты. Некаторыя плады і насенне выкарыстоўваюцца для атрымання розных вырабаў (посуд, пацеркі, каралі, гузікі).
■ Вывады. Плод — орган кветкавай расліны. ■ Ён складаецца з каляплодніка (разрослай завязі) і насення. ■ Плады адрозніваюцца па структуры каляплодніка, колькасці насення, асаблівасцях раскрывання, наяўнасці прыстасаванняў для распаўсюджвання і іншых прыметах. ■ Плады і насенне распаўсюджваюцца ветрам, вадой, жывёламі і чалавекам. ■ Плады маюць важнае біялагічнае і гаспадарчае значэнне.
Н1.3 якіх частак кветкі развіваецца плод? 2. Па якіх прыметах выдзяляюцца розныя тыпы пладоў? 3. Што забяспечвае лепшую ахову насення — шышка або плод? Адказ абгрунтуйце. 4. Якое значэнне мае распаўсюджванне пладоў і насення? 5. Калі насенне вішні прарасло прама пад мацярынскай раслінай, якія цяжкасці могуць узнікнуць у маладых раслін?
1. Прачытайце раздзел гіараграфа «Распаўсюджванне пладоў і насення». Сфармулюйце яго галоўную ідэю, складзіце 3—4 пытанні да яго. 2. Многія людзі не ўсведамляюць, што памідор — гэта плод. Зараз, калі вы ведаеце, што такое плады, складзіце спіс з 10 прадстаўнікоў агародніны, якія з’яўляюцца пладамі.
§ 39. Будова насення
Будова семені. Магчыма, многія з вас ужо мелі справу з насеннем — вясной пры пасеве агуркоў, радыскі, фасолі, гароху, бабоў, пры вырошчванні расады памідораў, перцаў і баклажанаў. Што ж такое семя? Якую будову мае насенне?
Галоўная частка семені — зародак. Ён складаецца з зародкавага карэньчыка, зародкавай сцяблінкі, пупышкі і семядоль (мал. 167). Семядолі — гэта першыя лісты зарод
190
Глава 9. Кветка. Плод. Семя
Каляплоднік Лупіна Эндасперм
Семядоля (1) Пупышка Сцяблінка Карэньчык
Зародак
Зародак
Аднадольныя
Сцяблінка
Пупышка
Карэньчык—
Семядолі (2)
Лупіна
Двухдольныя
Мал. 167. Будова зярняўкі пшаніцы (злева) і семені фасолі (справа)
ка. Такім чынам, зародак — гэта мініяцюрная расліна, якае мае ўсе органы дарослай расліны — корань, сцябло, лісты.
Зародак можа мець адну семядолю ці дзве. У залежнасці ад колькасці семядоль расліны дзеляцца на аднадольныя (кукуруза, цыбуля, авёс, пшаніца, жыта, цюльпан і інш.) і двухдольныя (гарох, агурок, гарбуз, фасоля і інш.).
У насенні змяшчаецца запас пажыўных рэчываў. Асноўнымі запаснымі пажыўнымі рэчывамі з’яўляюцца крухмал, бялкі і тлушчы. Акрамя таго, у насенні ў невялікай колькасці ёсць мінеральныя рэчывы, вітаміны і іншыя арганічныя рэчывы. Адны расліны назапашваюць пажыўныя рэчывы ў эндасперме (пшаніца, жыта, ячмень, мак, ліпа, перац салодкі, бэз і інш.). У іншых раслін пажыўныя рэчывы эндасперма падчас паспявання насення трацяцца на рост зародка. Тады ўтвараецца насенне без эндасперма. Запасныя пажыўныя рэчывы ў насенні такіх раслін адкладаюцца ў мясістых семядолях (бабы, гарох, агурок, гарбуз, фасоля і інш.). У насенні заўсёды ёсць невялікая колькасць вады.
Звонку насенне пакрыта насеннай лупінай, якая ўтвараецца з покрываў семязачатка. Насенная лупіна на
§ 39. Будова насення
191
дзейна ахоўвае насенне ад высыхання, механічных пашкоджанняў, перападаў тэмпературы, пранікнення бактэрый і грыбоў. Насенная лупіна часта афарбаваная ў розныя колеры (мал. 168). У насення пшаніцы, жыта, ячменю і іншых злакаў насенная лупіна зрастаецца з сухім каляплоднікам (гл. мал. 167).
Сродкам аховы насення з’яўля
Мал. 168. Насенне фасолі
ецца не толькі трывалая насенная лупіна, але і розныя рэчывы з рэзкім пахам і смакам. У насення некаторых раслін утрымліваюцца ядавітыя рэчывы, якія таксама выконваюць ахоўную функцыю.
Насенне розных раслін адрозніваецца па форме і памерах. Напрыклад, у маку, рэпы, капусты, пятрушкі, морквы насенне дробнае, у фасолі, бабоў, гарбуза — вялікае.
Мінілаб. Зніміце лупіну з папярэдне замочанага насення фасолі. Памацайце абалонку і пераканайцеся, што яна тоўстая. Разгледзьце будову насення, знайдзіце ўсе органы зародка. Капніце кроплю раствору ёду на семядолю. Што адбылося? Які вывад можна зрабіць?
Дадзім азначэнне, што такое семя.
Семя — гэта зародкавая расліна, забяспечаная запасам пажыўных рэчываў і абароненая насеннай лупінай.
Спакой насення. У перыяд выспявання насення ў ім адбываецца развіццё зародка і назапашваюцца запасныя пажыўныя рэчывы. У спелым насенні ўсе працэсы жыццядзейнасці замаруджаны, колькасць вады не перавышае 10—15 % ад агульнай масы насення. Пасля паспявання на
192
Глава 9. Кветка. Плод. Семя /^^ ' ^.^^ У.У^у
мацярынскай расліне і да прарастання насенне большасці раслін знаходзіцца ў спакоі. Дзякуючы стану спакою насенне можа перажываць неспрыяльныя ўмовы і доўга заставацца жывым. Спакой насення — важны прыстасавальны механізм, які дазваляе раслінам перажываць неспрыяльныя ўмовы і падтрымліваць існаванне свайго віду.
Жыццяздольнасць насення. Пры надыходзе спрыяльных умоў насенне абуджаецца і прарастае. Уласцівасць насення захоўваць здольнасць да прарастання называецца жыццяздольнасцю. У некаторых раслін насенне вельмі хутка губляе ўсходжасць — здольнасць да прарастання. Насенне клёна серабрыстага, дуба, бука, каштана конскага, таполі, вярбы, вяза застаецца жыццяздольным ад некалькіх дзён да некалькіх месяцаў. Насенне пастарнаку, сельдэрэю захоўвае жыццяздольнасць 1—2 гады, фасолі, кукурузы — 5—7 гадоў, агуркоў, патысонаў — 6—7 гадоў. Жыццяздольнасць насення залежыць ад біялагічных асаблівасцей віду раслін, а таксама ад умоў захоўвання. Пры няправільным захоўванні (высокія тэмпература і вільготнасць) насенне хутка страчвае ўсходжасць.
Біяфакт. Рэкорд даўгалецця ўстаноўлены насеннем арктычнага лубіну, пакрытага тоўстай, амаль непранікальнай лупінай. Насенне гэтай расліны было знойдзена на плато Юкон у тоўшчы прамерзлага глею ракі МілерКрык (Канада). У норах, выкапаных лемінгамі, яно праляжала каля 10 000 гадоў. Пасеянае насенне праз двое сутак прарасло, і адно з іх дало расліну, якая зацвіла.
■ Вывады. Семя — гэта мнагаклетачнае ўтварэнне, якое развіваецца з семязачатка пасля апладнення. ■ Складаецца з зародка, пажыўных рэчываў і насеннай лупіны. ■ Пажыўныя рэчывы адкладаюцца ў эндасперме або семядолях. ■ Насенне служыць для рассялення раслін і перажывання неспрыяльных умоў.
§ 40. Прарастанне насення
193
Н1. Як насенне з’яўляецца на расліне? 2. 3 якой часткі семязачатка ўтвараецца насенная лупіна? 3. Пры якіх умовах насенне даўжэй захоўвае ўсходжасць? 4. Параўнайце насенне гароху і кукурузы, знайдзіце рысы падабенства і адрозненні. 5. Надпіс на пакеце з насеннем апавяшчае, што насенне жыццяздольнае на 95 %. Калі пасадзіць 30 зярнят, колькі прарослага насення можна чакаць?
1 Многія расліны ўтвараюць сакавітыя плады, у каляплодніку якіх утрымліваецца вялікая колькасць пажыўных рэчываў. Пры прарастанні насення маладая расліна, якая развіваецца, не выкарыстоўвае запасныя пажыўныя рэчывы каляплодніка. Падумайце і растлумачце, навошта ў каляплодніку адкладваюцца рэчывы, якія праростак не выкарыстоўвае. 2. У Паўднёвай Амерыцы расце незвычайнае дрэва — авакада. У яго пладах змяшчаецца да 30 % тлушчаў. Плод авакада мае даўжыню 10—15 см і масу 600 г. Па форме ён нагадвае грушу. У сярэднім на дрэве паспявае 100 пладоў. Колькі тлушчу ў грамах можна атрымаць з пладоў адной расліны?
§ 40. Прарастанне насення
Умовы прарастання насення. Утварэнне насення — важнейшая ўмова існавання кветкавых раслін. Аднак для развіцця новай расліны з зародка неабходна, каб насенне прарасло. Для гэтага патрабуюцца пэўныя ўмовы. Насенне большай часткі відаў раслін пачынае прарастаць пасля перыяду спакою пры наяўнасці цяпла, паветра і вады.